Сёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона "Аб турызьме". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, "закон сыходзіць з таго




НазваСёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона "Аб турызьме". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, "закон сыходзіць з таго
Дата канвертавання11.11.2012
Памер33.89 Kb.
ТыпЗакон
Сёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона "Аб турызьме". Паводле намесьніка міністра спорту і турызму Чэслаў Шульгі, "закон сыходзіць з таго, што турызм і турыстычная індустрыя ўяўляюць сабою не асобную галіну эканомікі, а найскладанейшы міжгаліновы комплекс, што патрабуе новага падыходу да яго дзяржаўнага рэгуляваньня, з улікам узаемадзеяньня многіх сфэра сацыяльна-эканамічнай, культурнай, экалягічнай дзейнасьці". У адпаведнасьці зь Нацыянальнай праграмай разьвіцьця турызму да 2010 году ў Беларусі будзе створана больш за 200 новых аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры. Чакаецца, што ў гэты час Беларусь наведаюць болей 400 тысяч чалавек. З працягам тэмы Алена Струвэ.


Як лічыць намесьнік міністра спорту і турызму Беларусі Чэслаў Шульга, колькасьць замежных турыстаў, якія наведваюць Беларусь з кожным годам будзе расьці. У інтэрвію Белта спадар Шульга паведаміў, што апошнім часам Беларусь усё часьцей наведваюць прадстаўнікі буйныя турапэратараў краінаў Эўразьвязу і СНД. Яны даюць станоўчую ацэнку гарналыжнаму курорту Сілічы, музэю ў Дудтках, іншым турыстычным аб’ектам. У гэтак званых інфатурах, якія арганізуе кампанія Белінтурыст з задавальненьнем удзельнічаюць многія заходнія журналісты. Паводле афіцыйных падлікаў у параўнаньні з 2005 колькасьць замежных турыстаў узрасла разы ў тры і летась складала да 300 тысячаў чалавек.


Тым часам, прадстаўнік турыстычнай індустрыі Беларусі Іван Кобзік, лічыць што значная доля замежных турыстаў, якія надведваюць Беларусь, гэта расейцы. Тыя людзі, якія аддаюць перавагу беларускаму санаторна-курортнаму лячэньню.


“Наколькі я ведаю, у беларускіх турфірмаў нават у гэтым зьвязку ўзьнікаюць праблемы з-за расьсяленьня беларускіх турыстаў, бо большасьць і месцаў загадзя браніруюцца расейцамі”


Што да колькасьці замежных турыстаў зь іншых краін, то яна, на думку Кобзіка, складае дзесьці 50 тысячаў на год.


“Я думаю, мы не зусім гатовыя да гэтак мовіць масавага прыезду замежнікаў у краіну. У першую чаргу, з-за рэпутацыі нашай краіны. Ня надта станоўчай, а хутчэй наадварот. Вось магу такі прыклад прывесьці. Летась мы ладзілі фэстываль турыстычных кінафільмаў і тэлепраграмаў і запрасілі творчую групу грузінскага тэлебачаньня. Яны сказалі нам: хлопцы, да вышто? Нашыя калегі сядзелі ў вашым пастарунку ў часе прэзыдэнцкіх выбараў. Чаго мы да вас папрэмся. Такое стаўленьне да Беларусі існуе і ў шматлікіх іншых краінах. На жаль, прыяжджаюць да нас або на паляваньне, або дзеля паляваньня на жанчын ці проста экстрымалы. Едуць жа людзі ў Банглядэш, і у Іран, і ў Ірак. Ну і ў Беларусь таксама".


Бэрлінскі прадпрымальнік Утц Фёрдэройтэр на працягу 15 год ладзіць з партнэрамі ў Менску дабрачынныя праекты. Ён спыняўся ў розных менскіх гатэлях, жадаў бы зрабіць адпаведны тур па Беларусі, аднак лічыць, што турыстычная інфраструктура ў краіне ня разьвітая. Як кажа прадпрымальнік, дзеля таго, каб адпачываць у Беларусі, немцу трэба папярэдне добра адпачыць дома.


“Сапраўды, трэба папярэдне добра адпачыць. Возьмем ваш турыстычны гатэль Беларусь. Ён абсалютна не адпавядае патрабаваньням турыстычнага сэрвісу. Няма неабходных холаў, дзе б можна было сустрэцца са знаёмымі, пасядзець, паразмаўляць. Акрамя таго тое, што нам прапануюць, зусім ня танна. Атэль падобнага клясу каштаваў бы у нас таньней. Што да харчаваньня ў рэстарацыях, то яно ў Менску стала дарагім. У сябе ў Баварыі мы плацім за падобную ежу прынамсі ня болей. Галоўнае, чаго не хапае і што патрэбна турыстам – месца знаходжаньне гатэлю. Гэта мусіць ня проста быць добры будынак. Ён мусіць знаходзіцца дзесьці у гандлёвым цэнтры, побач з рознымі крамамі і шапікамі. Акрамя таго, у гатэлях вельмі шумна. Чамусьці ў рэстарацыі ўвесь час павінен працаваць на поўную магутнасьць тэлевізар, хаця яго ніхто не глядзіць".


Утц Фёрдэрротэр лічыць, што для Беларусі трэба было б пачаць з арганізацыі турыстычнага маршруту па краіне, які б цягнуўся тыдзень. Дзень у Віцебску, дзень Берасьці і Белавескай Пушчы, Нясьвіжы, Міры, на Нарачы, у Менску. На такой маршрут знайшлося б шмат прыхільнікаў зь Нямеччыны, калі пры гатэлях быў арганізаваны пракат добрых ровараў, а у лясных і паркавых зонах былі пракладзеныя адмысловыя сьцежкі для першых і велавандровак. Не перашкаджала, каб кожны гатэль прапаноўваў бы турыстам мапу гораду і раёну, дзе знаходзіцца месца адпачынку, карацей, больш бы клапаціўся пра сваіх наведальніках.


Адрозна ад немцаў, які сярод замежнікаў, найбольш часта наведваюць Беларусь, турысты зь Ісьляндыі ёсьць экзотамі для беларускіх шыротаў.


Муж і жонка Эрык і Эліза Бэкі з Рэйк’явіку вырашылі летась арганізаваць для сябе маршрут па заходніх рэспубліках былога СССР, а таксама вандроўку ў Маскву і Пецярбург. У Менску сям’я прабыла два дні. Уражаньняў шмат.


“Я магу узгадаць самыя розныя дэталі. Наш гатэль быў такім тыповым савецкім будынкам, меў тры зоркі і знаходзіўся ў цэнтры Менску. Нумары прыбіраліся ня надта добра, вада з крану пастаянна цякла. Рэстарацыі сваімі памерамі нагадвалі велізарныя танцавальныя залі, аднак наведвальнікаў было мала. Мэню па сваіх памерах нагадвала Біблію. У наяўнасьці ж было адсоткаў пяць ад усіх страваў. Самыя ж цікавае пачыналася уначы. У наш нумар пастаянна званілі нейкія жанчыны і прапаноўвалі майму мужу свае інтымныя паслугі. Увогуле, цікава было ў Беларусі”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона \"Аб турызьме\". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, \"закон сыходзіць з таго iconПаводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым
Пакуль рэкордная колькасьць замежных турыстаў 90 тысяч чалавек – наведала Беларусь летась. Абсалютная бальшыня гасьцей – транзытныя...

Сёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона \"Аб турызьме\". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, \"закон сыходзіць з таго iconКаляндар дзён здароўя, спорту І турызму
...

Сёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона \"Аб турызьме\". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, \"закон сыходзіць з таго iconСёньня футбольная зборная Беларусі сустракаецца з камандай Баўгарыі
Сёньня ў 20. 00 паводле менскага часу ў сталіцы Баўгарыі Сафіі на стадыёне “Васіл Левскі” адбудзецца вырашальная для беларускай футбольнай...

Сёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона \"Аб турызьме\". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, \"закон сыходзіць з таго icon17 кастрычніка адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы з галечай. Паводле статыстыкі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, болей за 3 мільярды насельнікаў Зямлі жывуць
Беларусі, толькі 1 адсотак насельніцтва краіны жыве ў галечы. Сёньня пражыткавы мінімум складае 158 тысячаў беларускіх рублёў – гэта...

Сёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона \"Аб турызьме\". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, \"закон сыходзіць з таго iconСёньня некаторыя краіны адначаюць Дзень пасажыра. У беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджана. Разам з тым многія жыхары ў гэты дзень зьвяртаюцца да
Паводле афіцыйных асоб, транспартнае абслугоўваньне пасажыраў у Беларусі знаходзіцца на належным узроўні. Говорыць прадстаўніца Міністэрства...

Сёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона \"Аб турызьме\". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, \"закон сыходзіць з таго iconУ моцныя спякоту І мароз рэжым работы можа быць зменены
Адначасова з гэтым парламентарыі ўхвалялі нормы, якія закліканы абараніць сацыяльныя правы працаўнікоў у арганізацыях любой формы...

Сёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона \"Аб турызьме\". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, \"закон сыходзіць з таго iconЗакон о новой памятной дате России Президент РФ подписал Федеральный закон «О внесении изменений в статью 11 Федерального закона «О днях воинской славы и памятных датах России»
Федеральным законом устанавливается новая памятная дата России: 2 сентября – День окончания Второй мировой войны (1945 год)

Сёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона \"Аб турызьме\". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, \"закон сыходзіць з таго iconПытаньне гэтага тыдня: Шпіёны якіх краінаў больш небясьпечныя для Беларусі?
Аляксандар Лукашэнка зьняў з пасады кдб беларусі Сьцяпана Сухарэнку, а пасады першага намесьніка старшыні – Васіля Дземяньцея

Сёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона \"Аб турызьме\". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, \"закон сыходзіць з таго iconДзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных выданьняў павінны
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных...

Сёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона \"Аб турызьме\". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, \"закон сыходзіць з таго icon3 ліпеня ў Беларусі будзе адзначацца афіцыйнае сьвята Дзень Рэспублікі (Дзень незалежнасьці). Гэтая дата стала сьвяточнай, паводле вынікаў рэфэрэндуму 1996
Беларусі будзе адзначацца афіцыйнае сьвята Дзень Рэспублікі (Дзень незалежнасьці). Гэтая дата стала сьвяточнай, паводле вынікаў рэфэрэндуму...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка