Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт




НазваБарыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт
Дата канвертавання11.11.2012
Памер25.58 Kb.
ТыпДокументы
Kali1023bg-Piatrovicz


Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржунівэрсытэта. Працаваў у "Гомельскай праўдзе", "Звяздзе", "ЛіМе", часопісе “Полымя”. 4 гады таму пасьля стварэньня праўладнага “літаратурна-мастацкага голдынгу” стаў адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам незалежнага літаратурна-мастацкага часопісу “Дзеяслоў”.


Намесьнік старшыні Саюза беларускіх пісьменьнікаў. На апошнім з’ездзе быў абраны ў Раду СПБ.


Паходзіць зь вядомага літаратурна-журналісцкага роду Сачанкаў. Адзін ягоны дзядзька Барыс Сачанка быў вядомым пісьменьнікам, кіраўніком Энцыкляпэдыі, іншы дзядзька Іван – дэкан журфаку, яшчэ адзін дзядзька Алесь Сачанка – рэдактар “Пралескі”.


А бацька ягоны Пятро (ад яго імя й псэўданім), былы малалетні вязень канцлягеру, – цясьляр. Бацька яшчэ жывы.


У дзяцінстве Барыс шмат хварэў. Нядаўна, некалькі гадоў таму, трапіў на стол хірурга, пасьля жартам казаў сябрам, што вярнуўся зь нябёсаў і шмат каго там бачыў.


Жанаты. Жонка Людміла – мэдсястра.


Мае двух сыноў. Старэйшы Алесь – студэнт другога курсу журфаку. Малодшы Антось ходзіць у 5-ю клясу. 5 гадоў таму Б.Пятровіч ва ўсіх інстанцыях дамагаўся, каб адкрылі беларускую клясу ў 218-й менскай школе ў Малінаўцы, дайшоў зь іншымі бацькамі да памочніка прэзыдэнта Івана Карэнды, толькі той дапамог. Зараз разам з ягоным Антонам у гэтай клясе вучыцца 11 дзяцей.


У часы перабудовы Пятровіч быў у літаб’яднаньні “Тутэйшыя”, арганізоўваў суполку аб’яднаньня ў Гомелі. Сябраваў з Анатолем Сысом.


Аўтар 4 кніг прозы: “Ловы”, “Фрэскі”, “Сон паміж пачвараў”, “Шчасьце БЫЦЬ…” Апошні зборнік паводле апытаньня “Нашай Нівы”, быў названы лепшым літаратурна-мастацкім выданьнем 2004 году. Аўтар аповесьцяў “Стах” і “Пуціна”. Вершы не пісаў. Але калегі лічаць, што ён піша вершы ў прозе.


Эдуард Акулін называе Барыса Пятровіч беларускім Хармсам. Пятровіч – стваральнік адмысловага жанру “піліпікі”, у якіх галоўны герой Піліп трапляе ў розныя сьмешныя сытуацыі. Віктар Шніп пераняў ад яго стыль і “стварыў” Граждана і Сабаку.


З захапленьняў галоўнае – кнігі. Бібляфіл, як і дзядзька Барыс Сачанка, сябры называюць нават бібліяманам. У некаторых менскіх кнігарнях яму даюць 20-адсоткавую зьніжку. Захапляецца таксама футболам.


Рэдагуе бюлетэнь праваабарончага цэнтрну “Вясна” “Права на волю”. Сябрам партыяў не з’ўяляецца. Кажа, што ягоная партыя – гэта часопіс “Дзеяслоў”. Шмат вандруе з “Дзеясловам”, заўтра едзе ў Сетлагорск, пазьней, у Наваградак, Віцебск...


Любіць зьбіраць грыбы, рыбаліць на Менскім моры, вандраваць на байдарках і плытах. Сёлета вандраваў па палескіх рэках.


Чамусьці некаторыя сябры лічаць замкнёным. Але перакананыя ў ягонай сяброўскасьці. Акулін расказваў, што калі ён (Акулін) будаваў кватэру і пазычаў грошы ў 31 асобы, сярод тых, хто пазычыў яму – быў Пятровіч, які аддаў свой і жончын заручальныя пярсьцёнкі ў ламбард, каб дапамагчы сябру.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт iconКастусь Шыдлоўскі нарадзіўся 14 сакавіка 1961 году ў вёсцы Замошша на Браслаўшчыне Віцебскай вобласьці
У 1983 годзе скончыў аддзяленьне турызму І краязнаўства геаграфічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту І быў разьмеркаваны на працу...

Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт iconКастусь Шыдлоўскі нарадзіўся 14 сакавіка 1961 году ў вёсцы Замошша на Браслаўшчыне Віцебскай вобласьці
У 1983 годзе скончыў Аддзяленьне турызму І краязнаўства геаграфічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту І быў разьмеркаваны на працу...

Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт iconСяргей Балахонаў, літаратар, настаўнік гісторыі
Нарадзіўся 24 красавіка 1977 года ў вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну. Скончыў гомельскую сярэднюю школу №49 з паглыбленым вывучэньнем...

Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт iconСяргей Балахонаў, літаратар, настаўнік гісторыі
Нарадзіўся 24 красавіка 1977 года ў вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну. Скончыў гомельскую сярэднюю школу №49 з паглыбленым вывучэньнем...

Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт iconБеларускія школы І беларускамоўныя клясы
Мікалай Дарошчанка – намесьнік дырэктара сярэдняй школы ў вёсцы Дабрынь Ельскага раёну Гомельскай вобласьці

Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт iconВадзім Болбас нарадзіўся 9 лютага 1942 году ў вёсцы Казакова Бабруйскага раёну
У 1965 годзе закончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту І стаў працаваць інжынэрам-хімікам на Сьветлагорскім...

Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт iconІван Мележ біяграфія Мележ Іван
Мележ Іван, нарадзіўся 08. 02. 1921 г у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і

Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт iconАнатоль Паўлаў, кандыдат хімічных навук. Экс-прарэктар бду. Старшыня праўленьня фонду "За новую Беларусь" Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Выбаргу Ленінградзкай
Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Выбаргу Ленінградзкай вобласьці. Бацька беларус, вайсковец. Маці руская. У 1964 годзе сям'я пераехала з...

Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт iconАляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
Нарадзіўся 16 лістапада 1951 года ў вёсцы Ўнучкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці

Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт iconСтаніслаў Суднік нарадзіўся ў вёсцы Сейлавічы Нясвіскага раёна Менскай вобласьці 21 верасьня 1954 года. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў роднай вёсцы паступіў
Сейлавічы Нясвіскага раёна Менскай вобласьці 21 верасьня 1954 года. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў роднай вёсцы паступіў на вучобу...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка