9 траўня, у апошні дзень працы выставы "Мотаршоў-2007", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць




Назва9 траўня, у апошні дзень працы выставы "Мотаршоў-2007", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць
Дата канвертавання11.11.2012
Памер33.51 Kb.
ТыпДокументы

Karn0514noch


9 траўня, у апошні дзень працы выставы “Мотаршоў-2007”, прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў і расказаў, якой бачыць беларускую аўтапрамысловасьць. Кіраўнік ураду запэўніў: да канца году ў Беларусі пачнецца вытворчасьць 2-3 мадэляў у цэнавым сэгмэнце 6-7 тысяч даляраў. Пры гэтым прэм’ер агучыў беларускія патрабаваньні: сучасны дызайн, камфортны салён і высокую якасьць. Як лічаць спэцыялісты, такія парамэтры бярэцца задаволіць толькі адзін аўтапрам у сьвеце – кітайскі. Перадае Ігар Карней.

Пад дахам футбольнага манэжу Сяргей Сідорскі заявіў: краіне патрэбна ўласная аўтавытворчасьць. Ён не хавае, што цяпер позіркі скіраваныя на кітайскі “Hafei Brio” і іранскі “Саманд”. Першы актыўна захоплівае рынкі з-за таннасьці, плюсы другога -- у патэнцыяле “Саманда”, зборка якога ўжо пачалася пад Менскам. У якасьці прыкладу для перайманьня ён спаслаўся на Узбэкістан, які штогод вырабляе 170 тысяч машын “Дэу матыз”. Аўто хоць і спраектавалі карэйцы, але большая частка камплектуючых вырабляецца ў краіне, дзякуючы чаму машына лічыцца ўзбэцкай. Аднак такія захады тэарэтычна могуць мець выдаткі: дзеля абароны ўласнага вытворцы паўстае неабходнасьць падвышэньня мытных плацяжоў для прыхільнікаў іншамарак. Прадстаўнік заводу-вытворцы іранскага “Саманду” Аляксандр Жалнярук наўпрост кажа: тэмпам рэалізацыі праекту перашкаджае якраз адсутнасьць дзяржаўнай падтрымкі – за год працы рэалізавана ўсяго паўсотні сабраных у Абчаку пад Менскам аўто:

“Няма пакуль моцнай, магутнай падтрымкі менавіта з боку дзяржавы. Як ў ва ўсіх краінах у такім выпадку – уводзяць мыты, падтрымліваючы сваіх вытворцаў. Было агучана, што гэты аўтамабіль пачаў год таму зьбірацца. Але насамрэч ён толькі паўгода рэалізуецца. То бок, магутнасьці толькі зараз пачынаюць нарастаць, попыт з кожным разам. Канкурэнты ўсяляк хаяць гэты аўтамабіль, што ён дрэнны. Але калі кажуць, што ён дрэнны, то насамрэч ён канкурэнтаздольны. Ён ужо заняў сваю нішу і ён будзе падымацца з кожным паўгодзьдзем, з кожным кварталам будзе падымацца ўсё вышэй і вышэй”.


Месяц таму амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў: пагадненьне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Расеі і Беларусі, якое маецца падпісаць сёлета, апроч іншага мае ўніфікацыю ўвозных мытаў на замежныя аўтамабілі. І хоць пакуль невядома, ці Беларусь мусіць падвышацца да расейскага ўзроўню, ці наадварот (розьніца цяпер трохразовая), аднак выраўноўваньне мытаў у бок Расеі беларусаў наўрад ці задаволіць. Калі пры стаўцы 0,44 эўра/см3 “растаможка” 10-гадовай машыны з 2-х літровым рухавіком выцягвае 880 эўра, то, паводле расейскіх тарыфаў, да мытнага кошту давядзецца даплаціць яшчэ 2400 эўра. Ці вартыя ахвяры з гледзішча асіміляцыі ў Беларусі кітайскага аўто? Пра гэта запытваю ў дырэктара фірмы “Траянда” Андрэя Аляксейчыка -- кампанія пачынае прадаваць на беларускім рынку кітайскія аўтамабіляў:

“Стэрэатып пэўны мае быць. Яшчэ 15 гадоў таму мы набывалі на стадыёне “Дынама” кітайскія пухавікі. Але потым самі не заўважылі, які цяпер кітайскія пухавікі прадаюцца пад брэндамі “Адыдас”, “Найк” і “Каламбія”. Мы апошнія гадоў пяць абсалютна ўсе працуем на кітайскіх кампутарах. Фірма IBM, буйнейшы вытворца кампутараў, належыць кітайцам. З аўтамабілямі, канечне, будзе больш складана, бо гэта значна больш брэндавы бізнэс. Але, мне падаецца, усё гэта непазьбежна і стэрэатып трэба ламаць. Нават не ламаць, а паступова адсоўваць у бок, на задні плян. Таму што гэта як узыход сонца: як бы мы працэсу не перашкаджалі, зрабіць нічога ня можам”.


Запытваю ў спадара Аляксейчыка пра канкурэнтаў у гэтым сэктары аўто.


“Дачыя Логан” – асноўны канкурэнт. “Лада Каліна” – таксама канкурэнт”.


Карэспандэнт: “А ў коштах?”


“І ў коштах. Усе прыблізна адной коштавай градацыі, але плюс -- вялізная колькасьць опцый, якія адразу ж ідуць у базе. То бок, гэта і літыя дыскі, і АБС, гідраузмацняльнік, кандыцыянэр, СД-магнітола, электрычныя шыбы і электралюстэркі. Досыць цікавая камплектацыя, якая ўжо даецца ў базе”.


Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка лічыць: калі з кітайскім аўтапрамам і супрацоўнічаць, то найлепей у галіне вытворчасьці не малалітражак, а вялікіх пазадарожнікаў:


“Для таго, каб распрацаваць новы брэнд і ўдалую машыну, трэба арыентавацца не на ўнутраны беларускі рынак. Гэта павінен быць рэгіянальны рынак. Досыць паглядзець на попыт, каб пераканацца: на першым месцы ва ўсім сьвеце пазадарожнікі. Трэба зрабіць такі пазадарожнік, які б даваў магчымасьць выкарыстоўваць перавагу беларускага транспартнага машынабудаваньня. Што мы ўмеем? Мы ўмеем рабіць вялікія, буйныя машыны. І калі ў 2-3 разы іх паменшыць, вось вам амаль гатовы новы пазадарожнік. І таму цалкам відавочна, што кітайцы хацелі б выкарыстоўваць Беларусь як базу. Засталося толькі паднатужыць думкі і зрабіць тое, што заваюе ўвесь рынак – вялікі, прасторны, нармалёвы аўтамабіль-пазадарожнік, які можа і па гарах, і па далінах”.


На здымках: калі “кітаец”, то ўрэшце -- малалітражка ці ўсё ж пазадарожнік?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

9 траўня, у апошні дзень працы выставы \"Мотаршоў-2007\", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць iconБеларускі аўтарынак аддадуць "кітайцам"
Пра гэта на мінулым тыдні заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. Паводле яго, урад такім чынам плянуе зарабіць 15 мільёнаў эўра....

9 траўня, у апошні дзень працы выставы \"Мотаршоў-2007\", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць iconЗа чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў»
Сваеасаблівай песеннай справаздачай мінулага 2007 году стала чародная складанка музычнага партала «Прэм'ер Тузін-2007», зьяўленьне...

9 траўня, у апошні дзень працы выставы \"Мотаршоў-2007\", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць iconПрэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з
Аднак найбольшыя абмежаваньні чакаюцца ў будаўнічай галіне, дзе гастарбайтэры займаюць ледзьве не палову ад агульнай колькасьці працоўных....

9 траўня, у апошні дзень працы выставы \"Мотаршоў-2007\", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць iconАпошні дзень менскіх "Ікарусаў"
Сёньня апошні раз у Менску на лінію выйшлі вугорскія аўтобусы “Ікарус”. Пасьля 40 гадоў працы яны саступілі месца беларускім аўтобусам...

9 траўня, у апошні дзень працы выставы \"Мотаршоў-2007\", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць iconПраграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
Адкрыццё выставы (Працы студэнтаў, «Stilus Naturales» Альбертас Гурскас, «Майстар/клас» Сяргей Сялецкі, Студэнцкія фота-праекты)....

9 траўня, у апошні дзень працы выставы \"Мотаршоў-2007\", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць iconХоць выйшлі "сухімі з вады" І зноў прыбіліся да больш сьціплага берага былы прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын. Указам Лукашэнкі ён прызначаны куратарам будоўлі
Экс-міністар замежных спраў Іван Антановіч, былы партыйны функцыянэр, выкладае ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце прававыя дысцыпліны....

9 траўня, у апошні дзень працы выставы \"Мотаршоў-2007\", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць iconУ беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш
У беларусі 28 лютага – апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы...

9 траўня, у апошні дзень працы выставы \"Мотаршоў-2007\", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць icon1 траўня ў Капыльскі раёне Меншчыны зьліквідавалі гаспадарку, якая ад савецкіх часоў захоўвала назоў "1 мая". Гаспадарку далучылі да суседняй, якая называецца
Капыльскі раёне Меншчыны зьліквідавалі гаспадарку, якая ад савецкіх часоў захоўвала назоў "1 мая". Гаспадарку далучылі да суседняй,...

9 траўня, у апошні дзень працы выставы \"Мотаршоў-2007\", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць iconСёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў
Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. Калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць выкарыстаць закладніцу ў рытуальных...

9 траўня, у апошні дзень працы выставы \"Мотаршоў-2007\", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць iconПрэм’ер міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр пагадзіўся на прапанову мастацкага кіраўніка лёнданскага тэатру «The Old Vic» І знакамітага галівудзкага актора Кевіна
Блэр таксама здолеў зьняцца ў «мыльнай опэры» І некалькіх дабрачынных пастаноўках. 27 чэрвеня Тоні Блэр пакідае пасаду прэм’ер-міністра...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка