Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009




НазваМікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009
старонка1/23
Дата канвертавання12.11.2012
Памер4.03 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


Мікола Савіцкі


ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОЎНІК

па інфарматыцы


Мінск

Энцыклапедыкс

2009

УДК 004(038)

ББК 32.81я2

С 13


Рэцэнзенты:

прафесар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, старшыня тэрміналагічнай камісіі ТБМ імя Ф. Скарыны Язэп Стэпановіч, кандыдат фіз.-мат. навук,

дацэнт Беларускага нацыянальнага палітэхнічнага ўніверсітэта Анатоль Астапенка.





С 13

Савіцкі, Мікола

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мінск: “Энцыклопедыкс”. 2009. – 300 с.


ISBN 978-985-6742-83-8


Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове.

Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе.

Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.




УДК 004(038)

ББК 32.81я2

ISBN 978-985-6742-83-8 © Савіцкі М.І., 2009

© Афармленне. УП “Энцыклапедыкс”, 2009


Хай Беларусь, мая староначка,

уваскрэсне к вольнаму жыццю!

Янка Купала

Мова без ужытку асуджана спачатку на заняпад,

потым – на забыццё, а нацыя – на выміранне


Нацыянальнае адраджэнне і суверынітэт Беларусі, настойлівыя спробы захаваць гісторыка-культурную спадчыну, духоўныя традыцыі, гонар і годнасць нацыі – гэтыя вострыя і надзённыя праблемы жыцця нашай краіны бесперапынна патрабуюць інтэлектуальных, духоўных і фізічных высілкаў ад беларусаў, якія разумеюць гэтыя гістарычныя праблемы і ў меру сваіх здольнасцяў працуюць на ніве беларускага нацыянальнага Адраджэньня.

Аўтар гэтага слоўніка паставіў перад сабой дзве задачы. Першая – паказаць і даказаць, што на беларускай мове распрацавана навуковая тэрміналогія па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Другая – даць нацыянальна свядомым беларусам з еўрапейскім думаннем (мысленнем) тлумачальны слоўнік па інфарматыцы для практычнага ўжытку і далейшага развіцця і ўдасканалення беларускамоўнай тэрміналогіі па гэтай галіне ведаў.

Гэты слоўнік зяўляецца асабістым 12-ці гадовым досведам выкладання на беларускай мове ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце вучэбных дысцыплінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы, а таксама актыўнага шматгадовага ўдзелу ў працы Тэрміналагічнай камісіі пры Таварыстве беларускай мовы імя Ф.Скарыны пад кіраўніцтвам прафесара Язэпа Стэпановіча. Аўтар падрыхтаваў некалькі навучальных дапаможнікаў на беларускай мове па інфарматыцы для студэнтаў ВНУ, большую частку з якіх выдаў.

У аснову адбору корпуса тэрмінаў былі пакладзены існыя беларуска- і рускамоўныя слоўнікі па гэтай галіне ведаў, якія шырока ўжываюцца, і слоўнікі, падрыхтаваныя Тэрміналагічнай камісіяй Інстытута беларускай культуры ў 1920-я гады.

Аўтар разумее, што дадзены слоўнік – адзін з першых па інфармацыйнай тэрміналогіі, і гатовы з увагай і ўдзячнасцю прыняць заўвагі і прапановы па далейшым развіцці і ўдасканаленні навуковай тэрміналогіі ў адным з найдынамічных навуковых кірункаў.

Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.

Пры падрыхтоўцы слоўніка акрамя ўжытай літаратуры, якая прыведзена ў спісе, аўтар абапіраўся на матэрыялы навуковых канферэнцый па праблеме беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі (20-30-я і 90-я гады ХХ-га стагоддзя) і досвед Тэрміналагічнай камісіі пры ТБМ імя Ф.Скарыны.

На рускай мове тэрміны не прыведзены асэнсавана, каб падкрэсліць самадастатковасць беларускай мовы і яе самастойнасць сярод развітых моў свету.

Выдадзены за ўласныя сродкі аўтара-пенсіянера.

Шчыра ўдзячны прафесарам Глафіры Савіцкай і Язэпу Стэпановічу за кансультацыі па беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі і дапамогу ў рэдагаванні гэтага слоўніка.

Аўтар разумее, што слоўнік магчыма сустрэне сваіх апанентаў, і звяртаецца з просьбай да ўсіх чытачоў з папярэдняй удзячнасцю прыслаць свае водгукі і заўвагі на адрас: 220028, Мінск, вул. Маякоўскага, дом 152, кв.80.


Аўтар


Мікола Савіцкі і яго “Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы”

Імя прафесара Мікалая Іванавіча Савіцкага добра вядома тым, хто яшчэ на пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя спрычыніўся да працэсу нацыяльнага адраджэньня, а таксама працы над унармаваннем навуковай і тэхнічнай беларускамоўнай тэрміналогіі.

З 1964 г. працоўная біяграфія М.І. Савіцкага звязана з Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам, вядомым у Беларусі пад назвай “нархоз”. Сюды ён прыйшоў пасля аспірантуры ў Маскве, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па машыннай апрацоўцы эканамічнай інфармацыі, якая была ў гэтай галіне першай у Беларусі, зацверджанай ВАК-ам СССР. У 1982 годзе атрымаў званне прафесара па кафедры “Вылічальныя машыны і праграмаванне на ЭВМ”, якой ён загадваў амаль 20 год (з 1988 г. – кафедра “Інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі”). Мікола Савіцкі надрукаваў больш як 100 навуковых прац, а таксама шэраг публіцыстычных артыкулаў па пытаннях адраджэння беларускай мовы і культуры.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспулікі Беларусь у 1991 годзе і прыняцця Закона аб мовах М.І.Савіцкі стаў адным з першых сярод прафесарска-выкладчыцкага складу Рэспублікі Беларусь, хто зразумеў важнасць распрацоўкі беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы і зрабіў у гэтым кірунку неацэнны ўклад. Ужо ў 1992 годзе выходзіць унікальны па задуме трохмоўны “Руска-беларуска-англійскі слоўнік па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы”. Следам выходзяць грунтоўныя вучэбныя дапаможнікі і падручнікі па зусім новых і запатрабаваных дысцыплінах, што склаліся ў галіне інфармацыйных тэхналогій: “Эканамічная інфарматыка і вылічальная тэхніка” (1996 г.), ”Тэхналогіі арганізацыі, захоўвання і апрацоўкі звестак” (2000 г.).

Яшчэ ў 1990 годзе прафесар Мікола Савіцкі пераходзіць да выкладання ўсіх навучальных прадметаў па інфарматыцы на беларускай мове і застаецца верным свайму выбару да канца. Ягоны прыклад ў 90-я гады ХХ стагоддзя перанялі многія выкладчыкі з самых розных галінаў ведаў.

Пасля зыходу на пенсію ў 2001 годзе Мікалай Іванавіч не прыпыняе творчай працы над вучэбна-метадычнай літаратурай. Літаральна цягам двух гадоў (2001-2003) выходзяць за мяжой (у Расіі) вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў ВНУ “Технологии организации, хранения и обработки данных” (2001) і з грыфам Мінадукацыі Расіі “Экономическая информатика” (2003, 2004 гг.).

Прадстаўлены “Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы” прафесара М.І. Савіцкага – вынік шматгадовых творчых пошукаў і руплівай працы на ніве фармавання беларускамоўнага мыслення ў навуцы і адукацыі. Слоўнік абагульняе вопыт дванаццацігадовага выкладаньня на беларускай мове розных дысцыплін па інфарматыцы ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, а таксама працы ў тэрміналагічнай камісіі пры Таварыстве беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Аўтар дае тлумачэнне больш як 2500 тэрмінам, што найбольш часта ўжываюцца ў галіне інфармацыйных тэхналогій, інфарматыцы, вылічальнай тэхніцы і кіраванні. М.І. Савіцкаму удалося канструктыўна спалучыць існуючы матэрыял па тлумачэнні тэрмінаў з асаблівасцямі беларускай мовы. У слоўніку адразу за фармулёўкай тэрміна даецца ягоны англамоўны адпаведнік, што выключае патрэбу ў рускамоўнай паралелі. Тым самым зацьвярджаецца поўная самастойнасць беларускамоўнай тэрміналогіі па інфарматыцы, незалежнасць яе ад іншых моў за выключэннем мовы-першакрыніцы.

“Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы” прафесара М.І. Савіцкага – гэта праца чалавека адданага беларускай справе, чалавека, які прысвяціў жыццё беларускаму нацыянальнаму адраджэньню, беларускай культуры і нацыянальнай адукацыі. Нягледзячы на цяжкі перыяд у развіцці беларускай мовы, што настаў пасля ўвядзення двухмоўя, наша мова развіваецца па ўсіх кірунках. Праведзена вялікая праца па распрацоўцы адзінага беларускага правапісу. Унутраная і знешняя палітыка нашай краіны ўсё больш і больш засяроджваецца на нацыянальных праблемах, на распрацоўцы беларускай нацыянальнай ідэі. І ў гэтым працэсе ўнёсак прафесара Савіцкага – “Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы” – заслугоўвае самай высокай адзнакі. Безумоўна, у будучым, калі беларуская мова запануе паўсюдна і стане адзіным афіцыйным сродкам зносінаў у Беларусі, “Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы” стане настольнай кнігай многіх студэнтаў і выкладчыкаў.

Анатоль Астапенка,

кандыдат фіз.-мат. навук,

дацэнт Беларускага нацыянальнага палітэхнічнага ўніверсітэта.

Пералік умоўных скарачэнняў


АС – аперацыйная сістэма

ГМД – гнуткі магнітны дыск

ЛВС – лакальная вылічальная сетка

МС – магнітная стужка

ПЗП – пастаянная запамінальная прылада

ПВМ – персанальная вылічальная машына

СКБЗ – сістэма кіравання базамі звестак

ЭВМ – электронная вылічальная машына

ЗВІС – звышвялікая інтэгральная схема

ДАС – дыскавая аперацыйная сістэма

ВІС – вялікая інтэгральная схема

НМД – накапляльнік на магнітных дысках

НМС – накапляльнік на магнітных стужках

АП – аператыўная памяць

ПЗ – праграмнае забеспячэнне

РБЗ – размеркаваная база звестак

СШ І – сістэма штучнага інтэлекту

ЦП – цэнтральны працэсар

ЭС – экспертная сістэма

МЗ – мова запытаў

ММЗ – мова маніпулявання звесткамі

МАЗ – мова апісання звестак

АПЗ – апаратура перадачы звестак

ТБМ – Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconОбразцы оформления библиографического описания в списке источников
Котаў, А. Л. Гісторыя Беларусі І сусветная цывілізацыя / A. I. Котаў. – 2-е выд. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. – 168 с

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconНа кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010
Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв,...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconТэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта
Лінгвініі. “Лінгва” – з грэчаскага – “мова”. Жыхары Лінгвініі – Гукі, Словы, Сказы – дапамаглі Пятру зразумець, што займацца беларускай...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconДзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев
Мінск, 1990), “Лишние сутки. Роман в стихах” (Мінск, 1999), “Остров Це” (Мінск, 2002, 2007), “Бутылки света. Книга стихотворений”...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconМікола Гусоўскі біяграфія
Мікола Гусоўскі (1470-1533?), беларускі паэт-гуманіст І асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы,...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconСписок литературы, поступившей в районную библиотеку сентябрь 2012г
Беларуска-рускі слоўнік=Белорусско-русский словарь: у 3 т. / Пад рэд. А. А. Лукашанца; нан беларусі, Ін-т мовы І літаратуры імя Якуба...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconАўтар-укладальнік Аляксандар Булыка Расейска-беларускі слоўнік для школьнікаў Прадмова
Гэты расейска-беларускі слоўнік прызначаны найперш для вучняў І настаўнікаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца ім могуць...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconД. А. Міськевіч // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Выпуск Мінск: рівш, 2009. с. 112-118
Міськевіч Д. А. Роля антрапонімаў у асэнсаванні мастацкага тэксту / Д. А. Міськевіч // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Выпуск...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconБюллетень новых поступлений за апрель 2011 г
Лагойск, 15 кастрычніка 2009 г.) : матэрыялы чытанняў / Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў; [рэд кал.: А. І. Смолік...

Мікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009 iconУрока І дата правядзення
Беларуская літаратура. 10 клас / Пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанка. – Мінск: ніа, 2009

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка