Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009




НазваМікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009
старонка5/23
Дата канвертавання12.11.2012
Памер4.03 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

Аснóўная пáмяць – 1. (Main store) – аператыўная памяць цэнтральнага працэсара альбо яе частка, якая ўяўляе сабой адзіную прастору памяці. Асноўная памяць прызначана для захоўвання беглай праграмы, а таксама звестак, з якімі выконваюцца аперацыі. 2. (Conventional memory) – стандартная памяць; абсяг памяці, адрасаваная ў рэальным рэжыме работы, якая ў сучасных персанальных кампутарах займае абсяг 640 К.


Аснóўны кóлер (primary color) – колер, які не атрымаецца шляхам змяшання іншых колераў.

Аснóўны ключ, пéршасны ключ (primary key) – ключ, які адназначна ідэнтыфікуе запіс у базе звестак, файле альбо каталозе.

Асцэндэр (ascender) – частка літары, якая перавышае яе сноўную вышыню, напрыклад h, ў, і.

Асэмблер (assembler) – праграма альбо тэхнічны сродак для выканання асэмблявання: пераўтварэнне тэксту зыходнай праграмы на мову асэмблера. Асэмблер – збіральнік. Машына-залежная мова праграмавання, якая забяспечвае прамое кіраванне мікрапрацэсарам і доступ да ячэяк аператыўнай памяці. Мова праграмавання, якая адлюстроўвае канкрэтную архітэктуру кампутара.

Асэмбляванне (assembly) – кампіляцыя праграмы з мовы асэмблера. Асэмбляваць – выканаць трансляцыю праграмы, выражаную на мове асэмблера, ў машынную мову. Асэмбляванне звычайна заканчваецца заменай кодаў аперацый мовы асэмблера кодамі аперацый машыннай мовы і заменай сімвалічных адрасоў абсалютнымі адрасамі, непасрэднымі адрасамі, перамяшчальнымі адрасамі альбо віртуальнымі адрасамі.

Асярóддзе (environment) – асяроддзе, у якім функцыянуе аб’ект. Сукупнасць рэсурсаў, аддадзеных у распараджэнне карыстальніка сістэмы. Асяроддзем выканання прыкладной праграмы з’яўляецца кампутар, аперацыйная сістэма, памяць, наборы звестак.

Атáка паўтóра (replay attack) – зламысленнік перахоплівае ўвесь трафік і пры неабходнасці ўстаўляе ў паток трафіка раней перахоплены трафік (патрэбнае паведамленне), што дазваляе яму замаскіравацца пад легітымнага ўдзельніка абмену звесткамі.

Атáка (attack) – спроба абходу сістэмы абароны альбо спроба ўзлому шыфраў (падбор пароля і г.д.).

Атáка метадам грубай сілы (brute force attack) – звычайна азначае перабор пароля “у лоб”, гэта значыць праграма генеруе ўсе магчымыя камбінацыі сімвалаў. Згенераваная камбінацыя ўжываецца ў якасці пароля. Рана ці позна пароль будзе падабраны.

Атáка ўнýтраняя (insider attack) – атака, пры якой зламысленнік знаходзіцца ўнутры сеткі.

Атам (atom) – базавая структура кода альбо звестак у мове праграмавання LISP.

Атрыбýт (attribute) – літаральна: характарыстыка. Закадаваная прыкмета, звычайна ў файле; атрыбут можа быць прачытаны аперацыйнай сістэмай дзеля вызначэння, якія аперацыі з файлам могуць быць здзейснены. Атрыбут – гэта прыкмета, апісальнік звестак, які ўтрымлівае адну з характарыстык звесткі: імя, тып, даўжыню, колькасць, форму падачы, сістэму злічэння.

Атрыбýт “сістэмны”– прымяняецца для файлаў, звязаных з функцыянаваннем аперацыйнай сістэмы. Кіруе гэтым атрыбутам аперацыйная сістэма.

Атрыбýт “толькі для чытáння” (read-only attribute) – біт атрыбута, устаноўка якога робіць файл даступным толькі для чытання. Яго ўстаноўка азначае, што файл не прызначаны для ўнясення зменаў. Файл можна праглядваць і змяняць, аднак карыстальніку будзе адмоўлена ў захаванні зменаў. Файл, адчынены толькі для чытання, можа быць захаваны пад іншым імем. Пры гэтым дзеянне атрыбута “толькі для чытання” не распаўсюджваецца на новы файл.

Атрыбýт аднóсінаў (relation attribute) – слупок табліцы ў рэляцыйнай базе звестак. Кожны атрыбут мае імя.

Атрыбýт звéстак (data attribute) – параметр звестак, які адносіцца да іх структурных уласцівасцяў. Ужываецца для ўказання кантэксту звестак і прыдання ім сэнсавага значэння. Гэты тэрмін ужываецца таксама для абазначэння структурнай інфармацыі апісальнага характару, якая адносіцца да поля звестак унутры запісу.

Атрыбýт схавáнага файла (hidden attribute) – код, які не дазваляе вывесці імя файла на экран пры паказе ўсіх дырэкторый. Гэта мера абароны супраць выпадковага пашкоджання файла. Гэты атрыбут можна прысвоіць любому файлу альбо каталогу.

Атрыбýт файла (file attribute) – прыкмета абмежаванага характару, які замацоўваецца за файлам, што апісвае і рэгулюе выкарыстанне файла: “толькі для чытання” (read-only), “архіўны” (archive), “схаваны” (hidden), “сістэмны” (system) і інш.

Аўдыёадáптар (audio adapter) – прылада для спалучэння персанальнага кампутара з аўдыёсродкамі: мікрафонамі на ўваходзе і гукавымі сродкамі на выхадзе.

Аўдыёвізуáльны (audiovisual) – тып звестак, якія ўтрымліваюць адлюстраванне і яго гукавое суправаджэнне.

Аўдыёзвéсткі (audiodata)звесткі, у якіх прыведзены аблічбаваныя музычныя творы, гутарка чалавека, розныя гукавыя сігналы.

Аўтаапытáнне (auto polling) – працэс пэрыядычнага ўстанаўлення стану прыладаў, што ўваходзяць у нейкую групу, пры якім актыўная праграма вядзе апрацоўку падзей (напрыклад, ці была націснута клавіша альбо кнопка мышы, альбо ці паступілі ў паслядоўны порт кампутара новыя звесткі), згенераваных у кожнай з прыладаў.

Аўтазахавáнне (automatic save) – аўтаматычнае захаванне дакумента. Звычайна ажыццяўляецца праз зададзеныя карыстальнікам прамежкі часу.

Аўтакóд (auto code) – мова праграмавання, сказ (предложение) якой па сваёй структуры ў асноўным падобны на каманды і апрацоўвальныя звесткі канкрэтнай машыннай мовы. Мае больш высокі ўзровень, чым машынная мова, але дазваляе выкарыстоўваць магчымасці апошняй. Адрозніваюць два ўзроўні аўтакода: мнемакод і макрамова.

Аўталадавáнне (auto boot) – праграма, якая ладуе акрэсленыя файлы пры ўключэнні электрасілкавання. Аўтаматычнае ладаванне здзяйсняецца праграмай, запісанай у пастаяннай памяці.

Аўтамáт (automaton) – прылада для выканання мэтанакіраваных дзеянняў без непасрэднага ўдзелу чалавека.

Аўтаманітóр (auto monitor) – працэс альбо сістэмны сродак, якія могуць весці безперапыннае назіранне за станам унутранага асяроддзя сваёй сістэмы.

Аўтаматызáцыя (automation) – укараненне аўтаматычных сродкаў для рэалізаціі працэсаў; замена чалавечай працы машыннай з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій і навуковых метадаў.

Аўтаматызáцыя дыягнóстыкі (computer-assisted diagnosis) – прымяненне кампутарных сістэм у медыцыне для дыягностыкі. Спецыяльныя праграмы, здольныя паказаць доктару і дапамагчы яму вызначыць прычыну, сімптомы і метады лячэння хваробы. Вядуцца кампутарныя гісторыі хваробы пацыентаў і гісторыі іх хваробы, рэгіструюцца вынікі даследавання. Спецыяльныя праграмы сумесна з лабараторным абсталяваннем прымяняюцца для правядзення розных аналізаў, напрыклад, крыві.

Аўтаматызавáнае канструявáнне (computer-aided engineering, CAE) – спецыяльны тып праграм для правядзення тэхнічных выпрабаванняў і аналітычных даследванняў праектаў з дапамогай кампутараў.

Аўтаматызавáнае праектавáнне і вытвóрчасць (computer-aided design/ computer aided manufacturing, CAD/CAM) – прымяненне кампутараў у працэссе праектавання і вырабу прадукту (дэталі, вузлы машыны і т.п.). Праектуюцца самі прадукты і выдаюцца адпаведныя інструкцыі для непасрэднага прымянення ў тэхналагічным працэсе і кіраванні вытворчасцю.

Аўтаматызавáнае працóўнае мéсца (workstation) – мікракампутарная сістэма з камунікацыйнымі магчымасцямі; месца аператара, абсталяванае ўсімі сродкамі, якія неабходны для выканання акрэсленых функцый.

Аўтаматызавáная (камутавáльная) лінія сýвязі (switched line) – стандартная тэлефонная сувязь з дыскавым (імпульсным) наборам нумара; тып лініі сувязі, якая ўстанаўліваецца, калі выклік накіроўваецца праз тэлефонную станцыю.

Аўтаматызавáная апрацóўка звéстак (automatic dada processing, ADP) – апрацоўка звестак, якая выконваецца аўтаматычнымі сродкамі пры магчымым удзеле чалавека.

Аўтаматызавáная інфармацыйная сістэма (АІС) (automation information system) – комплекс праграмных і тэхнічных сродкаў і інфармацыйных масіваў, прызначаных для аўтаматызацыі працэсаў збору, перадачы, захоўвання, пошуку, перапрацоўкі і выдачы інфармацыі спажыўцам па іх запытах.

Аўтаматызавáная распрацóўка прагрáмнага забеспячэння (Computer-Aidet Software Engineering, CASE) – распрацоўка праграмнага забеспячэння, арыентаванае на аўтаматызацыю ўсіх стадый распрацоўкі праграмы, пачынаючы з планавання і мадэлявання, і завяршаючы кадаваннем і афармленнем дакумантацыі. CASE уключае праграмы і іншыя інсрументальныя сродкі распрацоўкі, якія дазваляюць адміністратарам, сістэмным аналітыкам, праграмістам аўтаматызаваць працэс распрацоўкі і ўкаранення праграм і працэдур у кампутарныя сістэмы розных сфераў іх прымянення.

Аўтаматызавáная сістэма кіравáння (automation control system) – чалавека-машынная сістэма кіравання прадпрыемствам, фірмай, арганізацыяй, заснаваная на прымяненні сучасных інфармацыйных тэхналогій (матэматычных метадаў, тэхнічных і праграмных сродкаў) для механізацыі і аўтаматызацыі кіравання рознымі аб’ектамі.

Аўтаматызавáная сістэма навучáння (automation training system). Комплекс праграмных і тэхнічных сродкаў, прызначаных для аўтаматызаванага дыялогавага навучання. Адна з галін прымянення кампутарных тэхналогій для навучання ў рэжыме дыялогу і паўтарэнняў.

Аўтаматызавáны óфіс (automated office) – умоўны тэрмін для абазначэння офіса, у якім службовыя функцыі выконваюцца з прымяненнем кампутараў і сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Аўтаматызавáны кантрóль (Computer-Aided Testing, CAT) – кампутарныя сродкі праверкі і аналізу праектных распрацовак для інжынераў-канструктараў, а таксама сродкі рэгрэсіўнага тэставання для распрацоўкі праграмнага забеспячэння.

Аўтаматызавáны карыстáльнік (authorized user) – карыстальнік, які мае права ўвахода ў гэтую сістэму. У сістэме можа існаваць некалькі ўзроўняў аўтаматызаваных карыстальнікаў, якія маюць розную колькасць даступных файлаў альбо абмежаванні на чытанне ці запіс.

Аўтаматызавáць (to automate) – выконваць пераўтварэнне працэсу альбо абсталявання для забеспячэння іх работы ў аўтаматычным рэжыме.

Аўтаматычнае выкрэсліванне (auto trace) – сродкі ў многіх праграмах малявання, якія малююць рысы паўз межаў растравага адлюстравання, каб пераўтварыць яго ў аб’ектна-арыентаваны выгляд.

Аўтаматычнае выпраўленне памылак (automatic error correction) – сістэма, прымяняемая ў лініях перадачы звестак, у якой інфармацыя разбіваецца на адрэзкі, кожны з якіх суправаджаецца спецыяльнымі кодамі, што выкарыстоўваюцца для праверкі выконвальнай працэдуры на прыймовым канцы. Калі праверка выяўляе памылкі перадачы звестак, то перадача здзяйсняецца зноў і паўтараецца альбо да атрымання правільных звестак, альбо да вызначанай колькасці няправільных перадач.

Аўтаматычнае выраўнóўванне дзесяткóвых знакаў (automatic decimal alignment) – дзеянне, якое выконваецца праграмай тэкставага працэсара: кропкі для аддзялення цэлай часткі ліку ад дробнай размяшчаюцца на адной лініі. Безумоўна, выраўноўванне можа быць здзейснена і ўручную.

Аўтаматычнае захавáнне, аўтазахавáнне (auto save) – праграмны сродак альбо аперацыя, якія аўтаматычна захоўваюць адчынены файл на дыск ці іншы носьбіт з папярэдне ўстаноўленай перыядычнасцю альбо пасля вызначанай колькасці націскаў клавішаў клавіатуры. Аўтазахаванне ёсць гарантыяй таго, што змены, якія ўносяцца ў дакумент, будуць перыядычна захоўвацца.

Аўтаматычнае перамяшчэнне (auto advance) – закладзенае ў праграме ўласцівасць аўтаматычна перамяшчацца да наступнай пазіцыі. Напрыклад, прымяняецца ў электронных табліцах, дзе курсор аўтаматычна перамяшчаецца да наступнай ячэйкі пры націску клавішаў RETURN альбо ENTER ці якой-небудзь з клавішаў перамяшчэння курсора.

Аўтаматычная ўстáўка знакаў пераносу (automatic hyphenation) – дзеянне, якое выконваецца праграмай тэкставага працэсара у дачыненні да слоў, якія пры наборы радка выходзяць за устаноўленую для яе мяжу.

Аўтаматычны (auto-answer) – дзеянне мадэма, якое дазваляе праграме абслугоўванне перадачы звестак па лініі сувязі, адказваць на запыты і здзяйсняць запіс перадавальных файлаў. Сувязь будзе ўстаноўлена незалежна ад умяшання аператара.

Аўтаматычны (automatic) – характарызуе працэс альбо прыладу, якія ў канкрэтных умовах працуюць альбо выконваюцца без умяшання чалавека.

Аўтаматычны адкáз (automatic answering, auto answer) – здольнасць мадэма аўтаматычна адказваць на паступальныя тэлефонныя выклікі. Адказ, які выконваецца аўтаматычна выклікаемым канцавым абсталяваннем звестак. Сувязь будзе ўстаноўлена незалежна ад аператара.

Аўтаматычны выклік (auto call) – у вылічальных сетках: выклік аб’екта праз сігналы, якія перадаюцца з адпаведнай хуткасцю па сетцы перадачы звестак; выклік у праграму неабходнага аб’екта па імю. Элементы сігналу выкліку паслядоўна ўводзяцца ў сетку перадачы звестак з максімальна дапушчальнай хуткасцю.

Аўтаматычны зáпуск (auto start) – запуск праграмы адразу пасля яе ладавання ў памяць кампутара.

Аўтаматычны набóр нýмара (auto dial) – вельмі зручная функцыя некаторых дайлераў – праграм для ўстаноўкі злучэння з Інтэрнэт-правайдэрам. Калі ў дадзены момант немагчыма датэлефанавацца, напрыклад занятая лінія, то дазвон будзе аўтаматычна выкананы пасля нейкага перапынку.

Аўтаматычны пóшук дарóжкі (automatic track finding) – азначае аўтаматычны пераход на наступную дарожку пасля завяршэння бягучай дарожкі.

Аўтаматычны падзéл тэксту на старóнкі (auto flow) – дзеянне праграмы тэкставага працэсара па разбіванні тэксту на колькасць радкоў, акрэслены для адной старонкі.

Аўтаматычны паўтóр (auto repeat) – паўтарэнне каманды, што ўводзіцца з клавіятуры, у тым выпадку, калі націсканне на клавішу здзяйсняецца больш за секунду. Час, праз які каманда паўтараецца, можа быць зменены аператарам; гэта дзеянне можа быць здзейснена пры дапамозе аўталадавача.

Аўтаматычны паўтóр націснутай клавішы (typamatic keyboard) – паўтарэнне сімвала (паўторная выдача кода) націснутай і затрыманай даўжэй звычайнага клавішы. Мікракампутары рэгіструюць як націсканне, так і адпусканне клавішы. Кампутары маюць кароткі адрэзак часу чакання пасля націскання клавішы. Калі не атрыманы сігнал “клавіша адпушчана” (націснулі і трымаем даўжэй за норму), то адбудзецца аўтаматычнае паўтарэнне сімвала не адпушчанай клавішы да таго часу, пакуль яна не будзе адпушчана.

Аўтаматычны перазáпуск, аўтарэстарт (auto restart) – працэс альбо сістэмныя сродкі, якія здольны выконваць аўтаматычны паўторны запуск сістэмы пры выяўленні памылак канкрэтнага тыпу альбо збою якой-небудзь прылады, для прыкладу, крыніцы сілкавання.

Аўтаматычны перахóд на новы радóк (word wrap) – дзеянне, якое выконваецца праграмай тэкставага працэсара: слова, якое выходзіць за межы максімальнага памеру радка, цалкам пераносіцца без яго падзелу на наступны радок.

Аўтаматычны сінхрóнны прагляд (auto review) – прагляд мадэляванага аб’екта ў рэальным часе.

Аўтанóмнасць (autonomy) – незалежнасць аб’екта ад іншых аб’ектаў у складзе пэўнай сістэмы аб’ектаў або магчымасць яго незалежнага функцыянавання.

Аўтанóмная (stand-alone) – частка кампутарнай сістэмы, здольная працаваць незалежна.

Аўтанóмная аперáцыя (autonomous operation) – набор дзеянняў, якія выконваюцца апаратнымі сродкамі, напрыклад, вывад дыска на хуткасць, неабходную для работы з ім.

Аўтанóмная пáмяць (offline storage) – рэсурс памяці, які ў беглы момант недаступны сістэме, напрыклад, дыск.

Аўтанóмная сістэма (autonomous system) – сістэма, пабудаваная па прынцыпе “усё ў сябе”. Аўтаномныя сістэмы ўтрымліваюць усё неабходнае для сваёй работы і не ўзаемадзейнічаюць з іншымі сістэмамі.

Аўтанóмны: 1. (Off – line) – адносіцца да работы функцыянальнага прыстасавання, якое не знаходзіцца пад прамым кіраваннем кампутара; 2. (Stand-alone) – прылада альбо аперацыя, якая не патрабуе падтрымкі іншай прылады альбо іншай сістэмы.

Аўтанабóр (auto dial) – здольнасць мадэма адкрыць тэлефонную лінію і ініцыяваць выклік, шляхам перадачы захаванага ў памяці тэлефоннага нумару ў выглядзе паслядоўнасці імпульсаў альбо танальных сігналаў.

Аўтападáча (sheet feed) – аўтаматычная падача адзінкавых аркушаў паперы ў друкарку. У бальшыні тэкставых працэсараў прадугледжаны вывад на экран паведамлення аб заканчэнні раздрукоўкі старонкі і спыненне сваіх дзеянняў да той пары, пакуль не будзе ўстаўлена новая старонка.

Аўтэнтыфікацыя (authentication) – працэдура праверкі правільнасці доступу карыстальніка да рэсурсаў персанальнага кампутара альбо кампутарнай сеткі. Аўтэнтыфікацыя – працэс у супольнай альбо сеткавай аперацыйнай сістэме, з дапамогай якога сістэма ўстанаўлівае дакладнасць інфармацыі, якую падае карыстальнік пры рэгістрацыі. Адбываецца параўнанне імя карыстальніка і яго паролю са звесткамі, якія ўтрымліваюцца ў спісе зарэгістраваных карыстальнікаў. Калі аперацыйная сістэма находзіць адпаведныя звесткі ў спісе, то карыстальніку будзе дадзена права доступу ў сістэму, але толькі ў тым аб’ёме, які ўказаны ў спісе паўнамоцтваў ва ўліковым запісе гэтага карыстальніка.

Ачыстка пáмяці (garbage collection) – метад ачысткі памяці: вызваляюцца і памячаюцца як свабодныя тыя блокі памяці, якія больш не выкарыстоўваюцца. Ачыстка памяці ўключае таксама працэс звядзення блокаў свабоднай памяці, раскіданай па ўсёй прасторы, у больш вялікія звязаныя абсягі свабоднай памяці шляхам перамяшчэння раз’яднаных, распыленых блокаў.

Б


Бомба” (bomb) – тэрмін для абазначэння дэфекту сістэмы, які можа прывесці да парушэння яе работы. Ад звычайнай тэхнічнай няспраўнасці адрозніваецца тым, што гэта няспраўнасць была закладзена з нейкіх прычынаў самім канструктарам альбо не была ўстаранена пры яе выяўленні. “Бомба” – гэта праграма, прызначэнне якой – вывесці сістэму са строю якім-небудзь чынам, напрыклад, шляхам знішчэння змесціва цвёрдага дыска альбо пераводу яго ў стан, недаступным для чытання.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

Падобныя:

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconОбразцы оформления библиографического описания в списке источников
Котаў, А. Л. Гісторыя Беларусі І сусветная цывілізацыя / A. I. Котаў. – 2-е выд. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. – 168 с

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconНа кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010
Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв,...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconТэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта
Лінгвініі. “Лінгва” – з грэчаскага – “мова”. Жыхары Лінгвініі – Гукі, Словы, Сказы – дапамаглі Пятру зразумець, што займацца беларускай...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconДзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев
Мінск, 1990), “Лишние сутки. Роман в стихах” (Мінск, 1999), “Остров Це” (Мінск, 2002, 2007), “Бутылки света. Книга стихотворений”...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconМікола Гусоўскі біяграфія
Мікола Гусоўскі (1470-1533?), беларускі паэт-гуманіст І асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы,...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconСписок литературы, поступившей в районную библиотеку сентябрь 2012г
Беларуска-рускі слоўнік=Белорусско-русский словарь: у 3 т. / Пад рэд. А. А. Лукашанца; нан беларусі, Ін-т мовы І літаратуры імя Якуба...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconАўтар-укладальнік Аляксандар Булыка Расейска-беларускі слоўнік для школьнікаў Прадмова
Гэты расейска-беларускі слоўнік прызначаны найперш для вучняў І настаўнікаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца ім могуць...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconД. А. Міськевіч // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Выпуск Мінск: рівш, 2009. с. 112-118
Міськевіч Д. А. Роля антрапонімаў у асэнсаванні мастацкага тэксту / Д. А. Міськевіч // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Выпуск...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconБюллетень новых поступлений за апрель 2011 г
Лагойск, 15 кастрычніка 2009 г.) : матэрыялы чытанняў / Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў; [рэд кал.: А. І. Смолік...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconУрока І дата правядзення
Беларуская літаратура. 10 клас / Пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанка. – Мінск: ніа, 2009

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка