На кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010




НазваНа кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010
Дата канвертавання11.11.2012
Памер47.46 Kb.
ТыпДокументы
На кнiжную палiцу


Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя, пад рэд. А.А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010.

Школьны арфаграфічны слоўнік з'яўляецца даведнікам па правільнай і аднастайнай перадачы пісьмовай мовы і прызначаны садзейнічаць засваенню вучнямі правапісных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Слоўнік змяшчае каля 20 000 слоў (лексіка беларускай літаратурнай мовы канца ХХ – пачатку ХХІ стст., а таксама новыя лексічныя адзінкі, якія атрымалі пашырэнне ў сучаснай моўнай практыцы: аўтабан, арт-галерэя, дылер, драйвер, інтэрнэт-рэсурс, холдынг, байкер, вэб-дызайн, кансэнсус і інш.).

Вучэбны дапаможнік “Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі” для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання, выдадзены выдавецтвамі Нацыянальнага інстытута адукацыі і “Аверсэв”:

Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі i пунктуацыіі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. i рус. мовамі навучання / 3.I. Бадзевіч [i інш.]. — Мінск: Нац. ін-т адукацыіі, 2010. — 192 с.

У даведніку прыводзяцца асноўныя правілы беларускай арфаграфіі i пунктуацыі, даецца каментарый да гэтых правіл. Звяртаецца ўвага на найбольш складаныя выпадкі i асаблівасці беларускага правапісу.

Матэрыял кніг можа быць выкарыстаны у працэсе навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах, а таксама ў час падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання i самападрыхтоўкі.

Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: вучэбны дапаможнік для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / З.І. Бадзевіч, Г.М. Валочка, А.А. Лукашанец, Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя. — Мінск: Аверсэв, 2010.

Даведнік уключае не толькі асноўныя тэарэтычныя пытанні школьнага курса беларускай мовы, але і звяртае ўвагу на найбольш складаныя выпадкі і асаблівасці беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, што надзвычай актуальна апошнім часам пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. У даведніку прыводзіцца каментарый, які звяртае ўвагу на змены, што адбыліся ў правапісе тых ці іншых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй правіл.

У выдавецтве “Аверсэв” выдадзены дапаможнікі для вучняў 5–9 класаў і 10–11 класаў, прызначаныя для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд:

Вывучаем беларускі правапіс” (V—IX класы)

Дапаможнік для вучняў “Вывучаем беларускі правапіс” прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 г. Змешчаны ў дапаможніку тэарэтычны і практычны матэрыял спрыяе засваенню змен, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі, і забяспечвае замацаванне і сістэматызацыю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, удасканаленне арфаграфічнай пісьменнасці. Значная частка прадстаўленага ў дапаможніку дыдактычнага матэрыялу падаецца ў рубрыках “Правільнасць маўлення”, “Мова і нацыянальная культура”, “Назвы роднага краю” і інш., накіраваных на развіццё моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў V—IX класаў.


Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы” (Х—ХІ класы)

Дапаможнікі для вучняў “Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы”, “Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы” прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў у Х—ХІ класах. Змешчаны ў дапаможніках тэарэтычны і практычны матэрыял забяспечвае замацаванне і сістэматызацыю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, засваенне змен у напісанні некаторых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Задачы ўдасканалення арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў вырашаюцца пераважна на аснове выкарыстання культуразнаўчых тэкстаў. Значная частка дыдактычнага матэрыялу падаецца ў рубрыках “Правільнасць маўлення”, “Мова і нацыянальная культура”, “Мова ў дыялогу культур” і інш., накіраваных на развіццё моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў Х—XІ класаў.

У выдавецтве Нацыянальнага інстытута адукацыі выдадзены вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма факультатыўных заняткаў, метадычныя рэкамендацыі і дыдактычныя матэрыялы), прызначаныя для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд:

Валочка, Г. М. Вывучаем беларускі правапіс. 5—9 кл.: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. — Мінск : Нац. ін-т аду-кацыі, 2010. — 176 с. — (Беларуская мова. Факультатыўныя заняткі).

Вучэбна-метадычны комплекс «Вывучаем беларускі правапіс» прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі i пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 г. Змешчаны ў комплексе тэарэтычны i практычны матэрыял спрыяе засваенню змен, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі, i забяспечвае замацаванне i сістэматызацыю ведаў, уменняў i навыкаў вучняў, удасканаленне арфаграфічнай пісьменнасці.

Валочка, Г. М. Практыкум па арфаграфіі i пунктуацыі беларускай мовы. 10—11 кл. : вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, I.Л. Бурак. — Mінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. — 286 с. — (Беларуская мова. Факультатыуныя заняткі).

Вучэбна-метадычны комплекс прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў у 10—11 класах. Змешчаны у ім тэарэтычны i практычны матэрыял забяспечвае замацаванне i сістэматызацыю ведаў, уменняў i навыкаў вучняў, засваенне змен у напісанні некаторых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі i пунктуацыі».

Валочка, Г.М. Беларуская мова: дапаможнiк для падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання Г.М. Валочка, Я.М. Лаўрэль, С.А. Язерская. — Мінск: Новое знание, 2010. — 707 с.

Дапаможнiк падрыхтаваны ў адпаведнасцi з праграмай уступных iспытаў у сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы па беларускай мове i змяшчае ўсё неабходнае для паэтапнай падрыхтоўкi да тэсцiравання: тэарэтычныя звесткi, практычны матэрыял i тэставыя заданнi. У канцы кнiгi змешчаны адказы да заданняў кожнага падраздзела i да тэставых заданняў, што дае магчымасць працаваць з матэрыялам самастойна.

Прызначаны для вучняў, абiтурыентаў пры падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсцiравання. Можа быць выкарыстаны ў якасцi дадатковага вучэбнага матэрыялу ў старшых класах агульнаадукацыйных устаноў.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010 iconСписок литературы, поступившей в районную библиотеку сентябрь 2012г
Беларуска-рускі слоўнік=Белорусско-русский словарь: у 3 т. / Пад рэд. А. А. Лукашанца; нан беларусі, Ін-т мовы І літаратуры імя Якуба...

На кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010 iconАўтар-укладальнік Аляксандар Булыка Расейска-беларускі слоўнік для школьнікаў Прадмова
Гэты расейска-беларускі слоўнік прызначаны найперш для вучняў І настаўнікаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца ім могуць...

На кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010 iconМетадычныя ўказанні І ілюстрацыйны матэрыял да правядзення фальклорнай практыкі студэнтаў І курса філалагічнага факультэта мінск бду 2010
Баладныя песні (балады) : метад указанні І іл матэрыял да правядзення фальк практыкі студэнтаў І курса філал фак. / аўт уклад. Р....

На кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010 iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

На кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010 iconБюллетень новых поступлений за апрель 2011 г
Лагойск, 15 кастрычніка 2009 г.) : матэрыялы чытанняў / Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў; [рэд кал.: А. І. Смолік...

На кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010 iconБеларускі дзяржаўны універсітэт зацвярджаю
Класічная філалогія, 1 21 05 06 Рамана-германская філалогія, 1 21 05 07 Усходняя філалогія: скл.: праф. В. П. Рагойша, дацэнт М....

На кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010 iconУрока І дата правядзення
Беларуская літаратура. 10 клас / Пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанка. – Мінск: ніа, 2009

На кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010 iconЛітаратура асноўная
Асновы культуры маўлення І стылістыкі; пад рэд. У. В. Анічэнкі.– Мінск : Універсітэцкае, 1992. – 254 с

На кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010 iconАннотированный список 2006
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў; [рэд кал.: М. А. Бяспалая (адказ рэд.) І інш.; склад.: Т. А. Дзем'яновіч,...

На кнiжную палiцу Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя, пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010 iconАннотированный список 2006
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў; [рэд кал.: М. А. Бяспалая (адказ рэд.) І інш.; склад.: Т. А. Дзем'яновіч,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка