Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой




НазваБеларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой
Дата канвертавання11.11.2012
Памер29.91 Kb.
ТыпДокументы
Dash0919vechar


Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой падрыхтоўкай. А беларускія праваабаронцы цьвердзяць, што ў войску прымяняюцца прымусовыя працы. Досьлед гэтай тэмы зрабіў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


Беларускія вайскоўцы ў залежнасьці ад пасады атрымоўваюць у месяц ад 19 з паловай да 39 тысяч рублёў. І калі яны працуюць, да прыкладу, на ўборцы ўраджаю ці на ўзьвядзеньні мосту, яны не атрымоўваюць заробак як тыя ж калгасьнікі ці будаўнікі. Намесьнік міністра абароны па тылу генэрал-маёр Балігатаў даслаў у Беларускі Хэльсынскі камітэт ліст. У ім гаворыцца, што аплата будаўнічых і іншых працаў заканадаўствам не прадугледжана. Жаўнэраў могуць аддзячыць хіба толькі каштоўнымі падарункамі ці граматамі. Але згодна з заканадаўствам, камандаваньне вайсковых частак можа заключаць дамовы з гаспадарчымі суб’ектамі для аказаньня платных паслугаў вайскоўцамі. Гэтая супярэчнасьць і зацікавіла праваабаронцаў. Алег Гулак сказаў:


“Самім гэтым салдатам плацяць звычайны салдацкі заробак. А заробленыя грошы ідуць у міністэрства абароны. Але пры гэтым салдаты застаюцца салдатамі, абавязаны выконваць загады. Ня могуць адмовіцца ад працы, на іх не распаўсюджваюцца працоўныя гарантыі. Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забаронена”.


Да прыкладу, у Менску салдаты пракладвалі кабель для тралейбуса.


“18-гадовых хлопцаў забіраюць у войска, яны ня могуць адмовіцца. Яны абавязаны ісьці выконваць свой пачэсны абавязак. Замест таго, каб у 18 год напрацоўваць адукацыю альбо грошы зарабляць, яны вымушаны працаваць на малакваліфікаваных працах, не атрымліваць заробкаў. Іх проста выкарыстоўваюць на працах за каторыя міністэрства абароны атрымлівае грошы. На нашу думку, такога быць не павінна”.


Працы для вайскоўцаў могуць быць розныя. Паводле Алега Гулака, стала вядома, да прыкладу, што ў Віцебску падчас Славянскага базару дэсантнікаў карысталі для прыборкі тэрыторыі і на будаўнічых працах. Праваабаронцы лічаць, што гэта сытуацыя даволі распаўсюджаная і такія факты цяпер цікавяць БХК.


“Нашу думку трэба мяняць сытуацыю, бо гэта ў нас узаконена. Ёсьць зацьверджанае прэзыдэнтам палажэньне аб парадку выкарыстаньня вайскоўцаў на цывільных працах. Але гэта прымусовая праца – гэта забаронена”.


У міністэрстве абароны іншы погляд на гэтую праблему. Прэсавы сакратар міністэрства Вячаслаў Раменчык знаёмы з пазыцыяй БХК:


“БХК некалькі прымітыўна разумее вайсковую службу. Што салдат абавязкова павінен знаходзіцца з аўтаматам на палігонах і гэтак далей. Але прызначэньне шэрагу вайскоўцаў транспартных войскаў ня толькі выкананьне баявых задач са зброяй у руках. Але і выкананьне тых задач, пра якія яны кажуць. Гэта і ўзьвядзеньне мастоў, і аказаньне дапамогі ў рамонце чыгункі. Гэта спэцыялісты, якія па службовых абавязках, гэтым і займаюцца – і ў мірны і ў ваенны час. Да ўборкі ўраджаю ў нас у асноўным прыцягваюцца аўтамабільныя войскі. Вайскоўцы, якія ёсьць кіроўцамі. Тым самым вайскоўцы ўдасканальваюць свае баявыя навыкі. Тут пра нейкія прымусовыя працы гаворкі ня можа ісьці”.

Віталь Броўка некалькі месяцаў таму вярнуўся з войска. І пагадзіўся падзяліцца сваімі ўспамінамі. Ён апавёў, што вельмі часта, замест баявой падрыхтоўкі, салдат прыцягваюць да гаспадарчых прац унутры часткі:


“Да прыкладу я і мае сябры ўдзельнічалі ў разбурэньні старых будынкаў. Гэта ў вельмі такіх рызыкоўных умовах праходзіла. Мы проста бурылі двух-трохпавярховыя старыя нейкія будынкі”.


Вам жа не плацілі за гэта нейкія грошы?


“Натуральна. Гэта нават нідзе не праходзіла ні па якіх дакумэнтах. Афіцыйна лічылася, што ў гэты момант мы займаліся разборкай аўтаматаў”.


А тыя грошы, тое “давольствіе” яго хапае салдату?


“Што вы сьмяецеся? Гэта ж нейкія 15 –20 тысяч. Нават па сьціплых салдацкіх мерках можа чатыры-пяць паходаў у чыфан (у салдацкую чайную). Набыць кавы, да кавы нейкай мінералкі, семак і ўсё”.


Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой icon"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая"
Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных работах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама...

Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой iconЦі ёсьць сярод вядомых людзей заўзятыя паляўнічыя?
Арганізоўвалі. Пра гэта ходзіць шмат показак: як выпусьцілі мядзьведзя з цырку, той убачыў нечый ровар І паехаў на ім, а ў сакратара...

Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой iconЦі ёсьць сярод вядомых людзей заўзятыя паляўнічыя?
Арганізоўвалі. Пра гэта ходзіць шмат показак: як выпусьцілі мядзьведзя з цырку, той убачыў нечы ровар І паехаў на ім, а ў сакратара...

Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой iconЗ чым зьвязана такое новаўвядзеньне І ад чаго яшчэ адмаўляюцца ў беларускім войску?
Пра армейскія чаравікі, юхтовыя ці хромавыя скураныя з высокімі берцамі, у Міністэрстве абароны кажуць з гонарам. Маўляў, удасканальваюцца...

Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя беларусы. Шарагоўцы – таксама беларусы. Што перашкаджае войску...

Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой iconГарвардзкім унівэрсытэце (зша). Ці лічаць паратункам Інтэрнэт-прастору беларускія падлеткі?
Вайнбэргер, супрацоўнік цэнтру “Інтэрнэт І грамадзтва” пры Гарвардзкім унівэрсытэце (зша). Ці лічаць паратункам Інтэрнэт-прастору...

Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой iconГарвардзкім унівэрсытэце (зша). Ці лічаць паратункам Інтэрнэт-прастору беларускія падлеткі?
Дэвід Вайнбэргер, супрацоўнік цэнтру “Інтэрнэт І грамадзтва” пры Гарвардзкім унівэрсытэце (зша). Ці лічаць паратункам Інтэрнэт-прастору...

Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой iconКолькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У
У беларусі з 2008 году мяркуецца ўвесьці страхаваньне жыцьця І здароўя пазычальніка, які атрымлівае ў банку кароткатэрміновы крэдыт....

Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Не сакрэт, у беларускім войску зараз пануе расейская мова. Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя...

Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой iconВыйшаў першы нумар дзіцячага альманаха "Севивон". Гэтае выданьне Саюзу беларускіх габрэйскіх аб’яднаньняў І суполак, а таксама габрэйскага культурніцкага
Эмуна” ствараюць самі дзеці. Гэтым альманах адрозьніваецца ад іншых дзіцячых выданьняў. Дарослыя лічаць, што альманах падвышае дзіцячую...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка