Справаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год




НазваСправаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год
Дата канвертавання11.11.2012
Памер44 Kb.
ТыпДокументы
Справаздача

аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце

за 2011 год


У цэлым, 2011 год стаў перыядам працы па вызначаных прыярытэтных кірунках дзейнасці Савета. Мы працавалі на кароткатэрміновыя і сярэднетэрміновыя перспектывы развіцця. Сярод прыярытэтных накірункаў трэба назваць развіцце ўласнага Інтэрнэт-рэсурсу СМВ, правядзенне канферэнцыі маладых вучоных БДПУ, падтрымка інфармацыйнай базы дадзеных па складзе маладых вучоных і іх навукова-даследчай працы ў БДПУ.

20 мая 2011 г. у БДПУ ў чацверты раз адбылася навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных “Адукацыя і навука ў Беларусі: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця ў ХХІ стагоддзі”. Ініцыятыва яе правядзення ўзнікла ў членаў Савета маладых вучоных у 2008 годзе і знайшла дзейсную падтрымку ў кіраўніцтва нашага ўніверсітэта. У 2011 г. удзел у канферэнцыі ўзялі больш за 80 чалавек – аспіранты і выкладчыкі без навуковай ступені да 30 год, кандыдаты навук да 35 год. Большасць з іх вучыцца або працуе ў БДПУ, аднак, нягледзячы на тое, што канферэнцыя мае статус універсітэцкай, у гэтым годзе да нас далучыліся некалькі маладых вучоных з БДУ, БДУКіМ і Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

На пленарным пасяджэнні ўдзельнікі канферэнцыі заслухалі навуковыя даклады вядучых навукоўцаў нашага ўніверсітэта, якія з’яўляюцца аўтарытэтнымі даследчыкамі ў пэўных галінах сучаснай навукі. Выступленне начальніка Цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ доктара педагагічных навук Г. В. Торхавай было прысвечана праблемам фарміравання індывідуальнага стылю прафесійнай дзейнасці як дэтэрмінанце якасці ўніверсітэцкай падрыхтоўкі спецыяліста.

З цікавасцю маладыя вучоныя ўспрынялі даклад загадчыка кафедры эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання доктара эканамічных навук, прафесара Л. М. Давыдзенка. У яго змесце вучоны пераканаўча раскрыў сутнасць працэсу інстытуцыяналізацыі рынку інавацый у Беларусі і іх дзяржаўнай падтрымкі.

Выступленне загадчыка кафедры асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі БДПУ, кандыдата біялагічных навук, дацэнта В. В. Радыгінай нікога не пакінула абыякавым. Вераніка Валер’еўна расказала пра магчымасці ўдзелу маладых вучоных у міжнародных і рэспубліканскіх навуковых праектах і грантах і прэзентавала ўласны багаты вопыт удзелу ў падобных праграмах, якія забяспечваюць павышэнне якасці жыцця асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Да тэмы сацыялізацыі моладзі ў сваім дакладзе звярнуўся і аспірант кафедры педагогікі БДПУ М. В. Кулькоў. З выкарыстаннем наглядных сродкаў выступоўца пераканаўча раскрыў патэнцыял ваенна-патрыятычных клубных фарміраванняў як фактара сацыялізацыі падлеткаў.

Вынікі пленарнага пасяджэння падвеў куратар Савета маладых вучоных, прарэктар па навуковай рабоце доктар палітычных навук В. В. Бушчык. Ен заклікаў аспірантаў і маладых выкладчыкаў актыўней займацца навуковай працай, публікаваць вынікі сваіх даследаванняў і выразіў спадзяванне, што для многіх з іх удзел у падобных мерапрыемствах стане стымулам да далейшай даследчай працы.

Далейшая работа канферэнцыі была арганізавана ў шасці секцыях. У гэтым годзя яны ўпершыню былі арганізаваны ў фармаце “круглых сталоў”. Па словах удзельнікаў, гэта дазволіла стварыць атмасферу ўзаемнай зацікаўленасці і даверу і спрыяла правядзенню адкрытага абмеркавання ўзнятых навуковых праблем.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў секцыі педагогікі былі праблемы інавацыйнай падрыхтоўкі будучых педагогаў, пытанні каштоўнаснага падыходу да навучання і выкарыстання сучасных выхаваўчых тэхналогій. У дыскусіі, якая адбылася паміж удзельнікамі секцыі гуманітарных і сацыяльных навук, абмяркоўваліся праблемы чалавека як суб’екта сацыяльнай творчасці, фарміравання асобы ў ХХІ ст., тэарэтычныя і метадалагічныя асновы даследавання развіцця чалавечага патэнцыялу на сучасным этапе развіцця грамадскіх навук.

Цікавыя выступленні аспірантаў і выкладчыкаў гістарычнага факультэта прагучалі ў секцыі сусветнай і айчыннай гісторыі. У ходзе іх абмеркавання адбыўся абмен поглядамі па найбольш актуальных праблемах сучаснай гістарычнай навукі. Адносна невялікая па колькасці ўдзельнікаў, секцыя філалогіі і міжкультурных камунікацый у ходзе сваей работы разгледзела шэраг паведамленняў, якія дазволілі атрымаць цэласнае ўяўленне аб стане навуковых даследаванняў ў галіне лінгвістыкі і літаратуразнаўства.

Зацікаўленая гаворка адбылася ў ходзе “круглага стала” секцыі псіхалогіі, сацыяльнай работы і пытанняў спецыяльнай адукацыі. Па словах яго мадэратара кандыдата сацыялагічных навук В. А. Янчук, падчас дыскусіі маладыя навукоўцы здолелі не толькі распавесці пра асноўныя накірункі ўласных даследаванняў і азнаеміцца з вопытам калег, але і ўсталяваць асабістыя кантакты, атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні практыкаарыентаванага характара. Актуальныя пытанні прыродазнаўчых і фізіка-матэматычных навук былі разгледжаны ў ходзе работы адпаведнай секцыі. Неабходна адзначыць дастаткова высокую ступень практычнай скіраванасці даследчыцкіх прац, што і было прадэманстравана ў ходзе работы “круглага стала” па гэтых навуках.

Падсумоўваючы вынікі прайшоўшай канферэнцыі, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што будучыня ва ўніверсітэцкай навуцы ў БДПУ – есць! Спадзяёмся, што колькасць і, самае галоўнае, якасць навуковых даследаванняў маладых вучоных будуць пастаянна павышацца і працаваць на якасць адукацыйнага працэсу і аўтарытэт нашай альма-матэр.

Дзякуючы праведзенаму ў 2010 г. конкурсу сталі магчымымі фарміраванне і падтрымка агульнаўніверсітэцкай інфармацыйнай базы дадзеных па складзе маладых вучоных і па навукова-даследчай працы маладых вучоных БДПУ.

Савет маладых вучоных прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і зборы матэрыялаў ў зборнік навуковых прац “Актуальныя пытанні сучаснай навукі”.

9 верасня 2011 старшыня Савета маладых навукоўцаў БДПУ А.А. Корзюк прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў "V Машэраўскія чытанні» ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. У працы 12 секцый прыняло ўдзел больш за 300 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых выкладчыкаў з ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Латвіі. Завочны ўдзел у канферэнцыі прыняў шэраг студэнтаў і маладых навукоўцаў нашага універсітэта. Па выніках працы канферэнцыі выдадзены зборнік матэрыялаў.

Такім чынам, працу Савета маладых вучоных БДПУ ў 2011 г., прапануецца прызнаць здавальняльнай.


Старшыня

Савета маладых вучоных БДПУ А.А. Корзюк

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Справаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год iconПраекта Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта адбыўся майстар-клас «Даўняя літаратура ў культурным працэсе сучаснасці» кандыдата філалагічных...

Справаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год iconIрына жалондзiк, аспірантка кафедры этналогіі І фалькларыстыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка
Навуковы кіраўнік – Алесь Лозка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры этналогіі І фалькларыстыкі бдпу

Справаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год iconМікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009
Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, старшыня тэрміналагічнай камісіі тбм імя Ф. Скарыны Язэп Стэпановіч,...

Справаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год iconАлесь Лозка Старшыня Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня Таварыства беларускай школы
Дацэнт катэдры этналёгіі І фальклярыстыкі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка

Справаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год iconАлесь Лозка Старшыня Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня Таварыства беларускай школы
Дацэнт Катэдры этналёгіі І фальклярыстыкі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка

Справаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год iconУрок-літаратурная гасцёўна
Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя І. П. Шамякіна Халімончык Настассяй Аляксееўнай

Справаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год iconБеларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
...

Справаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год iconСярод пацярпелых на "кастрычніцкай" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну
Сярод пацярпелых — 55 чалавек з нашага галіновага прафсаюза, 60 навучэнцаў школ, каледжаў, вну. Двое загінулых — дзеці нашых калег,...

Справаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год iconІнфармацыйны ліст
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца II рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў “Мова І літаратура...

Справаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год iconУ адпаведнасці з парадкам прыёму на факультэт павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта, зацверджаным Загадам рэктара ад 25 сакавіка 2009 г. №118–ОД, залічаны ў якасці слухачоў з 06....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка