"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая"




Назва"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая"
Дата канвертавання11.11.2012
Памер35.52 Kb.
ТыпДокументы
Dash0919vechar


БХК:вайскоўцаў карыстаюць на прымусовых працах


Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных работах на грамадзянскіх аб’ектах. У Міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой падрыхтоўкай. Аднак беларускія праваабаронцы цьвердзяць, што ў войску практыкуюцца прымусовыя работы. Досьлед Алеся Дашчынскага.


Салдату ў месяц даюць 19 500 рублёў


Беларускія вайскоўцы ў залежнасьці ад пасады атрымліваюць за месяц ад 19 з паловай да 39 тысяч рублёў. І калі яны працуюць, да прыкладу, на ўборцы ўраджаю ці на будаўніцтве мосту, яны не атрымліваюць заробку, як тыя ж калгасьнікі ці будаўнікі.


Намесьнік міністра абароны ў пытаньнях тылу генэрал-маёр Балігатаў даслаў у Беларускі Хэльсынскі камітэт ліст. У ім гаворыцца, што аплата будаўнічых і іншых работ заканадаўствам не прадугледжана. Салдатам могуць аддзячыць хіба толькі каштоўнымі падарункамі ці граматамі. Але, паводле законаў, камандаваньне вайсковых частак можа заключаць дамовы з гаспадарчымі суб’ектамі для аказаньня вайскоўцамі платных паслугаў. Гэтая супярэчнасьць і зацікавіла праваабаронцаў.


”Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая”


“Самім гэтым салдатам плацяць звычайны салдацкі заробак, – расказвае сябра БХК Алег Гулак. – А заробленыя грошы ідуць у Міністэрства абароны. Але пры гэтым салдаты застаюцца салдатамі, абавязаныя выконваць загады. Ня могуць адмовіцца ад працы, на іх не распаўсюджваюцца працоўныя гарантыі. Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая”.


Да прыкладу, у Менску салдаты пракладвалі кабэль для тралейбуснай лініі.


“18-гадовых хлопцаў забіраюць у войска, яны ня могуць адмовіцца, – працягвае Алег Гулак. – Яны абавязаныя ісьці выконваць свой ганаровы абавязак. Замест таго, каб у 18 год напрацоўваць адукацыю альбо грошы зарабляць, яны вымушаныя працаваць на малакваліфікаваных работах, не атрымліваць заробкаў. Іх проста выкарыстоўваюць на работах, за якія Міністэрства абароны атрымлівае грошы. На нашу думку, такога быць не павінна”.


Работы для вайскоўцаў могуць быць розныя. Паводле Алега Гулака, стала вядома, да прыкладу, што ў Віцебску падчас “Славянскага базару” дэсантнікаў выкарыстоўвалі для прыбіраньня тэрыторыі і на будаўнічых работах. Праваабаронцы лічаць, што гэтая сытуацыя даволі распаўсюджаная. Такія факты цяпер цікавяць БХК.


“На нашу думку, трэба мяняць сытуацыю, бо гэта ў нас узаконена. Ёсьць зацьверджанае прэзыдэнтам палажэньне аб парадку выкарыстаньня вайскоўцаў на цывільных работах. Але тут гаворка ідзе аб прымусовай працы – яна забароненая”, – зазначае Алег Гулак.


“БХК крыху прымітыўна разумее вайсковую службу”


У Міністэрстве абароны – іншы погляд на гэтую праблему. Прэсавы сакратар міністэрства Вячаслаў Раменчык знаёмы з пазыцыяй БХК:


“БХК крыху прымітыўна разумее вайсковую службу: што салдат абавязкова павінен знаходзіцца з аўтаматам на палігонах і гэтак далей. Але прызначэньне шэрагу вайскоўцаў транспартных войскаў – гэта ня толькі выкананьне баявых задач са зброяй у руках, але й выкананьне тых задач, пра якія БХК гаворыць. Гэта і пабудова мастоў, і дапамога ў рамонце чыгункі. Гэта спэцыялісты, якія па службовых абавязках гэтым і займаюцца – і ў мірны, і ў ваенны час. Да ўбіраньня ўраджаю ў нас у асноўным залучаюцца аўтамабільныя войскі. Вайскоўцы, якія зьяўляюцца кіроўцамі. Тым самым вайскоўцы ўдасканальваюць свае баявыя навыкі. Тут пра нейкія прымусовыя работы гаворкі ня можа ісьці”.


” “Мы проста бурылі двух-трохпавярховыя старыя будынкі”


Віталь Броўка, які некалькі месяцаў таму вярнуўся з войска, расказвае, што вельмі часта – замест баявой падрыхтоўкі – салдатаў выкарыстоўваюць на гаспадарчых работах унутры часткі:


“Да прыкладу, я і мае сябры ўдзельнічалі ў разбурэньні старых будынкаў. Гэта ў вельмі такіх рызыкоўных умовах праходзіла. Мы проста бурылі двух-трохпавярховыя старыя будынкі”.


Карэспандэнт: “Вам жа не плацілі за гэта грошай?”


Броўка: “Натуральна. Гэта нават нідзе не праходзіла ні па якіх дакумэнтах. Афіцыйна лічылася, што ў гэты момант мы займаліся разьбіраньнем аўтаматаў”.


Карэспандэнт: “А тых грошай, якія ў войску выплачваюць, іх хапае салдату?”


Броўка: “Што вы, сьмеяцеся? Гэта ж нейкія 15 – 20 тысяч. Нават па сьціплых салдацкіх мерках хопіць на чатыры-пяць паходаў у чыфан (у салдацкую чайную). Набыць кавы, да кавы нейкай мінэралкі, семак – і ўсё”.


Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая\" iconМы, студэнты беларускіх навучальных установаў, выказваемся ў падтрымку выключанай з факультэта міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага дзяржаўнага
Лічым, што адсутнасць на занятках на працягу трох дзён з прычыны замежнай вандроўкі не з'яўляецца прычынай для выключэння. Лічым,...

\"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая\" iconАлесь гарун 1887-1920
У дарэвалюцыйнай Расіі быў узако-нены стары стыль. Можна дапусціць, што ў выпісцы, прызначанай для афіцыйнай дзяржаўнай установы,...

\"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая\" iconЗянон Станiслававiч, у чым вам бачыцца сутнасьць cёньняшняй дамовы, якая падпiсаная ў Крамлi?
Гэта ёсьць акт бяспраўны. Гэта ёсьць акт агрэсii I палiтычнай акупацыi. Вайна ў Чачэнii I палiтычная агрэсiя Расеi ў Беларусi гэта...

\"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая\" iconФеномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне
Пайшло гэта з таго, што былыя ўсходнеславянскія мяккія [д’] І [т’] больш памякчыліся І сталі вымаўляцца як [дз’] І [ц’]. Такое вымаўленне...

\"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая\" iconТэма: Лёгкая прамысловасць Задачы
Якая краіна займае лідзіруючыя пазіцыі па выпуску практычна ўсіх відаў тканін? Чым гэта можна растлумачыць?

\"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая\" iconНаколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор'я І зьменай настрою?
Асьпірантка філязофскага факультэту бду ірына Козьлік лічыць, што хандра, якая напаткала яе разам з пагаршэньнем надвор'я – праява...

\"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая\" iconУдзельнікаў форумаў парталу
Папулярнасьцю карысталіся таксама сьпявачкі Алеся, Ксенія Сітнік, Іна Афанасьева, ураджэнка Віцебску Ларыса Грыбалёва, тэлевядоўца...

\"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая\" iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Папулярнасьцю карысталіся таксама сьпявачкі Алеся, Ксенія Сітнік, Іна Афанасьева, ураджэнка Віцебску Ларыса Грыбалёва, тэлевядоўца...

\"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая\" iconНачная аблога 17 кастрычніка
Дзьмітрыем Бандарэнкам. Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14...

\"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая\" iconУ калоскім парку Горадні на прыватным надзеле зямлі ўжо некалькі дзён разьбіраюць надбудаваную над гаражом прыбудову. Яшчэ тры гады таму суд прызнаў, што
Яшчэ тры гады таму суд прызнаў, што прыбудова ўзьведзеная яшчэ за савецкімі часамі незаконная. 80-ці гадовы гаспадар, Генрых Юхневіч...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка