Спампаваць 18.73 Kb.
|
Праект Унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ЗАКОН РЭСПУБЛІкІ БЕЛАРУСЬ Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 красавіка 2009 года Адобраны Саветам Рэспублікі Артыкул 1. Артыкул 43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031) выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Артыкул 43. Гастрольна-канцэртная дзейнасць 1. Гастрольна-канцэртная дзейнасць –– дзейнасць па арганізацыі і правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў (у тым ліку дабрачынных) на сцэнічных пляцоўках або ў спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам ці ў памяшканні з удзелам калектываў мастацкай творчасці і выканаўцаў. 2. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, замежныя і міжнародныя арганізацыі, у тым ліку тыя, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, маюць права ажыццяўляць гастрольна-канцэртную дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у парадку, які вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 3. Не дапускаюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: 3.1. распаўсюджванне рэкламы культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства да атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, калі атрыманне пасведчання не патрабуецца), або без выхадных даных, прадугледжаных актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі, іншымі актамі заканадаўства, або без указання спецыфiкi праводзiмага культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (выкарыстанне або невыкарыстанне фанаграмы); 3.2. ажыццяўленне гастрольна-канцэртнай дзейнасці без пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, калі атрыманне пасведчання не патрабуецца) або з парушэннем аўтарскага права і сумежных правоў ці з выкарыстаннем звестак, што складаюць дзяржаўную або іншую ахоўваемую законам тайну.». Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
![]() | Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў І змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны... | ![]() | Кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года “Аб адукацыі” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка... |
![]() | Артыкул у рэспубліцы Беларусь уводзяцца адзіныя Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі, якія ўстанаўліваюць аднастайнасць пісьмовай... | ![]() | Прыняты Палатай прадстаўнікоў 18 чэрвеня 1998 г. Адобраны Саветам Рэспублікі 29 чэрвеня 1998 г. Падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі... |
![]() | Артыкул Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях І музейным фондзе Рэспублікі Беларусь | ![]() | Артыкул Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях І музейным фондзе Рэспублікі Беларусь |
![]() | Артыкул Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях І музейным фондзе Рэспублікі Беларусь | ![]() | Рэспублікі Беларусь па захаванню, развіццю І распаўсюджванню культуры, арганізацыйнаму, прававому, фінансаваму, матэрыяльна-тэхнічнаму,... |
![]() | Гэты Закон вызначае прававыя, эканамічныя, сацыяльныя, арганізацыйныя асновы бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь І рэгулюе... | ![]() | Гэты Закон вызначае прававыя, эканамічныя, сацыяльныя, арганізацыйныя асновы бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь І рэгулюе... |