В.Івашкевіч зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў зша

НазваВ.Івашкевіч зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў зша
Дата канвертавання11.11.2012
Памер18.76 Kb.
ТыпДокументы

Hlod 1205 noch

В.Івашкевіч зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў ЗША

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч напісаў ліст да сябраў дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі, якая з панядзелка праводзіць сустрэчы ў Вашынгтоне. З’яўленьне гэтага дакумэнту ён тлумачыць адсутнасьцю ў складзе дэлегацыі прадстаўніка Партыі БНФ. Зь Віктарам Івашкевічам размаўляў Уладзімер Глод.

-------------------------------------------------------------

Спадар Івашкевіч не ўпэўнены, што ў беларускіх палітыкаў, якія знаходзяцца ў ЗША, ёсьць супольная пазыцыя наконт выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія мусяць адбыцца не пазьней за восень 2008 году:

“Мне хацелася давесьці інфармацыю хаця б аднаго з кіраўнікоў БНФ. Мая прапанова такая – мы павінны агучыць канкрэтны плян на наступны год. Мы ня можам ісьці на выбары, калі ня будуць выкананыя тры абавязковыя ўмовы: вызваленьне палітвязьняў – раз. Допуск прадстаўнікоў апазыцыі ў выбарчыя камісіі (перадусім, ва ўчастковыя) – два. І рэгістрацыя кандыдатаў ад апазыцыі – тры.

Бяз выкананьня гэтых умоваў мы ня будзем удзельнічаць у выбарах і абвяшчаем, што гэта выбарчы фарс.

Вось гэта галоўнае, што, я думаю, трэба было агучыць на сустрэчах у Амэрыцы”.

Пытаюся ў спадара Івашкевіча, чыя гэта пазыцыя?:

“На сёньняшні дзень гэта пазыцыя Віктара Івашкевіча. Ні Партыя БНФ у асобе кіраўніка партыі, ні АДС у асобе ўсіх сваіх кіраўнікоў не агучылі сваёй яснай пазыцыі – пры якіх умовах яны ўдзельнічаюць у выбарах, а пры якіх – не ўдзельнічаюць. А калі не ўдзельнічаюць у выбарах, дык што хто робіць”.

Некаторыя палітолягі ўжо зьвязваюць з’яўленьне гэтага ліста са з’ездам Партыі БНФ, які заплянаваны на 8-9 сьнежня. І на якім Віктар Івашкевіч зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка БНФ. Што думае на гэты конт сам спадар Івашкевіч?

“І пасьля выбараў пытаньне, якое я ўздымаю, застанецца. Застаецца таму, што Партыя БНФ, Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы павінны свае пазыцыі ясна артыкуляваць. Імкненьне пазьбегнуць вострых кутоў, імкненьне неяк схаваць сваю пазыцыю прыводзіць да таго, што яна робіцца незразумелай. І таму, я лічу, што мы павінны ясна сфармуляваць свае пазыцыі, а не хаваць іх за агульнымі фразамі”.

Сёньня, дарэчы, падчас тэлефоннай размовы са спадаром Лябедзькам, які знаходзіцца ў Вашынгтоне, я спытаўся пра ягоную рэакцыю на ліст Віктара Івашкевіча. Сустаршыня Палітрады АДС адказаў, што ён яшчэ не атрымаў згаданы ліст.

Уладзімер Глод, Менск

Кангрэсмэн Гастынгс: Будуць перамены і ў Беларусі. 05.12.2007.

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/12/cafc433b-b0eb-4fd9-acaf-f38171f2fad1.html

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

В.Івашкевіч зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў зша iconНядаўна скончыў работу над п'есай з трохі дзіўнай назвай «Дыхайце эканомна». Нарадзілася яна такім чынам. У 1965 годзе я ў складзе беларускай дэлегацыі браў
«Дыхайце эканомна». Нарадзілася яна такім чынам. У 1965 годзе я ў складзе беларускай дэлегацыі браў удзел у сесіі аан у Нью-Йорку....

В.Івашкевіч зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў зша icon«Беларускае літаратуразнаўства»
Прапануем рэтраспектыўны спіс літаратуры па беларускай мове, якая знаходзіцца ў фондзе ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену І пераразмер-кавання...

В.Івашкевіч зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў зша iconПрапануем рэтраспектыўны спіс літаратуры па беларускай мове, якая знаходзіцца ў фондзе ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену І пераразмер-кавання аддзела
Літаратура перадаецца ў бібліятэкі Рэспублікі Беларусь на бязвыплатнай аснове ў парадку паступлення заказаў, з афармленнем актаў

В.Івашкевіч зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў зша iconAssistant Secretary Gordon’s Travel to Bulgaria, Greece and Slovakia, February 28, March 4 2011
Шостая па ліку канферэнцыя «Globsec», прысвечаная тэме бяспекі І палітыкі ў Цэнтральнай Еўропе распачне працу ў Браціславе. Прадстаўнічыя...

В.Івашкевіч зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў зша iconAssistant Secretary Gordon ’ s Travel to Bulgaria, Greece and Slovakia, February 28, March 4 2011

В.Івашкевіч зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў зша iconІснуе вядомая карціна, што прадстаўляе Езуса, які знаходзіцца ў цёмным садзе. У левай руцэ Ён нясе лямпу, якая асвятляе цемру, правай стукаецца ў вялізныя
...

В.Івашкевіч зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў зша iconПішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі
Зша. Мяркую, гэта будзе сюрпрызам для усіх удзельнікаў амэрыканскіх сустрэчаў. І апранутыя прыстойна! Севярынец мог бы для поўнага...

В.Івашкевіч зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў зша iconПішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі
Зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі камэнтароў:...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка