Докшыцкая раённая




НазваДокшыцкая раённая
Дата канвертавання12.11.2012
Памер50.63 Kb.
ТыпДокументы



Докшыцкая раённая

цэнтральная бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу


Героі – нашы землякі





2009г.


Героі

Каля шашы да абеліска

Павольным крокам падыду

І пакланюся нізка-нізка,

І моўчкі кветкі пакладу.


Тут побач брацкая магіла

Чырвонай Арміі салдат,

Вайна іх юнымі скасіла

Нямала год таму назад.


Яны тут бой

далі фашыстам,

Не адступілі ні на крок,

Каб потым я

пад небам чыстым

Аднойчы нарадзіцца мог.

І каб у сонечнай Айчыне

Вучыўся, марыў,

шчыраваў,

І быў руплівым, добрым сынам,

І Памяць нашу шанаваў.

Я імі вельмі ганаруся.

Схіляю ўдзячна галаву –

У вольнай,

мірнай Беларусі

Узнёсла, радасна жыву.


Вялікая Айчынная вайна – справядлівая вызваленчая вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі. Па сваіх масштабах і жорсткасці гэта вайна не мела сабе роўнай у гісторыі. Яна назаўсёды ўпісалася ў нятленную памяць нашага народа. Вось чаму мы зноў і зноў звяртаемся да гераічнага мінулага нашага народа.

За мужнасць і адвагу ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў больш як 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 88 з іх атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. Сярод іх 4 нашы землякі, якія нарадзіліся і выраслі на Докшыцкай зямлі. Памяць аб верных сынах свайго народа не згасае і сёння.

У святы і будні людзі прыносяць і ўскладаюць кветкі і вянкі да помнікаў героям. Свята берагуць у сваіх сэрцах жыхары раёна памяць аб тых, хто прынёс ім святло вызвалення і шчаслівага жыцця.


Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч. Герой Савецкага Саюза (1944). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну. Нарадзіўся 13.5.1905г. ў в.Беразіно Докшыцкага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1946). З 1929г. на савецкай і гаспадарчай рабоце, з 1939г. сакратар Бягомльскага райкома КП(б)Б. У ліпені 1941г. пакінуты ў тыле ворага для арганізацыі падпольнай і партызанскай барацьбы. З сакавіка 1942г. ў партызанах, з красавіка 1942г. камісар атрада, у верасні 1942г. – снежні 1943г. – партызанскай брыгады “Жалязняк”, адначасова са жніўня 1942г. да снежня 1943г. сакратар падпольнага райкома КП(б)Б. Пасля вайны на савецкай і партыйнай рабоце. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр 18.4.1978г. Яго імем названы вуліца ў г.п. Бягомль, школа на радзіме, перад школай пастаўлены бюст.


Перхаровіч Франц Іосіфавіч. Генерал-лейтэнант (1945). Нарадзіўся 28.5.1894г. ў в. Заляддзе Докшыцкага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1932), курсы “Выстрал” (1941). У арміі з 1915г., у Чырвонай Арміі з 1918г. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. З 1921г. камандзір асобай роты, начальнік штаба стралковага палка, начальнік аддзялення ў штабе ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну з 1941г. на Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім, 1-м і 3-м Беларускіх франтах – камандзір палка, дывізіі, корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Войскі пад яго камандаваннем вызначыліся ў час прарыву абароны праціўніка на тэрыторыі Польшчы, пры фарсіраванні Віслы і ў баях на подступах да Одэра. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 6.4.1945г. Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Суворава 2-й ступені, 4 іншымі ордэнамі, медалямі. Памёр 11.10.1961г.


Чэрныш Аляксандр Іванавіч. Нарадзіўся 12.2.1917г. ў в. Кромавічы Докшыцкага раёна. Скончыў Мар’інагорскі сельгастэхнікум (1935). У Чырвонай Арміі з 1938г. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939г., савецка-фінляндскай вайны 1939 – 1940гг. У Вялікую Айчынную вайну з 1941г. на Ленінградскім, Закаўказскім, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Камандзір стралковай роты капітан А.І.Чэрныш вызначыўся пры вызваленні Беларусі. 28.6.1944г. каля г.п. Кіраўск Магілёўскай вобласці рота пад яго камандаваннем атакавала групу праціўніка, які адступаў, знішчыла 170, узяла ў палон 27 гітлераўцаў. 29.6.1944г. ў раёне в. Панюшкевічы рота зайшла ў тыл ворага і перарэзала яму шлях да адступлення па дарозе Бабруйск – Мінск, адбіла 14 контратак танкаў і пяхоты, знішчыла 200 і ўзяла ў палон 80 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945г. Яго імем названы саўгас у Докшыцкім раёне, СПТВ у Бабруйску, вуліцы ў Бягомлі, Кіраўску, у в. Калініна Бабруйскага раёна; у в. Бярозкі Докшыцкага раёна пастаўлены бюст, у в. Кромавічы на доме, дзе жыў А.І.Чэрныш, устаноўлена мемарыяльная дошка.


Юхнавец Арсенцій Гаўрылавіч. Нарадзіўся ў 1916г. ў в. Бераснёўка Докшыцкага раёна ў сялянскай сям’і. У Чырвонай Арміі з 1938г. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939г. У 1940г. працаваў трактарыстам у Бягомльскай МТС. На фронце з 1941г., вадзіцель, франтавы разведчык, артылерыст. Удзельнік абароны Масквы, Курскай бітвы, вызвалення Беларусі, Польшчы. Памочнік камандзіра ўзвода старшына А.Г.Юхнавец вызначыўся ў баях пад Брэстам. 27.7.1944г. выявіў калону варожых аўтамашын і выклікаў агонь артылерыі на сябе. У выніку знішчана 30 аўтамашын з ваенным грузам і 150 гітлераўцаў. Загінуў 20.8.1944г. ў баях пад Варшавай. Пахаваны ў в. Множ (Польшча). Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 25.9.1944г. За свае заслугі ў час баёў на Курскай дузе ў 1943г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Імем А.Г.Юхнаўца названы вуліца ў г.п. Бягомль, на доме, дзе ён нарадзіўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.


Спіс літаратуры:

Батура, М. Помніць народ героя: [Герой Савецкага Саюза – А.І.Чэрныш] / М. Батура // Ленінская трыбуна, 1974– 11 красавіка.

Бяляўскі, П. Сакратар падпольнага: [ Герой Савецкага Саюза, наш зямляк – С.С.Манковіч ] / П.Бяляўскі, Т. Глінка // Ленінская трыбуна, 1986. – 7 лістапада.

Карповіч, В. З кагорты мужных: [ Герой Савецкага Саюза – Ф.І.Перхаровіч ] / В. Карповіч // Ленінская трыбуна, 1980. – 4 верасня.

Карповіч, В. Камандарм 47-ай: [ Герой Савецкага Саюза – Ф.І.Перхаровіч ] / В. Карповіч, // Ленінская трыбуна, 1984. – 18, 21, 25 лютага.

Манковіч С.С. : Герой Савецкага Саюза // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.5 / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (і інш.). – Мн.: БелЭН, 1999. – С.70.

Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч: [Герой Савецкага Саюза с в.Беразіно] // Беларуская энцыклапедыя: у 18т. т.10 / Рэдкал. Г.П.Пашкоў (і інш.). – Мн.: БелЭН, 2002. – С. 84.

Манкович Степан Степанович : [Герой Советского Союза наш земляк] // Навечно в сердце народном / Гл. Ред. П.У.Бровка. – Мн.: Сов. Энцк., 1977. – С.292.

Мінакоў, В. Прыклад героя [А. Юхнавец] / В. Мінакоў // Ленінская трыбуна, 1981. – 9 мая.

Партызанская брыгада “Жалязняк”: [Герой Савецкага Саюза С.С.Манковіч] // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцка р-на / Рэд. кал.: Г.П.Пашкоў (і інш). – Мн.: БелЭН, 2004. – C.374.

Пахомчык, М. К. Жывыя і мёртвыя [А.Г. Юхнавец] / М. К. Пахомчык // Родныя вытокі, 2004. – 26 чэрвеня.

Пашэвіч, Я. Як жывеш сям’я героя; [Герой Савецкага Саюза А. Г. Юхнавец] / Я. Пашэвіч // Ленінская трыбуна, 1989 – 25 сакавіка.

Шыла, У. Яны змагаліся за Радзіму: [ Герой Савецкага Саюза – С.С.Манковіч] / У.Шыла // Ленінская трыбуна, 1982. – 23 верасня.

Чарнецкі, І. Як успышка маланкі: Герой Савецкага Саюза – А.І. Чэрныш // Ленінская трыбуна. – 1989. 18 красавіка.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Докшыцкая раённая iconКрычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава
Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання І інфармацыі; [складальнік В. В. Маскалева; рэдактар Г. В. Чыстапьян;...

Докшыцкая раённая iconДокшыцкая цбс пакроўскія вячоркі Вечар фальклору
Дзверы адчынены, праходзьце госці дарагія! Добры дзень! Госці ў хаце – гаспадарам радасць! Я вельмі рада, што вы завіталі ў бібліятэку...

Докшыцкая раённая iconДокшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Янка Купа́ла – беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай...

Докшыцкая раённая iconРаённая алімпіяда па беларускай мове
З 257 літрамі (бярозавік), звыш 872 тоны (смецце), ад 765 адняць 317, 2/3 шклянкі (сок)

Докшыцкая раённая iconРаённая алімпіяда па беларускай мове
Абапал, аер, выпадак, каменны, крапіва, маленькі, стары, фартух, чатырнаццаць, шэсцьдзясят, як-небудзь, ярына

Докшыцкая раённая iconРаённая алімпіяда па беларускай мове
Вызначце І ў дужках запішыце, колькі зычных гукаў у кожным слове (улічваючы не напісанне слоў, а ІХ вымаўленне)

Докшыцкая раённая iconАддзел ідэалагічнай работы райвыканкама цэнтральная раённая бібліятэка
М. Лынькоў, былы першы сакратар Саюза пісьменнікаў бсср, літаратуразнаўца І перакладчык

Докшыцкая раённая iconРаённая алімпіяда па гісторыі для сельскіх вучняў
Заданне Усяго 10б. На прыкладзе Стогадовай вайны патлумачце адрозненні паміж прычынай І зачэпкай,выклікаўшымі вайну

Докшыцкая раённая iconРаённая алімпіяда па геаграфіі для сельскіх вучняў
Усяго 5б. У працэсе вывучэння геаграфіі вы авалодваеце мноствам паняццяў І тэрмінаў. Паспрабуйце ўспомніць ІХ

Докшыцкая раённая iconРашэннем Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў
Раённая комплексная праграма мер па рэгуляванні этнаканфесійнай сітуацыі І садзейнічанні нацыянальна-культурнаму развіццю нацыянальных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка