Ну, калі любіце казачкі, то каліласка І маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання




НазваНу, калі любіце казачкі, то каліласка І маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання
Дата канвертавання11.11.2012
Памер64.35 Kb.
ТыпДокументы
Ну, калі любіце казачкі, то каліласка і маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання, і спадзяюся, у хуткім часе яна з’явіцца ў кнігарнях горада. Тут жаш усё як заўсёды – злы геній, змораная ахвяра, грэх, пакаянне і нескончая думка. Прыемнага чытання.


Вялікая З


- І-і-і-і-і,- гучна пракрычаў імбрычак.

- Ч-ч-ч-ч-ч-чую,- нібыта змяюгай абвіла яго сваімі доўгімі рукамі Вялікая З, потым, павольна перацякаючы па падрапанай узростам падлозе, наблізілася да кубка. Ён увесь ажно заскварчэў ад цяжару кіпея, які гучна плёскаючыся, пачаў запаўняць кубак.

- Ну-у-у-у-у, ч-чаго пазіраеш-ш-ш-ш?... Ш-ш-ш-што, адказваць ужо не модна-х-х-х?- зрабіўшы некалькі глыткоў спытала Вялікая З.

- Брыда!!!

- Ш-ш-ш-што? Гэта ты мне-х-х-х? Пясля ўсяго, што я для цябе зраб-х-х-х-хіла? Гэта ты так адплочваеш мне за маю ла-х-х-хску? Свіння-х-х-х!

- Вылюдак!!!

- Паразмаўляй мне тамх-х-х-х.

- Што здаволілася?!

- У сэнс-с-се?

- У сэнсе? Паглядзіце на яе!!! Проста боскі дзьмухавец!!! Што вы, Віктар Сцяпанавіч, я тут не прычым, я ўся такая чысценечкая, уся такая бязгрэшная. Цьфу!!! Набрыдзь!!!

- Паасцярожней там-х-х-х на паваротах-х-х-х.

- А не тое што?! Мне губляць ужо няма чаго!

- У тым і спра-х-х-х-ва. Але хто ві наваты ў г-х-х-х-этым? Ты сам.

- Нічога сабе!!! Сам!!! А мяне і побач не было я толькі міма праходзіла!!!

- Так-х-х-х. Сам. І нумар мой сам знайш-ш-шоў, і патэлефанаваў с-с-сам, і сам у мяне ў нагах-х-х-х валяўся, прасіў, каб дапамагла. А значыць, і адказваць сам будзеш-ш-ш-ш - Вялкая З расплылася ў некай задаволенай усмешцы, што бывае ў людзей у момант экстазу, але Вялікая З не была чалавекм, таму і паводзіла сябе так незразумела.

- Вылюдак!!!

- Гэта хто яшчэ з нас в-ф-ф-фылюдак? Можа табе нагадаць, х-х-хто на закон напляваў, х-х-хто, пераступіўшы праз усё, узяў у рукі з-с-с-сапалкі, х-х-хто вырашыў лёс цэлай сям’і? Га?

Віктар Сцяпанавіч заплакаў:

- Хто ж ведаў, што... што ў гэтую ноч яны засталіся на дачы... Я ж думаў... што яны паехалі... ў горад... Яны павінны... павінны былі паехаць... павінны былі...

- Але, не паехалі.

У дзверы паляпалася Маўчанне і, не чакаючы адказу, увайшло. Паглядзеўшы дакладна ў вочы Вялікай З, гаспадыні кватэры, і даўшы гучную аплявуху Віктару Сцяпанавічу, яно села паміж імі і пачало ладзіць грымасы то аднаму, то другому. Вялікая З падчас гэтага піла гарбату. Глыток за глытком, глыток за глытком, з змяіным спакоем, з змяіным пафігізмам. Віктар Сцяпанавіч сядзеў на кукішках і, закрыўшы твар рукамі, плакаў. Вельмі шчыра, як плачуць жанчыны, згубіўшы блізкага чалавека, ці карова. Проста карова. Вось вы калі-небудзь бачылі як плачуць каровы? Выключнае відовішча! Вялікія, як цэлая планета, ці нават галактыка, вочы, адчыненыя, такія бясконцыя, па-дзіцячаму наіўныя, раптам пачынаюць блішчэць, не тое ад сонечнага святла, не тое ад болю, што павольна збіраецца, пераліваецца, цяжэе і ператвараецца ў кроплю, якая асцярожна пачынае ступаць па вейках, перабіраючы адну за адной. І раптам, мажліва выпадкова, а мажліва і не, ступіўшы неяк нязручна, кропля зрываецца ўніз і ў нямым палёце, падпарадкоўваючыся звычайным законам фізікі, звычайнаму прыцягненню зямлі, набліжаецца да глебы і ... памірае...

- І што ж мне цяпер рабіць? – трошкі супакоеўшыся спытаў Віктар Сцяпанавіч.

- Чакаць.

- Чаго чакаць?

- Феерычнай канч-ч-чыны.

Вялікая З дапіла гарбату, падплыла да ракавіны, шчыра вымыла кубак, паставіла яго ў шафу і наблізілася да акна. Адтуль на яе пазіралі людскія вочы. Сотні тысяч зацікаўленых людскіх вачэй. Для іх гэта было звычайнай забавай, так яны праводзілі большую частку жыцця: пазіраючы ў акно. Менавіта ў гэтае акно.

Пастаяўшы хвілін колькі, Вялікая З выцягнула з лядоўні рондаль з некай вадкасцю, прапаласнула яго, наліла свежай вады і паставіла грэцца на пліту.

Падчас гэтага Маўчанне, зусім звар’яцеўшы, залезла на столь, звесілася галавой уніз, высунула язык і пачало ляпаць у далоні. Яго спыніў Віктар Сцяпанавіч.

- Як?.. Як я да гэтага дайшоў. У мяне ж усё ёсць: сям’я, кватэра, машына, дача... Сям’я... Жонка, дзеці...- Віктар Сцяпанавіч спыніўся, - Памятаю неяк малодшы, Сашка, руку аб прас апёк, дык я яго праз увесь горад на руках у паліклініку нёс. У яго і цяпер шнар застаўся... А старэйшы, Мішка, неяк закахаўся ў суседскую дзяўчыну, дык я яму палюбоўныя лісты пісаць дапамагаў. Што ж тут казаць... А жонка... Святлана... Святланка. Прыгажуня. Мы ж з ёй з аднаго мястэчка. Яна першай дзяўчынай на вёсцы лічылася. Як зараз памятаю, як я да яе заляцаўся... Вершы яна любіла. А я шпаркі на язык быў. Кожны вечар ёй новы верш пісаў... Потым прывязваў ліст разам з кветкай да Апалоніка, сабака мой, і дасылаў яго. А яна узамен пацалункі слала. Так, так, пацалункі: намалюе вусны бураком, пацалуе паперку і таксама да Апалоніка прывяжа. Вось такія мы былі вясковыя Рамэо і Джульета. Нас нават і клікалі так. Потым вучыліся з ёй разам ва універсітэце. Потым ажаніліся, потым Мішка нарадзіўся, потым...

Пастаяўшы крыху на столі, Маўчанне захацела сесці, але не ўтрымалася і ляснулася галавой аб падлогу. Пасля чаго, вырашыўшы, напэўна, трошкі астыць, адчыніла лядоўню і засунула туды галаву. Праз некалькі хвілін, здаволіўшыся, лядоўня была зачыненая, а Маўчанне стала нагадваць з сябе нешта накшталт тэлевізара з нагамі, бо галава яе ператварылася ў кавалак ільда памерамі 50х40х30. Вельмі трапна заўважана, калі кажуць, што усталявалася адмарожанае маўчанне. Сёння і ў гэтым месцы яно было сапраўды такім.

Віктар Сцяпанавіч лёг:

- Як хутка усё змяняецца...

- А хочаш я табе раскаж-ш-ш-шу, як ты да гэтага дайш-ш-ш-шоў? – спытала Вялікая З,

і вочы яе заблішчэлі, - С-с-с-сапраўды, Святланка твая пе-х-х-хршай на вёсцы лічылася. Ды і ты з-с-с-саўжды першым быў. Віцька там, Віцька сям. Цябе нават хлопцы атама-х-хнам клікалі. І ўсё табе ш-ш-шанціла: Святланку ў сябе заках-х-хаў, паступіў з першага рах-х-хзу, с-с-скончыў з чырвоным дыпломам, поты вяселле з-с-с-сладзілі. Памятаеш як у роднай вашай вёсцы тры дні на працу ніх-х-хто не выходзіў? Вяс-с-селле, як ні як. А калі Святланка зацяжарыла, ты ўсё казаў, што х-х-хлопца хочаш, што першым павінен быць муж-ш-ш-шчына, наш-ш-шчадак, прозвішча тваё працягнуць павінен. І на табе! Заказ-с-с-свалі?! Атрымайце, распішыцеся. Кватх-х-хэру вам адразу далі, як сям’е маладых спецыялістаў. Пх-х-хотым наверх па службовай лесвіцы падымацца пачаў. Перш-ш-шы аўтамабіль. Колькі радасці было. Памятаеш? Ты наглядзецца на яго не мог-х-х-х. Потым другі с-с-сын нарадзіўся. Дачу набылі. І ўсё б добра, толькі з-за гэтай тваёй паўс-с-сюднай паспяховасці з’явіўся у цябе комплекс: не люх-х-хбіш ты, калі ў каго-небудзь нешта лепш чым у цях-х-хбе. Вось тут табе і не пашанцавала з суседам па дах-х-хчы. І аўтамабіль у яго лех-х-хпшы, і домік бох-х-хльшы, і гарод урадліх-х-хвейшы, і дачка ў яго й-й-йосць, і пасада вышэй чым у цях-х-хбе. Вось тут ты і не вытрымаў і ... Ну, можа працягх-х-хнеш?

- Вылюдак!!!

- Добра, я працягх-х-хну. Вось тут ты і не вытрымаў і аднойчы нох-х-хчу, калі, як ты думаў, суседзі паехалі ў гх-х-хорад, падпаліў хату. Толькі вось памылачка выйшла: у горад з’ехаў толькі гх-х-хаспадар, а гаспадыня разам з дачкой засталася.

- Але ж гэта ты, набрыдзь, вымусіла мяне так зрабіць!!! Ты!!!

- Я толькі прапанавала, а ўсё астах-х-хтняе зрабіў ты сам, падкрэх-х-хсліваю, без прымусу.

- Але ж я... – Віктар Сцяпанавіч заравеў як жывёла, якая трапіла ў капкан, яна ведае, што канец непазбежны, але нічога зрабіць не можа.

Падчас гэтага ў рондалі закіпела вада.

- Ну ўсё, х-х-хопіць ужо часаць языкамі. – Вялікая З наблізілася да слоіка.

- Што... Што ты збіраешся са мной зрабіць?!! Вылюдак!!! Што ты хочаш са мной зрабіць?!!

- Тое ж, што і з тваімі папярэднікамі.

Віктар Сцяпанавіч ірвануўся і пачаў падскокваць у надзеі ўхапіцца рукамі за горлачка слоіка. Адзін скачок, другі, трэці, чацвёрты... Марна. Яно было занадта высока, слоік быў занадта вялікі, трохлітровы.

- Брыда!!! Вылюдак!!! Набрыдзь!!! Выпусці мяне!!!

Віктар Сцяпанавіч паспрабаваў разбіць шкло, але толькі пашкодзіў руку і ўпаў на дно слоіка.

Вялікая З укінула падчас гэтага ў рондаль з вадой трошкі кропу, трошкі часнаку, сталовую лыжку цукару і гарбатную лыжку солі. Потым, абвіўшы слоік сваімі доўгімі рукамі, паднесла яго да вачэй. Неверагодная па сваёй эмацыянальнасці карціна утварылася ў маленечкай кухні звычайнай правінцыяльнай кватэры. Сам Сальвадор Далі пазайздросціў бы такому сюжэту: жорсткі і безкампрамісны пераможца трымаў у руках, дакладней у тым, што ўмоўна можна назваць рукамі, трохліторвы слоік, пазіраючы ўнутар, нібы спрабуючы вызначыць якасць і вытрымку зместу, а адтуль на гэтага тырана ў роспачы глядзелі заплаканыя вочы чалавека, які цалкам згубіў апошнюю надзею...

- Дурыла. Твой лёс даўнох-х-х вырашаны. Ты сам яго вф-ф-фырашыў. Бывай.

Вялікая З абхапіла рондаль, выліла кіпень у слоік, потым узяла металічную накрыўку, паклала наверх і пачала павольна закатваць. Кола, другое, трэцяе... Віктар Сцяпанавіч яшчэ некалькі разоў дрыгануў нагамі і марудна абсеў на дно. Вялікая З узяла анучу, абцерла слоік з усіх бакоў, паспрабавала, ці добра трымаецца накрыўка, і папаўзла да дзвярэй сховішча.

Яна паставіла Віктара Сцяпанавіча як раз паміж Міхаілам Арнольдавічам і Таццянай Іванаўнай на самай верхней паліцы. Ніжэй стаялі дзвюхлітровыя слоікі, яшчэ ніжэй – літровыя, і на самым нізу – паўлітровыя, з дзецьмі. Вялікая З уважліва прагледзела ўсе паліцы, потым працягнула свае доўгія рукі да Вікторыі Паўлаўны.

- Тры гх-х-хады вытрымкі. Вух-х-х! Смаката!


P.S.

З-З-З-З-З-З-З-З-З-З...


З-З-З-З-З-З-З-З-З-З...


З-З-З-З-З-З-З-З-З-З...


З-З-З-З-З-З-З-З-З-З...


З-З-З-З-З-З-З-З-З-З...

- Добры дзень. З вамі размаўляе аўтаадказчык. Нажаль зараз мяне няма дома, але калі ў Вас ёсць што-небудзь тэрміновае, то Вы можаце пакінуць сваё паведамленне пасля сігналу:

- У-у-і-і-і-і-у-у.

- Дзень добры. Гэта Вас турбуе Аляксандра Мікалаеўна. Шкада, што Вас няма, мне патрэбна ваша дапамога... Тут такая справа... Карацей, спадарыня Зайздрасць, мая сяброўка набы...





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ну, калі любіце казачкі, то каліласка І маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання iconСамае каштоўнае для мяне ў хрысціянскай веры гэта сакрамэнт Эўхарыстыі. Я часта задумваюся над тым, ці рашылася б я пайсці за Езусам Хрыстом, калі б Ён не
Езусам Хрыстом, калі б Ён не памёр за мяне, ці хапіла б у мяне мужнасці прысвяціць сябе Богу І быць Яму вернай, калі б Хрыстус не...

Ну, калі любіце казачкі, то каліласка І маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання iconЗнаходзячыся за межамі Беларусі, почасту заўважаў за сабой, што аўтаматычна пераходжу на беларускую мову, калі чую, як да мяне звяртаюцца па-руску. Гэта вынік
Гэта вынік панавання рускамоўнага асяроддзя. Але людзі здзіўляюцца, калі чуюць, што я маю вакол сябе беларускамоўнае асяроддзе. Так...

Ну, калі любіце казачкі, то каліласка І маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання iconАктывістка незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" з 98 -га году
Калі ў 1991 годзе Беларусь займела незалежнасьць, марылася, што вось ён, пачатак новае гісторыі Беларусі, новай сьветлай будучыні…...

Ну, калі любіце казачкі, то каліласка І маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання iconКонкурсна-гульнёвай праграмай
Лета! Цудоўная пара. Гэта час, калі можна добра адпачыць. А для тых, хто любіць чытаць, гэта яшчэ І час чытаць добрыя кнігі

Ну, калі любіце казачкі, то каліласка І маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання iconПалітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы
Гарадзеншчыны, І лясная дарога вяведзе вас да маленькага паселішча, на ўезьдзе ў якое нават няма шыльды з назовам, цалкам верагодна,...

Ну, калі любіце казачкі, то каліласка І маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання iconКамп’ютэр? Камп’ютар! А можа, кампутар?!
Маю на ўвазе традыцыю вымаўлення, якую фарміруем мы з вамі, носьбіты мовы. Што такое традыцыйнае вымаўленне? Гэта тое, што не паддаецца...

Ну, калі любіце казачкі, то каліласка І маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання iconПалітычная геаграфіяшэсьць праблемаў вёскі жанаўЦЫ
Жанаўцы. Калі вы пагрукаеце ў дзьверы хаты, што першай трапіць на вочы, ня выключана, што гэта будзе жытло самотнага пэнсіянэра Івана...

Ну, калі любіце казачкі, то каліласка І маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання iconЯк Вы прыйшлі да перакладчыцкай дзейнасці?
Гэта былі касцельныя кнігі Ці некім звезеныя туды яшчэ за польскім часам. І я адтуль накраў. А можа, гэта ніякі не крадзёж, бо кнігі...

Ну, калі любіце казачкі, то каліласка І маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання iconСёньня ў кавярні Палаца дзяцей І моладзі адбылася прэзэнтацыя новай кнігі паэзіі "48" вядомага беларускага барда І паэта Алеся Камоцкага. Гэта чарговы сумесны
Алеся Камоцкага. Гэта чарговы сумесны праект з фотамастаком Вадзімам Грудзько – раней яны разам выдалі кнігу «Край». На імпрэзе выступілі...

Ну, калі любіце казачкі, то каліласка І маю пачытайце. Гэта гэткае фантасмагарычнае сацыяльнанакіраванае апавяданне з маёй новай кнігі што рыхтуецца да выдання iconМа тое самае, што І няма
Калі сасніш кроў атрымаеш вестку ад крэўнага, гэта калі крыві нямнога, адна кропля; больш чакай сваяка, пэўна ж прыйдзе ці прыедзе....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка