У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту "Металіт" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай




НазваУ свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту "Металіт" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай
Дата канвертавання11.11.2012
Памер30.26 Kb.
ТыпДокументы
15 гадоў на рынку


У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр БНТУ “Металіт” стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай значнасці навуковых распрацовак ВНУ. Тады “Металіт” яшчэ не меў статуса тэхнапарка, а слова “інавацыйны” было не такім папулярным. І вось ужо 15 гадоў ён даказвае, што спалучэнне навукі і вытворчасці пад адным дахам — з’ява абсалютна натуральная.


Адным з першых у рэспубліцы цэнтр “Металіт” БНТУ атрымаў статус тэхнапарка, у 2003 годзе. Зараз у яго склад уваходзіць шэраг навукова-вытворчых аддзелаў, якія выпускаюць навукаёмістую прадукцыю па такіх актуальных напрамках як лёгкая прамысловасць, медыцынская тэхніка, тэхналогіі нанясення пакрыццяў, электралітна-плазменная апрацоўка, лазерныя тэхналогіі. Пры гэтым распрацоўшчыкі аддаюць прыярытэт рэсурсазберагальным і імпартазамяшчальным тэхналогіям, абсталяванню і матэрыялам. У мнулым годзе тэхнапарк рэалізаваў прадукцыі і паслуг на 10,5 мільярдаў рублёў.

У цэлым, характарызуючы інавацыйную дзейнасць тэхнапарка, варта адзначыць інтэнсіўны рост аб’ёмаў рэалізацыі навукаёмістай прадукцыі і прыбылі. Так, за мінулы год аб’ём рэалізацыі вырас амаль на 50 працнтаў, а прыбыль на 30 працэнтаў. Рост экспарта склаў больш 300 працэнтаў.

Да самых “раскручаных” прапаноў “Металіта” апошняга часу можна аднесці пеленальны столік “Малыш” і ўстаноўкі вільготна-цеплавой апрацоўкі: пра іх пісалі ледзь не ўсе сродкі масавай інфармацыі. Сапрыўды, распрацоўкі вельмі значныя для рэспублікі. Так, сталы для санітарнай апрацоўкі, агляду, пелянання немаўлят сёння пастаўлены і выкарыстоўваюцца ў рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры “Маці і дзіця”, радзільных дамах Брэста, Ліды, Мінска, лячэбных установах Гродна, Гомеля і іншых гарадоў рэспублікі. Такі попыт вызначаецца заўважнымі перавагамі сталоў: зручная канструкцыя, падагрэў, нізкі кошт у параўнанні з расійскімі аналагамі, што, дарэчы, пацвярджаецца і ростам экспарта ў Расію.

Што да прамысловых установак для вільготна-цеплавой апрацоўкі (ВЦА), то яны распрацаваны ў межах праграмы “Лёгкая прамысловасць” пры падтрымцы канцэрна “Беллегпрам”. Гэта шырокая гама гладзільнага абсталявання розных мадыфікацый, параманекены, парагенератары, прэсы для тэрмадубліравання тэкстыля. Усё гэта абсталяванне па шэрагу параметраў пераўзыходзіць імпартнае і зноў жа адрозніваецца высокаканкурэнтнай цаной. Прыкладна за паўгода прыдпрыемствы лёгкай прамысловасці закупілі каля 700 адзінак ВЦА, на чым зэканомілі каля 700 тысяч долараў за кошт імпартазамяшчэння.

Зараз ідзе размова аб фарміраванні дзяржаўнага заказа на гэтую прадукцыю — ужо адпраўлены адпаведныя лісты ў Міністэрства аховы здароўя і “Беллегпрам”. Напраклад, спажыўцамі сталоў “Малыш” патэнцыяльна з’яўляюцца больш за 500 устаноў аховы здароўя. Па прыблізных падліках, агульная патрэба ў такіх сталах можа дасягаць 1000 адзінак. У той час як выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы менш за 300. Вільготна-цеплавое абсталяванне таксама магло б больш актыўна набывацца прадпрыемствамі “Беллегпрама”, які для тэхнічнага пераўзбраення чамусьці запланаваў закупку ў асноўным імпартнага абсталявання.

Акрамя таго, “Металіт” разлічвае атрымаць дзяржаўны заказ і на тэхналогію газатэрмічнага нанясення зносатрывалых і каразіённатрывалых пакрыццяў, якую распрацавалі вучоныя тэхнапарка і давялі да прамысловага ўкаранення, а таксама тэхналогію газаплазменнага нанясення пакрыццяў. Рэальны эканамічны эфект ад укаранення апошняй распрацокі на Беларускім металургічным заводзе ў сярэднім складае да 350 долараў ЗША за выраб. Эфект за весь перыяд працы на прадпрыемстве перавысіў 2 мільёны долараў. Тэхнапарк паставіў пракатныя ролікі са зносастойкімі пакрыццямі ў Германію на 20 тысяч долараў, прыкладна на столькі — у Казахстан. Беларускія ж прадпрыемствы не спяшаюцца набываць новую прадукцыю. У той час як мадэрнізацыя дэталяў металургічнай вытворчасці ўключана ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця на 2007-2010 гады.

Сярод значных распрацовак “Металіта” безумоўна варта назваць устаноўку для ўнутрысасудзістага разбурэння тромбаў нізкачастотным высокаінтэнсіўным ультрагукам. Устаноўка, сумесна створаная вучонымі тэхнапарка і кардыёлагамі, не мае аналагаў ў свеце. У мінулым годзе яна пачала выкарыстоўвацца ў рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры “Кардыялогія”. Зараз арганізавана серыйная вытворчасць установак, што дазволіць шырока распаўсюдзіць дадзены метад лячэння ў клінічнай практыцы. У цэлым праграма вытворчасці вырабаў медыцынскага прызначэння ў тэхнапарку налічвае 36 найменняў. Імплантаты, медыцынскія інструменты, эндапратэзы ў мінулым годзе дастаўлены больш чым у 50 медыцынскіх устаноў краіны.


Іна НІКІЦЕНКА.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту \"Металіт\" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай icon2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай
Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай творчай рэалізацыі...

У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту \"Металіт\" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай iconБруславская Марыя Іванаўна (дзявочая прозвішча Абрагімовіч) нарадзілася ў 1925 годзе ў вёсцы Чысты Бор, дакладней, каля вёскі Чысты Бор, на хутары. Сям’я была
У 1936 годзе бацьку забралі на высылку як кулака, хаця ён быў серадняком. З высылкі ён не вярнуўся. У 1939 годзе аб’ядноўвалі хутары...

У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту \"Металіт\" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай iconУ 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач
Павышэнне якасці адукацыі праз выкарыстанне інавацыйных І здароўезберагаючых тэхналогій у вучэбна-выхаваўчым працэсе, упраўленчай...

У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту \"Металіт\" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай iconВобраз Салігорска ў творах Анатоля Крывіцкага
Аляксей Макарэвіч, то сярод мясцовых паэтаў відавочных лідэраў доўгі час не было. Пасля 1965 года стаў вылучацца актыўнасцю Анатоль...

У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту \"Металіт\" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай iconЦі запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне?
Ага – было прыцягнуць увагу да ролі нефармальнай адукацыі ў разьвіцьці чалавечага, грамадзкага, нацыянальнага І міжкультурнага патэнцыялу...

У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту \"Металіт\" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай iconУ новым жанры марыя Шаўлоўская
«Выбачайце, калі ласка» І «Лявоніха на арбіце» шырока вядомыя не толькі ў нашай краіне, але І за рубяжом. I можна было б сказаць,...

У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту \"Металіт\" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай iconНапярэдадні Каляд І Новага года ў Браславе прыняў сваіх першых наведвальнікаў магазін еўраопта. Гэта кампанія ўжо даўно заявіла пра сябе на рэспубліканскім
Еўраопт пашырае рынак сваіх паслуг не толькі ў нашай краіне, а І за яе межамі. Напярэдадні Новага года магазіны гэтай фірмы адкрыюцца...

У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту \"Металіт\" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай iconЦі можа беспрацоўе быць карысным?
Паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі, узровень беспрацоўя ў нашай краіне з 1995 г вагаецца ў межах 23% ад эканамічна актыўнага...

У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту \"Металіт\" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай iconМіфалагічныя прастора І час у рамане Вольгі Такарчук "Правек І іншыя часы"
Хх стагоддзя. Раман падзяляецца не на раздзелы, а на “часы”: час Міхала, час Генавефы, час Злога чалавека, час дома, час лялькі,...

У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту \"Металіт\" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай icon"Час, правезены на рыбалцы, не залічваецца Богам"
Лавілі зь берага адной вудай з адным кручком, у два этапы па тры гадзіны. Пераможца вызначаўся па вазе ўлову. Больш за ўсіх пашанцавала...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка