Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі




НазваАсамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
Дата канвертавання11.11.2012
Памер22.04 Kb.
ТыпДокументы
4 красавіка 2011





Заява Праўленьня

Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Аб сытуацыі вакол памяшканьня Сядзібы БНФ”

Праўленьне Асамблеі НДА выказвае занепакоенасьць сытуацыяй, якая склалася вакол памяшканьня Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” і Партыі БНФ у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх вядомых грамадзкіх і палітычных арганізацыяў – Партыі БНФ, Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі-БНФ, ГА БНФ “Адраджэньне”, а таксама іх арганізацыйных структур.

Значнасьць гэтага офісу для грамадзкага жыцьця Менску складана пераацаніць. Цягам амаль 20 год тут быў цэнтар культурнай і грамадзка-палітычнай дзейнасьці, праводзіліся выставы, мастацкія імпрэзы, канцэрты, прэзэнтацыі, сустрэчы творцаў. Грамадзкія аб’яднаньні і партыі, незалежна ад ідэалягічнай скіраванасьці, шырока выкарыстоўвалі памяшканьне сядзібы БНФ для правядзеньня ўстаноўчых зьездаў і іншых сходаў. Часта ў Менску гэта было адзінае месца для правядзеньня грамадзкіх і палітычных мерапрыемстваў.

Арандатары памяшканьня Сядзібы БНФ цягам амаль 20 год спраўна плацілі арэнду і не дапускалі парушэньня ўмоваў карыстаньня памяшканьнямі. Яны павінныя захаваць прыярытэтнае права на арэнду памяшканьня па адрасе Менск, праспэкт Машэрава, 8.

Паведамленьне пра неабходнасьць вызваліць памяшканьне было скіраванае Партыі БНФ акурат у той час, калі ў гэтым памяшканьні ладзілася беспрэцэдэнтна шырокая акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі, якія былі кінутыя за краты пасьля падзеяў 19-20 сьнежня 2010 года. Гэта ўказвае на тое, што высяленьне Сядзібы БНФ, ініцыяванае ўладамі, ёсьць ціскам за грамадзкую салідарнасьць і дапамогу зьняволеным, цэнтрам якой была Управа БНФ.

Пры такіх абставінах рашэньне ўладаў горада Менску аб непадаўжэньні арэнды гэтага памяшканьня для грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” і Партыі БНФ зьяўляецца ня чым іншым як спробай задушыць асяродак свабоды ў беларускай сталіцы. Высяленьне Сядзібы БНФ з адрэсы па праспэкце Машэрава, 8 пагражае стаць моцным ударам па грамадзянскай супольнасьці горада і краіны.

Праўленьне Асамблеі НДА зьвяртае ўвагу на тое, што праблема ціску на арганізацыі грамадзянскай супольнасьці з выкарыстаньнем дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў справы арэнды памяшканьняў (як праблема наяўнасьці юрыдычнай адрэсы, ціску на арэндадаўцаў, палітычна абгрунтаваныя адмовы ў прадастаўленьні памяшканьняў і інш.) носіць у Беларусі сыстэмны характар. Таму Праўленьне Асамблеі НДА:

  • Рашуча пратэстуе супраць пазбаўленьня Сядзібы БНФ памяшканьня па адрэсе: Менск, праспэкт Машэрава, 8.

  • Патрабуе ад Менгарвыканкама зьмяніць сваё рашэньне і ініцыяваць падаўжэньне дамовы арэнды памяшканьня па адрасе Менск, праспэкт Машэрава, 8 з усімі арганізацыямі-арандатарамі, якія там месьцяцца.

  • Заклікае арганізацыі грамадзянскай супольнасьці Беларусі да салідарнасьці з адным са старэйшых асяродкаў грамадзкай дзейнасьці ў сталіцы.

  • Зьвяртае ўвагу міжнароднай супольнасьці на тое, што пагроза пазбаўленьня Сядзібы БНФ памяшканьня паўстала ў рэчышчы ўзмацненьня рэпрэсіяў і палітычнага перасьледу ў Беларусі.

  • Заклікае міжнародныя і замежныя арганізацыі да аказаньня партнэрскай дапамогі Сядзібе БНФ ў мэтах мінімізацыі наступстваў магчымага высяленьня.

Асамблея НДА выказвае падтрымку грамадзкаму аб’яднаньню БНФ “Адраджэньне” і Партыі БНФ у іх змаганьні за памяшканьне Сядзібы БНФ.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі iconРэзалюцыя VI асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі
Мы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў Беларусі, грунтуючыся на каштоўнасьцях дэмакратыі, прававой дзяржавы І павагі да правоў...

Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі iconРэзалюцыя Асамблеі Дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў І грамадскіх ініцыятываў Беларусі
Палітычнае рашэнне было прынята з парушэннем Орхускай канвенцыі І дзеючага нацыянальнага заканадаўства без шырокай грамадскай дыскусіі...

Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі iconРэзалюцыя VI асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі
Палітычнае рашэньне было прынятае з парушэньнем Орхускай канвэнцыі І дзейснага нацыянальнага заканадаўства, без шырокай грамадзкай...

Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі iconЗаява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу
Мы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі, заклікаем улады да спыненьня ўсіх формаў перасьледу па палітычных...

Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі iconУ сваіх тэлефанаваньнях слухачы віншуюць Радыё Свабода з Калядамі
Беларусі. У дакумэнце асуджаюцца цкаваньні І крымінальны перасьлед прадстаўнікоў апазыцыі, няўрадавых арганізацыяў, праваабаронцаў...

Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі iconНарады старшыняў І кіраўнікоў беларускіх палітычных І uрамадзкіх арганізацыяў са Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Мы, ніжэйпадпісаныя прадстаўнікі палітычных І грамадзкіх арганізацыяў Беларусі, на сходзе 3-га лістапада 2012 году ў Вільні пад эгідай,...

Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі iconАдукацыйная паездка ў чэхію для актывістаў нда І журналістаў
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” паведамляе, што ў беларускіх актывістаў няўрадавых арганізацыяў І журналістаў...

Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі iconСтратэгічны плян разьвіцьця Асамблеі
Беларусі, дзе Асамблея выступае мэханізмам прасоўваньня інтарэсаў нда. Асамблея зьяўляецца аўтарытэтным аб’яднаньнем нда І грамадзянскіх...

Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі iconАдкрыты зварот
Беларусі лічым, што прысуды, вынесеныя ў сувязі са справай 19 снежня 2010 года ў Мінску з’яўляюцца незаконнымі І палітычна матываванымі....

Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі iconЯк у Беларусі з правамі чалавека?
Гэты дакумэнт 10 сьнежня 1948 года ў парыскім палацы Шаё зацьвердзілі дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан. І з 1950 году...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка