На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект "Аб інфармацыі, інфарматызацыі І абароне інфармацыі"




НазваНа веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект "Аб інфармацыі, інфарматызацыі І абароне інфармацыі"
Дата канвертавання11.11.2012
Памер28.72 Kb.
ТыпЗакон
Karn0313noch


На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”. Плянуецца ўзмацніць адказнасьць за спробы парушыць дзяржаўную манаполію на захаваньне інфармацыйнай таямніцы. Парушэньне заканадаўства будзе цягнуць дысцыплінарную, адміністратыўную ці крымінальную адказнасьць. Тэму дасьледваў Ігар Карней.


Паводле афіцыйнай інфармацыі, Саветам міністраў унёс праекту закону “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” у Палату прадстаўнікоў 1 сакавіка 2007 году. Аднак адказная за падрыхтоўку законапраекту да слуханьняў, намесьніца старшыні Пастаяннай камісіі ў прамысловасьці, паліўна-энэргетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Тацяна Сафроненка прызналася, што яшчэ толькі вывучае дакумэнт:


“Ведаеце, я толькі ўчора яго атрымала і цяпер якраз сяджу, вывучаю. Давайце стэлефануемся праз некалькі дзён і я, калі вывучу гэты законапраект, тады змагу адказаць на вашыя пытаньні. А пакуль я прачытала толькі 20 аркушаў”.


Згодна з паведамленьнем прэс-службы Палаты прадстаўнікоў, прыняцьцё закону кампэнсуе прававыя прабелы, якія тычацца доступу грамадзянаў да адкрытай інфармацыі публічнага характару, інфармацыйнай бясьпекі дзяржавы, абмену інфармацыяй, у тым ліку міжнароднага зьместу, а таксама адказнасьці перад законам.


Аднак сам тэкст законапраекту не афішуецца, што насьцярожвае, найперш, прадстаўнікоў незалежных мэдыяў. Пра гэта гаворыць аналітык, экспэрт у галіне СМІ Аляксандар Класкоўскі:


“Ужо апрыёры ёсьць пэўныя сымптомы, якія прымушаюць насьцярожыць, у прыватнасьці, мэдыя-супольнасьць. Напрыклад, келейнасьць абмеркаваньня, бо нельга ў інтэрнэце знайсьці праект закону. Па-другое, паводле назвы ён сугучны з законапраектам “Аб інфармацыйнай бясьпецы”, які некалькі гадоў таму ініцыяваў спадар Чаргінец. Тады праект выклікаў нэгатыўную рэакцыю ў грамадзтве і, мусіць, з-за гэтага быў схаваны пад сукно. Ці ня ёсьць гэта рымэйкам таго самага закону? Ну, і нарэшце, выказваньне дэпутата Забалотца ў інтэрвію БелТА наконт таго, што праз гэты закон, у прыватнасьці, будзе абмяжоўвацца інфармацыя, якая робіць замах на дзелавую рэпутацыю грамадзянаў і арганізацый. Гэта таксама вельмі насьцярожвае, бо ўявіце: любая крытыка ўраду ў мэдыях можа быць падагнаная пад гэты артыкул і такім чынам перапыніцца яе распаўсюд”.


Паводле Аляксандра Класкоўскага, ёсьць небясьпека, што пасьля ўхваленьня будзе ўведзеная ўскосная цэнзура ў інтэрнэце, які пакуль застаецца адзінай вольнай прасторай для выказваньня альтэрнатыўных думак. Адным зь ініцыятараў закону выступае Міністэрства сувязі. Менавіта гэтае ведамства і падпарадкаваны яму “Белтэлекам” кантралюе працу інтэрнэт-правайдэраў у Беларусі. Праўда, першы намесьнік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру адміністрацыі прэзыдэнта Ўсевалад Янчэўскі лічыць размовы адносна цэнзуры інтэрнэту перабольшанымі:


“У нас, дзякуй Богу, інтэрнэт абсалютна ў вольным доступе. Я цалкам перакананы: ніякіх спробаў яго неяк перакрыць, адфільтраваць (маю на ўвазе – палітычна) ня будзе. Таму, калі чалавек захоча інфармацыю ў сеціве атрымаць, ён яе атрымае. Я ўвогуле прынцыпова не прымаю, калі штосьці адно чалавеку навязваецца і не даецца альтэрнатыва. Яму не даюць думаюць, не даюць параўноўваць і ўвогуле пазбаўляюць яго свабоды. Гэта вельмі дрэнна, чалавека нельга пазбаўляць свабоды. Ён мусіць быць вольным, мусіць свабодна разважаць. Інакш гэта будзе не чалавек, а зомбі”.


На гэты момант самую поўную інфармацыю пра новы законапраект, можна прачытаць у інтэрвію намесьніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Сяргея Забалотца агенцтву БелТА. Забалоцец заявіў літаральна наступнае: прапануецца забараніць распаўсюд інфармацыі, якая замахваецца на гонар, годнасьць, дзелавую рэпутацыю грамадзянаў і юрыдычных асобаў. Абароне падлягае інфармацыя, незаконнае выкарыстаньне якой можа нашкодзіць яе ўладальніку ці карыстальніку. Для забесьпячэньня захаваньня сьведчаньняў, якія ўтрымліваюцца ў дзяржаўных інфармацыйных сыстэмах, законапраект вызначае прававыя, арганізацыйныя і тэхнічныя меры абароны - дамовы паміж ўладальнікам інфармацыі і карыстальнікам, асаблівы рэжым допуску на тэрыторыю, дзе знаходзяцца матэр’яльныя носьбіты інфармацыі, сыстэмы кантролю. За парушэньні заканадаўства вінаватыя будуць прыцягвацца да адказнасьці, у тым ліку і крымінальнай.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект \"Аб інфармацыі, інфарматызацыі І абароне інфармацыі\" iconАналіз зваротаў рэпрэсаваных актывістаў за дапамогай
Дапамогу Камітэту распаўсюдам інфармацыі аб працы Камітэта І зборам неабходнай інфармацыі пра кандыдатаў на атрыманне дапамогі, у...

На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект \"Аб інфармацыі, інфарматызацыі І абароне інфармацыі\" iconЗаконам Рэспублікі Беларусь "Аб абароне правоў спажыўцоў" 09. 01. 2002 №9-3
Платныя паслугі з’яўляюцца дадатковай формай абслугоўвання чытачоў ук “Абласная бібліятэка імя М. Горкага”, забяспечваюць карыстальніку...

На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект \"Аб інфармацыі, інфарматызацыі І абароне інфармацыі\" iconАб зацвярджэнні Палажэння аб рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў І сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных І міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялога ў Рэспубліцы Беларусь І супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой
Пастанова упаўнаважанага па справах рэлігій І нацыянальнасцей І міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь

На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект \"Аб інфармацыі, інфарматызацыі І абароне інфармацыі\" iconАрганізацыя-заяўнік
Як І візітоўка, прэзентацыя арганізацыі павінна быць сціслай – утрымліваць мінімум самай неабходнай інфармацыі; інфарматыўнай – утрымліваць...

На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект \"Аб інфармацыі, інфарматызацыі І абароне інфармацыі\" iconБЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу
Т. Для навукі сродкі камп’ютэрнай апрацоўкі інфармацыі маюць яшчэ большае значэнне, бо даследчыкі маюць справу з агромністым аб’ёмам...

На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект \"Аб інфармацыі, інфарматызацыі І абароне інфармацыі\" iconБеларускі дзяржаўны універсітэт факультэт журналістыкі
Канстанцінавіч; саветнік міністра адукацыі па сувязях са смі І грамадскасцю, прафесар ІЎчанкаў Віктар Іванавіч; начальнік Упраўлення...

На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект \"Аб інфармацыі, інфарматызацыі І абароне інфармацыі\" iconЗаяўка на атрыманне фінансавання для рэалізацыі праекта
Як І візітоўка, прэзентацыя арганізацыі павінна быць сціслай – утрымліваць мінімум самай неабходнай інфармацыі; інфарматыўнай – утрымліваць...

На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект \"Аб інфармацыі, інфарматызацыі І абароне інфармацыі\" iconУ знак памяці загінуўшых 11 красавіка ў тэракце ў Менску на станыі метро Касстрычніцкая прадстаўнікі брэсцкіх дэмакратычных сіл усклалі кветкі ды зажглі свечкі
Як адзначае Ўладзімір Вуек, сябра Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, вельмі прыкра, што пра загінуўныш людзей у сродках масавай інфармацыі...

На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект \"Аб інфармацыі, інфарматызацыі І абароне інфармацыі\" iconРазмеркаванне курсавых работ па дысцыпліне "Тэорыя І метадалогія журналістыкі" для слухачоў перападрыхтоўкі спецыяльнасці "Сродкі масавай інфармацыі" факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі бду
Сродкі масавай інфармацыі” факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў

На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, Палата прадстаўнікоў мае разгледзець законапраект \"Аб інфармацыі, інфарматызацыі І абароне інфармацыі\" iconКрычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава
Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання І інфармацыі; [складальнік В. В. Маскалева; рэдактар Г. В. Чыстапьян;...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка