Адкуль Юнькі Міні-п’еса ў адной дзеі




НазваАдкуль Юнькі Міні-п’еса ў адной дзеі
Дата канвертавання12.11.2012
Памер35.82 Kb.
ТыпДокументы
Адкуль Юнькі


Міні-п’еса ў адной дзеі


Галоўныя героі:


1.Юраська - юнак


2.Галюнька - дзяўчына


3.Бабуля


4.Тызенгаўз - пан


5.Сялянка


Падзеі адбываюцца на беразе ракі Лучайкі.


Сялянка (сумна): Магутныя Тызенгаўзы пасялілі нас непадалёку ад сябе, за тры кіламетры. Доўгі час мы не ведалі, як назваць сваю вёску. Дапамог адзін выпадак.


На сцэну выходзіць дзяўчына, садзіцца на траву.


Дзяўчына: Ой, як сёння маркотна! Так разлілася Лучайка, што не магу дабрацца да свайго каханага. А хто мне дапаможа? Можа, бацька на лодцы перавязе? (Падумаўшы) Ды, не! Ён не ўзлюбіў майго Юраську.(Плача) Адна надзея: пайду гукаць, можа, пачуе. (Крычыць, склаўшы рукі ў трубку). Хачу да Юраські! Да Юраські!


(Гукаючы, адыходзіць за кулісы).


Сялянка: Але і рэха не дапамагала закаханай. Яно толькі даносіла: “Кі!”, “Кі!”

Юнак (да сялянкі) .Цётачка, што за дзіва сёння? Толькі і чую сёння: “Кі!”, “Кі!” Што гэта?

Сялянка: Пайду, папытаюся ў суседкі, можа, яна што-небудзь ведае. (Адыходзіць)

Юнак (углядаецца). А маёй Галінкі, Галюнькі не бачна.Пэўна, забылася на мяне. Пагукаю, а раптам? (Уздыхае) Галюнь!Галюнь!

Голас з-за сцены: Юнь!Юнь!

Выходзіць бабуля, яна прыслухоўваецца.

Бабуля: Старасць не радасць! І ногі ўжо не тыя, і вушы нічога не чуюць.Сёння адзін звон у вушах: “Кі!” “Юнь!”, “Юнь!”, “Кі!” Можа, з таго свету мяне ўжо клічуць.

(Ціхенька ступаючы і азіраючыся, адыходзіць убок).

Выходзіць пан Тызенгаўз.

Тызенгаўз: Як мне дакладвалі, гэта мая вёска без назвы. А я тут толькі і чую: “Юнь!”, “Кі!” Хай і будуць Юнькі. Праз раку збудуем мост, а то нязручна мне ў Лучай ездзіцью (Смакуючы слова)

Юнькі! Юнькі! (усміхаючыся, ідзе за кулісы).

Сялянка: Мост пан пабудаваў. Галіна выйшла замуж за Юрася, а вёска, вось так, атрымала назву - Юнькі.

Усе героі выходзяць на сцэну і вітаюць гледачоў.

Хто дужэйшы?


(па матывах казкі У.М. Дубоўкі)


Галоўныя героі:


Паляшук.

Мароз.

Сонца.

Вецер.

Хмара.

Гара.


Зіма. З сякерай ідзе паляшук. Прайшоў праз лес. Набліжаецца да Гары.

Каля Гары стаяць і сварацца Мароз, Сонца, Вецер, Хмара.


Мароз, Сонца, Вецер, Хмара (крычаць разам). Я дужэйшы ! Я дужэйшы! Я дужэйшы!

Селянін імкнецца ціхенька схавацца, але яго заўважыла Сонца.

Вецер: Пачакай!

Ідзі бліжэй!

Ты нам патрэбны, дружа!

Будзь за суддзю!

Адказ праўдзівы дай :

хто за нас усіх

на свеце самы дужы?

Селянін (пачухаўшы патыліцу):

На мой пагляд,

Мароз дужэйшы з вас.

Мароз- каваль, кравец,

цясляр выдатны.

Масты кладзе ён

за кароткі час,

а коўдры шые-

без ніякай ваты…

Мароз (радасна):

Вось гэта так!

Відаць, ты добра разумееш справу!

Сонца:

Ах, дзівак, дзівак!

Хто вам дае жыццё

святлом сваім яскравым?

Павінен ты схіліцца да зямлі

перада мной,

маёй бязмежнай сілай!

Хмара (Сонцу):

А калі б

я выйшла,

неба ўсё сабой закрыла?

Тады што зробіш?

Я дужэй за ўсіх!

Скажы, нам, паляшук,

дужэй ці не я?

Вецер: (смяецца)

Гляньце вы на іх!

А што з вас будзе,

калі я павею!?

Пра хмару нават гутаркі няма,

яе слядоў я не пакіну ў небе.

А сонца жар не здолее трымаць,

я прахалоду дам людзям і глебе.

Дужэй за Сонца я,

Дужэй за Хмару!

Паляшук (пытаецца ў Ветра):

А можаш ты падужацца з Гарой, падняць Гару ты можаш у паветра?

Вецер дуе на Гару, злуецца, але Гару не перамагае.

Паляшук (кажа):

Э, прайграў ігру!

Ты ўладар на хмару і на стрэхі.

А вось маленькую гару

не зварухнуў ты

хоць бы для пацехі!

Гара душэйшая за вас ўсіх?

Скажы, Гара, ў іх сілы значна меней?

Гара:

Лес дужэй за ўсіх.

Дужэй мяне

Дуб са сваім карэннем.

Яны прыйшлі ў глыбіню маю,

мяне ўпарта точаць, штохвілінна.

Калі сягоння я пакуль стаю,

дык заўтра зруйнавацца ўсё павінна…


Паляшук бярэ ў рукі сякеру і ссякае дуб.


Мароз, Сонца, Гара, Хмара, Вецер абкружаюць селяніна, падымаюць яго ру-і кі і гавораць:

Людская праца ўсіх дужэй на свеце.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Адкуль Юнькі Міні-п’еса ў адной дзеі iconЗапалкавыя героі: Шэйман&Мальцаў, Лябедзька&Калякін
Леанід Мальцаў. Берасьцеец сьцьвярджае, што набыў запалкі ў адной з крамаў абласнога цэнтра. Аднак многія госьці “жывога часопіса”...

Адкуль Юнькі Міні-п’еса ў адной дзеі iconЗапалкавыя героі: Шэйман&Мальцаў, Лябедзька&Калякін
Леанід Мальцаў. Берасьцеец сьцьвярджае, што набыў запалкі ў адной з крамаў абласнога цэнтра. Аднак многія госьці “жывога часопіса”...

Адкуль Юнькі Міні-п’еса ў адной дзеі iconЕса ў 2 дзеях па матывах вершаў І казак У. Караткевіча
Восеньскі лес. На паляне под раскідзістай ялінай нешта варыць у кацялку Заяц, памешваючы час ад часу вялізнай драўлянай лыжкай. На...

Адкуль Юнькі Міні-п’еса ў адной дзеі iconАндрушкова, Л. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва?
Андрушкова, Л. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва? : [спісы насельніцтва Расійскай імперыі xviii—xix стст з'явіліся ў Клімавіцкім...

Адкуль Юнькі Міні-п’еса ў адной дзеі icon1547 – пасля 1590 Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія І дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага І рускага
Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія І дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага І рускага

Адкуль Юнькі Міні-п’еса ў адной дзеі iconПах руж Адкуль у пушчы такі водар?
Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? Днём пушча пахне грыбніцай І прэлым лісцем, ноччу — дымам ад вогнішча, у якое Міхал, падлоўчы,...

Адкуль Юнькі Міні-п’еса ў адной дзеі iconМеладраматычная гісторыя на дзве дзеі
Калісь гэта была кватэра. Усюды раскіданы абломкі мэблі, кучы цэглы, рознае смецце

Адкуль Юнькі Міні-п’еса ў адной дзеі iconП’еса паводле казкі У. Караткевіча І дзіцячых гульняў
Фарбы — шэрыя, невыразныя. А яшчэ — І туман. Аднастайны І маркотны краявід выклікае самоту І тугу

Адкуль Юнькі Міні-п’еса ў адной дзеі iconГэты дадатак дазваляе вам практыкавацца ў вусным разуменні І ў чытанні чыслаў, ад 1 да 999999999, на розных мовах, з магчымасцю лёгкага пераключэння з адной
Гэты дадатак дазваляе вам практыкавацца ў вусным разуменні І ў чытанні чыслаў, ад 1 да 999999999, на розных мовах, з магчымасцю лёгкага...

Адкуль Юнькі Міні-п’еса ў адной дзеі iconДзіцячы куток. Спектакль «Кавалерыст-дзявіца»
Падчас праграмы можна будзе не толькі паглядзець спектакль, але І прыняць удзел у яго стварэнні: падрыхтаваць дэкарацыі, персанажаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка