Гісторыя беларускага мовазнаўства




НазваГісторыя беларускага мовазнаўства
Дата канвертавання11.11.2012
Памер70.29 Kb.
ТыпДокументы
Праграма спецкурса


"Гісторыя беларускага мовазнаўства

1918 – 1941 гадоў"


Аўтар-складальнік: С. М. Запрудскі,

кандыдат філалагічных навук, дацэнт


I. Першыя крокі беларускага савецкага мовазнаўства


Спецыфіка савецкага перыяду ў развіцці беларускай лінгвістыкі. Пачатак гісторыі беларускага савецкага мовазнаўства. Традыцыі і наватарства ў параўнанні з лінгвістычнай навукай папярэдніх гадоў. Стварэнне Навукова-тэрміналагічнай камісіі (люты 1921 г.) і Інстытута беларускай культуры (студзень 1922 г.).


II. Распрацоўка ў 1920 — 1934 гг. беларускай навуковай тэрміналогіі


Зыходная база пры стварэнні беларускай навуковай тэрміналогіі. Першыя публікацыі Навукова-тэрміналагічнай камісіі. Пошукі канцэпцыі распрацоўкі беларускай нацыянальнай тэрміналогіі. Выданні серыі "Беларуская навуковая тэрміналогія" і іншыя тэрміналагічныя слоўнікі 20-ых — пачатку 30-ых гадоў.


III. Стварэнне ў 20-ыя гады перакладных практычных слоўнікаў


Зыходная база пры стварэнні першых беларускіх слоўнікаў савецкага часу. Лексікаграфічныя працы, падрыхтаваныя з удзелам М. Гарэцкага. Лексікаграфічная дзейнасць М. Байкова. Падрыхтоўка слоўніка жывой беларускай мовы. "Беларуска-расійскі слоўнік" 1926 г. і "Расійска-беларускі слоўнік" 1928 г. М. Байкова і С. Некрашэвіча.


IV. Распрацоўка ў 20-ыя гады правапісу беларускай мовы


"Беларуская граматыка для школ" Б. Тарашкевіча як зыходная база арфаграфічнага рэгулявання ў 20-ыя гады. Першыя правапісныя дапаможнікі Я. Лёсіка і праца "Правапіс спрэчных дзеяслоўных форм" С. Некрашэвіча. Арфаграфічная дыскусія сярэдзіны 20-ых гадоў і Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Дзейнасць правапіснай камісіі Інбелкульта ў 1927 — 1929 гадах. Праект беларускага правапісу 1930 года.


V. Усталяванне граматычных нормаў і распрацоўка фанетыкі беларускай мовы (20-ыя гады)


"Беларуская граматыка для школ" як зыходная база граматычнага рэгулявання ў 20-ыя гады. Дапаможнікі па фанетыцы, марфалогіі і сінтаксісу Я. Лёсіка. Падручнік "Беларуская мова" А. Багдановіча. Граматычныя дыскусіі другой паловы 20-ых гадоў.


VI. Распрацоўка ў 20-ыя гады канцэпцыі фарміравання беларускай літаратурнай мовы


Зыходная база пры стварэнні канцэпцыі беларускай літаратурнай мовы. Арыентацыя на народную мову як асноўны падыход у працэсе ўсталявання літаратурных нормаў. Працы "Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы" Я. Лёсіка (1924 — 1925) і "Да пытання аб укладанні слоўніка жывой беларускай мовы" С. Некрашэвіча (1925). Вывучэнне мовы мастацкай літаратуры. Даклад "Пра некаторыя важнейшыя недахопы беларускай літаратурнай мовы" І. Воўка-Левановіча (1929).


VII. "Пісьменніцкая" лінгвістыка 20 — 30-ых гадоў


Удзел вядучых мастакоў слова ў вырашэнні надзённых мовазнаўчых задач. Пытанні культуры мовы ў артыкулах Кузьмы Чорнага. Уладзімір Дубоўка як мовазнавец. Лінгвістычныя погляды Якуба Коласа. Мовазнаўчыя праблемы ў асвятленні часопісаў "Полымя" ("Полымя рэвалюцыі"), "Маладняк" і "Узвышша". Удзел пісьменнікаў у зацвярджэнні рэформы беларускай мовы 1933 года. Зборнік “Пісьменнік і мова”. Пачатак лінгвістычнай дзейнасці Пятра Глебкі і Кандрата Крапівы.


VIII. Дыялекталагічныя даследаванні


Праграма вывучэння беларускіх гаворак Я. Карскага і яго падручнік "Русская диалектология" (1924). Дзейнасць у галіне беларускай дыялекталогіі П. Растаргуева. Даследаванні беларускіх гаворак С. Некрашэвіча і І. Воўка-Левановіча. "Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі" П. Бузука (1928) як адзін з першых дыялекталагічных атласаў у славістыцы. Дыялектная лексікаграфія 20-ых гадоў (А. Каспяровіч, М. Шатэрнік і інш.).


IX. Вывучэнне гісторыі беларускай мовы


Другі выпуск трэцяга тома манаграфіі Я. Карскага "Белорусы". "Лекцыі па гісторыі беларускай мовы" (1927) і іншыя працы І. Воўка-Левановіча. Падрыхтоўка гістарычнага слоўніка беларускай мовы. Распрацоўка праблем гісторыі беларускай мовы за межамі Беларусі (Х. Станг, А. Мартэль).


Х. Рэформа беларускай мовы 1933 года


Падрыхтоўка праектаў правапісу беларускай мовы ў 1932 — 1933 гадах. Уплыў структурных, асяроддзевых, культурных і сітуацыйных фактараў на правядзенне рэформы. Дзейнасць палітычнай правапіснай камісіі ЦК КПБ. Дэкрэт СНК БССР "Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу" ад 26 жніўня 1933 года як паваротны пункт у гісторыі беларускай мовы.


XI. Развіццё мовазнаўства ў Заходняй Беларусі


Распрацоўкі па тэрміналогіі і лексікаграфіі. "Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" і "Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі" В. Ластоўскага. Мовазнаўства на старонках часопісаў "Крывіч", "Калоссе", "Шлях моладзі". Я. Станкевіч і часопіс "Родная мова". Лінгвістычная дзейнасць віленскага Беларускага навуковага таварыства.


ХІІ. Беларускае мовазнаўства пасля 1933 года


"Змена вех" у моўным будаўніцтве. Працы па фанетыцы і марфалогіі сярэдзіны 30-ых гадоў. "Руска-беларускі слоўнік" пад рэдакцыяй А. Александровіча. Правапісная дыскусія і абмеркаванне шляхоў развіцця беларускай мовы ў канцы 30-ых гадоў. Граматычныя працы канца 30-ых — пачатку 40-ых гадоў.


Літаратура:


1. Беларускае мовазнаўства. Бібліяграфічны ўказальнік (1825 — 1965 гг.). Мн., Навука і тэхніка, 1967. 415 С.

2. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн., Беларуская энцыклапедыя, 1994. 654 С.

3. Булахов М. Г. Восточнославянские языковеды: Биобиблиографический словарь. Том ІІ (А — К). Мн., Издательство БГУ, 1977. 352 С. Том ІІІ (Л — Я). Мн., Издательство БГУ, 1978. 384 С.

4. Германовіч І. К. Аб навуковай дзейнасці Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча // Веснік БДУ. Серыя 4. 1972. № 3. С. 34 — 40.

5. Германовіч І. К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навуковай дзейнасці. Мн., Універсітэцкае, 1985. 254 С. Другое выд.: У двух тамах. Мн., 2006, 2008.

6. Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918–1941). Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта ў 2-х частках. Укладальнікі – Запрудскі С.М., Кулеш Г.І. Мн., 2005, 2008.

7. Жураўскі А. І., Крывіцкі А. А. Беларускае мовазнаўства ў Акадэміі навук БССР. Мн., Навука і тэхніка, 1979. 95 С.

8. Запрудскі С. М. Да перадгісторыі "Руска-беларускага слоўніка" пад рэдакцыяй А. Александровіча // Vocabulum et vocabularium. Сборник научных трудов по лексикографии. Выпуск 5. Гродно, 1998. С. 110 – 114.

  1. Запрудскі С. М. З гісторыі беларускай лексікаграфіі 1930-ых гадоў: двухтомны руска-беларускі слоўнік // Беларуская мова і мовазнаўства на рубяжы III тысячагоддзя. Мн., 2000, С. 72 – 73.

  2. Запрудскі С. Правапісныя рэформы ў славянскіх літаратурных мовах у ХХ стагоддзі. Даклад на ХІІ Міжнародным з’ездзе славістаў. Мн., 1998. 24 С.

  3. Запрудскі С. М. Жыццё дзеля навукі. Да 120-годдзя з дня нараджэння Сцяпана Некрашэвіча // Роднае слова. 2003. № 5. С. 34-36.

  4. Запрудскі С. М. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. // Веснік БДУ. Серыя 4. 2004. № 3. C. 21-26.

  5. Запрудскі С. М. Абмеркаванне праблем правапісу ў пачатку – сярэдзіне 1920-х гг. // Роднае слова. 2005. № 9. С. 30 – 32.

  6. Запрудскі С. М. Распрацоўка правапісу беларускай мовы ў канцы 1920-х гг. // Роднае слова. 2005. № 10. С. 39 – 42.

  7. Запрудскі С. М. Кампанія за культуру мовы ў Беларусі ў 1930-я гады // Roczniki Humanistyczne (Lublin). T.LIII, zesz.7. Seria: Słowianoznawstwo. 2005, s. 113-136.

16. Запрудський С.М. Ситуаційні чинники здійснення реформи білоруської мови 1933 року // Мовознавство. - 2006. - № 6. - С. 52 – 64.

17. Запрудский С.Н. Научный и политический аспекты реформы белорусского языка 1933 года // Славяноведение. 2007. № 3. С. 73–88.

18. Запрудскі С. Чалавек з мінулага, або Чаму цяжка сціраць "белыя плямы" ў гісторыі беларускага мовазнаўства // З гісторыяй на "Вы". Вып. 2. Мн., Мастацкая літаратура, 1994. С. 276 — 297.

19. Інстытут беларускай культуры. Мн., Навука і тэхніка, 1993. 255 С.

20. Красней В. П. Да пытання аб вывучэнні беларускай тэрміналагічнай лексікі 20-ых гадоў // Веснік БДУ. Серыя 4. 1984. № 3. С. 13 — 17.

21. Красней В. П. Пошукі прынцыпаў і шляхоў распрацоўкі беларускай нацыянальнай тэрміналогіі на пачатку ХХ ст. // Тэрміналагічны бюлетэнь. Вып. 1. Мн., 1997. С. 8 – 15.

22. Красней В. П. Пошукі прынцыпаў і шляхоў выпрацоўкі беларускай нацыянальнай тэрміналогіі ў 20-ых гадах // Беларуская мова. 1985. Вып. 13. С. 31 — 41.

23. Крывіцкі А. Заснавальнік беларускай лінгвагеаграфіі // Навіны Беларускай Акадэміі. 1991. № 25.

24. Кулеш Г. І. Пытанні культуры мовы ва “Узвышшы” // Веснік БДУ. Серыя 4. 1997. № 2. С. 37 – 40.

25. Курцова В.М. П.А.Бузук: ля вытокаў лінгвістычнай геаграфіі беларускай мовы // Беларуская мова і мовазнаўства на рубяжы III тысячагоддзя. Мн., 2000, С. 95 – 98.

26. Лінгвістыка 1920-х // Arche. 2010. № 11. 395 c.

27. Лучыц-Федарэц І.І. Славістычныя і этымалагічныя даследаванні на Беларусі ў 20 – 30 гг. ХХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства на рубяжы III тысячагоддзя. Мн., 2000, С. 106 – 109.

28. Мартынаў В. У. Пётр Апанасавіч Бузук (Да 100-годдзя з дня нараджэння) // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. 1991. № 6. С. 114 — 117.

29. Платонаў Р. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Роднае слова. 1996. № 11. С. 82 — 92.

30. Працы Акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Мн., Інстытут беларускае культуры, 1927. XXVII + 429 С.

31. Прыгодзіч М. Р. Гісторыя беларускага мовазнаўства // Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн., Беларуская энцыклапедыя, 1994. С. 141 — 146.

32. Рамановіч Я. М., Юрэвіч А. К. П. А. Бузук [Беларускі вучоны-лінгвіст. 1891 — 1943]. Мн., Навука і тэхніка, 1969. 103 С.

33. Цыхун Г. Заплаціў жыццём (Да 100-годдзя з дня нараджэння Пятра Бузука) // Наша слова. 1991 № 20.

34. Цыхун Генадзь. Институт белорусской культуры (Инбелкульт) и начало белорусской славистики // Histoire de la slavistique: le role des institutions. Sous la direction de Antonia Bernard. Paris, 2003. C. 45 – 55.

35. Шакун Л. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства. Мн., Універсітэцкае, 1995. 271 С.

36. Шчэрбін В. К. Беларуская тэрміналогія і тэрмінаграфія даваеннай пары // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя грамадскіх навук. 1994. № 3. С. 112 – 121.

37. Wexler P. The Academic Conference on the Reform of Belorussian Orthography and Alphabet (Minsk 1926): A unique non-event? // The Earliest Stage of Language Planning. The “First Congress” Phenomenon. Ed. By Joshua A. Fishman. Mouton de Gruyter. Berlin, 1993. P. 31 – 45.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гісторыя беларускага мовазнаўства iconГісторыя беларускага мовазнаўства
Прадмет І змест курса гісторыі беларускага мовазнаўства. Перыядызацыя гісторыі беларускага мовазнаўства

Гісторыя беларускага мовазнаўства iconГісторыя беларускага мовазнаўства вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006
Прыгодзіч М. Р., загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы бду, доктар філалагічных навук, прафесар

Гісторыя беларускага мовазнаўства iconГісторыя беларускага мовазнаўства вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006
Прыгодзіч М. Р., загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы бду, доктар філалагічных навук, прафесар

Гісторыя беларускага мовазнаўства iconЛя вытокаў беларускага мовазнаўства
Амирова Т. А., Ольховников Б. А., Рождественский Ю. В. Очерки по истории лингвистики. М., 1975

Гісторыя беларускага мовазнаўства iconБеларускай мовы
Метадычны матэрыял распрацаваны С. Мартынкевіч на кафедры беларускага мовазнаўства уа «вду імя П. М. Машэрава»

Гісторыя беларускага мовазнаўства iconНавучальная праграма
Багдзевіч А.І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага І тэарэтычнага мовазнаўства Установы адукацыі “Гродзенскі...

Гісторыя беларускага мовазнаўства iconНавучальная праграма
Сіплівеня Ж. С., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага тэарэтычнага мовазнаўства Установы адукацыі “Гродзенскі...

Гісторыя беларускага мовазнаўства iconЎступнага экзамена ў магістратуру па спецыяльнасці
Сіплівеня Ж. С., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага тэарэтычнага мовазнаўства Установы адукацыі “Гродзенскі...

Гісторыя беларускага мовазнаўства iconЎступнага экзамена ў магістратуру па спецыяльнасці
Багдзевіч А.І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага І тэарэтычнага мовазнаўства Установы адукацыі “Гродзенскі...

Гісторыя беларускага мовазнаўства iconГісторыя беларускага правапісу
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны І мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка