Звязда 24. 11. 2011 №224




НазваЗвязда 24. 11. 2011 №224
Дата канвертавання11.11.2012
Памер35.75 Kb.
ТыпДокументы
ЗВЯЗДА

24.11.2011 №224


24 лiстапада 2011 года
№ 33 (15684)


Пытання выбару не стаяла

Мы прывыклі чытаць у газетах пра жанчын, якія выгадавалі, вывучылі за сваё жыццё сваіх дзяцей. Вывелі іх у людзі, як кажуць. І гэта і правільна, і важна. Аднак ёсць і тыя, для каго мацярынства яшчэ зусім новае, хто толькі-толькі нарадзіў немаўлятка. І ўсе адчуванні для іх вельмі незвычайныя. Яшчэ нядаўна яны самі былі бесклапотнымі дзяўчатамі і ні пра што не дбалі. А сёння яны ўжо маладыя мамы. Я сустрэлася з маладой мамай — студэнткай архітэктурнага факультэта БНТУ Вольгай Трабянок — і распытала яе пра студэнцтва і мацярынства.




Маладая мама і студэнтка архітэктурнага факультэта Вольга Трабянок.
Воля, кім ты зараз сябе больш адчуваеш, студэнткай ці маладой мамай?

— Складанае пытанне, каб усё было так проста, усе студэнты адразу б нараджалі дзяцей і вучыліся на дзённым аддзяленні.

(Гэтае пытанне вельмі ўзрушыла Волю, і яна яшчэ не раз падчас нашай размовы будзе спрабаваць даць мне адказ на яго).

Раскажы тады з практычнага боку, як сумяшчаеш вучобу на дзённым і догляд дзіцяці?

— Я паступала ў БНТУ пасля тэхнікума, і некалькі першых гадоў у нас быў скарочаны курс, таму я мела вольны час. І ў нас было свабоднае наведванне пар. А зараз дзейнічае праграма, якая называецца прыкладна так: "Мы зацвярджаем вольнае наведванне". Я пішу даты і пары, якія магу наведаць, а выкладчыкі іх зацвярджаюць. Сэнс у тым, што ты ходзіш ва ўніверсітэт, калі маеш магчымасць.

А зараз хто з тваім дзіцем?

— Сыну ўжо два гады, і я ваджу Мішу ў дзіцячы садок.

А да гэтага, калі ён быў яшчэ зусім маленькім, з кім ты яго пакідала, калі ішла на пары?

— У некаторыя дні была магчымасць пакідаць яго з бацькамі мужа. Мой свёкар — ваенны пенсіянер, таму меў час пабыць з унукам.

Атрымліваецца, ты была на трэцім курсе, калі даведалася, што чакаеш дзіця. Якімі былі твае першыя адчуванні?

— Шчасце. Пытанне выбару не стаяла. Маючы вольнае наведванне, можна сумяшчаць гадаванне дзіцяці і вучобу. Магчыма, на іншых спецыяльнасцях — юрыдычнай, медыцынскай, — гэта было б складана.

Муж цябе падтрымлівае, дапамагае з дзіцем?

— Пакуль дзіця было зусім малое, ён падтрымліваў мяне хутчэй маральна — усё роўна ўсе клопаты на маме. Але калі сын стаў больш свядомым, ён стаў з ім гуляць, знаходзіць розныя рухомыя заняткі. І кніжкі яму пастаянна чытае, і тлумачыць усё. Дарэчы, тлумачыць малому муж пачаў, калі яму і месяца не было. І зараз, у два годзікі, Міша разумее, як працуе кандыцыянер, і самалёт, што пралятае, можа паказаць.

Ці змянілася тваё кола стасункаў пасля таго, як з'явілася дзіця? Ці не разышліся інтарэсы з незамужнімі сяброўкамі?

— Ва ўніверсітэце аднагрупнікі на некалькі гадоў маладзейшыя за мяне, таму што я пасля каледжа. Аднак усе мае блізкія сяброўкі замужнія, маюць ці чакаюць дзяцей. Ды і на факультэце на пятым курсе ўжо шмат жанатых, таму ўсе адзін аднаго добра разумеюць. Мы і час нармальна бавім. Калі Міша быў зусім маленькім і была магчымасць яго пакінуць з бацькамі мужа, ездзілі на горных лыжах катацца. А як стаў старэйшым — з ім разам едзем, і на рэчку катацца, і проста так. Дзіця не абмяжоўвае бацькоў, калі яны самі сабе не паставяць такія планкі. Можна разам адпачываць, але без фанатызму. Я ведаю адну матулю, якая са сваім дзіцем у Індыю ездзіла. Аднак гэта ўжо занадта. Усё залежыць ад жадання і ўнутранай свабоды. Больш складана з практычнага боку, калі дзіця не высыпаецца і не ведаеш, колькі штаноў яму з сабой браць...

Вольга сама вырашыла вярнуцца да майго першага пытання і ўсё ж даць на яго адказ:

— Час ідзе. Па выхадзе з універсітэта мне будзе 25. Пакуль уладкуюся на працу — яшчэ нейкі час. І што, адразу ісці ў дэкрэтны водпуск? Многія так і робяць. Але хочацца і папрацаваць. Дарэчы, у радзільні ніяк не магла прывыкнуць, што мяне называлі "жанчына". Зразумела, хоць табе і 16, але ты ляжыш у радзільні — значыць, ты жанчына. Алё ўсё роўна было нязвыкла, што ляжыш на ложку, даносіцца зварот "жанчына" і пасля ты разумееш, што гэта да цябе.

Наконт таго, як сумяшчаць студэнцтва і мацярынства, — ёсць свае складанасці, каб аддаць дастаткова часу і дзіцяці, і вучобе...

А мужу?

— Яму штаны не трэба мяняць па 4-5 разоў. Добрыя адносіны — гэта сумесны клопат пра дзіця. Калі не адна маці ўсё робіць. Разам праводзіць час са сваім дзіцем — гэта зусім іншае адчуванне.

Напрыканцы я заўважыла, што на маім патоку чацвёртага курса факультэта журналістыкі, у адрозненне ад іх архітэктурнага, толькі тры замужнія студэнткі, з якіх адна нядаўна зацяжарала. На гэта Вольга заўважыла, што журналісты іншыя людзі, яны вельмі мэтанакіраваныя, бачаць перад сабой канкрэтную праблему. А архітэктары — больш творчыя асобы. Яны атрымліваюць асалоду ад назірання, ад сваіх ідэй і задумак, ад кахання, ад сям'і. Яны рамантыкі. Вельмі цікава мець свой праект спачатку толькі ў сваёй галаве, а пасля бачыць, як ім ужо карыстаюцца людзі... Зноў заўважу, гэта сказала маладая мама...

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Звязда 24. 11. 2011 №224 iconІнфармацыйнае паведамленне установа "рэдакцыя газеты "звязда" дну "інстытут гісторыі н ан беларусі "
Праграма газеты “Звязда” (эвалюцыя тэматыкі, рубрыкі) на розных этапах арганізацыйнага станаўлення

Звязда 24. 11. 2011 №224 iconKralja Petra I karađorđevića 99a, tel/fax ++ 387 51 224-030, 224-031

Звязда 24. 11. 2011 №224 iconЗвязда 15 лiстапада 2011 года
Мінімальная заработная плата за кастрычнік індэксуецца на 86,1 працэнта І складае Br856 тыс. 60

Звязда 24. 11. 2011 №224 iconЗвязда 08. 12. 2011 №234
Міністэрства юстыцыі. Аб гэтым учора на калегіі, прысвечанай падвядзенню вынікаў апошняй прыёмнай кампаніі, паведаміў першы намеснік...

Звязда 24. 11. 2011 №224 iconЗвязда №113, 18. 06. 2011
Таму кіраўніцтва Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі звярнулася ў Міністэрства працы І сацыяльнай абароны Рэспублікі...

Звязда 24. 11. 2011 №224 iconОлеся Гончара Наукова бібліотека Бюлетень №4 нових надходжень літератури у квітні 2011 року м. Дніпропетровськ
Изд-во Междунар союза общест объед книголюбов, 2006. – 224 c ил. – 35 грн. Кільк прим.: 1 (врк. – 1)

Звязда 24. 11. 2011 №224 iconЗвязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў
Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі. Удзел у пасяджэнні ўзяў намеснік міністра адукацыі...

Звязда 24. 11. 2011 №224 iconПриказ Министерства здравоохранения и социального развития РФ от 18 марта 2005 г. N 224 "О проведении Международного симпозиума "Диабетическая стопа"
Приказ Министерства здравоохранения и социального развития РФ от 18 марта 2005 г. N 224

Звязда 24. 11. 2011 №224 iconЦэнтральны камітэт галіновага прафсаюза павіншаваў галоўнага рэдактара ўстановы "Рэдакцыя газеты "Звязда" Алеся Мікалаевіча Карлюкевіча І ўвесь калектыў з
Цэнтральны камітэт галіновага прафсаюза павіншаваў галоўнага рэдактара ўстановы ”Рэдакцыя газеты ”Звязда“ Алеся Мікалаевіча Карлюкевіча...

Звязда 24. 11. 2011 №224 iconАрганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты "Звязда" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг
Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты “Звязда” у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка