Анатоль Сыс: "Ні грошай, ні славы я волі хачу"




НазваАнатоль Сыс: "Ні грошай, ні славы я волі хачу"
Дата канвертавання12.11.2012
Памер20.42 Kb.
ТыпДокументы
Stud0123noch


Анатоль Сыс: “Ні грошай, ні славы -- я волі хачу”.


Сёньня ў філіі літаратурнага музэя Максіма Багдановіча, у “Беларускай хатцы”, адбылася прэзэнтацыя кнігі Анатоля Сыса “Лён”. Зборнік выйшаў у выдавецтве “Кнігазбор” накладам у 1500 асобнікаў дзякуючы сябрам паэта. Некаторыя вершы Анатоля Сыса добра вядомыя беларускім мэляманам, асабліва па песьнях Касі Камоцкай «Мая белая лебедзь», «Залатыя краты», «Ластаўка».

На імпрэзе пабывала Іна Студзінская.


«Часу тры сьняжынкі маю...» -- так прароцкі-трагічна выдыхнуў паэт Сыс у апошнім вершы за некалькі дзён да сьмерці, у траўні 2005 года. Пры жыцьці Анатоль Сыс выдаў тры кнігі вершаў -- “Агмень” (1988), “Пан Лес” (1989) і “Сыс” (2003). І вось праз паўтара гады пасьля сьмерці – «Лён». Зборнік зьмяшчае ня толькі вершы лідэра “Тутэйшых”, але й ягоную публіцыстыку і інтэрвію з паэтам.


Улюбёныя вобразы Анатоля Сыса – сэрца («Мне на сэрцы золатам вышывалі краты...»), і вагонь, агмень. Распавядае сястра Анатоля Валянціна.


Валянціна Сыс: «Анатоль нарадзіўся ў вагні. Маці была цяжарная ім, на сёмым месяцы. А ў вёсцы здарыўся пажар, і маці была ў той хаце. А яшчэ там было васьмёра дзяцей. Калі запальвалі лямпу, маці трымала каністру з газай, і яна разарвалася. Усё загарэлася. Маці ўхваціла чужое немаўлятка, выскачыла з гэтай хаты... І ўжо па дарозе пачала нараджаць Анатоля. Так нарадзіўся Анатоль наш – у вагні».


Мала хто ведае, што заўважыла нікому не вядомага карэспандэнта Веткаўскай раёнкі «Перамога Кастрычніка» Анатоля Сыса народная артыстка Беларусі, тагачасны дыктар Беларускага тэлебачаньня Зінаіда Бандарэнка. Дзяржтэлерадыё абвесьціла конкурс дыктараў, і мастацкія кіраўнікі езьдзілі па рэгіёнах і шукалі таленавітую моладзь.

Распавядае Зінаіда Бандарэнка.


Бандарэнка: «У Гомлі ў невялікую студыю ўвайшоў Анатоль, высокі, хударлявы, усклакочаны, такі непадабны да іншых. А па ўмовах конкурсу трэба было абавязкова прачытаць інфармацыйны кавалачак тэксту з газэты «Гомельская праўда». Анатоль кажа: «І што, я буду павінен гэта чытаць, калі буду дыктарам? А можна, я пачытаю вам свае вершы?» Ён так натхнёна чытаў, што мы не маглі адарвацца і пакінуць такі талент у Гомелі».


Паэт і бард Эдуард Акулін вучыўся разам з Анатолем у Гомельскім унівэрсытэце. Калі Сыс пераехаў у Менск, Эдуард працаваў дырэктарам філіі музэю Багдановіча, той самай «Беларускай хаткі», дзе адбывалася прэзэнтацыя кнігі. Распавядае Эдуард Акулін.

Акулін: «Аднойчы мы прыехалі сюды, у «Беларускую хатку». Анатоль ня надта добра выспаўся і кажа: «Ты мне дазволь крышачку паспаць на ложку Максіма». А кажу: «Анатоль, ты што, гэта ж мэмарыяльны ложак!» А ён ў адказ: «А калі хто прыйдзе, ты скажы, што гэта сьпіць Максімаў брат...»


Узгадвае Зінаіда Бандарэнка:


Бандарэнка: «Я ўчора гартала кніжку Анатоля Сыса і знайшла такі радочак: «Ніхто не мае права біць паэта...». Гэта пра яго. Жыцьцё яго не шкадавала. А можа, таму мы і маем такія цудоўныя вершы Анатоля Сыса».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Анатоль Сыс: \"Ні грошай, ні славы я волі хачу\" iconПрадмет І аб'ект грамадзянскіх праваадносін
На рынку, напрыклад, без праяўлення волі прадаўца І пакупніка нічога не рэалізуецца. Вынікам праяўлення ІХ волі з'яўляецца заключаны...

Анатоль Сыс: \"Ні грошай, ні славы я волі хачу\" iconСёньня ўвечары адбылося ўрачыстае ўручэньне прэміі імя Зьмітра Завадзкага ляўрэатам 2007 году. Першы канал Расейскага тэлебачаньня шосты раз уручае прэмію за
Анатоль Гатоўчыц, Натальля Макушына І генадзь Барбарыч. Прэміяй імя Ігара Гермянчука Беларуская асацыяцыя журналістаў узнагародзіла...

Анатоль Сыс: \"Ні грошай, ні славы я волі хачу\" iconАнатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст
Нарадзіўся 27 лістапада 1947 года ў Дрэздэне (Нямеччына). Бацька ўдзельнічаў у штурме Бэрліну, а пасьля вайны працаваў у Саксоніі....

Анатоль Сыс: \"Ні грошай, ні славы я волі хачу\" iconЯ выехаў з Парыжу ўчора ўвечары, у куце вагона, перад доўгай І нямой снежнай ноччу. Шэсць пагібельных гадзін я чакаў у горадзе Х. І толькі па абедзе натрапіў на
Анатоль Франс (Anatole France) (1844 – 1924) Cапраўднае імя Франсуа-Анатоль Тыбо) – французскі пісьменнік І літаратурны крытык

Анатоль Сыс: \"Ні грошай, ні славы я волі хачу\" iconМинута славы Вечер, посвященный дню семьи
...

Анатоль Сыс: \"Ні грошай, ні славы я волі хачу\" iconКрыжовая дарога для дзяцей
Хачу падзякаваць Табе за дар збаўлення І прасіць у інтэнцыі ўсіх дзяцей свету. За тых, якія Цябе ўжо пазналі І тых, хто Цябе яшчэ...

Анатоль Сыс: \"Ні грошай, ні славы я волі хачу\" iconЗадача мінімум дасягнуць такога стану, пры якім ў момант смерці будзе цалкам захаваная яснасць свядомасці, што дазволіць працягваць сваю практыку І ў стане паміж нараджэннямі,
Кніга адаптаваная да сучаснага жыцця І дастаткова дэталізаваная, бо я не хачу выклікаць у чытача просты ўсплёск эмоцый, пасля якога...

Анатоль Сыс: \"Ні грошай, ні славы я волі хачу\" icon28. Зэкаў Анатоль, Зязюля Гулюля. Мн., 2011 г., сс. 1-60
Зэкаў Анатоль. Зязюля Гулюля. (казкі, вершы, загадкі, лічылкі, скарагаворкі). – Мн., 2011 г., сс. 61-121

Анатоль Сыс: \"Ні грошай, ні славы я волі хачу\" iconАнатоль Франс Преступление Сильвестра Бонара
Его герой – старый книжник, одержимый благородной страстью к старинным рукописям, очень близок самому автору. Под каждым словом этого...

Анатоль Сыс: \"Ні грошай, ні славы я волі хачу\" iconУ менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча
Яго чакала Беларусь чатыры стагодзьдзі”. Ініцыяваў выданьне культурна-асьветніцкі клюб “Спадчына”, сябрам якога быў памерлы ў 2000-м...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка