Università degli studi di parma




НазваUniversità degli studi di parma
Дата канвертавання11.11.2012
Памер51.95 Kb.
ТыпЗакон
UNIVERSITÀ DEGLI STUDI DI PARMA


LE ELI-CHE

СЛУЖБА ДЛЯ СТУДЭНТАЎ І СТУДЭНТАК З АБМЕЖАВАНЫМІ МАГЧЫМАСЦЯМІ І МАЛАЗАБЯСПЕЧАНЫХ


...усё, што павінны ведаць студэнты і студэнткі з абмежаванымі магчымасцямі, каб атрымаць дыплом у нашым Універсітэце...


www.dis-abile.unipr.it

dis-abile@unipr.it


БЕЛАРУСКІ - Bielorusso


...права на навучанне...

Закон 104/92


...права на адукацыю...


Канвенцыя ААН, 2006


...прадугледжаны законам і Канвенцыяй аб правах асобаў з абмежаванымі магчымасцямі і ўжо з’яўляюцца часткай сацыяльнай і агульнаеўрапейскай гісторыі; наш Універсітэт на працягу 12 гадоў дае рэальныя і фактычныя гарантыі і магчымасці для атрымання акадэмічных ступеняў, перш за ўсё дыплома аб вышэйшай адукацыі...


...прыём і паступленне...


...каб быць прынятым на курс навучання, неабходна мець атэстат аб поўнай сярэдняй адукацыі, так званы атэстат сталасці, базавыя пасведчанні і дыпломы не з’яўляюцца прыдатнымі для паступлення ва Універсітэт...


...вызваленне ад падаткаў...


...з пасведчаннем аб інваліднасці, роўнай ці больш за 66%, вы не плаціце універсітэцкія падаткі, a толькі рэгіянальныя і дзяржаўныя; калі ў пасведчанні значыцца інваліднасць менш за 66%, разбярэмся разам, якія магчымасці мы можам даць, і калі вы з’яўляецеся малазабяспечаным, часова альбо пастаянна, у нас ёсць спецыяльная камісія, у якую можна даць запыт аб поўным або частковым вызваленні ад універсітэцкіх падаткаў...


...прыём і арыентацыя...


...перш чым вырашыць, на які курс запісацца, вы можаце сустрэцца з Прадстаўніком рэктара па Ініцыятывах для студэнтаў з абмежаванымі магчымасцямі і малазабяспечаных і Прадстаўніком рэктара па Арыентацыі па навучальных курсах, мы разам ацэнім універсітэцкі курс, найменш цяжкі для вас і лепей адаптаваны, улічым таксама магчымую працоўную дзейнасць у будучым, дадзім інфармацыю пра субсідыі, тэхнічны і дыдактычны інструментарый, пра мерапрыемствы, якія адпавядаюць вашым патрабаванням і магчымасцям індывідуальнага навучання, каб дасягнуць тых мэтаў, якія вы ставіце перад сабой...


...куратар...


...кожны факультэт прызначае выкладчыка ў якасці куратара, які будзе падтрымліваць вас на працягу навучання і дапаможа вырашыць праблемы, якія могуць узнікнуць; куратары супрацоўнічаюць з Прадстаўніком рэктара і знаходзяцца з ім у пастаянным кантакце, каб знаходзіць аптымальныя рашэнні...


...куратар на роўных падставах...


...студэнты, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, што адбываецца два разы на год, заяўляюць пра магчымасць аказваць вам падтрымку, праводзяць курсы падрыхтоўкі разам са службай Le Eli-Che, называюцца згодна з дэкрэтам рэктара “Куратар на роўных падставах”, здзяйсняюць аплочваемае супрацоўніцтва ў памеры 150 гадзін і клапоцяцца пра вас на працягу навучання; вы ж, са свайго боку, павінны толькі паведаміць нам пра патрэбу ў куратары...


...знешняя мабільнасць...


...у нас ёсць мікрааўтобус, абсталяваны нават для асобаў у інвалідных калясках, для перамяшчэнняў па універсітэцкім цэнтры, арганізаваны штотыднёвы папярэдні запіс, каб узгадніць эфектыўны расклад для вашай мабільнасці, у нас ёсць скутэры, аднамесныя і двухмесныя для студэнта з абмежаванымі магчымасцямі і яго суправаджальніка/куратара, невялікі гусенічны аўтамабіль, лесвічны пад’ёмнік, пандусы, нават складная каляска...


...унутраная мабільнасць і архітэктурныя бар’еры...


...у межах факультэта вы павінны рухацца з найменшымі цяжкасцямі: між тым неабходна разбураць перашкоды; нават калі ў новых будынках ці службовых памяшканнях іх няма, кожны навучальны год распрацоўваецца зладжаны план па змяншэнні тых перашкодаў, якія, няхай і ў малой ступені, пакуль яшчэ прысутнічаюць у гістарычных будынках; Універсітэт надае вялікую ўвагу гэтаму пытанню, таму калі штосьці засталося незаўважаным, неадкладна паведамце гэта Прадстаўніку, які звяжацца з тэхнічнай службай, каб знайсці рашэнне праблемы, “разумнае пагадненне”, як прадугледжана Канвенцыяй ААН...


...жыллё...


...дамы гасцінічнага тыпу, сталоўкі, стыпендыі прадстаўляе Рэгіянальнае Ўпраўленне Эміліі- Раманні па правах на вышэйшую адукацыю (Azienda Regionale dell’’Emilia Romagna per il Diritto agli Studi Superiori), сёння называецца ER.GO, якая размяшчаецца ў г. Парме, тэл. 0521.2139, utentipr@er-go.it, і прадстаўляе таксама шляхам конкурсу жыллёвыя, эканамічныя і прафарыентацыйныя рэсурсы...


...інструменты інфармацыйныя і не...


…сёння існуе шмат інструментаў, інфармацыйных і не, для наведвання лекцый і навучання, мы выберам тое, што вам неабходна: камп’ютэр, сканер, спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, прыстасаванні Брайля, алфавітныя камунікатары, моўная сістэма Dragon апошняга пакалення, Poet-compact, павелічальныя лямпы, аўта- і аўдыёпрыстасаванні для счытвання, фатаграфічныя сістэмы з мабільным тэлефонам з галасавым сінтэзам, рэгулюемыя сталы, адаптаваныя сядзенні, падстаўкі для кніг; вам будзе прадстаўлена ў бязвыплатнае карыстанне усё тое, што дапаможа ў навучанні, на ўвесь неабходны час…


укараненне…


...назва была зменена, раней было “інтэграцыя”, гэта значыць усё тое, што мы можам зрабіць, каб дасягнуць паразумення: мы арганізуем разнастайныя курсы, мовы знакаў, упэўненасці ў сабе, каб павялічыць або ўмацаваць вашу самаацэнку, псіхадрамы, упэўненасці ў сабе для вашых бацькоў. Арганізуем дыялогі, тэматычныя сустрэчы, магічныя моманты з казкамі, фільмамі, культурныя мерапрыемствы і іншае... Мы асабліва ганарымся сістэмай SPORT-ELL-TUTTI, якую мы стварылі разам з іншымі ўстановамі, каб зарыентаваць вас выбраць найбольш зручны від спорту, каб “расці” і забаўляцца разам з іншымі юнакамі і дзяўчатамі з абмежаванымі магчымасцямі і не. Таксама ў нас вы можаце сустрэцца з вялікай групай студэнтаў і выпускнікоў, з абмежаванымі магчымасцямі і не, якія ўваходзяць у Асацыяцыю “Незалежнае жыццё”, якая нарадзілася ў нашым Універсітэце і рэалізуе праекты па сацыяльным і культурным ўкараненні...

За інфармацыяй звяртацца да:


Emilia Caronna

Прадстаўнік рэктара па

Ініцыятывах для студэнтаў з абмежаванымі магчымасцямі

і малазабяспечаных

0521 033554 – 329 0189240

emiliawanda.caronna@unipr.it


Emilio Acerbi

Прадстаўнік рэктара па

Арыентацыі па навучальных курсах

0521 906947

emilio.acerbi@unipr.it


Daniela Barantani

Кіраўнік сектара субсідый і правоў на навучанне

0521 034075

daniela.barantani@unipr.it


UNIVERSITÀ DEGLI STUDI DI PARMA

Via Università, 12 – 43100 Parma

Камутатар 0521 032111

www.unipr.it


Фінансуецца Міністэрствам адукацыі, вышэйшай

адукацыі і навукі, З. 17/99

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Università degli studi di parma iconUniversita’ degli studi di bari

Università degli studi di parma iconUniversità degli studi di firenze

Università degli studi di parma iconUniversita’ degli studi di firenze

Università degli studi di parma iconUniversita’ degli studi di torino

Università degli studi di parma iconUniversità degli studi di padova

Università degli studi di parma iconUniversita` degli studi di firenze

Università degli studi di parma iconUniversità degli Studi di Bologna

Università degli studi di parma iconUniversita’ degli studi di firenze

Università degli studi di parma iconB. U. T&D networks Dipartimento di Ingegneria Elettrica cesi s p. A. Università degli Studi di Pavia

Università degli studi di parma iconProgramma llp/erasmus bando di selezione degli studenti in mobilità per fini di studio a a. 2012/2013 Facoltà di Filosofia, Lettere, Scienze Umanistiche e Studi Orientali

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка