"стары ольса" ў Гародні




Назва"стары ольса" ў Гародні
Дата канвертавання12.11.2012
Памер68.31 Kb.
ТыпДокументы



Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 233


(1 лютага 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кацярына Крот. У працы над выпускам бралі ўдзел В.Людвіковіч, Вітаўт Руднік.

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




“СТАРЫ ОЛЬСА” ў Гародні 2

На носе – справаздачы для ўпраўленьняў юстыцыі 2

Да 1 сакавіка грамадзкія арганізацыі Беларусі павінны прадставіць дзяржаве справаздачы пра сваю дзейнасьць. 2

Гэта абумоўлена зьменамі ў заканадаўстве пра грамадзкія аб\'яднаньні, якія пачалі дзейнічаць з мінулага года. 2

«Школа сацыяльнага аніматара» 2

Новыя сустрэчы ў Літаратурнай гасьцёўні 3

Грамадзянская прыёмная пачынае працу 3

Трэнінгі Хрысціянскага дзіцячага фонда 3

Стыпендыі для маладых навукоўцаў 4

Паводле www.ngo.by 4

Міфы і легенды ад Нёмана да Буга 4

Не прапусьці апошні тэрмін! 5

Фотаконкурс “Беларусь побач” 5

5




Падзеі:

“СТАРЫ ОЛЬСА” ў Гародні


3 лютага мае адбыцца канцэрт гурта “СТАРЫ ОЛЬСА” ў Гародні.

Канцэрт ладзіцца ў тэатры лялек (вул.Дзяржынскага 1/1). Квіткі ад 8000 да 12000 рублёў.

Даведкі па тэлефонах: 745930, 745927

уверх

На носе – справаздачы для ўпраўленьняў юстыцыі

Да 1 сакавіка грамадзкія арганізацыі Беларусі павінны прадставіць дзяржаве справаздачы пра сваю дзейнасьць.

Гэта абумоўлена зьменамі ў заканадаўстве пра грамадзкія аб'яднаньні, якія пачалі дзейнічаць з мінулага года.


Штогадовая справаздача ў рэгіструючы ворган (Міністэрства альбо ўпраўленьні юстыцыі) павінна ўтрымліваць наступныя зьвесткі:

-інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіруючага воргана;

-сьпісы сябраў выбарных ворганаў;

-інфармацыю пра колькасьць сябраў арганізацыі;

-зьвесткі пра мерапрыемствы за год, праведзеныя ў статутных мэтах.

Вітаўт РУДНІК

уверх

«Школа сацыяльнага аніматара»


Дапаможнік з такой назвай выдадзены днямі ў межах сумеснага праекта, рэалізаванага грамадзкімі аб’яднаньнямі “Цэнтр “Трэці сектар” і “Плюс” (Белхатаў, Польшча).

Галоўнай мэтай праекта з’яўлялася павышэньне ўдзелу насельніцтва ў вырашэньні мясцовых праблем праз укараненьне ў практыку дзейнасьці беларускіх грамадзкіх арганізацый, цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву і школ інавацыйных мэтадаў дзейнасьці на карысьць мясцовай супольнасьці.

Прыкладамі такіх мэтадаў з’яўляюцца стварэньне групаў самадапамогі для сацыяльна-малаабароненых групаў насельніцтва, сацыяльна-тэрапэўтычных цэнтраў для дзяцей і падлеткаў, клюбаў па інтарэсах, навучальных гурткоў, валанцёрскіх цэнтраў і г.д.

Матэрыялы, якія ўвайшлі ў гэты дапаможнік, тычацца як тэарэтычных аспэктаў самаарганізацыі дзейнасьці людзей, так і канкрэтных інструмантаў, з дапамогай якіх гэты працэс можна зрабіць больш эфэктыўным.

Выданьне адрасаванае найперш тым, хто працуе, альбо хацеў бы працаваць у якасьці сацыяльнага аніматара, а таксама тым, хто займаецца рэалізацыяй адукацыйных праграм для актывістаў мясцовых супольнасьцяў.

В.ЛЮДВІКОВІЧ

уверх

Новыя сустрэчы ў Літаратурнай гасьцёўні


22 лютага ў Літаратурнай гасьцёўні Гарадзенскай філіі Таварыства Беларускай школы мае адбыцца сустрэча са знакамітым празаікам, вядомым гісторыкам Уладзімірам Арловым.

Паседжаньне Літаратурнай гасьцёўні адбудзецца ў памяшканьні ТБШ па адрасе: вул.Будзённага, 48а,п.44.

Пачатак а 18-ай гадзіне.

уверх


Грамадзянская прыёмная пачынае працу


З канца лютага ў Гародні пачынае працу Грамадзянская прыёмная, створаная дзеля бясплатнай дапамогі людзям, якія трапілі ў складаныя жыцьцёвыя сітуацыі.

Грамадзянская прыёмная – гэта форма самаарганізацыі і дапамогі грамадзянамі самім сабе. Наведвальнікаў прыёмнай сустрэнуць эксперты, якія дапамогуць вызначыцца куды, да каго, як звярнуцца па дапамогу.

Асаблівую ўвагу мяркуецца надаваць разгляду пытанняў і праблемаў беларускамоўнага асяроддзя і бацькоў дзяцей, якія выхоўваюць іх у беларускіх традыцыях і на беларускай мове.

Тэлефон для даведак – 75 71 68.

уверх




Абвесткі:

Трэнінгі Хрысціянскага дзіцячага фонда


Прадстаўніцтва Хрысціянскага дзіцячага фонда ў Беларусі ў межах праекта “Супрацьдзеяньне распаўсюджаньню ВІЧ-інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь праз развіцьцё праграм і паслуг для неабароненых груп” ладзіць шэраг навучальных мерапрыемстваў для грамадзкіх арганізацый, якія працуюць у галіне прафілактыкі ВІЧ СНІД.

9-11 лютага мае адбыцца трэнінг “Як арганізаваць працэс маніторынга і ацэнкі праектаў ў галіне ВІЧ СНІД” (да ўдзелу запрашаюцца толькі прадстаўнікі арганізацый, падтрыманых у межах спабору ХДФ);

16-18 лютага -- “Аўтрыч-работа з прадстаўнікамі мэтавых груп”;

24-25 лютага – трэнінг “Кіраваньне людзкімі рэсурсамі”: вызначэньне патрэбы арганізацыі ў людзкіх рэсурсах, уцягваньне людзей, планаваньне працы, матывацыя валанцёраў і персанала; ацэнка работы, правіл, працэдур.

Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў трэнінгах можна атрымаць ў офісе Прадстаўніцтва Хрысціянскага Дзіцячага фонда па тэл.: (017) 257-77-08, 257-59-25, E-mail: office@ccf-belarus.org

Паводле www.ngo.by

уверх

Стыпендыі для маладых навукоўцаў


Абвешчаны спабор на атрыманьне стыпэндый для маладых навукоўцаў. Праграма прызначаная для грамадзянаў Беларусі, Украіны, Расеі, краінаў Сярэдняй Азіі і Закаўказьзя.

Стыпэндыя прадастаўляецца з мэтай навуковай стажыроўкі ў межах гадзічнага курсу дадатковага навучаньня па абранай спэцыяльнасьці. Для ўдзелу ў праграме неабходна мець вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьцях: міжнародныя адносіны, гісторыя, паліталёгія, сацыялёгія, этналёгія, культуралёгія, сацыяльная псіхалёгія, адміністрацыя і кіраваньне, а таксама ведаць польскую мову на ўзроўні, які дазваліць разумець лекцыйны матэрыял і карыстацца навуковай літаратурай.

Стыпэндыянты таксама будуць скіраваныя на інтэсыўны курс польскай мовы.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 сакавіка.

Больш падрабязную інфармацыю пра спабор можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.ngo.by .

Паводле www.ngo.by


уверх

Міфы і легенды ад Нёмана да Буга


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гародня, Беларусь) і Таварыства “Uroczysko” (Беласток, Польшча) абвяшчаюць адкрыты літаратурны спабор “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга”.

Спабор мае на мэце збор неапублікаваных літаратурных твораў (эсэ, апавяданьні, вершы), якія апісваюць легенды, міфы і звычаі Падляшша і Гарадзеншчыны.

Звяртаемся да ўсіх з прапановай захаваць у літаратурнай форме арыгінальныя гісторыі, паданьні і міфы, а таксама нагадаць аб іх не толькі этнографам і гісторыкам, але і шырокаму колу людзей, якія цікавяцца культурай.

Для арганізатараў спабору таксама важна, каб аўтары прац дакладна апісалі тэрыторыю, з якой паходзяць апавяданьні, а таксама людзей, ад якіх пачулі гэтыя гісторыі.

Працы прымаюцца да 15 сакавіка на паштовы адрас: 230004, г.Гародня вул. Будзённага, 48а, п.11, альбо па электроннай пошце: trecisektar@yahoo.com

Максімальны памер працы – 10 старонак (1800 знакаў на старонцы).

Вынікі спабору будуць абвешчаныя 30 сакавіка 2007 г.

Працы, адзначаныя журы спабору, будуць прадстаўленыя на Літаратурнай Вечарыне пад час XII спатканьняў з прыродай і мастацтвам “UROCZYSKO” у Супраслі каля Беластоку, а таксама апублікаваныя ў кнізе “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга” (польска-беларускае выданьне).

Найбольш цікавая праца стане асновай сцэнару прадстаўленьня ў Кнышынскай пушчы ў чэрвені 2007 г.

уверх





Не спазьніся!



Не прапусьці апошні тэрмін!

Фотаконкурс “Беларусь побач”


Амбасада Велікабрытаніі ў Менску сумесна з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа абвяшчае фотаконкурс.

Фотаздымкі чакаюць да 19 лютага па адрасе: г.Мінск, 220030, вул.К.Маркса,35, БАЧК, фотаконкурс “Беларусь побач”.

Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы спабору размешчаная на вэб-пляцоўцы www.belpobach.page.by альбо па тэлефонах: +375-29-3429938, 29-8707051, 29-7074377.

уверх




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"стары ольса\" ў Гародні icon"Стары Ольса" зноў у Гародні
Стары Ольса” прадставіць старадаўнія беларускія І эўрапейскія танцы, рыцарскія баляды, музыку XV-XVI стагодзьдзяў

\"стары ольса\" ў Гародні iconСцэнар фестываля
Прэс-канферэнцыя з кіраўніцтвам Выканкама, арганізатарамі фестываля І гуртом “Стары Ольса”

\"стары ольса\" ў Гародні icon"Расстраляная літаратура" ў Гародні
Прэзэнтацыя ўнікальнай анталёгіі твораў 66 беларускіх літаратараў, зьнішчаных сталінскім рэжымам у 1920-1950 гадах, ладзіцца ў Гародні...

\"стары ольса\" ў Гародні iconДзе жылі лепшыя беларускія ваяры?
Усё, што не ўвайшло ў кнігу “Рыцары І дойліды Гародні”. Гародня, Беларусь І літва ў кантэксьце Вялікага Княства. Асобы сярэднявечнай...

\"стары ольса\" ў Гародні iconМікола Хвылявы/ Микола Хвильовий
Мабыць, хутка зажаўцее лісце, І ў неба засумуе стары дуб. Стары дуб быў калісьці ля нашае хаты, у дзяцінстве

\"стары ольса\" ў Гародні iconДні Губерта ў Гародні
Учора з ініцыятывы гарадзенскага Руху “За свабоду” у Гародні распачаліся Дні сьвятога Губерта

\"стары ольса\" ў Гародні iconФэст маладзёвай журналістыкі ў Гародні
Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” І беларуская асацыяцыя журналістаў ладзяць у Гародні Фэст маладзёвай журналістыкі...

\"стары ольса\" ў Гародні iconАстранамічная абсерваторыя ў Гародні
Акадэміі, выкладаў у Гародні (1763-1765), прафесар Віленскай Акадэміі, праводзіў астранамічныя доследы, у другой палове 70-х гг....

\"стары ольса\" ў Гародні iconСтары лясун

\"стары ольса\" ў Гародні iconСтары журавель

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка