"Начная аблога" 30 кастрычніка 2006




Назва"Начная аблога" 30 кастрычніка 2006
Дата канвертавання11.11.2012
Памер29.04 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1030abloha-sajt


“Начная аблога” 30 кастрычніка 2006


Севярын Квяткоўскі, Менск


На сайце газэты ”Наша Ніва” абмяркоўваюць суд над лідэрам непрызнанай уладамі арганізацыі “Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі і абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна мусіць ведаць сваіх герояў. Цяпер, а не пасьля. Дарэчы, трэба апублікаваць прамову абвінаваўцы, каб кожны мог яе абмеркаваць”.


А на форумах парталу

Tut.by адгукаюцца на інфармацыю пра тое, што ў аўтамабілі нефармальнага лідэра беларускіх палякаў Анжалікі Борыс знайшлі нейкі парашок. Наведнікі пішуць:


“Састарэла. Можна было і сьвяжэйшае што прыдумаць. Нават правакацыю добра арганізаваць ня могуць, чэкісты…”


“Так “тапорна” спрацаваць не маглі. Можа быць гель (ад запацеваньня шкла)”.


Зьявіўся <a href="http://post-golodovka.org/"> “Сайт у падтрымку царквы “Новае Жыцьцё” a> 30 кастрычніка на старонцы апублікаваны <a href="http://post-golodovka.org/content/view/108/35/lang,rus/"> Калектыўны зварот да вернікаў і душапастыраў усіх рэлігійных аб’яднаньняў Беларусі a>: да юдэяў, пратэстантаў, каталікоў і праваслаўных – разам да прадстаўнікоў 10 рэлігійных плыняў. “Просім Вас выказаць Вашу салідарнасьць зь вернікамі “Новага жыцьця” ў іх законных патрабаваньнях і дапамагчы абараніць правы на свабоду веравызнаньня. Просім Вас давесьці сваю пазыцыю да ведама ўладаў і сваіх супольнасьцяў”, – пазначана ў звароце. Таксама на сайце разьмешчаны калектыўны зварот да дзяржаўных СМІ з патрабаваньнем большай увагі да канфлікту “Новага Жыцьця”.


На сайце блогаў TOLBelarus зьмешчаны падкаст, прысьвечаны асьвятленьню падзеяў у краіне дзяржаўнымі і незалежнымі СМІ. Падкаст – падобная да радыё аўдыёпраграма, якая выстаўляецца ў сеціве і прызначаная для праслухоўваньня на кампутары ці плэеры.


(Дзяўчына: ) “Добры вечар. Гэта блог “TOLbelarus”, з вамі Зьміцер, Андрэй і Алеся”.


(Хлопец: ) “Мяне ўсхвалявала такая падзея. У выпуску навінаў БТ распавялі пра здарэньне ў маім родным горадзе Горадні. Там перакулілася маршрутка з пасажырамі, і быццам ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Я ведаю, што гэта няпраўда. Падчас гэтага здарэньня перакуліўся аўтобус “МАЗ” з пасажырамі, і, на жаль, людзі пацярпелі. На месца падзеі выехала 7 машынаў “хуткай дапамогі”. І хтосьці атрымаў ледзьве ня траўму храбту”.


Цалкам перадача трывае 8 хвілінаў.


Сайт Bybanner.com публікуе дасьледваньне пра тое, як супрацоўнікі розных фірмаў выкарыстоўваюць сеціва. Кампанія “Global Market Insite, Inc.” высьветліла, што больш за палову офісных работнікаў наведваюць інтэрнэт. 8 зь 10 карыстаюцца сецівам ня толькі для працы, але і для забаваў. Знаёмствы, анэкдоты, музыка і эротыка цікавяць карыстальнікаў найперш. 80 працэнтаў працадаўцаў закрываюць вочы на падобныя заняткі сваіх падначаленых.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 2663952 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі быў Севярын Квяткоўскі . Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Начная аблога\" 30 кастрычніка 2006 iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

\"Начная аблога\" 30 кастрычніка 2006 iconНачная аблога 29 кастрычніка
Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі

\"Начная аблога\" 30 кастрычніка 2006 iconНачная аблога 11 кастрычніка
Эўрапейскага маршу” ісьці 14 кастрычніка па дазволеным уладамі маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аўтары згаданай заявы...

\"Начная аблога\" 30 кастрычніка 2006 iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

\"Начная аблога\" 30 кастрычніка 2006 iconНачная аблога 17 кастрычніка
Дзьмітрыем Бандарэнкам. Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14...

\"Начная аблога\" 30 кастрычніка 2006 iconНачная аблога 31 кастрычніка
Жыве Беларусь” І “бт хлусіць”, зробленыя маркерам на шыльдзе амбасады Беларусі ў Маскве. Што праўда, на заўвагу міліцыянта Іванюковіч...

\"Начная аблога\" 30 кастрычніка 2006 iconНачная аблога 15 кастрычніка
Думаць трэба было ня зараз, а ў 96-ым, калі й на мітынгі па 50 тысячаў прыходзіла, І прэса была незалежная, І радыё а цяпер адзін...

\"Начная аблога\" 30 кастрычніка 2006 iconНачная аблога 9 кастрычніка
Чаму беларусы прыйдуць на Эўрапейскі марш”. ant1killer робіць акцэнт на сацыяльных праблемах: студэнтам адмянілі льготы, маладым...

\"Начная аблога\" 30 кастрычніка 2006 iconНачная аблога 4 кастрычніка
Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт мае “фантастычную дарагавізну”, “непрадуманае...

\"Начная аблога\" 30 кастрычніка 2006 iconНачная аблога 4 кастрычніка
Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт “фантастыча дарагі”,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка