План-канспект урока беларускай літаратуры




НазваПлан-канспект урока беларускай літаратуры
Дата канвертавання11.11.2012
Памер25.26 Kb.
ТыпУрок
План-канспект урока беларускай літаратуры

Клас 7

Тэхналогія: праектнае навучанне

Час правядзення: май

Настаўнік: В.І.Беляня

Абсталяванне: падручнік беларускай літаратуры, лісты паперы, дошка з магнітамі, медыяпраектар, дамашнія загатоўкі вучняў.

Тэма ўрока: Стравы беларускай нацыянальнай кухні (па матэрыялах нарыса У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, раздзел “Хлеб і да хлеба”)

Мэта ўрока: пазнаёміць са зместам раздзела “Хлеб і да хлеба”, акцэнтаваць увагу на асаблівасцях беларускай нацыянальнай кухні, даць уяўленне аб правілах сервіроўкі стала; фарміраваць уменні ствараць і прэзентаваць свой праект, афармляць уласныя назіранні;выпрацоўваць уменні працаваць у групе; стварыць умовы для развіцця маўленчай і камунікатыўнай актыўнасці; выхоўваць пашану да спадчыны беларускага народа, гонар за сваю краіну.

Сродкамі праектнай тэхналогіі прадэманстраваць разнастайныя формы і магчымасці падачы матэрыялу ў час урока.


Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант. Прывітанне.

  2. Уступнае слова настаўніка. “Сёння ў нас з вамі незвычайны ўрок. Гэта ўрок-свята. Чаму яно прысвечана, вы здагадаецеся, калі пазнаёміцеся і выслухаеце нашу госцю - вучаніцу 6 “Б” класа Жук Юлію.

  3. Выступленне вучаніцы 6 “Б” класа Жук Юліі. Яна падрыхтавала праект “Загадкі”, які ўключае 10 загадак. Сямікласнікам прапануецца разгадаць загадкі.

  4. Абмеркаванне праекта “Загадкі”. Пытанні класу:

-Ацаніце праект Юліі.

-Якой тэмай аб’яднаны загадкі ў праекце?

5. Паведамленне тэмы і мэт урока.

6. Легенда пра тры кіты, на якіх, як быццам, трымаецца Зямля.

-На чым грунтуецца беларуская кухня? Назавіце тры прадукты.

7. Вучнёўскія паведамленні аб паходжанні і гісторыі:1-хлеб, 2-бульба, 3-соль.

8. Прадстаўленне праекта “Цікава ведаць” (пра соль, хлеб, бульбу).

9. Мазгавы штурм. Вучні працуюць у групах. Заданне: за адну хвіліну запішыце як мага больш страў з бульбы. Праз хвіліну вучні падводзяць вынікі і знаёмяць са стравамі.

10. “Ствараем меню”. Работа з падручнікам. Вучні працуюць у групах. З тэксту раздзела “Хлеб і да хлеба” вучні першай групы выпісваюць на спецыяльна падрыхтаваныя аркушы паперы назвы страў, якія беларусы елі на першае, вучні другой- назвы другой стравы, вучні трэцяй- назвы напояў і дэсертаў.

Вынікі сваёй работы прэзентуюць вучням іншых груп.

Пытанне:

-Прыдумайце назву рэстарану, дзе б падаваліся такія стравы.

11.Даследаванне. Усім вучням прапануецца запісаць любімую страву сваёй сям’і. З атрыманымі дадзенымі працуе эксперт.

12. Вучнёўскія праекты “Рэцэпты”. Вучні дэманструюць праекты: “Дранікі з грыбамі”, “Аладкі”, “Блінцы з тварагом”, “Капуста”.

Знаёмства з кулінарнымі кнігамі.

13. Выступленне эксперта.

14. Гутарка з вучнямі.

-Якія правілы паводзін за сталом вы ведаеце?

-Як правільна сервіраваць стол? (1 вучань дэманструе з дапамогай набора посуду).

Знаёмства з узорам поўнай сервіроўкі стала.

15. Рэфлексія.

16. Ацэньванне (па магчымасці праводзіцца на працягу ўсяго ўрока).

17. Дамашняе заданне. Прачытаць раздзел “Людзі зямлі беларускай”.

Падрыхтаваць рэбусы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План-канспект урока беларускай літаратуры iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

План-канспект урока беларускай літаратуры iconДуа "Вучэбна-педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" План-канспект урока беларускай літаратуры
Вусная характарыстыка галоўнага героя апавядання Міхася Лынькова,,Васількі”. Прыём,,Паказальны адказ”

План-канспект урока беларускай літаратуры iconПлан-канспект урока па беларускай літаратуры ў 9 класе
Хмаркі”, адзначыць фальклорную аснову твора; выявіць спрадвечныя маральна-этычныя прынцыпы беларусаў на прыкладзе верша “Калыханка”...

План-канспект урока беларускай літаратуры iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

План-канспект урока беларускай літаратуры iconУрок беларускай літаратуры
Дыдактычная мэта ўрока: Раскрыць сутнасць праблемы “патрыятызму” ў сучаснай беларускай літаратуры; грамадзянскую І патрыятычную пазіцыю...

План-канспект урока беларускай літаратуры iconПлан-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс)
Бсс, ІХ будову, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, ролю ў тэксце, умовы пастаноўкі двукроп’я ў бсс

План-канспект урока беларускай літаратуры iconПлан-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма
Загадка завучваецца на памяць, пры чытанні адпрацоўваецца выразнае вымаўленне галосных гукаў

План-канспект урока беларускай літаратуры iconПлан-канспект урока
Абсталяванне: малюнкі планет, геаметрычныя фігуры-часткі ракеты, камп’ютэры, парашуты з літарамі І лічбамі, заданні для груп

План-канспект урока беларускай літаратуры iconКонкурс сачыненняў, прысвечаны класікам беларускай літаратуры Я. Купалу І Я. Коласу
У 2012 годзе адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння класікаў сусветнай І беларускай літаратуры, адных з заснавальнікаў новай беларускай...

План-канспект урока беларускай літаратуры iconЭкзаменацыйны білет №0 для ўступнага іспыту па беларускай літаратуры
Станаўленне новай беларускай літаратуры І яго асноўныя фактары (цікавасць да фальклору, народнага побыту, гістарычнага мінулага)....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка