Беларускі аўтарынак аддадуць "кітайцам"




НазваБеларускі аўтарынак аддадуць "кітайцам"
Дата канвертавання11.11.2012
Памер34.64 Kb.
ТыпДокументы
Беларускі аўтарынак аддадуць “кітайцам”

У Беларусі чакаецца падвышэньня мыта на ўвоз легкавых аўтамабіляў. Пра гэта на мінулым тыдні заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. Паводле яго, урад такім чынам плянуе зарабіць 15 мільёнаў эўра. Тым часам да канца году ў Беларусі плянуюць пачаць вытворчасьць 2-3 мадэляў легкавых аўто, якія будуць каштаваць 6-7 тысяч даляраў. Перадае Ігар Карней.


Мыта на ўвоз аўто падвысіцца летам


Намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Ўладзімер Гошын заявіў, што камітэт падрыхтаваў прапановы ўраду Беларусі ад 1 ліпеня падвысіць мыта на ўвоз аўтамабіляў на 5 эўрацэнтаў за кубічны сантымэтар рухавіка. То бок, мыта за машыну з аб’ёмам рухавіка 1,6 літры падвысіцца на 80 эўра, з аб’емам рухавіка болей за 2 літры – на 100 эўра.


Цяпер у Беларусі мытныя стаўкі аднолькавыя для юрыдычных і фізычных асобаў: ад 35 эўрацэнтаў за кубічны сантымэтар рухавіка для малалітражак ад 3 да 10 гадоў, да 60 эўрацэнтаў для машын навейшых за 3 гады з рухавіком 2,5 літры і больш.


Уладзімер Гошын дадаў, што мыта хутчэй за ўсё вырасьце толькі пасьля таго, як у Беларусі пачнуць выпускаць свой легкавы аўтамабіль.


Кіраўнік ураду Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што да канца году ў краіне пачнецца выпуск 2-3 мадэляў легкавых аўто, якія будуць каштаваць 6-7 тысяч даляраў. У якасьці прыкладу Сяргей Сідорскі прывёў Узбэкістан. У гэтай краіне штогод вырабляецца 170 тысяч машын “Дэу матыз”. Аўто спраектавалі карэйцы, але большая частка камплектуючых вырабляецца ў краіне, дзякуючы чаму машына лічыцца ўзбэцкай.

“Саманд” пакуль буксуе

Прадстаўнік беларускага заводу, дзе ўжо зьбіраюць іранскія легкавікі “Саманд”, Аляксандр Жалнярук кажа – за год працы “Саманду” у Абчаку пад Менскам сабралі ўсяго паўсотні аўтамашынаў. Кожная коштам 12,5 тысяч даляраў:


“Няма пакуль моцнай, магутнай падтрымкі менавіта з боку дзяржавы. Як ў ва ўсіх краінах у такім выпадку – уводзяць мыты, падтрымліваючы сваіх вытворцаў. Было агучана, што гэты аўтамабіль пачаў год таму зьбірацца. Але насамрэч ён толькі паўгода рэалізуецца. То бок, магутнасьці толькі зараз пачынаюць нарастаць, попыт з кожным разам. Канкурэнты ўсяляк ганяць гэты аўтамабіль, што ён дрэнны. Але калі кажуць, што ён дрэнны, то насамрэч ён канкурэнтаздольны. Ён ужо заняў сваю нішу і ён будзе падымацца з кожным паўгодзьдзем, з кожным кварталам будзе падымацца ўсё вышэй і вышэй”.


“Беларускую” машыну зробяць кітайцы


ФОТА (на FTP Uladzia)KarnFota0514-1Noch


У Беларусі плянуюць наладзіць зборку легкавікоў з кітайскіх дэталяў. Кітайскія машыны Hafei Brio і Geely, можна набыць у Беларусі па коштах 7 200 і 7 500 даляраў адпаведна. Кошт аналягічных мадэляў “беларускай зборкі” пакуль удакладняецца. Вось што кажа дырэктар фірмы “Траянда” Андрэй Аляксейчык, чыя кампанія пачала прадаваць на беларускім рынку кітайскія аўто:


“Мы апошнія гадоў пяць абсалютна ўсе працуем на кітайскіх кампутарах. Фірма IBM, буйнейшы вытворца кампутараў, належыць кітайцам. З аўтамабілямі, канечне, будзе больш складана, бо гэта значна больш брэндавы бізнэс. Але, мне падаецца, усё гэта непазьбежна і стэрэатып трэба ламаць. Нават не ламаць, а паступова адсоўваць у бок, на задні плян. Таму што гэта як узыход сонца: як бы мы працэсу не перашкаджалі, зрабіць нічога ня можам”.


Альтэрнатыва малалітражкам -- джыпы


ФОТА (на FTP Uladzia) KarnFota0514-2Noch


Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка лічыць: калі з кітайскім аўтапрамам і супрацоўнічаць, то найлепей у галіне вытворчасьці не малалітражак, а вялікіх пазадарожнікаў:


“Для таго, каб распрацаваць новы брэнд і ўдалую машыну, трэба арыентавацца не на ўнутраны беларускі рынак. Гэта павінен быць рэгіянальны рынак. Досыць паглядзець на попыт, каб пераканацца: на першым месцы ва ўсім сьвеце пазадарожнікі. Трэба зрабіць такі пазадарожнік, які б даваў магчымасьць выкарыстоўваць перавагу беларускага транспартнага машынабудаваньня. Што мы ўмеем? Мы ўмеем рабіць вялікія, буйныя машыны. І калі ў 2-3 разы іх паменшыць, вось вам амаль гатовы новы пазадарожнік. І таму цалкам відавочна, што кітайцы хацелі б выкарыстоўваць Беларусь як базу. Засталося толькі паднатужыць думкі і зрабіць тое, што заваюе ўвесь рынак – вялікі, прасторны, нармалёвы аўтамабіль-пазадарожнік, які можа і па гарах, і па далінах”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі аўтарынак аддадуць \"кітайцам\" iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

Беларускі аўтарынак аддадуць \"кітайцам\" iconБеларускі бард, актор, паэт, шоўмэн, аўкцыяніст з Горадні
У 1980 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці актор драматычнага тэатру

Беларускі аўтарынак аддадуць \"кітайцам\" iconАлесь Белы, беларускі гісторык
У 1989 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-оптык, у 1996 годзе Кінгстанскую школу бізнэсу ў Вялікай...

Беларускі аўтарынак аддадуць \"кітайцам\" iconПагадненне грамадзянская Акцыя "Беларускі выбар"
Мы прадстаўнікі беларускіх грамадска-палітычных арганізацыяў, якія падзяляюць каштоўнасці незалежнасці, дэмакратыі І еўрапейскага...

Беларускі аўтарынак аддадуць \"кітайцам\" iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых І заходніх славян

Беларускі аўтарынак аддадуць \"кітайцам\" iconБеларускі народны каляндар
Мэты: пашырыць кругагляд школьнікаў; паказаць, што беларускі народны каляндар раскрывае светапогляд селяніна, яго назіральнасць І...

Беларускі аўтарынак аддадуць \"кітайцам\" iconАлесь Белы, беларускі гісторык
Нарадзіўся 17 лютага 1968 года ў Менску. У 1989 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-оптык, у...

Беларускі аўтарынак аддадуць \"кітайцам\" iconБеларускі Час" І выданне асветнікаў "
Распачалася падпісная кампанія на прафсаюзны штотыднёвік ”Беларускі Час“ І выданне асветнікаў ”Настаўніцкую газету“

Беларускі аўтарынак аддадуць \"кітайцам\" iconЎ беларускі дзяржаўны універсітэт на 2006 год Парадак прыёму
Прыём у Беларускі дзяржаўны універсітэт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, зацверджанымі...

Беларускі аўтарынак аддадуць \"кітайцам\" icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка