Звязда 15 лiстапада 2011 года




НазваЗвязда 15 лiстапада 2011 года
Дата канвертавання11.11.2012
Памер22.66 Kb.
ТыпДокументы
звязда

15 лiстапада 2011 года

217 (27081)


Мінімальная заработная плата за кастрычнік індэксуецца на 86,1 працэнта і складае Br856 тыс. 60

Мінімальная заработная плата за кастрычнік індэксуецца на 86,1 працэнта. Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн за кастрычнік перасягнуў пяціпрацэнтны парог да верасня гэтага года (моманту папярэдняй індэксацыі), паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Месячная мінімальная заработная плата (МЗП) за кастрычнік складае Br856 тыс. 60, пагадзінная мінімальная заработная плата — Br5 тыс. 40.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы", памер МЗП, устаноўлены і праіндэксаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, з'яўляецца абавязковым для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за кастрычнік


У Беларусі індэксацыя грашовых даходаў (заработнай платы; грашовага забеспячэння ваеннаслужачых тэрміновай службы, курсантаў ваенна-вучэбных устаноў і сувораўцаў; заработнай платы дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб; грашовага забеспячэння ваеннаслужачых і асоб радавога і начальніцкага складу; дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі), што атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, за кастрычнік праведзена ў выглядзе аднаразовага перагляду іх памераў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Дапамогі і стыпендыі беспрацоўным у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта індэксуюцца на 158,9 працэнта. Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн за кастрычнік перасягнуў пяціпрацэнтны парог да верасня гэтага года (моманту папярэдняй індэксацыі).

Індэксацыя праводзіцца па нарматыве, устаноўленым указам ад 28 студзеня 2006 года № 55 "Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі". Індэксуецца даход у межах Br574 тыс. 790 — 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на момант індэксацыі. Частка даходу, якая перавышае гэту суму, індэксацыі не падлягае.

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Калі калектыўны дагавор мае палажэнне аб індэксацыі заработнай платы ў адпаведнасці з заканадаўствам, то прымяняецца механізм індэксацыі, прадугледжаны для работнікаў бюджэтнай сферы. У гэтым выпадку індэксацыя праводзіцца ў выглядзе аднаразовага перагляду памераў аплаты працы або шляхам аўтаматычнай карэкціроўкі заработнай платы ў межах устаноўленага заканадаўствам нарматыву на індэкс спажывецкіх цэн, значэнне якога разлічваецца нарастаючым падрахункам да базавага месяца — месяца павышэння памераў аплаты працы.

Аднак устаноўлены арганізацыяй механізм індэксацыі можа адрознівацца ад устаноўленага заканадаўствам, падкрэслілі ў міністэрстве. У гэтым выпадку арганізацыя самастойна вызначае ўмовы надыходу індэксацыі і парадак яе правядзення, а таксама нарматыў індэксацыі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Звязда 15 лiстапада 2011 года iconНота Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь аб унясеннi змянення ў Пагадненне памiж Урадам Рэcпублiкi Беларусь I Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў I грузаў ад 1 лiстапада 1995 года
Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў I грузаў ад 1 лiстапада 1995 года

Звязда 15 лiстапада 2011 года iconІнфармацыйнае паведамленне установа "рэдакцыя газеты "звязда" дну "інстытут гісторыі н ан беларусі "
Праграма газеты “Звязда” (эвалюцыя тэматыкі, рубрыкі) на розных этапах арганізацыйнага станаўлення

Звязда 15 лiстапада 2011 года iconЗгода непаўналетняга на афармленне
Я, Мiцкевiч Канстанцiн Мiхайлавiч, 3 лiстапада 1995 года нараджэння, ураджэнец вёскi Акiнчыцы Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi,...

Звязда 15 лiстапада 2011 года iconЗвязда 10 лютага 2010 года №24 (26632)
Размеркаванне спецыялiста ў iншы рэгiён можа даць яму большыя шанцы, чым праца ў сталiцы

Звязда 15 лiстапада 2011 года iconЗвязда 08. 12. 2011 №234
Міністэрства юстыцыі. Аб гэтым учора на калегіі, прысвечанай падвядзенню вынікаў апошняй прыёмнай кампаніі, паведаміў першы намеснік...

Звязда 15 лiстапада 2011 года iconЗвязда 3 жніўня 2012 года, №148 Ёсць грошы — будзе І дыплом?
ЦТ, пераможцамі міжнародных І рэспубліканскіх алімпіяд аказваліся І ўладальнікі вельмі сціплых балаў у сертыфікатах?

Звязда 15 лiстапада 2011 года icon6 лiстапада 2008 г. N 38 аб зацвярджэннi палажэння аб народным (узорным) непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi
На падставе пункта 2 артыкула 32 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi...

Звязда 15 лiстапада 2011 года icon2 лiстапада 2004 г. N 21 аб зацвярджэннi палажэння аб раённым (гарадскiм) метадычным цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы)
У адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 41 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (у рэдакцыi...

Звязда 15 лiстапада 2011 года iconОпределение Московского городского суда от 19 октября 2011 г. N 4г/5-8699/11
Лаврентьевой Т. В. Назарова В. И., поступившей 29 сентября 2011 года, на определение Нагатинского районного суда г. Москвы от 24...

Звязда 15 лiстапада 2011 года iconПриговор именем Российской Федерации
Ук РФ присоединить частично наказание по приговору от 25. 07. 2005 года к отбытию 5 лет 6 месяцев лишения свободы. Освобожден 11....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка