Палітычная геаграфіялынтупы




НазваПалітычная геаграфіялынтупы
Дата канвертавання11.11.2012
Памер60.63 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯЛЫНТУПЫ(Карэспандэнт:) "Зараз я знаходжуся на возеры Балдук. Ёсьць прыгожая легенда пра тое, што ў Балдуку жыве беларусская Нэсі. Легенду некалькі разоў спрабавалі пацьвердзіць альбо абвергнуць навуковыя экспедыцы, якія прязджалі сюды. Пасьля візытаў навукоўцаў ў мясцовага насельніцтва нават зьявіўся анэкдот на гэтую тэму. Навуковец падыходзіць да жыхара найбліжэйшай вёскі й пытаецца: "Гэта праўда, што ў вашым возеры жыве Нэсі?" "Праўда," -- кажа вясковец. "А калі яно зьяляецца?" -- пытаецца навуковец. "Ну, як калі? У сыботу ў вечары пасьля лазьні да пасьля пятага кілішку, падыйдзеш да берага возера й адразу ўбачыш Нэсі". Ну а калі сур'ёзна, на дне гэтага возера знаходзіцца псапраўдны скарб. Некалі валадары тутэйшых земляў адмыслова затапілі дуб, каб праз дзесяцігодьдзі ён стаў мароным. Пасьля сюды прыйшла савецкая ўлада. Гаспадары зьехалі, а драўніна засталася ляжаць на дне Балдука. Можна толькі здагадвацца, якую каштоўнасьць ён уяўляе цяпер, пасьля стагодзьзя знаходжаньня на дне возера."Але размова не пра легендарную пачвару Нэсі й нават не пра возера Балдук, якое лічыцца адным з самых глыбокіх у Беларусі.За некалькі кілямэтраў знаходзіцца мястэчка ЛЫнтупы. Дзьвюх тысячнае паселішчы на самай беларуска-літоўскай мяжы.Бывае, што родная зямля дапамагае людзям выжываць ня толькі ў матэрыяльным сэнсе, але й у маральным. Але народжаныя тут месьцічы імкнуца зьехаць з ЛЫнтупаў. Сярод жадаючых і Алена Жарына.(Жарына:) "Я бы ўвогуле хацела куды-небудзь выехаць. Куды заўгодна, але толькі не заставацца ў Лыптупах. Тут вельмі цяжка. Паеду ў Нарач, даведаюся, казалі, што ў рэстарацыі патрэбны кухар. У саўгасе бывае заробку па некалькі меясыцаў не плоцяць."(Карэспандэнт:) "А вы дзе пацуеце?"(Жарына:) "У адзяленьні міліцыі прыбіраю."(Карэспандэнт:) "А я ўжо бдумаю, што вы -- міліцыянерка."(Жарына:) "Не. Я атрымліваю 30 тысячаў. Выжываць дапамагае карова, сьвіньні й расьліна з агароду. "(Карэспандэнт:) "Наколькі дапамагае мяжа, якая побач?"(Жарына:) "У каго ёсьць візы, тыя могуць катацца. Хто саляру, хто бэнзін... бак запраўляюць, туды перавозяць і там прадаюць."(Карэспандэнт:) "Узаемаадносіны людзей і уладаў. Ці карыстаецца ўлада аўтарытэтам у людзей?"(Жарына:) "Амаль ніякай дапамогі ад сельсавету. Зьбіраюць грошы на добраўпарадкаваньне, а яго няма: няма сьвятла на вуліцах, дарогі благія."(Карэспандэнт:) "Дэпутата выбіралі?"(Жарына:) "Выбіралі. Галасуеш за данаго. А ўсё адно яны паставяць, каго ім трэхба."(Карэспандэнт:) "Улады ў Меску. Як людзі да іх ставяцца?"(Жарына:) "Супраць Лукашэнкі. Толькі ўмее шмат гаварыць, а каб справай што паправіць, дык нею."(Карэспандэнт:) "Вельмі шырока абмяркоўваецца ягоны намер ісьці на трэці тэрмін."(Жарына:) "Ня буду галасаваць за яго."Некалі ЛЫнпуты былі ледзь не самым грамадзка актыўным паселішчам у Пастаўскім раёне. Але пасьля суполкі апызыцыйных партыяў зьніклі. Местачковыя бізнэсоўцы спынілі кантакты са свамімі палітычна актыўнымі суседзямі."Не забывайце, дзе вы атрымліваеце заробак," -- кажуць, што гэта ўлюблёнае выказваньне кіраўніцы раённай вертыкалі Ванда Януковіч. Хто намёк зразумеў, вымушаны быў стаць ляяльным да уладаў, а хто не -- сёньня працуе на такіх непрывабных пасадах, што звальныць далей ужо няма куды.І цяпер старшыня ЛЫнтупскага сельсавету Валянціна Кузьміч уздыхае з палёгкаю. Арганізаваная апазыцыя ў мястэчку болей ня водзіцца.(Кузьміч:) "Неяк быў момант, калі ў нас была апазыцыя. Цяпер у нас адносіны нармалёвыя з тымі людзьмі, якіх мы лічылі ў свой час апантаннымі праціўнікамі. Я гэта кажу менавіта пра наша мястэчка."(Карэспандэнт:) "Атрымліваецца, што такі дух добрасуседзтва вышэй за..."(Кузьміч:) "...за часовыя стрэчкі й рознаглосьсі."(Карэспандэнт:) "Які тэрмін вы ўжо знаходзіцеся на пасадзе старшыні сельсавету?"(Кузьміч:) "Больей за 15 год."(Карэспандэнт:) "Калі параўноўваць цяперашні склад сельскага пасету й папярэднія. На чыю карысьць гэтае параўнаньне?"(Кузьміч:) "Зараз працаваць на шмат цяжэй, бо ў дзяржаве складаная сытуацыя. І добрабыт людзей ідзе не да лепшага, і матэрыяльнае становішча таксама цяжкае."(Карэспандэнт:) "З вашага гледзішча як далей будзе разьвівацца падуладнапя ваш тэрыторыя?"(Кузьміч:) "Задежыць, як будуць складвацца нашыя ўзаемаадносіны з суседзямі на мяжы. Калі ў нас зьявіцца міжнародны пункт пропуску, будзе разьвівацца й уся інфраструктура. Я думаю, што будзе перспектыва й для мястэчка. Ну а калі не, будзем самі змагацца за перспектыву. Мы ж -- аптымісты."Выглядае, што Валянціне Кузьміч усё ж прыйдзецца, як яна выказалася, самастойна змагацца за перспектыву.Ля ЛЫнтупаў ацалела толькі памежная застава. Шматлікія кантрольныя пасты ўжо даўно скасавалі, бо на іхнае ўтрыманьне няма грошай. У такой сытуацыі разьлічваць на адкрыцьцё міжнароднага пункту пропуску не выдапае.Зь мяжой зьвязаны яшчэ адзін аспэкт жыцьця мястэчка. Тут праходзіць чыгунка Віцебск-Вільня. Дакладней, праходзіла. Гэта першая менаіта нацыянальная ветка, пабудаваная напачу 20 стагодьдзя. Да таго часу ўсе рэйкі ў Беларусі клаліся для транзіту з Усходу на Захад і з Поўначы на Поўдзень.Літоўцы скасавалі дызельныя маршруты на Беларусь і часткова разабралі свой кавалак дарогі. ЛЫнтупская станцы пераўтварылася ў чыгуначны тупік. Па мястэчку даўно гуляюць пагалоскі пра тое, што яе хочуць зачыніць зусім. Супрацоўнік станцы Вячаслаў Шчыт:(Шчыт:) "Надта стратная нашая станцыя. Мала грузу ідзе й людзей амаль ня езьдіць. У нас і так тут лічыццць тупік, памежная зона, а так станем сапраўднай зонай. А што мы можам зрабіць? На рэйкі легчы? Не, гэта па-мойму, будзе безвынікова."Нядаўна кіраўніцтва Віцебскай чыгункі аб'язджала свае ўладаньні. Тады супрацоўнікаў станцыі абнадзеілі, што прыпынак будзе існаваць да таго часу, пакуль працуе тутэйшы сьпіртавы завод.Паколькі згаданае прадпрыемтсва -- адзінае, што ў ЛЫнпутах функцыянуе стабільна, такое абяцаньне ўзрадвала месьцічаў.З заводам мяне знаёміць ягоны супрацоўнік Анатоль Круп.(Круп:) "Попыту на прадкцыю -- без праблемаў. Толькі ня ўсе разьлічваюцца."(Карэспандэнт:) "Вядома, што за савецкім часам лынпутскі сьпірт лічыўся самым якасным у Беларусі й уваходзіў у пяцёрку самых лупшых па савецкім саюзе. на якім узроўні цяпер якасьць вашае прадукцыі."(Круп:) "З усёй Беларусі звазілі на экспертызу такую прадукцыю, нашая заняла адно зь першым мнесцаў."(Карэспандэнт:) "Мы стаім зараз з вамі ля будынку адміністрацыі заводу й знаходзімся ў своеасаблівым трохкутніку: леваруч ад нас -- бюст Леніна. праваруч -- ужо памянёны будыак адміністрацыі. У габінэце дырэктара вісіць цяперашнія дзяржаўныя герб і сьцяг. А па цэнтру мы бачым вежу заводу: на вышыні некалькіх дзесяткаў мэтраў флігілем служыць "Пагоня".(Круп:) "Вырабілі самі "Пагонгю"(Карэспандэнт:) "А якія яна памераў, дарэчы?"(Круп:) "Каля мэтру. Не зьяляецца магчымым яе адтуль зьняць. Гэта ўжо не працуючая труба кацельнай. Там нічога няма цяпер. Лясы разабраныя там. Трэба немалых матэрыяльных затратаў, каб трапіў у тое месца, дзе зараз гэтая "Пагоня".А яшчэ ў ЛЫнгпутах ёсьць краязнаўчы клюб "Нальшаны". Яго ачольвае Алесь Гарбуль. Сацыял-дэмакрат, быў у эміграцыі, пасьля вярнуўся. Цяпер праце ў тутэйшай калектыўнай гаспадарцы. Ён напісаў кнігу пра паганскія валуны роднае Пастаўшчыны.Алесь Гарбуль прыводзіць мяне ў гістарычны цэнтар мястэчка.(Карэспандэнт:) "Мы зараз знаходзімся ў Лыптупскім парку побач з будынкамі пацалавага комплесу. Акрамя, уласна кажучы, палацу, быў бровар і сьпіртавы завод. Гэтыя будынкі захаваліся й зараз, але яны знаходзяцца не ў самым лепшым стане. Прыгожая вежа, якія стаіць асобна: дзіравы дах, толькі сьцены йц флігель узгадваюць пра былую веліч. Почаб знаходзіцца палац: ніводнага шкла, усе павыбіванае."(Гарбуль:) "Гэтыя памяшканьні засталіся без гаспадара. Але ўлады ўсё-такі зьвярнулі ўвагу на гэтыя будынкі. 5 год таму выдаткавалі частку сродкаў. Самае галоўнае, што на палацы аднавілі дах. Таму пакуль што й стаіць гэты будынак, не развальваецца. Сёлета таксама выдаткавалі сродкі. Крыху прыбралі парк. Калі не цяпер, дык праз некалі год усё адно палац гэты адновяць."(Карэспандэнт:) "Ягоны далейшы лёс? Што тут плянуецца зрабіць?"(Гарбуль:) "Плянавалі аткрыць экспазыцыю, сабраць мэблю 18-19 стагодьдзяў з усіх палацавых комплексаў Беларусі."ЛЫнтупскі палаца-паркавы ансамбаль уражвае нават у занядбаным стане. Цэлая сістэма копанах, аб'яднаная каналамі. Некалі высты злучаліся навеснымі мастамі. Часткі воднай сістэмы раскіданыя па ўсёй ваколіцы. Канцавая кропка знаходзіцца за некалькі кілямэтраў ад палаца, у лесе.З Алесем Гарбулем адпраўляемся ш тое месца, дзе ўдалося прадухіліць экалягічную катастрофу.(Карэспандэнт:) "Людзі, якія неабыякавыя да навакольнага асяродьдзя, зрабілі плаціну на месцы, дзе некалі знаходзіўся старажытны млын. Зь якой мэтай гэта рабілася?"(Гарбуль:) "Праз некалькі год адкіды са сьпірт заводу маглі трапіць у адну з самых чыстых рэк Беларусі -- Страчу. Тады можна было б ставіць крыж на заказьніку Блаткітныя вазёры. Такім чынам мы аднавілі адстойнік Лынтупскага сьрітзаводу. Наконт дзяржаўных ворганаў: дзякуй Богу, што яны нам не перашкаджалі."(Карэспандэнт:) "Мя зараз стаім ля крыніцы. Гляджу, вы зрабілі такі калодзеж. Ён умацаваны й зацэмэнтаваны. На гэтым цэмэнце напісана: "Стасік Іванковіч і Дзіма Калмач, ліпень 2003 году". А з трэцяга боку напісана "Люблю Беларусь". (Гарбуль:) "Калі мы працавалі тут, з намі былі дзеці. Дзіму Калмачу -- 7 год, Стасік Іванковіч перайшоў у шостую клясу. Дзяці тут засталіся й напісалі. Нас гэта вельмі ўразіла. Ніхто іх гэтаму не вучыў і не прананоўваў такое зрабіць. Не патрэбныя шматчасовыя лекцыі. Яны проста шчыра напісалі: "Люблю Беларусь".У жыцьці ЛЫнтупаў усе спадзяюцца ня столькі на сябе, колькі на суседа: улада за мяжу, чыгуначная станцы на сьпіртавы завод. А той будзе жыць, пакуль людзі актыўна п'юць алкагольныя напоі. А тыя, хто ня вельмі актыўна захапляецца бутэлькай, шукае лепшага ў ычужых краёх.Гістарычная спадчына стаіць неяк асобна. Занядбаная веліч спадзяецца толькі на рэдкіх заезных рэстаўтаратаў і на рукі тутэйшых добраахвотнікі. Але менавіта турызм мог бы разбудзіць мястэчка й падняць жыцьцёвы добрабыт на новы ўзровень.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіялынтупы iconПалітычная геаграфіялынтупы
Пасьля сюды прыйшла савецкая ўлада. Гаспадары зьехалі, а драўніна засталася ляжаць на дне Балдука. Можна толькі здагадвацца, якую...

Палітычная геаграфіялынтупы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіялынтупы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіялынтупы iconТэма "Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка "
Тэма “Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка ”

Палітычная геаграфіялынтупы iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Палітычная І прававая думка ў Візантыі (V – XV ст ст.). Суадносіны сакральнай І свецкай улады

Палітычная геаграфіялынтупы icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Палітычная геаграфіялынтупы iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 – сакавік 1917 гг.)

Палітычная геаграфіялынтупы iconПалітычная геаграфіядзівін
Берасьцейская вобласьць, Кобрыньскі раён, мястэчка Дзівін. Удзельніцы гульні "Поле Цудаў" Лідзіі."

Палітычная геаграфіялынтупы iconМіністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Ключавыя словы: княжацкая ўлада, веча, арыстакратыя, епіскап, палітычная гісторыя

Палітычная геаграфіялынтупы iconПалітычная геаграфіяпахаваньне стралы
Прыехаў паглядзень на вашае сьвята."(Спадарыня:) "І гэта добра. У сьвяты ня робім. Цэлы дзень гуляем."

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка