Палітычная геаграфіябабровічы




НазваПалітычная геаграфіябабровічы
Дата канвертавання11.11.2012
Памер56.2 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯБАБРОВІЧЫ(Спадарыня:) "Я за лодку сваю схапіласяі кажу: "Не дам! Не дам!" А яны мяне па руках ударылі нагамі. Я сабралася з плачам дый пайшла ў возера. Утаплюся! Няма нідзе праўды! Як так жыць, дый хай лепш мяне хваля накрые. Сабралася ў возера. Зайшла далёка-далёка. Пабегла адна жанчына. мяне вярнула. Куды ты, кажа ідзеш тапіцца?!"Каб не спынілі тады гэтую спадарыню, не размаўлялі бы мы цяпер. Падзеі, якія яна апісвае, ўвайшлі ў найноўшую гісторыю Івацэвіцкага раёну як "напад на вёску Бабровічы".Улетку мясцовыя ўлады вырашылі за немалую плату прымусова зарэгістраваць усе лодкі, на якіх тутэйшае насельніцтва плавае па шматлікіх вазёрах. Але свае пляны зьдзейсьнілі зьнянацку, без папярэджаньня.(Спадарыня:)" Хай бы яны патлумачылі народу, што трэба нумары на лодкі паставіць. А то прыехалі, сілаю замкі паадбівалі й прыгналі такую вялікую машыну і на тую машыну грузяць. А некаторыя лодкі былі слабыя. Паразломвалі людзям тыя лодкі. Э! Без лодкі? Гэта ж возера вялікае: пяць кілямэтраў трэба ехаць вадой."Лодкі вяскоўцы адстаялі. Чыноўнікі палічылі за лепшае, задарма павесіць на чоўны нумары. У раёне стараюцца пра гэты індэндэнт больш не ўзгадваць.Вёска Бабровічы знаходзіцца на беразе аднайменнага возера. Спрадвеку тутэйшае насельніцтва жыло з леса (там шмат грыбоў), з гэтага самага возера і багатага на журавіны балота, што на супрацьлеглым беразе.Некалькі год таму Целеханская лыжная фабрыка, якая, дарэчы, належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, зарэндавала возера. Утварыла арцель, якой надалі выключнае права лавіць рыбу. Рыбнагляд актыўна ганяе адзінкавых аматараў вудаў ды сетак. У вачах новых гаспадароў усе прыватныя рыбакі пераўтварыліся ў браканьераў. Мой суразмоўца -- адзін зь іх.(Спадар:) "Чаго людзей давіць? Гасподзь Бог стварыў возера. Хай ловяць людзі наздароўе. Не даюць лавіць. І ўсё! Як хочаш, так і жыві. Я бы лавіў. Колькі б лавіў, у краму здаў бы дый усё. Яшчэ вельмі танна людзям аддаем, бо ведаем, што ў песіянераў капейкі няма. Без возера прапалі бы. Тут ніхто з пенсіі не пражыў бы. Толькі з возера!(Карэспандэнт:) "Хто вінаваты ў тым, што людзям не даюць лавіць рыбу?"(Спадар:) "І ўлады і фабрыка. Мафія гэтая развялася!"(Карэспандэнт:) "Што ёсьць добрага ў Бабровічах?"(Спадар:) "Нічога няма! Няма нічога!!"Глухая палеская вёска. З абнаго боку -- возера, а з трох астатніх -- лясы ды балоты. Бліжэйшая латка асфальту знаходзіцца за 10 кілямэтраў. Крама працуе праз дзень. Школу даўно зачынілі, бо няма каму ў яе хадзіць.Юлія Песка штодня фарбуе вусны й падводзіць вочы. Толькі ніхто з вясцоўцаў не зьвяртае асаблівай ўвагі на гэтае жаночае хараство. З васьмідзесяці чалавек насельніцтва -- 78 пенсіянеры. Для людзей сталага веку маладзіца Юлія -- ледзь не самы галоўны чалавек ў вёсцы. Яна -- загадчыца й адзіная супрацоўніца фэльдшэрска-акушэрскага пункта.(Песка:) "У вёсцы няма тэлефонаў. Тэлефон у мяне й у краме, спараляваны з паштальёнам. І калі крама не працуе, паштальёна няма, і я паехала па парцы, люзям вельмі цяжка выклікаць нават хуткую. Хуткай цяжка сюды дабірацца. Бываюць праблемы з палівам, ламаюцца.Заробак у мяне 100-120 тысячаў."(Карэспандэнт:) "Хвапае, калі нее сакрэт?"(Песка:) "Ну, так... З маткай і бацькам хапае. Далёка нам да сто даляраў. Тым больш медыкам."(Карэспандэнт:) "А Вам падабаецца тут працаваць?"(Песка:) "Крыху сумна, бо няма моладзі майго кола."(Карэспандэнт:) "Перавясьціся ў населенны пункт, большы паводле памераў. Узьнікалі такія ідэі, не ўзьнікалі?"(Песка:) "Мяркую, што наўрадці я ўладкуюся, бо ўсюль масавыя скарачэньні."{Наступны кавалак запісаны на месцы: гукі ды іншыя прыбамбасы}(Карэспандэнт:) "Зараз я знаходжуся на могілках вёскі Бабровічы. Пасярод могілак расьце вялізны дуб. Ягоны ўзрост больш за тысячу гадоў. Яго могуць ахапіць 4 дарослыя чалавекі. Маленькі гістарычны экскурс: да Другой усясьветнай вайны Бабровічы й некалькі навакольных вёсак былі адной з самых буйных уніяцкіх парафіяў у Івацэвіцкім раёне. 2 гады таму грэка-каталікі вырашылі адрадзіць уніяцкую веру. Сярод помнікаў зьявіўся крыж. Яго ўсталявалі актывісты Івацэвіцкай уніяцкай суполкі. Цяпер побач са мной знаходзіцца старшыня парафіі Вячаслаў Гарчакоў. Маё пытаньне да яго: вядома, што не так даўно кіраўнік Беларусі Аляксандар лукашэнка ўхваліў новы закон пра свабоду веравызнаньня. Адмыслоўцы неаднаразова засяроджвалі ўвагу, што фактычна, паводле новай рэдакцыі, Расейская праваслаўная царква мае шмат прывілеяў і ў той жа час значна абмяжоўваецца дзейнасьць іншых суполак. Як гэты закон можа паўплываць на вашую дзейнасьць? Наколькі ёсьць верагоднасьць таго, што ўніяцкая суполка ў Бабровічах будзе адроджаная?"(Гарчакоў:) "Улады так бы мовіць не захацелі, каб тут была парафія. Мы бачым вялікія праблемы з рэгістрацыяй, які нясе той закон. Што да Бабровічаў, новы закон прадугледжвае колькасны склад заснаваньня. А ўлічваючы тое, што Бабровічы -- гэта зусім малая вёска, цяжкасьці тут будуць."Тут варта расшыфраваць выказваньне спадара Гарчакова, пра нежаданьне ўладаў рэгістраваць суполку ў Бабровічах. І дапаможа ў гэтым Алена Гарлач.(Гарлач:) "Прыехалі. Пахадзілі па вёсцы, пагутарылі з народам, што калі вы жадаеце, дык мы тут набудзем, альбо пабудуем дом, каб была ўніяцкая царква. Нашыя людзі ўсе пайшлі ад душы. Дамовіліся. Усё як мае быць. Мы такія задаволенныя былі.Пасьля гэтага прайшоў нейкі час. Хтосьці паведаміў і поп з Целяханаў прыехаў. Сабраў народ і гаворыць: памрэце, не будзем вас хаваць, мы да вас не дакрамемся. Даведаўся старшыня сельсавету. Выклікаў. Маўляў, калі вы пойдзеде ў гэтую веру, мы вас звольнім з працы. Ну і вось: іх запужалі і яны цяпер не хочуць. Назад мне дарогі няма. Я вырагшыла, я й іду. Хрысьцілі мяне ў царкве ўніятаў. Усе мы называемся ўніятамі."Жыхары Бабровічаў ведаюць, якога яны веравызнаньня. Гэтае ўсьведамленьне яны пранесьці праз Другую ўсясьветную вайну й дзесяцігодьдзі ваяўнічага атэізму. У кутах вясковых хатаў вясяць уніякія абразы і яшчэ даваенныя фотаздымкі апошняга тутэйшага сьвятара -- Баляслава Пачопкі.Апантанная вера падштурхнула Сяргей Чырко ў часы брэжнеўскага застою скарыстаць калекцыю партрэтаў сябраў Палітбюро ЦК КПСС насуперак ідэалягічнаму прызначэньню.(Чырко:) "Калі былі гэтыя кіраўнікі, яны ў гэтых рамках у клюбе віселі. Гэтыя рамкі я задраў, ды й паўстаўляў гэтыя..."(карэыпандэнт:) "...абразы?"(Чырко:) "Так, так,так. Рэліквіі гэтыя буду трымаць. пакуль будзем жыць. Да сьмерці."Такім сьмелым учынкам Сяргей Чырко аўтаматычна выказаў сваё стаўленьне да савецкай улады. Што да цяперашняга палітычнага рэжыму, пенсіянеру ён прыходзіцца да спадобы. Маўляў, галоўнае што грошы прыносяць учас. Прэзідэнт добры, а ва ўсіх праблемах вінаватыя сельсавет ды й там наверсе, "у раёне".(Чырко:) "У нашай вёсцы цяпер нічога няма. Дажываем апошнія гады. Адраджэньня ня будзе. Гэтая вёска зьвядзецца цалкам. Народ сам сабе жыве. (Карэспандэнт:) "Мясцовыя ўлады можа аказваюць дапамогу?"(Чырко:) "Ніякай падамогі ніхто не аказвае. А старшыня сельсавету -- пацан! Некалі дзіцё было, а яго паставілі старшынём сельсавету!"(Карэспандэнт:) "Палітычныя сімпатыі жыхароў Бабровічаў. Каго з палітыкаў ведаюць, каго любяць, каго не любяць?"(Чырко:) "А! З палітыкаў... У нас няма такіх, якія б займаліся палітыканствам. Усіх мы ведаем. У нас у Івацэвічах гэты, старшыя райкаму, ці райвыканкаму -- Баранаў, ці як яго там? А ў Менску ўсіх там ведаюць. Кожны вечар у апошніх ізьвесьціях нам усіх паказваюць."Пра маючыя адбыцца выбары ў мясцовыя саветы ў Бабровічах ведае толькі адзін чалавек. Гэта стараста вёскі, Тамара Куратнік.(Куратнік:) "Усё ўваходзіць у мае абавязкі. Людзі да мяне зьвяртаюцца па ўсіх пытаньнях."(Карэспандэнт:) "Ці карыстаецца ўлада аўтарытэтам у мясцовага насельніцтва?"(Куратнік:)"Ну вядома. Куды ідуць першым чынам? У сельсавет, да старшыні калгасу й туды далей, у "Белы дом."(Карэспандэнт:) "А што такое Белы дом?"(Куратнік:) "Райвыканкам. Проста так усе кажуць "Белы дом" да "Белы дом". Ды і мы так завем яго."(Карэспандэнт:) А як вы сталі старастай вёскі?"(Куратнік:)"Людзі мяне выбралі."(Карэспандэнт:) "А вы хацелі?"(Куратнік:) "Не, вы ведаеце, ня вельмі."(Карэспандэнт:) Што вам дало знаходжаньне пры ўладзе?(Куратнік:) "Я ўласна ад гэтага нічога ня маю. Акрамя... ну, не задавайце такіх пытаньняў! Я вам на такія пытаньні адказваць не буду!!"(Карэспандэнт:) "Тут жа хутка выбары ў мясцовыя саветы. А вы будзіце ўдзельнічаць?"(Куратнік:) "Не. Я ўжо не жадаю. Я ўжо два тэрміны была. Хай цяпер хто-небудзь іншы папрацуе."(Карэспандэнт:) "А чаму вы не хочаце?"(Куратнік:) "Надакучыла ўжо. Хопіць." (Карэспандэнт:) "Што!? Быць пры ўладзе?!"(Куратнік:) "Канешне. Ой! Ну што цяпер дае дэпутацтва? Ну, што цяпер можна выраць у нашых ворганах? Ніхто нікога не слухае. Ну, не магчыма нічога выбіць."Жыцьцё ў вёсцы Бабровічы ў нечым можна лічыць тыповым. Калгас амаль памёр. Самыя заможныя-- пенсіянеры. Людзі засталіся нам на сам са сваімі праблемамі. Паколькі наа мясцовыя ўлады спадзяваньні невялікія, усе разьлічваюць толькі на сябе: надзел зямлі ля хаты, грыбы ды ягады ў лесе й рыба ў возеры. Адным словам --натуральная гаспадарка.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіябабровічы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіябабровічы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіябабровічы iconТэма "Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка "
Тэма “Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка ”

Палітычная геаграфіябабровічы iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Палітычная І прававая думка ў Візантыі (V – XV ст ст.). Суадносіны сакральнай І свецкай улады

Палітычная геаграфіябабровічы icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Палітычная геаграфіябабровічы iconМіністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Ключавыя словы: княжацкая ўлада, веча, арыстакратыя, епіскап, палітычная гісторыя

Палітычная геаграфіябабровічы iconПалітычная геаграфіядзівін
Берасьцейская вобласьць, Кобрыньскі раён, мястэчка Дзівін. Удзельніцы гульні "Поле Цудаў" Лідзіі."

Палітычная геаграфіябабровічы iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 – сакавік 1917 гг.)

Палітычная геаграфіябабровічы iconПалітычная геаграфіяальшаны
Кіроўца не пасьпявая прытармазіць на павароце. Машыну выносіць на ходнікі. Яе кружыць. Затым яна тараніць кут дому

Палітычная геаграфіябабровічы iconПалітычная геаграфіяпахаваньне стралы
Прыехаў паглядзень на вашае сьвята."(Спадарыня:) "І гэта добра. У сьвяты ня робім. Цэлы дзень гуляем."

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка