Жураўлі прыляцелі!




НазваЖураўлі прыляцелі!
Дата канвертавання11.11.2012
Памер37.61 Kb.
ТыпДокументы
Жураўлі” прыляцелі!

Незвычайную з’яву маглі назіраць настаўнікі Рэчыцы 23-25 лістапада – прылёт “журавоў”. І справа тут не ў цёплай восені і не ў прыроднай анамаліі, а ў тым, што Рэчыца запрасіла на гэтыя дні рэспубліканскі клуб “Крыштальны журавель”.

За чатыры гады (менавіта столькі год рэспубліканскаму клубу “Крыштальны журавель”) клуб пашыраў геаграфію выездаў, кола ўдзельнікаў, узмацняўся традыцыямі. Якім жа быў 24 семінар на беразе Дняпра, ва ўтульнай і гасціннай установе адукацыі “Рэчыцкі дзяржаўны раённы ліцэй”?

Традыцыя першая. Месца сустрэчы ўдзельнікаў семінара – Мінск, аўтавакзал “Усходні”. Вельмі кранальны і хвалюючы момант, бо заўсёды інтрыга для ўдзельнікаў, каго ты зараз убачыш. Сакрэт просты: радасць ад нечаканай сустрэчы мацнейшая. Такім чынам, работа кожнага семінара пачынаецца з прыемнай сустрэчы, радасць – абавязковая ўмова работы клуба.

Ірына Віктараўна Багачова, Іван Віктаравіч Фёдараў, Ірына Рамуальдаўна Клявец, Дзмітрый Генадзьевіч Мацкевіч, Святлана Фёдараўна Германовіч, Інэса Уладзіміраўна Зубрыліна, Ірына Яўгенаўна Касцянка, Галіна Анатольеўна Сухава, Алена Аляксандраўна Ананчыкава– такі склад удзельнікаў семінара. Пяць гадзін падарожжа на мікрааўтобусе праляцелі незаўважна. Столькі трэба расказаць адзін адно! І заўважыць, што для траіх “журавоў” гэта першы семінар, здзівіцца, што для кагосьці - ужо дзявяты! А пятай гадзіне вечара на вакзале горада Рэчыца нас вітае Дзмітрыева Ірына Віктараўна (нават сама “Журавель”) і Ірына Якаўлеўна Пяткун, дырэктар ліцэя.

Традыцыя другая. Работа семінара пачынаецца з візіткі УА “Рэчыцкі дзяржаўны ліцэй”. Па ўсім відаць, што да сустрэчы з намі рыхтаваліся, нас чакалі. У такія хвіліны становіцца нават крыху няёмка: за вокнамі позні вечар, а настаўнікі не спяшаюцца ісці дадому. Пачуццё няёмкасці незаўважна знікае, калі бачыш, з якой гордасцю і годнасцю прадстаўляюць настаўнікі і вучні ліцэй. Іван Давыдзенка, Уладзіслава Пырх, Ірына Якаўлеўна Пяткун, Эла Валер’еўна Кучар, намеснік дырэктара, без пафасу, вельмі камерна расказалі пра будні і святы ліцэістаў. Імправізаваны канцэрт настаўнікаў канчаткова зняў дарожную стомленасць, абудзіў адказнасць: неабходна спяваць не горш на самапрэзентацыі клуба. Яшчэ поўніць сэрца прыемнае пачуццё ад знаёмства і сустрэчы, але наперадзе абавязковае абмеркаванне ўрока з настаўнікамі, падрыхтоўка кабінета да ўрока.

Ура! Да нас прыехала Святлана Іванаўна Гін! На жаль, гэта яшчэ не традыцыя, а толькі прыемная нечаканасць.Ужо познім вечарам Святлана Іванаўна і Дзмітрый Генадзьевіч дзяліліся ўражаннямі ад паездкі ва Ульянаўск на Міжнародны форум. Сам факт запрашэння членаў рэспубліканскага клуба”Крыштальны журавель” гаворыць пра тое, што наш вопыт конкурснага руху цікавы і карысны для суседніх дзяржаў. Штосьці з досведу расійскага конкурснага руху будзе карысным і для нас. Вечар... Мы смела гаворым пра планы.

Традыцыя трэцяя. Пасля дэталёвага знаёмства з вучнямі класа, у якім заўтра прыйдзецца праводзіць урок, пачынаецца перагляд урокаў. Ноч. Хтосьці перарабляе прэзентацыю, хтосьці адбірае новы матэрыял да ўрока, хтосьці разразае карткі. Ірына Рамуальдаўна ўсіх палохае словам “міёз”.

24 лістапада.

Работа семінара пачалася з самапрадстаўлення клуба “Крыштальны журавель”. Ірына Віктараўна заўсёды задае агульны тон выступлення каманды: лаканічна, нестандартна, займальна пра клуб і пра ўрок. А вось далей – традыцыя чацвёртая. Далей слова падстаўляецца майстру інтрыгі – Івану Віктаравічу. Чаргу выступленняў вызначае толькі ён, хто і за кім выступае, не ведае ніхто. Навошта? Гэта азартна і цікава, гэта не дае магчымасці прызвычаіцца, гэта такі прыём, дзякуючы якому нават на дзясятым выездзе адчуваеш, як трапечацца ад хвалявання сэрца. А толькі так, з хваляваннем, можна ісці на ўрок да вучняў і настаўнікаў. Трэба адзначыць, што з кожным разам фінальная песня самапрадстаўлення клуба гучыць усё больш пранікнёна:

Привезли мы вам уроки

И открытый мастер-класс,

Приходите, будем рады,

Показать, что есть у нас…

Трэба сказаць, што рэчыцкім настаўнікам пашчасціла: была магчымасць паглядзець тры ўрокі. Апошнім часам такое бывае не часта. Па словах настаўнікаў, удзельнікаў семінара, час на “жураўліных” уроках ляціць хутка. Ніжэй прывяду выказванні “рэфлексійнага кола”:

- Калі яшчэ нехта праводзіць такія ўрокі, то адукацыя ў краіне будзе развівацца.

- Спадабалася ўсё. Абавязкова будзем прымяняць убачаныя тэхнікі і прыёмы.

Традыцыя пятая. Правядзенне майстар-класаў. Параўнальна новая форма работы з настаўнікамі, у час якой ёсць магчымасць не толькі тэарэтычнага, але і практычнага засваення вопыту работы. Трэба адзначыць, што тэматыка майстар-класаў у “журавоў” пастаянна пашыраецца, гэта, несумненна, прыемна адзначаць.

Традыцыя шостая, яшчэ не зацверджаная. Пасля правядзення семінараў размяшчаць матэрыялы майстар-класаў, урокаў на сайце клуба!

Пакуль Ірына Віктараўна і Іван Віктаравіч праводзяць семінар “Сучасны ўрок – гэта...”, у нас ёсць хвілінка палюбавацца Рэцыцай і Дняпром, а заўсёды з намі слаўны прадстаўнік клуба ў Рэчыцы – Дзмітрыева Ірына Віктараўна.

Ну вось, цяжкі працоўны дзень завяршаецца. Наперадзе начны пераезд Рэчыца – Мінск. Доўгае развітанне на пероне. І дзіўна, ніхто не скажа сабе: ”Усё, гэта апошні раз!” Толькі спрабуюць па вачах Фёдарава здагадацца, калі ж будзе наступны выезд.

Традыцыя сёмая. Падчас доўгай дарогі дадому кожны задаецца адным і тым жа пытаннем: “Што ж мяне так цягне сюды, у клуб?”


Галіна Анатольевўна Сухава,

член клуба ““Крыштальны журавель”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Жураўлі прыляцелі! iconТэма ўрока: Алесь Cтавер. «Жураўлі на Палессе ляцяць»
Нагадайце твор І аўтара гэтых радкоў: жораў задрыжаў, колькі разоў пахіснуўся на нагах І лоп-лоп узмахнуў шэрымі крыллямі І ўзняўся...

Жураўлі прыляцелі! iconУрок беларускай літаратуры ў 5 класе
Абсталяванне: партрэт М. Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), пытанні на лістах паперы, сінія...

Жураўлі прыляцелі! iconАлеся Красата Ластаўкі
Цёплым веснавым днём прыляцелі ў свой родны кут ластаўкі. Крыху адпачыўшы, яны адразу пачалі будаваць гняздо для сваіх будучых дзетак....

Жураўлі прыляцелі! iconУрок па тэме "Дзеяслоў"
Абсталяванне: табліца-“ключ” “Граматычныя катэгорыі дзеяслова”, магнітафон, касета з запісам песні “Жураўлі на Палессе ляцяць”, карткі...

Жураўлі прыляцелі! iconКалі ўзяць 23-і, 30-ы, 25-ы, 32-і, 43-і, 60-ы гукі з радкоў верша
Калі ўзяць 23-і, 30-ы, 25-ы, 32-і, 43-і, 60-ы гукі з радкоў вершаВосень, восень залатая / Сее радасць на зямлі, / Хмарка ў сінім...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка