Умовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008




НазваУмовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008
Дата канвертавання11.11.2012
Памер33.2 Kb.
ТыпДокументы
УМОВЫ*

ЎДЗЕЛУ Ў ЭКУМЕНІЧНАЙ СУСТРЭЧЫ Ў БРУСЕЛІ – 2008


1. Маёй асноўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца паглыбленне сувязі з Богам і больш актыўны ўдзел ў жыцці Касцёла (Царквы).

2. Я ведаю мэту пілігрымкі і абяцаю, што прыму ўдзел у падрыхтоўчых сустрэчах, якія будуць праходзіць перад ад’ездам на Еўрапейскую сустрэчу моладзі – 2008.

3. Я бяру на сябе абавязацельства 2 разы на тыдзень (панядзелак-аўторак і чацвер-пятніца) самастойна цікавіцца, як ідзе падрыхтоўка да сустрэчы, прымаць удзел у сумесных малітвах, а таксама своечасова прадставіць лідэру мінскай групы ці яго намесніку пашпарт на атрыманне візы, а таксама аплату за падарожжа. Для гэтага я буду праглядаць асабісты мэйл або званіць, пры неабходнасці, лідэру групы. Акрамя гэтага я буду кожны тыдзень праглядаць раздзел, прысвечаны пілігрымцы на сайце http://piligrinus.sdb-by.org.

4. Я ведаю і згодны з тым, што пасля атрымання пашпартоў з візамі з пасольства Бельгіі, яны будуць захоўвацца ў лідэра групы да дня выезду, а таксама на працягу ўсёй паездкі ў Брусель да вяртання ў Беларусь (ажно да прад’яўлення майго пашпарта ў пасольства Бельгіі пасля вяртання з пілігрымкі). Дадзеная ўмова можа азначаць утрыманне лідэрам групы майго пашпарта ўжо з лістапада 2008 года (у залежнасці ад моманту падачы дакументаў на візу).

5. На працягу падарожжа я бяру на сябе абавязацельства:

  • не займацца камерцыйнай дзейнасцю;

  • не пакідаць аўтобус, каб наведаць іншыя месцы (мястэчкі);

  • не заставацца за мяжой у пошуках працы ці з якой-небудзь іншай мэтай;

  • не арганізоўваць іншыя візіты падчас знаходжання ў Бруселі ці ў яго ваколіцах, уключаючы візіты з мэтай турызму альбо наведванне сяброў ці іх сем’яў, якія пражываюць у Бельгіі, альбо ў іншых краінах;

  • не ўжываць алкаголю, тытуню, наркотыкаў, не брыдкасловіць, не спрачацца з арганізатарамі;

  • прымаць удзел ва ўсіх абавязковых пунктах праграмы пілігрымкі даверу на зямлі (сумесныя малітвы, штодзённая Імша і г. д.);

  • выконваць патрабаванні арганізацыйнага характару лідэра групы;

  • паведамляць лідэру групы (яго намесніку) або лідэру падгрупы аб усіх фактах парушэння гэтых Умоваў іншымі сябрамі нашай групы і прымаць меры па іх папярэджванні;

  • адказна выконваць пералічаныя Умовы.

6. Я ведаю, што Еўрапейская экуменічная сустрэча ў Бруселі будзе праходзіць у снежні-студзені 2008–2009 года на працягу тыдня, што, з улікам дарогі, я буду адсутнічаць у Беларусі 12–13 дзён, у дарозе, якая налічвае 4,5 тысяч кіламетраў, правяду 4–5 сутак (у абодва бакі).

7. Я згодны (згодная) з тым, каб грошы, якія я здаў(-ла) у якасці частковай аплаты за паездку ў памеры адпаведнай сумы беларускіх рублёў у эквіваленце 100 еўра па курсу Нацбанка, не вярталіся мне пры маёй адмове ад удзелу ў пілігрымцы або грубым парушэнні гэтых Умоваў. Я разумею, што гэта робіцца, каб не пагоршыць умовы — не павялічыць выдаткі — іншых удзельнікаў Пілігрымкі і дзеля выхавання адказнасці за рашэнні, якія я прымаю.

8. Я ўсведамляю, што парушэнне гэтых Умоваў да і падчас паездкі пацягне істотныя санкцыі з боку арганізатараў (аж да пазбаўлення статуса пілігрыма, з усімі гарантыямі: транспарт, жыллё, харчаванне).

Я ўважліва азнаёміўся(-лася) з ўсімі 8 пунктамі ў дакуменце 1А для пілігрымаў і я пагаджаюся з імі.

Прозвішча, імя і імя па бацьку; пашпартныя дадзеныя: ідэнтыфікацыйны №, дата выдачы (кім і калі), тэрмін дзеяння; адрас прапіскі (друкаванымі літарамі):

__________________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________________


Подпіс: ____________________________ Дата: _____________________________

_________

* Падпісанне Умоваў не гарантуе Вам уваходжання ў склад мінскай групы пілігрымаў

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Умовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008 iconУмовы ўдзелу ў сустрэчы тэзэ ў рыме -2012
Маёй асноўнай мэтай Пілігрымкі даверу на зямлі (Еўрапейская сустрэча Тэзэ, пілігрымка, пілігрымка Тэзэ) зьяўляецца паглыбленьне сувязі...

Умовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008 iconУмовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь І іншых...

Умовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008 iconПарадак удзелу ў дэбатах
Дадзенае Палажэнне аб арганізацыі І правядзенні дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі...

Умовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008 iconПарадак удзелу ў дэбатах
Дадзенае Палажэнне аб арганізацыі І правядзенні дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі...

Умовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008 iconУмовы ўдзелу ў пілігрымцы да тэзэ
Маёй асноўнай мэтай пілігрымкі зьяўляецца паглыбленьне сувязі з Богам І больш актыўны ўдзел ў жыцці Царквы тут, на радзіме

Умовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008 iconМенск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы
Раман Артура Клінава “Менск. Горад сонца” працягвае сваё пераможнае шэсце па Еўропе. Прэзентацыі кнігі з удзелам аўтара адбудуцца...

Умовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008 iconУдзельнікі завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008, рэкамендаваныя да удзелу у вочным адборачным туры
Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008, рэкамендаваныя да удзелу у вочным адборачным туры

Умовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008 iconУдзельнікі завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008, дапушчаныя да удзелу ў вочным адборачным туры (канчатковы спіс)
Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008, дапушчаныя да удзелу ў вочным адборачным туры (канчатковы спіс)

Умовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008 iconЯкія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі
Канферэнцыя будзе прысвечаная пытанням стратэгічнага развіцця Нацыянальнай платформы, яе далейшай інстытуцыяналізацыі, падрыхтоўке...

Умовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008 iconМэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме
Матэматычны цягнік” складаецца з трох вагонаў (класных пакояў) мяккага, купэйнага І плацкартнага. На калідоры знаходзіцца зона, пры...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка