Выпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот




НазваВыпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот
Дата канвертавання11.11.2012
Памер141.54 Kb.
ТыпДокументы



Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 33 (395)

( 9 верасьня 2010 г.)

Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




Працягнуты набор у “Школу маладога журналіста – 14”! 2

Круглы стол па распрацоўцы СЭА 2

Гарадзенцы – сярод лепшых арнітолагаў краіны 3

Курс «WEB-журналістыка» ад Паўлюка Быкоўскага 3

Спабор беларускамоўных казак 4

Сэмінар па камунікатыўных стратэгіях НГА 5

Стыпендыя Фонду Бадэн-Вюртэмберга 5

Навуковыя спаборы VII Рамачнай праграмы ЭЗ 6

Школа маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня 7

Канфэрэнцыя па абароне правоў пацыентаў 7

Спабор эсэ ад сусьветнага моладзевага руху за дэмакратыю 7

Сэмінар для педагогаў “Пра Еўрапейскі Саюз у школе” 8


Спабор грантаў для малых мясцовых газетак 8

Сэмінар па online-журналістыцы 8

Міжнародная канфэрэнцыя па ўстойлівым разьвіцьці 8

9




Падзеі:

 уверх

Працягнуты набор у “Школу маладога журналіста – 14”!


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” працягвае набор у Школу маладога журналіста -14 на 2010-2011 навучальны год.

Марыш паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы? Прыходзь у Школу маладога журналіста -14! Тут ты атрымаеш веды і ўменьні ад прафэсыйных выкладчыкаў, пазнаёмішся з цікавымі людзьмі і па-новаму зірнеш на жыцьцё!

ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысьвечаная асновам журналістыкі ("Уводзіны ў журналістыку", "Прававыя і этычныя асьпекты працы журналіста", "Жанры журналістыкі", "Асаблівасьці газетнай, радыё  і інтэрнэт журналістыкі" і многія іншыя ).

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё “Твой стыль“, а таксама ў відэарэдакцыі.

Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ практыкуючыя прафэсійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі.

Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997 года. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёньня ў газетах "Вечерний Гродно", "Гродзенская праўда", "Перспектива","Наша Ніва", "Белорусы и Рынок", на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.

Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -14“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 26 верасьня па адрасе: Гародня, вул. Будзёнага, 48а -11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72;

8 (029) 7 830 845.

уверх

Круглы стол па распрацоўцы СЭА


17 верасьня ў 10.00 у канфэрэнц-зале гасьцініцы “Мінск” (пр-т Незалежнасьці, 11) у межах сумеснага праекта ЭЗ/ПРААН і Мінпрыроды Беларусі “Пабудова патэнцыялу ў галіне Стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ў галіне рэалізацыі прыродаахоўных канвенцый у Рэспубліцы Беларусь” адбудзецца круглы стол па распрацоўцы метадычных рэкамендацый па правядзеньні Стратэгічнай экалагічнай ацэнкі (СЭА) у Рэспубліцы Беларусь.

Мэта мерапрыемства – абмеркаваць падрыхтаваны экспертамі праект метадычных рэкамендацый па правядзеньні СЭА ў Беларусі, а таксама атрымаць адпаведныя рэкамендацыі па паляпшэньні распрацаванага дакумента.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і СМІ.

Удзельнікі круглага стала разгледяць і абмяркуюць праект пазначаных рэкамендацый, статус, асноўныя мэты і задачы, пазнаёмяцца са структурай і зьместам, а таксама досьведам распрацоўкі падобных замежных дакументаў.

З праектам дакумента можна азнаёміцца на вэб-пляцоўцы па адрасе www.ecorazvitie.by ў раздзеле “Навіны і мерапрыемствы”.

Выдаткі па правядзеньні круглага стала – за кошт сродкаў праекта ЭЗ/ПРААН.

Падцвердзіць удзел і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў Вадзіма Сцяпанавіча Лажэчка, тэматычнага каардынатара праекта, па тэл. (017) 267-20-21, (029) 334-58-97 альбо па эл. пошце sea@un.minsk.by.

уверх

Гарадзенцы – сярод лепшых арнітолагаў краіны


Гарадзенцы занялі трэцяе месца ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які адбыўся 4 верасьня.

Адкрыты чэмпіянат, які праводзіўся ўжо ў сёмы раз, сабраў 11 каманд. Удзельнікі павінны былі на працягу дзевяці гадзін адшукаць як мага больш відаў птушак у натуральных умовах.

Каманда «Кронан» гарадзенскага аддзяленьня грамадзкай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заняла трэцяе месца, вызначыўшы 97 відаў дзікіх птушак.

Лепшай стала фінска-беларуская каманда «Lintu», якой удалося ўбачыць ажно 114 відаў і пабіць гэтым абсалютны рэкорд беларускіх чэмпіянатаў.

У мінулым годзе гарадзенцы з каманды «Dreamteam» занялі першае месца, пабачыўшы 102 віды птушак.

Паводле http://t-styl.info/

уверх



Абвесткі:


уверх

Курс «WEB-журналістыка» ад Паўлюка Быкоўскага


Журналіст з 20-гадовым стажам працы ў газетах, на радыё і ў Інтэрнэце Паўлюк Быкоўскі мае гонар запрасіць вас на курс «WEB-журналістыка», які будзе ладзіцца ў кастрычніку - сьнежні 2010 году.

Удзельнікі курсу павінны набыць пачатковыя тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне web-журналістыкі, неабходныя для самастойнай працы ў названай галіне і для пачатку самаадукацыі.

Гэтая мэта будзе дасягацца ў часе правядзеньня ўстаноўчага сэмінару ў Менску, трох месяцаў дыстанцыйных заняткаў і двухдзённага сэмінару ў Вільні, дзе будуць падведзеныя вынікі курсу.

Па выніках навучаньня ўдзельнікі курсу:

— будуць арыентавацца і знаходзіць патрэбны матэрыял у Інтэрнэце
— змогуць «ператвараць» offline-тэксты ў online
— засвояць прынцыпы выкарыстаньня гіпертэксту і мультымедыя
— атрымаюць веды пра прынцыпы працы канвергентных рэдакцый


Агульны зьмест курсу:

-Увядзеньне ў інфраструктуру Інтэрнэту, тэматычны падзел Сусьветнага павуціньня, прафэсыйны пошук у Сеціве

-Унікальныя ўласьцівасьці web-журналістыкі. Гіпермедыядакумент. «Ліпкія» і «няліпкія» гіперспасылкі

-Асаблівасьці web 2.0

-Асаблівасьці ўспрыманьня тэксту ў Інтэрнэце

-Напісаньне тэксту для Інтэрнэту. «Перагорнутая піраміда 2.0 , Teaser, загаловак, лід у web-журналістыцы

-Структураваньне тэксту ў web-журналістыцы. Абзацы і падзагалоўкі

-Каму давяраюць карыстальнікі Інтэрнэту

-Новыя медыі для прасоўваньня няўрадавых арганізацый і традыцыйных СМІ ў Інтэрнэце

-Аўтарскае права ў Інтэрнэце і наступствы указу № 60 для Байнэту.

У змест курсу будзе інтэграваны праваабарончы асьпект.

 Пры працы з крыніцамі інфармацыі робіцца акцэнт на правы чалавека.

Курс прадугледжвае:

— установачны сэмінар
— тры месяцы дыстанцыйных заняткаў
— двухдзённы сэмінар для падвядзеньня вынікаў курсу ў Вільні
— удзельнікі сэмінару ўключаюцца ў кантэкст праваабарончай дзейнасьці.


Курс разьлічаны на тры месяцы — з 1 кастрычніка па 11 сьнежня.

Аднадзённыя ўстановачныя заняткі будуць праведзены ў Менску ў самым пачатку курсу — 1 кастрычніка.

Падсумаваць вынікі курсу плануецца на двухдзённым сэмінары 10–11 сьнежня ў Вільні.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца у ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «WEB- журналістыка»).

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе

2. Абгрунтаваньне свайго жаданьня ўдзельнічаць у курсе «WEB-журналістыка».

Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх

Спабор беларускамоўных казак


Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў абвесьціла літаратурны спабор дзіцячай казкі "Зачаруй казкай".

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аматары слова, якія складаюць казкі на беларускай мове.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць свай твор на электронны адрас: kazka2010@gmail.com.

Па выніках спабору будзе надрукаваны зборнік казак для дзяцей, а пераможца атрымае падарунак.

Апошні тэрмін падачы твораў - 30 верасьня.

уверх

Сэмінар па камунікатыўных стратэгіях НГА


25 верасьня ў Менску адбудзецца сэмінар-трэнінг, прысьвечаны камунікатыўным стратэгіям няўрадавых арганізацыяў. Сэмінар будуць весьці сумесна чэскі ды беларускі трэнеры.

Праграма сэмінара:
1. Вэб-пляцоўка як твар арганізацыі.
2. Як рабіць рэкляму сваёй арганізацыі offline і online.
3. Каналы камунікацыі: youtube, facebook, twitter...
4. Рассылка, mailing лісты: стварэньне ды адміністраваньне.
5. Бясплатныя рэсурсы Інтэрнэту, якія можна выкарыстоўваць для працы арганізацыі.


Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд ды забясьпечаць харчаваньне ўдзельнікаў.

Да ўдзелу запрашаюцца актывісты НГА, якія займаюцца ў сваёй арганізацыі рэклямай, піярам ды камунікацыямі.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле "anketa.doc", і даслаць яе на дзьве электронныя адрэсы: ngo@belngo.info і info@civicbelarus.eu.

Апошні тэрмін падачы заявак - 21 верасьня да 17.00.

Пра месца і дакладны час сэмінара адабраным удзельнікам будзе паведамлена 22 верасьня.

Для тых, хто жадае атрымаць індывідуальную кансультацыю, будзе арганізаваная сустрэча з чэскім трэнэрам 26 верасьня (нядзеля).

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Стыпендыя Фонду Бадэн-Вюртэмберга


Вы – уладальнік дыплома аб сярэдняй прафэсыйнай або тэхнічнай адукацыі? Вывучаеце паліталогію, эканоміку, права або займаецеся адміністрацыйнай дзейнасьцю? Тады стыпендыя Фонду Бадэн-Вюртэмберга – для вас.

Фонд федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг дае маладым людзям з розных краін магчымасьць азнаёміцца з усёй разнастайнасьцю жыцьця ў Германіі – ад студэнцкіх будняў да практыкі на нямецкіх прадпрыемствах.

Штогод стыпендыю Фонду Бадэн-Вюртэмберга атрымліваюць каля 1200 студэнтаў і маладых спецыялістаў з розных краін.

Адна з мэтавых груп стыпендыі Фонду Бадэн-Вюртэмберга – маладыя людзі з сярэдняй прафэсыйнай або тэхнічнай адукацыяй, якія толькі пачынаюць кар'еру. Дзякуючы падтрымцы фонду, яны могуць прайсьці вытворчую практыку на адным з нямецкіх прадпрыемстваў і / ці працягнуць сваю адукацыю ў Германіі.

У ліку пераваг стыпендыі – знаёмства са стылем працы на нямецкіх фірмах, удасканаленьне ведаў нямецкай мовы, павышэньне прафэсыйнай кваліфікацыі.

Памер стыпендыі ад 800 да 900 эўра ў месяц, ён уключае ў сябе выдаткі на пражываньне, харчаваньне і праезд. Пры неабходнасьці стыпендыятам даюць магчымасьць наведваць моўныя курсы.

Дадатковая сума, вылучаемая фондам для гэтай мэты, не перавышае 500 эўра.

Стыпендыятам таксама аплочваюць курсы павышэньня кваліфікацыі і прадугледжанае практыкай дадатковае навучаньне. Час праходжаньня практыкі складае ад двух да шасьці месяцаў, тэрмін навучаньня – ад двух да адзінаццаці месяцаў.

Галоўнае патрабаваньне да суіскальнікаў – дыплом з адзнакай аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Заяўкі на атрыманьне стыпендыі можна падаваць толькі да пачатку праходжаньня практыкі або навучаньня.

Заяўкі прымаюць чатыры разы на год – да 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 30 верасьня або 31 сьнежня.

Заяўкі трэба дасылаць на адрас:
Baden-Württembergischer Handwerkstag e.V.
Frau Christina Stier
Heilbronner Str. 43
70191 Stuttgart, Deutschland

Паводле http://svetlahorsk.belarda.org

уверх

Навуковыя спаборы VII Рамачнай праграмы ЭЗ


Абвешчаны новыя навуковыя спаборы па накірунку «Ідэі» на атрыманьне грантаў «ERC Starting Researcher Grant».

У 2010 годзе спаборы пройдуць па накірунках:

1) Спабор ERC-2011-StG 20101014 па раздзеле «фізычныя і інжынерныя навукі (physical sciences and engineering)» — апошні тэрмін прыёму заявак - 14 кастрычніка.

2) Спабор ERC-2011-StG 20101109 па раздзеле «навукі аб жыцьці (life sciences)» — апошні тэрмін прыёму заявак - да 9 лістапада.

3) Спабор ERC-2011-StG 20101124 па раздзеле «сацыяльныя і гуманітарныя навукі (social sciences and humanities — апошні тэрмін прыёму заявак - до 24 лістапада.

«ERC Starting Researcher Grants» — спецыяльныя гранты для падтрымкі навукоўцаў на пачатковай стадыі іх навуковай кар'еры: на выкананьне дасьледніцкага праекта і/альбо фармаваньне навуковага калектыва.

Падтрымліваюцца перадавыя дасьледваньні на тэмы, абраныя самімі навукоўцамі, ва ўсіх галінах навукі і тэхналогій, у тым ліку ў натуральных, тэхнічных, соцыя-эканамічных і гуманітарных навуках.

Суіскальнікам гранта можа быць навуковец любога ўзросту з любой краіны. Адзінае патрабаваньне – ступень кандыдата навук (PhD) мусіць быць атрымана ў перыяд ад 12 да 2 гадоў да даты абвяшчэньня спабору.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://cordis.europa.eu/fp7/dc/index.cfm

Паводле рассылкі БАСР

уверх

--



Не спазьніся!

уверх

Школа маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня


Міжнародная адукацыйная праграма SYMPA скіраваная на фармаваньне ў Беларусі супольнасьці маладых людзей, кампэтэнтных у галіне дзяржаўнага кіраваньня і публічнага адміністраваньня на розных узроўнях.

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца на адрас info@sympa-by.eu

Апошні тэрмін - да 24:00, 26 верасьня.

уверх

Канфэрэнцыя па абароне правоў пацыентаў


Грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр сацыяльных інавацый”, “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”, “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын”, асьветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасьцю” запрашаюць на канфэрэнцыю “Абарона і гарантыі правоў пацыентаў у Рэспубліцы Беларусь: праблемы і перспектывы”, якая ладзіцца ў Менску 23 верасьня.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 15 верасьня.

Заяўкі дасылайце на эл.адрас аргкамітэта tatkova@gmail.com.

Заяўка мусіць утрымліваць: імя, прозьвішча, імя па бацьку, назву арганізацыі і

пасаду, кантактную інфармацыю.

З пытаньнямі зьвяртайцеся да каардынатаркі аргкамітэту Тацьцяны Кавалёвай: эл.

пошта: tatkova@gmail.com, тэл. (029) 353 44 45, (029) 6840709 (пан.-птн., з 10:00 да 18:00)

уверх

Спабор эсэ ад сусьветнага моладзевага руху за дэмакратыю


Сусьветны моладзевы рух за дэмакратыю (http://www.wymdonline.org/) абвесьціў спабор эсэ. Два пераможцы будуць запрошаныя на сустрэчу міністраў Супольнасьці дэмакратыяў, якая адбудзецца ў Вільні ў ліпені 2011 г.

Эсэ неабходна даслаць на эл. адрас: wymd.eurasia@gmail.com.
Апошні тэрмін падачы працаў - 18 кастрычніка.

Больш падрабязная інфармацыя - на вэб-пляцоўцы: http://neurope.eu/sites/default/files/2010_essay_contest_announcement.pdf

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Сэмінар для педагогаў “Пра Еўрапейскі Саюз у школе”


Грамадзкае аб'яднаньне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых педагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў 18–19 верасьня прыняць удзел у інтэрактыўным сэмінары «Пра Еўрапейскі Саюз у школе».

Сэмінар адбудзецца 18–19 верасьня пад Менскам.

Выдаткі на правядзеньне сэмінару арганізатары бяруць на сябе.

Для ўдзелу неабходна даслаць арганізатарам запоўненую форму заяўкі

Апошні тэрмін - да 12 верасьня.

Кантактныя каардынаты: Тэл./факс: +375 17 269 90 34, тэл. + 375 29 614 52 79, + 375 29 614 52 79. E-mail: nastaunik@gmail.com, вэб-пляцоўка: www centerpost.org

Паводле http://nastaunik.info

уверх


Спабор грантаў для малых мясцовых газетак


Усходнеэўрапейскі Дэмакратычны Цэнтар, Варшава, абвесьціў спабор грантаў для малых незарэгістраваных газэтаў мясцовага характару.

Праекты накіроўвайце на адрас: eedckonkurs@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 верасьня.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Сэмінар па online-журналістыцы


Школа журналістыкі Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра (ММАЦ) пры падтрымцы амбасады ФРГ ў Беларусі запрашае на сэмінар па online-журналістыцы.

Даты правядзеньня: 23–24 верасня і 13–14 кастрычніка.

Арганізатары просяць выслаць заяўку з фармулярам на электронны адрас medienakademie@ibb.by альбо па факсе (017) 2703995.

Апошні тэрмін – да 14 верасьня.

Больш падрабязная інфармацыя, праграма і анкета на ўдзел – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-8941.html

Паводле http://baj.by

уверх

Міжнародная канфэрэнцыя па ўстойлівым разьвіцьці


Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр вывучэньня сучаснай рэлігійнасьці” у межах Тыдня ўстойлівага разьвіцьця – 2010 ладзяць Міжнародную навуковую канфэрэнцыю “Экафільныя ідэі і канцэпцыя ўстойлівага разьвіцьця ў рэлігійных традыцыях: гісторыя і сучаснасьць”.

Анкеты ўдзельнікаў і матэрыялы дакладаў на беларускай, рускай альбо польскай мове прымаюцца на эл. пошту ecoreligious@yandex.ru.

Апошні тэрмін – да 1 кастрычніка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: http://www.cscr.ucoz.ru/news/mezhdunarodnaja_konferencija_ehkofilnye_idei_i_koncepcija_ustojchivogo_razvitija_v_religioznykh_tradicijakh_istorija_i_sovremennost/2010-07-18-11

З пытаньнямі зьвяртайцеся да Міхеевай Ірыны Барысаўны, тэл.: (GSM) +375 (29)636-44-12 (Belarus); + 48 79 237-56-43 (Poland). E-mail: iryna.mikheyeva@gmail.com, эл. пошта: ecoreligious@yandex.ru.

уверх




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот iconВыпуск 36 (398) ( 30 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот
Восеньскія дні назіраньняў за птушкамі традыцыйна ў першыя выходныя кастрычніка ў Беларусі ладзіць грамадзкае аб’яднаньне “Ахова...

Выпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот iconВыпуск 38 (400) ( 14 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі І культуры запрашае на экскурсію па Гародні пад назвай “Магдэбургская...

Выпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот iconВыпуск 44 (406) ( 2 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Каложу будуць аднаўляць паводзе малюнкаў 19 стагоддзя з цэглы Краснасельскага завода, а за вынік рэканструкцыі будзе несьці адказнасьць...

Выпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот iconВыпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
...

Выпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот iconВыпуск 41 (403) ( 4 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Усіх ахвотных запрашаем на традыцыйную адкрытую канфэрэнцыю, дзе будуць прадстаўлены вынікі сёлетняй працы групы гісторыкаў, якія...

Выпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот iconВыпуск 40 (402) ( 28 кастрычніка 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Звыш 70 сталых гарадзенцаў падалі заявы на ўдзел у праекце "Унівэрсытэт Залатога Веку". 24 кастрычніка адбылася першая арганізацыйная...

Выпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Выпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Выпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот iconВыпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Рэдзька са шмальцам, сёрбанка са сьвежых грыбоў, мясны прыварак, рыба па-гультайску, ліповая настойка разам пад 150 унікальных рэцэптаў...

Выпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот iconВыпуск 33 (501) (22 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “віт” І ”Цэнтр “Трэці сектар”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка