Юрыдычны факультэт




НазваЮрыдычны факультэт
Дата канвертавання11.11.2012
Памер68.53 Kb.
ТыпДокументы
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ПРЫВАТНЫ IНСТЫТУТ КIРАВАННЯ І ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА»

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

камандны залік


Каманда “Per aspera ad astra”


ТЭОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

ХАЗЯНІН АЛЯКСАНДР МІКАЛАЕВІЧ, 3 курс дзённае аддзяленне, капітан

8 029 779 74 59

ЗЕЛЯНКЕВІЧ ДАР’Я ЮР’ЕЎНА, 4 курс дзённае аддзяленне

8 029 620 90 83

ЖУКОЎСКАЯ ВОЛЬГА ВАЛЕР’ЕЎНА, 4 курс дзённае аддзяленне

8 029 361 28 34

ЛЯШКЕВІЧ ГАННА ПЯТРОЎНА, 5 курс дзённае аддзяленне

8 029 346 37 74

ШЧЭРБА ВОЛЬГА СЯРГЕЕЎНА, 5 курс дзённае аддзяленне

8 029 878 33 09

ЗАПАСНЫЯ

КАЖАРОНАК ВОЛЬГА СТАНІСЛАВАЎНА, 5 курс дзённае аддзяленне

8-029-562-31-69

УЛІЦКІ АЛЯКСАНДР ПЯТРОВІЧ, 5 курс дзённае аддзяленне

8-029-377-40-58

МІНСК, 2008

Інфармацыйна-прававыя рэсурсы ў Рэспубліцы Беларусь:

сучасны стан і перспектывы развіцця

Значэнне інфармацыйна-прававых рэсурсаў для сучаснага грамадства цяжка пераацаніць. Станавіцца відавочным, што ніякая рэформа эканамічнага і палітычнага ўкладу ў краіне ў прынцыпе немагчымая без доступу мільёнаў грамадзян і сотняў тысяч прадпрыемстваў да прававой інфармацыі. Таму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і Савет Міністраў надаюць асаблівую ўвагу развіццю інфармацыйных тэхналогій у вобласці права.

Для наступнага даследавання дадзенай праблемы неабходна вызначыць паняцце "інфармацыйна-прававы рэсурс". Паводле артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб інфарматызацыі" пад інфармацыйным рэсурсам трэба разумець арганізаваную сукупнасць дакументаванай інфармацыі, уключаючы таксама базы дадзеных, іншыя сукупнасці ўзаемазлучанай інфармацыі ў інфармацыйных сістэмах [1]. Аднак, нас цікавіць не ўся дакументаваная інфармацыя, а толькі тая, што звязана з прававой сферай, гэта значыць, прававая інфармацыя. Паняцце прававой інфармацыі дадзена ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 1998 г. № 565 "Аб парадку распаўсюджвання прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь" дзе замацована прававая інфармацыя, - гэта тэксты прававых актаў, якія складаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь [3].

Такім чынам, інфармацыйна-прававы рэсурс - гэта сукупнасць прававой інфармацыі, уключаючы таксама базы дадзеных, іншыя сукупнасці інфармацыі ў прававой сферы.

Ужыванне прававой інфармацыі ў практычнай дзейнасці прадугледжвае веданне заканадаўства, якое дзейнічае на дадзены момант, парадку ўстулення ў сілу нарматыўных прававых актаў. Паводле Закона Рэспублікі Беларусь "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь" нарматыўныя прававыя акты падлягаюць афіцыйнаму апублікаванню [2].

Афіцыйнае апублікаванне ўяўляе сабой давядзенне прававых актаў да ўсеагульнага ведама шляхам размяшчэння іх тэкстаў у поўнай адпаведнасці з падпісанымі арыгіналамі ў наступных афіцыйных выданнях: выданні Нацыянальнага рэестру прававых актаў Рэспублікі Беларусь; газеты "Савецкая Беларусь", "Звязда", "Народная газета", "Рэспублiка", перыядычных друкаваных выданнях, вызначаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абласнымі і Менскім гарадскім Саветамі дэпутатаў, абласнымі і Менскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі (прававыя акты гэтых органаў) [4].

Як паказвае практыка асноўнай крыніцай прававой інфармацыі для шырокага кола грамадзян у цяперашні час з'яўляюцца папяровыя носьбіты (у асноўным гэта газеты). Прычыны тут дастаткова аб'ектыўныя:

Па-першае, у сілу склаўшыхся звычак і навыкаў значная частка грамадзян і спецыялістаў аддаюць перавагу папяровым носьбітам. Разам з тым, паступова колькасць карыстальнікаў ПК расце. Але нам здаецца, што чакаць стопрацэнтнай пераарыентацыі спажыўцоў, якія аддаюць перавагу папяровым носьбітам, на выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій у бліжэйшы час не варта.

Па-другое, зараз далёка не ўсе спецыялісты, а ўжо тым больш грамадзяне маюць доступ да ПК і адпаведную практыку работы за камп’ютарам. Калі сёння абмежавацца афіцыйным апублікаваннем дакументаў толькі ў электроннай форме, то правы і магчымасці вялікай часткі насельніцтва будуць ушчэмлены. Таму электроннае афіцыйнае апублікаваннеможна разглядаць толькі як дадатак да традыцыйнага спосабу - апублікавання актаў на папяровых носьбітах.

Недахопы выкарыстання друкаваных выданняў для забеспячэння доступу да прававой інфармацыі таксама відавочныя: гэта адносная абмежаванасць аб'ёму публікацый, неэфектыўнасць захоўвання вялікіх масіваў інфармацыі і пошуку ў іх пэўных дакументаў, нізкая аператыўнасць пры перадачы інфармацыі.

Акрамя газет яшчэ адной крыніцай афіцыйнага апублікавання нарматыўных актаў, як ужо вышэй было адзначана, з'яўляецца Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 [5]. Нацыянальны рэестр прававых актаў - сістэма ўліку прававых актаў Рэспублікі Беларусь, якія складаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Прававыя акты, уключаныя ў Нацыянальны рэестр, падлягаюць афіцыйнаму апублікаванню ў выданні Нацыянальнага рэестру і яго электроннай версіі з указаннем рэгістрацыйнага нумара Нацыянальнага рэестру [5].

Безумоўна, больш масавы характар набывае выкарыстанне розных камп’ютарных баз прававой інфармацыі. Ужо сотні тысяч спецыялістаў выкарыстоўваюць прававыя сістэмы ў сваёй працы, і лік карыстальнікаў будзе і далей імкліва расці. Прычынамі такой папулярнасці інфармацыйна-пошукавых сістэм (ІПС) у тым, што персанальныя камп’ютары становяцца ўсё больш даступнымі як для прадпрыемстваў і кампаній, так і для грамадзян. Але самая галоўная прычына ў тым, што камп’ютарныя тэхналогіі маюць цэлы шэраг унікальных вартасцяў і магчымасцяў. У першую чаргу гэта: магчымасць кампактна захоўваць вялікія аб'ёмы інфармацыі; магчымасць хуткага пошуку патрэбных дакументаў або іх фрагментаў у велізарных масівах інфармацыі; магчымасць з высокай хуткасцю перадаваць інфармацыю на любыя адлегласці [7, с. 65].

На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць наступныя ІПС: ІПС ЭТАЛОН (Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь); СПС "КансультантПлюс" (распрацаваная АТ "Кансультант Плюс" (г. Масква) і распаўсюджаная ў Рэспубліцы Беларусь ТАА "Юрспектр"); электронная даведачная сістэма "Эксперт" (ТДА "Экспертцентр") і інш.

Камп’ютарныя тэхналогіі дазваляюць зручна захоўваць і аператыўна перадаваць на любыя адлегласці вялікія аб'ёмы інфармацыі. Таму гучаць прамовы аб выкарыстанні гэтых тэхналогій для працэдуры афіцыйнага апублікавання нарматыўных актаў. Аднак, пры рэалізацыі такіх ідэй узнікае шэраг цяжкасцяў.

Першая праблема звязаная з пацверджаннем таго, што пэўны файл атрыманы менавіта з афіцыйнай сістэмы. Другая праблема складаецца ў тым, што на сёння яшчэ не існуе простага і зразумелага спосабу фіксацыі даты ўключэння дакумента ў базу і адпаведна даты ўступлення дакумента ў сілу. У гэтым выпадку нельга гарантаваць, што распрацоўшчыкі баз не памяняюць любую інфармацыю ў сваёй сістэме. Менавіта таму ў бліжэйшай будучыні для мэт афіцыйнага апублікавання нельга выкарыстоўваць базы, якія захоўваюцца выключна на камп’ютары. Бо сучасная інфармацыйная сістэма павінна даваць грамадзянам упэўненасць у сапраўднасці адпаведнай інфармацыі. Няправільныя рашэнніз’яўляюцца перш за ўсё ў выніку недахопу аб'ектыўнай інфармацыі, а не адсутнасці кампетэнтнасці або неэфектыўнага выкарыстання той наяўнай інфармацыі, якая патрапіла ў афіцыйныя інфармацыйныя каналы.

Асобна, як спосаб распаўсюджвання прававой інфармацыі, можна разглядаць размяшчэнне яе ў выглядзе рэсурсу ў сетцы Інтэрнэт. У прыклад можна прывесці вядомы прававы рэсурс - Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (http://www.pravo.by.).

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 г. №609 "Аб Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь" [6]. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал вызначаны як асноўны дзяржаўны інфармацыйны рэсурс глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт у вобласці права і прававой інфарматызацыі. Аснову Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала складае прававая інфармацыя. На дадзеным партале размяшчаецца таксама навукова-практычная, вучэбная, даведачная і іншая інфармацыя ў вобласці права і прававой інфарматызацыі. Доступ да прававой інфармацыі праз Інтэрнэт мае тыя ж вартасці і недахопы, што і выкарыстанне камп’ютарных сістэм. Як і базы дадзеных, Інтэрнэт не з'яўляецца крыніцай афіцыйнага апублікавання нарматыўных актаў.

У цяперашні час нідзе ў свеце няма цалкам прадуманых працэдур афіцыйнага апублікавання прававых актаў у электронным выглядзе, хоць вучоныя шэрагу краін даследуюць гэтую праблему і магчымыя шляхі яе вырашэння. Рэальную перспектыву укаранення такіх тэхналогій у працэс афіцыйнай публікацыі прававых актаў можна ацаніць наступным чынам. У бліжэйшыя тры-пяць гадоў будзе ісці працэс эксперыментаў у гэтай вобласці, і толькі пасля рашэння ўсіх вышэйзгаданых праблем можна будзе ставіць дадзенае пытанне на заканадаўчым узроўні.

Такім чынам, у Рэспубліцы Беларусь створана і дзейнічае разгалінаваная сістэма пошуку прававой інфармацыі. Гэта спрыяе дакладнай і своечасовай рэалізацыі нарматыўных прававых актаў, а таксама павышэнню прававой культуры нашых грамадзян.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Аб інфарматызацыі: Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1995 г. // Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. - 1995. - №33.

2. О нормативных правовых актах Республики Беларусь от 10 января 2000 г. // НРПА Республики Беларусь. - № 7. – 2/13.6.

3. Аб парадку распаўсюджвання прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 1998 г. № 565 // Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь. - 1998 . - № 34. - Ст. 858.

4. Аб зацвярджэнні Палажэння аб афіцыйным апублікаванні і ўступе ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь: Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 1998 г. № 22. // Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь. - 1998. - № 35.

5. Аб стварэнні Нацыянальнага рэестру прававых актаў Рэспублікі Беларусь: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 // Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь. - 1998. - № 20. - ст. 532.

6. О Национальном правовом Интернет-портале Республике Беларусь: Указ Президента Республики Беларусь от 16 декабря 2002 г. №609. // НРПА Республики Беларусь. – 2002. - №142. – 1/4231.

7. Остапенка А. В. Правовая информатика: Уч.-метод. комплекс. – Мн.: МГЭИ. – 2007. – 172 с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт юрыдычны каледж
Балашэнка Сяргей Аляксандравіч – дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар (старшыня)

Юрыдычны факультэт iconПолацкі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Зямля, фарміраванне І развіццё грамадства І дзяржавы звязаны з інфармацыяй І абумоўлены ёю

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Трэба зазначыць, што існуе некалькі пунктаў погляду на гэтае пытанне, цесна звязаных паміж сабой

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Запіс аб сканчэнні ліквідацыі быў ўнесены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб І індывідуальных прадпрымальнікау 10. 07. 2007...

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
...

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Гэтыя працэсы непасрэдна ўплываюць на нарматворчую дзейнасць: з'яўляюцца новыя нарматыўныя прававыя акты, адбываюцца істотныя змены...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
У сучасных умовах адзінае інфармацыйна-прававая прастора абсалютна неабходна для забеспячэння ўзгодненасці, несупярэчнасці прававых...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Менавiта з гэтай прычыны разам з наступным развiццём грамадскай вытворчасцi I з’яўленнем усё новых форм прадпрынiмальнiцкай дейнасцi...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка