Зацвярджаю зацвярджаю




НазваЗацвярджаю зацвярджаю
Дата канвертавання12.11.2012
Памер83.47 Kb.
ТыпДокументы
ЗАЦВЯРДЖАЮ ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальниік аддзела Начальнік ўпраўлення

па справах моладзі адукацыі Брэсцкага

Брэсцкага аблвыканкама аблвыканкама ______ __ І.С. Замарозная _________ М.А. Ціханчук

« » _______ 2012 г. « » _______ 2012 г


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы сакратар

Брэсцкага АК ГА «БРСМ»

_____________ В.С. Іваноў

« » _______ 2012 г


ПАЛАЖЭННЕ

Аб IV адкрытым абласным фестывалі фальклорнага мастацтва

«Радавод»

Згодна плана ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама на 2012 – 2013 навучальны год і з мэтай развіцця і папулярызацыі фальклорнага мастацтва ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці, абласны аддзел па справах моладзі, АК ГА «БРСМ» праводзяць V абласны адкрыты фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод” (адзін раз праз два гады).

Мэты і задачы фестывалю:

Адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод» праводзіцца з мэтай падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны; прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнай народнай творчасці; удасканалення форм арганізацыі вольнага часу ў дзіцяча-маладзежнай аўдыторыі; абмена ідэямі і ведамі, паляпшэння ўзаемаразумення паміж нацыямі праз фальклорнае мастацтва; наладжвання прыгранічных сувязей паміж сяброўскімі краінамі; узаемаўзбагачэння славянскіх культур праз адносіны дзяцей і моладзі.

Заснавальнікі і арганізатары фестывалю:

Упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці, абласны аддзел па справах моладзі, АК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Удзельнікі фестывалю:

У фестывалі прымаюць удзел: фальклорныя калектывы базавых і сярэдніх школ, пазашкольных устаноў, танцавальныя пары – выканаўцы народных побытавых танцаў сярод школьнікаў, дзіцячыя танцавальныя фалькгрупы, фальклорныя гурты, фальклорныя музычныя гурты, індывідуальныя выканаўцы на музычных інструментах, пераемнікі дэкаратыўна–побытавага мастацтва, фальклорныя тэатры (тэатры мод), індывідуальныя выканаўцы вуснага фальклора, выканаўцы ў стыле фальк – мадэрн.


Структура фестывалю:

V Фестываль “Радавод” праводзіцца ў чатыры этапы.

Першы этап: Абласная дзіцячая навукова–практычная канферэнцыя “Фальклорная спадчына беларусаў у эпоху глабалізацыі культуры: праблема сберажэння.” (снежань 2012г.)

Другі этап: У межах мэт і задач фестывалю праводзяцца рэгіянальныя майстар – класы для кіраўнікоў і метадыстаў усіх жанраў і напрамкаў фальклору па тэмам :

- “Сберажэнне і папулярызацыя фальклорных здабыткаў у

калектывах вобласці”

  • “Аднаўленне папулярызацыя і сувязь традыцыйнай народнай культуры з сучаснасцю і яе развіцце і захаванне.”


(сакавік 2013 г.)

Трэці этап: Выданне зборніка лепшых конкурсных матэрыялаў па выніках этнаграфічных экспедыцый (красавік 2013 г.)


Чацверты этап: Праводзяцца абласныя занальныя святы фальклорнага мастацтва, конкурсы і агляды дзіцячай народнай творчасці, раённыя туры конкурсу танцавальных пар, конкурс індывідуальных выканаўцаў на старадаўніх музычных інструментах.Тэатр – дэманстрацыя аўтэнтычнага касцюма поздняга перыяду і рэканструіраванага касцюма свайго рэгіёна, вёскі, касцюма ў стыле фольк–мадэрн. Адраджэнне хараводаў, абрадавых песнь, гульняў, забаў ля вогнішч вяснова–летняга цыклу.

Кожны раён прадстаўляе не менш:

  • аднаго дзіцячага фальклорнага калектыва;

  • 3–х выканаўцаў фальклорных чытанняў

  • 2 – 3–х танцавальных пар у кожнай узроставай групе:1 (3 – 4 кл.), 2 (5 – 6 кл.), 3 (0 7 – 8 кл.), 4 (9 – 12 кл.), моладзь (да 20 гадоў).

  • 2 – 3–х выканаўцаў абрадавых песень;

  • 1 – 2–х вядучых гульняў і забаў;

  • выканаўцаў-музыкаў на старадаўніх музычных і шумавых інструментах;

  • 2 – 3-х вучняў майстроў дэкаратыўна–побытавага мастацтва (саломка, лаза, вышыўка, “бабуліна кухня”,касцюм).

(Дадатак 1; люты 2011 г.)


Заключная імпрэза V фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”

адбудзецца ў маі 2013 г. (месца і час будуць удакладнены асобна),

У яго рамках пройдуць:

  • конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам);

  • конкурс дзіцячых інструментальных ансамбляў фальклорнага тыпу;

  • конкурс выканаўцаў-музыкаў на старадаўніх музычных і шумавых інструментах;

  • конкурс дзіцячых змешаных фальклорных калектываў;

  • конкурс салістаў выканаўцаў абрадавых песень;

  • конкурс сямейных фальклорных гуртоў (дуэты, трыо, ансамблі і г.т.д.)

  • конкурс вядучых гульняў і забаў;

  • конкурс у стыле фальк–мадэрн (спевы і танец);

  • конкурс касцюма (рэканструкцыя свайго рэгіёна, у стыле фальк-мадэрн);

  • конкурс дзіджэяў на лепшую этнадыскатэку (да 15 хвілін)

  • навукова–практычная канферэнцыя “Фальклорная спадчына беларусаў у эпоху глабалізацыі культуры: праблема сберажэння.”


Умовы адбору ўдзельнікаў фестывалю:

Адбор удзельнікаў фестывалю “Радавод” праводзіць экспертнае журы. У склад экспертнага журы ўваходзяць прызнаныя ў сваіх рэгіёнах фалькларысты і этнографы, практыкі музычнага, песеннага, інструментальнага, танцавальнага жанраў, прыкладных відаў народнага мастацтва.

Крытэрыямі адбору ўдзельнікаў фестывалю з’яўляюцца:

  • ступень захаванасці ў фальклорных гуртах мясцовых традыцый;

  • наяўнасць у мясцовых гуртах і калектывах яркіх самабытных носьбітаў і пераемнікаў народных традыцый;

  • наяўнасць акампаніментаў у ансамблевым выкананні фальклорных гуртоў;

  • захаванасць накірунка вяснова–летнега абрадавага цыклу;

  • наяўнасць сапраўдных касцюмаў, якія адпавядаюць рэгіянальным традыцыйным строям;


Партабаванні да рэпертуара:

Праграмма выступлення ўдзельнікаў фестывалю павінна быць скіравана на раскрыццё мастацкіх традыцый менавіта сваёй мясцовасці.

Рэпертуар фальклорных калектываў, музычных інструментальных ансамбляў складаецца з адноўленых і бытуючых узораў каляндарнага і сямейна– абрадавага цыклаў, пазаабрадавых песень, старадаўніх рознажанравых музычных наігрышаў, казак, баек, жартаў, гульняў, ігрышч і г.д.

Абавязковым творам у праграмме ўдзельнікаў фестывалю мае быць мясцовая полька. Не дазваляецца выкананне музычных і песенных аўтарскіх твораў, пачутых па радыё, і кампазіцый, пастаўленых харэографам.

Удзельнікі заключных імпрэзаў фестывалю рыхтуюць праграмы працягласцю не больш часу адлічанага ў запрашэнні.

Акрамя гэтага гурты, ансамблі, калектывы прымаюць удзел у відовішчах, шэсцях, канцэртных пляцоўках, пад час якіх дэманструюць свае мастацкія візіткі.

Патрабаванне да касцюмаў:

удзельнікі фестывалю павінны быць апрануты ў касцюмы, якія адпавядаюць традыцыям свайго краю (рэканструіраваныя рэгіянальныя касцюмы), касцюмам павінны адпавядаць: галаўны убор, прычоска, абутак.


Гурты, калектывы, ансамблі – ўдзельнікі заключных імпрэзаў фестывалю павінны мець:

  • штандарт калектыву;

  • ілюстраваную рэкламна–інфамацыйную выставу, тэхнічна зручную для экспанавання ў прыродных умовах і закрытых памяшканнях.


Заахвочванне ўдзельнікаў фестывалю:

Удзельнікі заключных імпрэзаў абласнога фестывалю “Радавод” на падставе рашэння экспертнага журы ўзнагароджваюцца дыпломамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, спецыяльнамі прызамі і памятнымі сувенірамі аргкамітэта.

Выступленні на фестывалі не носяць конкурснага характару (акрамя мэтавых конкурсных праграм) праходзяць пад дэвізам роўнай значнасці і каштоўнасці мастацтва ўдзельнікаў.

Спецыяльнымі дыпломамі і прызамі аргкамітэта фестывалю ўзнагароджваюцца пераможцы мэтавых конкурсаў:

  • фальклорныя змешаныя калектывы;

- інструментальныя фальклорныя калектывы;

  • фальклорныя танцавальныя калектывы;

  • пераможцы ў конкурсе танцавальных пар

(у чатырох узроставых групах)

  • фальклорныя вакальныя гурты;

  • конкурс салістаў выканаўцаў абрадавых песень;

  • конкурс у стыле фальк–мадэрн (спевы );

  • конкурс у стыле фальк–мадэрн (танец);

  • крнкурс дзіджэяў на лепшую этна-дыскатэку;

  • спецыялісты і арганізатары, якія ўнеслі значны ўклад у падрыхтоўку і правядзенне фестывалю;


Фінансаванне фестывалю:

  • упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама забяспечывае дэлігацыі жыллём і харчаваннем, аплату работы рэспубліканскага экспертнага журы, граматамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама;

  • аддзел па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама – прызы, дыпломы ў рамах і сувеніры за І – ае месца;

  • АГА “БРСМ” – прызы, дыпломы і сувеніры за ІІ – ое месца;

  • УА “БГАЦМТ” – прызы, дыпломы і сувеніры за ІІІ – яе месца;

  • транспартныя выдаткі – за кошт камандзіруючых арганізацый;



Аргкамітэт


Жук А.Ф. старшыня, першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама;

Замарозная І.С. начальнік аддзела па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама;

Тарасюк М.К. начальнік аддзела выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама;

Цупрык Л.А. галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама;

Іваноў В.С. першы сакратар АК ГА “БРСМ”;

Васіленка І.І. дырэктар Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці;

Клунін А.А. дырэктар фестывалю, намеснік дырэктара Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці.


Склад абласнога журы


Волкава В.Р. старшыня журы, метадыст Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці, кіраўнік народнай студыі “Спадчына”

Куцень І.С. сакратар журы, кіраўнік узорнага ансамбля народнага танца “Крынічка” УА “БДАЦМТ”

Клунін А.А. намеснік дырэктара Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці па ідэалагічнай і арганізацыйна – творчай рабоце

Бярней Л.Р. метадыст Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці, этнахарэограф

Карпінчык В.Н. журналіст, кіраўнік клуба “Юны журналіст” УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці ”


Склад экспертанага журы заключнай імпрэзы фестывалю


Бярнэй Л.Р. старшыня, этнахарэограф УК “ Брэсцкі дзяржаўны абласны грамадска–культурны цэнтр”.

Цупрык Л.А. намеснік старшыні, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама

Козэнка М.А. этнахарэограф, выкладчык кафедры фальклора і этнаграфіі “Мінскага універсітэта культуры і мастацтва”, старшыня Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”

Папоў В.А. балетмайстар, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Рунь"

Субцэльны Д.Ю. старшыня БелАЮ г. Мінск

Каўко А.І. журналіст газеты "Лунінецкія навіны"

Пладунова Т.А. выкладчык кафедры фальклора і этнаграфіі “Мінскага універсітэта культуры і мастацтва”

Дудар Л.Р. дырэктар “ Высокаўскага цэнтра пазашкольнай работы”


Дадатак 1

ГРАФІК занальных аглядаў

V абласнога адкрытага фальклорнага фестываля “Радавод”


Пачатак – у 10.00 (працяг праграмы – 40 хвілін)


Пінская зона 06-07.02.2013 г. (г. Пінск, вул. Гайдаёнка 14, ДУДА “Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і

06.02.2013 моладзі г. Пінска)

г. Пінск

Пінскі раён

Столінскі раён


07.02.2013

Іванаўскі раён

Лунінецкі раён

Драгічынскі раён


Ляхавіцкая зона 13-14.02.2013 г. (г. Ляхавічы, пл. Перамогі 3 ДУО «Цэнтр

дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

13.02.2013 г. Ляхавічы»)

г. Баранавічы

Баранавіцкі раён

Ляхавіцкі раён

Ганцавіцкі раён


14.02.2013

Івацевіцкі раён

Пружанскі раён

Бярозаўскі раён


Брэсцкая зона 16-17.02.2013г. (г. Брест, ул. Москоўская, 123.

УА «БДАЦМТ»)

16.02.2013

г. Кобрын

Кобрынскі раён

Камянецкі раён

Брэсцкі раён

Жабінкоўскі раён


17.02.2013

Маларыцкі раён

г. Брэст

г. Брэст Ленінскі раён

г. Брэст Маскоўскі раён

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зацвярджаю зацвярджаю iconЗацвярджаю зацвярджаю
Брэсцкага аблвыканкама, Дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці, абласны аддзел па справах моладзі, ак га «брсм» праводзяць...

Зацвярджаю зацвярджаю iconЗацвярджаю

Зацвярджаю зацвярджаю iconЗацвярджаю

Зацвярджаю зацвярджаю icon«зацвярджаю»

Зацвярджаю зацвярджаю icon«зацвярджаю»

Зацвярджаю зацвярджаю iconЗацвярджаю

Зацвярджаю зацвярджаю icon«зацвярджаю»

Зацвярджаю зацвярджаю iconЗацвярджаю

Зацвярджаю зацвярджаю iconУзгоднена зацвярджаю

Зацвярджаю зацвярджаю iconУзгоднена зацвярджаю

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка