Вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа




НазваВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дата канвертавання11.11.2012
Памер208.61 Kb.
ТыпДокументы
ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Свіслацкага раённага

выканаўчага камітэта

___11.2009 №______


СТАТУТ

ДЗЯРЖАЎНАЙ

УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ


ДАБРАВОЛЬСКІ

ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМЛЕКС ДЗІЦЯЧЫ САД-СЯРЭДНЯЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ ШКОЛА”



  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1.1Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” з’яўляецца вучэбна-выхаваўчай установай сістэмы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, якая забяспечвае атрыманне выхаваўча – адукацыйных паслуг рознага прызначэння для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 год, агульнай сярэдняй адукацыі з улікам інтарэсаў і схільнасцей вучняў, развіццё інтэлектуальнага пантэнцыялу вучняў, ажыццяўляе прафесіўную арыентацыю выпускнікоў з накіраваннямі навучання і патрабаваннямі грамадства.

1.2 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна падпарадкоўваецца аддзелу адукацыі Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта.

1.3 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь; Законам Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”; Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 г.”Аб адукацыі” ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002г.; Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006г. “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”; Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрымане дашкольнай адукцыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 09.11.2004г. №66; Палажэннем аб агульнаадукацыйнай установе, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.07.2004г. №44 у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.12.2006г.№11; Палажэннем аб групе падоўжанага дня агульнаадукацыйнай установы, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2006 года №112, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №15 ад 17 ліпеня 2008 г.“Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”, Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь, іншымі нарматыўна-прававымі дакументамі.

1.4 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей вучэбна-педагагічны комплекс) з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай і рахунак у банку, які адкрываецца ва ўстаноўленым парадку,асобасную маёмасць.

    1. Местазнаходжанне:

в.Дабраволя, вул.Міру, д.9.

Поўная назва:

на рускай мове:

полное - Государственное учреждение образования “Добровольский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя общеобразовательная школа”

сокращенное – Добровольский детский сад-средняя школа.

на беларускай мове:

поўнае - Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

скарочанае – Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа..


2.МЭТЫ, ЗАДАЧЫ І ПРАДМЕТ ДЗЕЙНАСЦІ


2.1 Асноўнай мэтай Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” зўяўляецца: навучанне і выхаванне дзяцей на ўзроўні дашкольнай адукацыі і адпаведных ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;

2.2 Асноўнымі задачамі вучэбна – педагагічнага комплексу з’яўляюцца:

- замацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дашкольнікаў і вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

- забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

- фарміраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, экалагічнай самасвядомасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу;

- падрыхтоўка вучняў да ўсведомленага прафесіянальнага самавызначэння, прадаўження адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці, сямейнага жыцця

2.2 Вучэбна – педагагічны комплекс ажыццяўляе адукацыйны працэс на аснове вучэбных планаў і вучэбных праграм, выхаванне моладзі ў адпаведнасці з праграмай выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

2.3 Вучэбна – педагагічны комплекс ажыццяўляе падрыхтоўку дзяцей да навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі; арганізуе навучанне і выхаванне вучняў, якія:

- па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць урокі ў вучэбна -педагагічным комплексе, - дома;

- эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць;

- атэстацыю ў парадку экстэрната асоб, якія самастойна атрымліваюць агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю.

2.4. Асноўныя віды дзейнасці:80102 агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай сярэдняй адукацыі); 80210 агульная сярэдняя адукацыя.


3.СТРУКТУРА ВУЧЭБНА – ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСУ


3.1 Адукацыйная дзейнасць вучэбна – педагагічнага комплексу накіравана на атрыманне:

- дашкольнай адукацыі;

- агульнай базавай адукацыі, тэрмін атрымання 9 год ( для асоб с асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця -9-10 год);

- агульнай сярэдняй адукацыі – тэрмін атрымання – 11 год ( для асоб с асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця -11-12 год).

3.2.Тэрмін навучання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі складае:

- на І ступені – 4 гады ( для асоб с асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця -4-5год);

- на ІІ ступені – 5 год;

- на ІІІ ступені – 2 гады.

3.3. Адукацыйны працэс у вучэбна – педагагічным комплексе пры навучанні на І, ІІ. ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, уключаючы пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень для правядзення з вучнямі спартыўна – масавых, фізкультурна – аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў.

3.4.Для ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў, як правіла аднаго ўзросту па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах вучні ў вучэбна – педагагічным комплексе аб’ядноўваюцца ў класы.

3.5. У вучэбна – педагагічным комплексе створаны класы інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб, якія не маюць фізічных і (або) псіхічных парушэнняў.

3.6 Вучэбна – педагагічны комплекс мае вучэбна – вопытным участак, бібліятэку, кабінеты тэхнічнага навучання і абслугоўвай працы, якія дапамагаюць рэалізавць задачы агульнаадукацыйнай установы.


4.МОВА НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ Ў ВУЧЭБНА - _ ПЕДАГАГІЧНЫМ КОМПЛЕКСЕ


4.1 Вучэбна – педагагічны комплекс з’яўляецца беларускамоўным.

4.2 Вывучэнне рускай і адной з замежных моў з’яўляецца абавязковым. За выключэннем асоб з парушэннем слыху і асоб з цяжкімі парушэннямі маўлення.

Вывучэнне рускай і замежнай моў асобамі з парушэннямі слыху і асобамі з цяжкімі парушэннямі маўлення, якія навучаюцца на беларускай мове, арганізуецца па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў.


5.АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ


5.1 Адукацыйны працэс ў вучэбна – педагагічным комплексе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбна – метадычным комплексам “Пралеска”, тыпавым вучэбным планам, які ўзгадняецца з Міністэрствам аховы здароўя, і вучэбнымі праграмамі, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.2 Адкацыйны працэс ва ўстанове забяспечвае ахову здароўя вучняў, падтрыманне іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, вучэбнага тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развіццё індывідуальных здольнасцей па інтарэсах.

5.3 Вучні, улічваючы пажаданні бацькоў ці іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы з магчымасцей, жаданняў і стану здароўя могуць вывучаць асобныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах устаноўленага тыпавым вучэбным планам колькасці вучэбных гадзін.

5.4 У вучэбна – педагагічным комплексе могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі прыродазнаўча – матэматычнай, гуманітарнай, экалагічнай, ваенна – патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці.

5.5 Навучальны год у вучэбна – педагагічным комплексе падзяляецца на чвэрці з улікам патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў.

5.6 Структура навучальнага года ўзгадняецца з аддзелам адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа і тэрытарыяльным органам дзяржаўнага санітарнага нагляду.

5.7 Вучэбныя планы на бягучы навучальны год распрацоўваюцца на падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год і тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу. Вучэбныя планы зацвярджаюцца кіраўніком вучэбна – педагагічнага комплексу па ўзгадненні з дзяржаўным органам кіравання адукацыяй, якому падпарадкавана агульнаадукацыйная ўстанова.

5.8 Штодзённая колькасць урокаў і іх паслядоўнасць вызначаецца раскладам урокаў, які складаеццаь з улікам патрабаванняў санітарных правілаў, нормаў, гігіенічных нарматываў. Працяг урокаў 1 класе складае 35 хвілін, у 2-11-м - 45 хвілін. Расклад урокаў зацвярджаецца кіраўніком вучэбна – педагагічнага комплексу.

Абавязковыя ўрокі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, радыяцыйнай бяспекі, бібліятэчна – бібліяграфічнай культуры, а таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, заняткі па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, курсы на выбар праводзяцца ў адпаведнасці з раскладамі, якія зацвярджаюца кіраўніком вучэбна – педагагічнага комплексу.

5.9 Колькасць вучняў у класах вучэбна – педагагічнага комплексу 20 человек. Напаўняльнасць груп падоўжанага дня 30 человек.

5.10 Працягласць перапынкаў паміж урокамі вызначаецца, зыходзячы з канкрэтных умоў працы, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання вучняў і іх адпачынку ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў, нормаў, гігіенічных нарматываў.

5.11 Пры правядзенні заняткаў па працоўнаму навучанню, інфарматыцы, замежнай мове, заняткаў практычнага характару (лабораторныя и практычныя работы, практыкумы, семінарскія заняткі и інш.) па прадметам у адпаведнасці з вучэбным планам клас дзеліцца на две групы. Дазваляецца дзяленне X-XI классов на две групы (юнакі і дзяўчынкі) пры арганізацыі заняткаў па фізічнай культуры.

5.12 Правядзенне, праверка і ацэньванне навучальных і катрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, прыкладная колькасць і аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення і афармленне сшыткаў, рэфератаў, дзённікаў і класных журналаў ажыццяўляецца згодна Правілаў фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.13 Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах, паводзіны вучняў вучэбна – педагагічнага комплексу ацэньваюцца пры правядзенні іх атэстацыі.

Парадак і формы правядзення атэстацыі вучняў , пераводу іх у наступны клас, перагляду станоўчай гадавой адзнакі, вызвалення ад выпускных экзаменаў, допуску да выпускных экзаменаў, арганізацыі выпускных экзаменаў і выпуску вучняў у вучэбна – педагагічным комплексе праводзіцца ў парадку, які ўстаноўлены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.14 Вучэбныя дасягненні вучняў на занятках па інтарэсах, факультатыўных занятках, курсах на выбар ацэньваюцца славесна, на змястоўна – ацэначнай аснове, без выстаўлення адзнак.

5.15 Змест выхаваўчай работы ў вучэбна педагагічным комплексе будуецца на гуманных адносінах да вучобы вучня з улікам яго асаблівасцей, здольнасцей, здароўя. З гэтай мэтай вучэбна-педагагічны комплекс забяспечвае розныя формы пазаурочнай работы (гурткі, клубы, секцыі, навуковае таварыства) з прыцягненнем высокакваліфікаваных спецыялістаў адпаведнага напрамку.

5.16 Заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах вядуцца па навучальна – выхаваўчых праграмах , зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.17 Аб’яднанні па інтарэсах фарміруюцца на падставе заяў вучняў ( іх законных прадстаўнікоў) на імя кіраўніка агульнаадукацыйнай установы, а таксама з улікам здароўя вучняў.

5.18 Вучэбна – педагагічны комплекс у працэсе ажыццяўлення пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці праводзіць конкурсы, фестывалі, алімпіяды, спаборніцтвы, канферэнцыі, выставы, экспедыцыі, паходы.

5.19 У вучэбна – педагагічным комплексе дапускаецца навучанне вучняў па індывідуальных вучэбных планах.

5.20 З мэтай вырашэння пытання аб датэрміновым пераводзе ў наступны клас вучня, які самастойна засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі па ўсіх вучэбных прадметах адпаведнага класа, або вучня, які навучаецца па індывідуальным вучэбным плане, дазваляецца на працягу першага месяца навучальнага года праводзіць выніковую атэстацыю за год.

5.21 Працэдура, правядзення выніковай атэстацыі за год , перавода вучня ў наступны клас ажыццяўляецца згодна Палажэння аб агульнаадукацыйнай установе (пункты 72-78), зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 06.12.2006г. №111.


6. АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЫЁМУ, ПЕРАВОДУ І АДЛІЧЭННЮ ВУЧНЯЎ ВУЧЭБНА -_ ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСУ


6.1 Камплектаванне рознаўзроўневай групы дзіцячага сада вучэбна-педагагічнага комплексу ажыцяўляецца з улікам асноўных паказчыкаў, агульных і асобных супраць паказанняў да прыёма ў дашкольную ўстанову, а таксама нормаў напаўняльнасці груп, згодна дадаткам №1,2,3 Палажэння аб установе, якая забяспечваен атрыманне дашкольнай адукацыі.

6.2. У групу дзіцячага сада прымаюцца дзеці, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, незалежна ад месца жыхарства і грамадзянства.

6.3 Залічэнне дзяцей у групу дзіцячага сада ажыццяўляецца кіраўніком вучэбна- педагагічнага комплексу на падставе наступных дакументаў:

- заявы бацькоў ці законных прадстаўнікоў;

- выпіскі з гісторыі хваробы з заключэннем аб стане яго здароўя.

6.4 Рашэнне аб адлічэнні выхавальнікаў дзіцячага сада прымае кіраўнік вучэбна – педагагічнага комплексу па ўзгадненню з заснавальнікам у наступных выпадках:

- па медыцынскаму заключэнню, якое забараняе знаходжанне ў дзіцячым садзе па стану здароўя;

- за ненаведванне дашкольнай установы звыш месяца без заявы бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў дзяцей;

- невыплату за харчаванне на працягу двух тыдняў пасля ўстаноўленага тэрміну;

- за невыкананне бацькамі дагаварных абавязкаў;

- па заяве бацькоў.

6.5 Бацькі ці законныя прадстаўнікі даводзяцца да ведама аб адлічэнні за 7 дзён.

6.6 Прыём дзяцей у вучэбна – педагагічны комплекс ажыццяўляецца без уступных іспытаў.

6.7 Ажыццяўляецца падвоз дзяцей, якія пражываюць на адлегласці болей 2 кіламетраў, аўтобусамі вучэбна - педагагічнага комплексу.

6.8 У І клас прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі населеных пунктаў, замацавных за вучэбна – педагагічным комплексам рашэннем сельскага выканаўчага камітэта

6.9 Дзеці, якія завяршылі выхаванне і навучанне на ўзроўні дашкольнай адукацыі ў вучэбна – педагагічным комплексе, залічваюцца ў І клас дадзенага комплекса на падставе заяў іх законных прадстаўнікоў на імя кіраўніка вучэбна – педагагічнага комплексу. Яны ўваходзяць у склад дзіцячага калектыву выхаванцаў. Іх рэжым дня з’яўляецца састаўной часткай агульнага рэжыму дня для выхаванцаў вучэбна – педагагічнага комплексу пры ажыццяўленні ім дзейнасці на ўзроўні дашкольнай адукацыі.

6.10 Залічэнне дзяцей у І клас вучэбна – педагагічнага комплексу, якія не былі выхаванцамі вучэбна – педагагічнага комплекса, ажыццяўляецца на агульных падставах.

6.11 Прыём дзяцей у І клас ажыццяўляецца з шасці гадоў або больш старэйшага ўзросту.

6.12 Для прыёму дзяцей у І клас у вучэбна – педагагічны комплекс законныя прадстаўнікі ў перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня падаюць заяву на імя кіраўніка вучэбна – педагагічнага комплексу і прадстаўляюць неабходныя дакументы. Рашэнне аб залічэнні дзяцей афармляецца загадам не пазней за 31 жніўня.

6.14 Вучні адлічваюцца з вучэбна – педагагічнага комплексу:

- у сувязі з завяршэннем навучання;

- у сувязі з пераводам у іншыя агульнаадукацыйныя ўстановы, установы прафесіянальна – тэхнічнай, сярэдне – спецыяльнай адукацыі;

- па асабістым жаданні ў сувязі з пераходам на самастойную форму атрымання адукацыі;


7.УДЗЕЛЬНІКІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ, ІХ ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ


7.1 Да удзельнікаў адуацыйнага працэсу ў вучэбна – педагагічным комплексе адносяцца:

- выхаванцы дзіцячага сада;

- вучні;

- бацькі (законныя прадстаўнікі);

- педагогі;

-работнікі вучэбна-педагагічнага комплексу.

7.2 Выхаванцы маюць права на:

- атрыманне бесплатнай дашкольнай адукацыі;

- бяспечныя для здароўя умовы ўтрыманя, развіцця, выхавання і навучання;

- ахову ад любой інфармацыі, прапаганды і агітацыі, якая прыносіць шкоду здароўю, маральнаму і духоўнаму развіццю;

- бесплатнае медыцынскае абслугоўванне;

- абарону ад любых форм эксплуатацыі і дзеянняў, якія прыносяць шкоду здароўю, а таксама ад фізічнага насілля, прыніжэння іх гонару;

- здаровы лад жыцця.

7.3 Выхаванцы абавязаны:

- паважаць інтарэсы дарослых, сваіх таварышаў;

- беражна адносіцца да навакольнага асяроддзя.

    1. Вучні вучэбна-педагагічнага комплекса маюць права:

  • на атрыманне высокай якасці адукацыі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь»;

  • на прававую и соцыяльную абарону ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;

  • на павагу свайго гонару;

  • на ўзнагароджванні за поспехі ў вучобе;

  • на ахову працы і здароўя, забеспячэнне тэхнічнай бяспекі ў працэсе навучання;

  • прадстаўляць вучнёўскі калектыў вучэбна – педпагагічнага комплексу ў конкурсах, алімпіядах, аглядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі;

  • выбіраць і быць выбранымі ў органы вучнёўскага самакіравання;

  • на атрыманне грамадскага прызнання і ацэнкі сваёй вучэбнай і грамадскай дзейнасці;

- на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, сваечасовае паведамленне аб тэрмінах кантрольных работ, экзаменов.

7.5 Выпускнікам 9 класаў вучэбна-педагагічнага комплекса выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыі, выпускнікам 11 класа – атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

7.6 Выпуск вучняў ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным для выпускнікоў агульнаадукацыйных школ.

7.7 Медыцынскае абслугоўванне вучняў аўыццяўляецца дактарамі Дабравольскай амбулаторыі, Свіслацкай раённай бальніцы, якія сумесна з адміністрацыяй нясуць адказнасць за жыццё, здароўе і фізічнае развіццё дзяцей , правядзенне лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, выкананне санітарна-гігіенічных нормаў, рэжыму і якасці харчавання вучняў, дазіроўку іх фізічных і разумовых нагрузак.

7.8 Вучні вучэбна-педагагічнага комплексу абавязаны:

- старанна вучыцца, быць дысцыплінаванымі і клапаціцца пра гонар класа, вучэбна- педагагічнага комплексу, падтрымліваць яго традыцыі;

- належна весці сябе ў вучэбна-педагагічным комплексе і за яго межамі , праяўляць павагу, міласэрнасць да старэйшых, равеснікаў і малодшых;

- мець акуратны знешні выгляд, прытрымлівацца дзелавога стылю аддзеня;

- з павагай адносіцца да айчыннай і сусветнай гісторыі і культуры;

- берагчы родную прыроду і навакольны свет, іх багацце і прыгажосць;

- падпарадкоўвацца рашэнням савета вучэбна-педагагічнага комплексу, загадам дырэктара, патрабаванням яго намеснікаў, настаўнікаў і іншых супрацоўнікаў установы;

- выконваць Статут вучэбна-педагагічнага комплексу.


8.ПРАВЫ І АДКАЗНАСЦЬ УСТАНОВЫ


8.1 Вучэбна – педагагічны комплекс - самастойная ўстанова ў вырашэнні пытанняў арганізацыі адукацыйнага працэсу, ажыццяўленні фінансава – гаспадарчай дзейнасці ў межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.2 Да кампетэнцыі вучэбна – педагагічнага комплексу адносіцца:

- прыём , падбор і растаноўка кадраў;

- ажыццяўленне кантролю за выкананнем педагагічнымі работнікамі і вучнямі, выхаванцамі сваіх абавязкаў;

- матэрыяльна – тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з дзяржаўнымі нарматывамі;

- прыцягненне для ажыццяўлення дзейнасці дадатковых фінансавых і матэрыяльных сродкаў у парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь,

- арганізацыя і удасканаленне метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;

- распрацоўка і зацвярджэнне вучэбных планаў на бягучы навучальны год;

- ажыццяўленне бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі выхаванцаў, вучняў комплекса, а таксама вынікаў адукацыйнага працэсу;

8.3 Вучэбна – педагагічны комплекс незалежна ад падпарадкаванасці і формаў уласнасці абавязаны:

- ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- ажыццяўляць адукацыйны працэс у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і распрацаваных на іх падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год, тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу, вучэбных праграм;

- садзейнічаць дзейнасці метадычных аб’яднанняў;

- садзейнічаць стварэнню неабходных умоў для харчавання і медыцынскай дапамогі вучням, выхаванцам.

8.4 Вучэбна – педагагічны комплекс нясе ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за:

- невыкананне функцый аднесеных да яго кампетэнцыі;

- неадпаведнасць якасці даваемай адукацыі ўстаноўленым патрабаванням;

- дзеянні, якія выклікалі парушэнне нормаў па ахове здароўя і бяспекі жыцця вучняў, выхаванцаў і работнікаў комплексу, нормаў і правілаў аховы навакольнага асяроддзя ў час адукацыйнага працэсу;

- незахаванне патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў;

- парушэнне правоў і свабод вучняў, выхаванцаў і работнікаў вучэбна – педагагічнага комплекса.

8.5 У вчэбна – педагагачным комплексе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных патый, іншых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў ), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімныя або іншая супярэчная заканадаўству Рэспублікі Беларусь дзейнасць рэлігійных аргнізацый.


9.КІРАВАННЕ ВУЧЭБНА -_ ПЕДАГАГІЧНЫМ КОМПЛЕКСАМ

9.1 Кіраванне вучэбна – педагагічным комплексам ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

Кіраванне комплексам ажыццяўляе дырэктар, які прызначаецца і вызваляецца з займаемай пасады начальнікам аддзела адукацыі Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта.

9.2 Калегіяльным органам вучэбна – педагагічнага комплексу з’яўляецца педагагічны савет.

9.3 Дырэктар вучэбна – педагагічнага комплексу ў дзейнасці па кіраванні комплексам узаемадзейнічае з органамі самакіравання вучэбна – педагагічнага комплексу.

Да органаў самакіравання вучэбна – педагагічнага комплексу адносяцца:

  • савет вучэбна – педагагічнага комплексу;

  • апякунскі савет вучэбна – педагагічнага комплексу.

9.4 Савет вучэбна-педагагічнага комплексу выбіраецца агульнашкольнай канферэнцыяй педагогаў, бацькоў і вучняў тэрмінам не болей , чым на 2 гады і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб савеце, зацверджанай канферэнцыяй установы.

    1. Апякунскі савет вучэбна-педагагічнага комплексу ствараецца і дзейнічае на аснове Палажэння.

9.6 Дырэктар вучэбна – педагагічнага комплексу нясе адказнасць за арганізацыю санітарна – гігіенічнага і проціэпідэмічнага рэжыму ў вучэбна – педагагічным комплексе, змест і арганізацыю адукацыйнага працэсу, харчаванне вучняў, выхаванцаў, аказанне медыцынскай дапамогі вучням у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар вучэбна – педагагічнага комплексу без даверанасці дзейнічае ад імя ўстановы, прадстаўляе яе інтарэсы ва ўсіх установах і арганізацыях, распаражаецца яе маёмасцю і сродкамі ў межах правоў, устаноўленых уласнікам ці ўпаўнаважаным яго органам, заключае дагаворы ў тым ліку прававыя, выдае даверанасці, адкрывае ў банках разліковы і іншыя рахункі, зацвярджае штатны расклад, выдае загады і іншыя указанні, абавязковыя для ўсіх работнікаў установы.

9.7 Прыём на працу педагагічных работнікаў, тэхнічнага персаналу ў вучэбна – педагагічны комплекс і іх звальненне ажыццяўляе дырэктар у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9.8 Працоўныя адносіны работнікаў у вучэбна – педагагічным комплексе

рэгулююцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

9.9 Правы і абавязкі педагагічных работнікаў, тэхнічнага персаналу вучэбна-педагагічнага комплексу вызначаюцца тарыфна-кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, нарматыўнымі дакументамі органаў дзяржаўнага кіравання і пасадавымі іструкцыямі, зацверджанымі дырэктарам вучэбна-педагагічнага комплексу.


10.ФІНАНСАВАННЕ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ВУЧЭБНА_- ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСУ. МАЁМАСЦЬ

10.1 Фінансаванне дзяржаўнай агульнаадукацыйнай установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

10.2 У вучэбна – педагагічным комплексе аказанне дадатковых адукацыйных паслуг ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

10.3 Аплата працы работнікаў вучэбна – педагагічнага комплексу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

10.4 Вучэбна-педагагічны комплекс вядзе самастойны бухгалтарскі ўлік і мае спецрахунак у банку.

Усе фінансавыя сродкі, якія паступілі на разліковы рахунак вучэбна-педагагічнага комплексу, знаходзяцца ў поўным яго распаражэнні и изъятию не подлежат.

10.5 Вучэбна-педагагічны комплекс мае штатны расклад, які зацвярджаецца дырэктарам установы ў межах вызначанага ва ўстаноўленым парадку фонда заработнай платы.

10.6 Маёмасць вучэбна-педагагічнага комплексу знаходзіцца ва ўласнасці Свіслацкага раёна і замацавана за вучэбна-педагагічным комплексам на праве аператыўнага ўпраўлення. Вучэбна-педагагічны комплекс валодае і распаражаецца маёмасцю ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у межах, устаноўленых уласнікам або упаўнаважаным ім органам.

10.7 Матэрыяльна – тэхнічная база вучэбна – педагагічнага комплексу фарміруецца заснавальнікам у адпаведнасці з нарматывамі, якія ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, уключаючы будынкі і іншую маёмасць, неабходную для арганізацыі навучання і выхавання вучняў, выхаванцаў.

10.8 Вучэбна – педагагічны комплекс нясе перад заснавальнікам адказнасць за захаванне і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за імі маёмасці.

10.9 Вучэбна – педагагічны комплекс валодае памяшканнямі для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі, тлумачальнай запіскай па арганізацыі адукацыйнага працэсу, пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці, бібліятэкай, а таксама памяшканнямі для педагагічных работнікаў, гатавання і прыёму ежы, бытавымі памяшканнямі.

Памяшканні вучэбна – педагагічнага комплекса абсталяваны мэбляй, інвентаром, неабходным вучэбным абсталяваннем, сродкамі навучання і ўтрымліваюцца, эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў і правілаў аховы працы.

10.10 Умацавнне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна – тэхнічнай базы вучэбна – педагагічнага комплексу ажыццяўляецца за кошт сродкаў заснавальніка і сродкаў , атрыіманых з дадатковых крыніц фінансавання:

- даходаў ад аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг;

- безвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;

- іных крыніц, якія не забаронены закакнадаўствам Рэспублікі Беларусь.


11.МІЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗІ


11.1Вучэбна-педагагічны комплекс мае права падтрымліваць і развіваць міжнароднае супрацоўніцтва па праблемам адукацыі, павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, практычнай падрыхтоўкі педагогаў, удзельнічаць у міжнародных адукацыйных і навукова-метадычных праектах, у канферэнцыях і конкурсах.

11.2 Вучэбна-педагагічны комплекс мае права заключаць пагадненні з зарубежнымі агульнаадукацыйнымі ўстановамі аб стажыроўцы настаўнікаў і вучняў на ўмовах абмену, стварэнні сумесных (асацыіраваных) устаноў, правядзенні сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, лагераў школьнікаў і інш.), а таксама ўступаць у міжнародныя арганізацыі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Правядзенне мерапрыемстваў па міжнароднай дзейнасці можа ажыццяўляцца за кошт розных крыніц фінанасавання.

11.3 Вучэбна-педагагічны комплекс ажыццяўляе супрацоўніцтва на аснове дагавароў, пагадненняў з замежнымі школамі і органамі адукацыі, праяўляе пры гэтым уласную ініцыятыву і самастойнасць.

11.4 Вучэбна-педагагічны комплекс накіроўвае за мяжу ў форме ўзаемаабменаў педагагічных работнікаў на стажыроўку і практыку, для ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях і семінарах, а таксама вучняў для ўдзелу ў алімпіядах, выставах, лагерах школьнікаў і інш., выкарыстоўваючы для гэтага сродкі з па-за бюджэтных крыніц, спонсарскую дапамогу, сродкі бацькоўскай грамадскасці.

11.5 Вучэбна-педагагічны комплекс імкнецца да членства і супрацоўніцтва з міжнароднымі асацыяцыямі работнікаў адукацыі і вучняў, устанаўленню сувязей з айчыннымі фондамі, саюзамі, аб’яднаннямі, якія ажыццяўляюць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.


12.ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧЫ. ПАРАДАК СПЫНЕННЯ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧЭБНА -_ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСУ.


12.1 Вучэбна – педагагічны комплекс прадстаўляе ў дзяржаўныя ўстановы кіравання адукацыяй справаздачы прадугледжаныя для агульнаадукацыйных школ ва ўстаноўленым парадку.

12.2 Спыненне дзейнасці вучэбна-педагагічнага комплексу (рэарганізацыя ці ліквідацыя) ажыццяўляецца Свіслацкім раённым выканаўчым камітэтам ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconТэматыка інфармацыйных гадзін у дуа"Грынкаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа"на I чвэрць 2011-2012 н года
Дуа грынкаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”на I чвэрць 2011-2012 н года

Вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconСпіс працоўнага калектыва дуа грынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа

Вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconН. І. Парамонава Метадычная скарбонка
Дзяржаўная ўстанова адукацыі,,Грынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Педмайстэрня па вершы Уладзіміра Дубоўкі "о беларусь, мая шыпшына"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconЗарэгістраваны Зацверджаны
Школа ўтворана рашэннем Лідскага райвыканама 30. 07. 1948г., рэарганізавана ў сярэднюю школу-дзіцячы сад ад 27. 06. 2006г., а ў адпаведнасці...

Вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconДуа "Вучэбна-педагагічны комплекс Бялкоўшчынскі дзіцячы сад базавая агульнаадукацыйная школа"
Дуа “Вучэбна-педагагічны комплекс Бялкоўшчынскі дзіцячы сад – базавая агульнаадукацыйная школа”

Вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconКоранскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа Лагойскага раёна
Дуа «Коранскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна»

Вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconВучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава
Дуа «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа №24 г. Барысава», Рэспубліка Беларусь, e-mail: upk24@mail ru

Вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconТыдневая нагрузка на вучня падуа " Зачысцкі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барсваўскага раена" на 2012/2013 навучальны год дк
Тыдневая нагрузка на вучня падуа “ Зачысцкі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барсваўскага раена”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка