Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006




НазваТд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006
старонка5/8
Дата канвертавання28.10.2012
Памер469.4 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8

Лексікалогія



1. Прадмет і задачы гістарычнай лексікалогіі, яе непасрэдная сувязь з дыяхранічным словаўтварэннем.

2. Слоўнікавы склад як найбольш рухомы ўзровень мовы. Паступовае папаўненне слоўніка ў выніку змен у жыцці грамадства. Словаўтварэнне і запазычанне як асноўныя шляхі ўзбагачэння слоўнікавага складу. Іншыя шляхі папаўнення слоўніка (пераасэнсаванне існуючых слоў і г.д.). Архаізацыя і знікненне асобных слоў і цэлых лексічных мікрасістэм у сувязі з рознымі гістарычнымі пераўтварэннямі.

3. Фарміраванне старажытнай усходнеславянскай лексікі на базе агульнаславянскага лексічнага фонду. Яе асноўныя храналагічныя пласты (індаеўрапейская спадчына і праславянскія новаўтварэнні і запазычанні, агульнаўсходнеславянская і мясцовая лексіка) і тэматычныя мікрасістэмы (лексіка вытворча-гаспадарчая, грамадска-палітычная, юрыдычная, вайсковая, сямейна-бытавая і інш.).

4. Папаўненне лексікі шляхам словаўтварэння. Словаўтваральныя сродкі, атрыманыя ў спадчыну ад папярэдніх эпох. Асноўныя афіксы (суфіксы і прэфіксы) імён і дзеясловаў. Пераход слоў з адной часціны мовы ў другую: субстантывацыя прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, утварэнне прыслоўяў са склонавых формаў і прыназоўнікавых канструкцый, службовых слоў з паўназначных.

5. Найбольш старадаўнія ўсходнеславянскія запазычанні з германскіх, балтыйскіх, фіна-ўгорскіх, іранскіх, цюркскіх і іншых моў. Пранікненне ва ўсходнеславянскія гаворкі царкоўнаславянізмаў і грэцызмаў у сувязі з пашырэннем хрысціянства (Х–ХІ стст.).

Асаблівасці старажытнай анамастыкі (тапанімікі і антрапанімікі). Асваенне народнай гаворкай хрысціянскіх імёнаў.

6. Развіццё слоўнікавага складу ў сувязі з фарміраваннем асобных усходнеславянскіх моў. Захаванне ўсходнеславянскімі мовамі агульнага лексічнага фонду і з’яўленне вялікай колькасці інавацый. Складванне ў беларускай мове спецыфічнага лексічнага пласта (уласнабеларускай лексікі) пад уздзеяннем розных інтра- і экстралінгвістычных фактараў.

Найбольш важныя словаўтваральныя працэсы ў гісторыі беларускай мовы. Дээтымалагізацыя, перараскладанне асноў і іншыя змены ў структуры асобных слоў, дзякуючы якім узбагачаліся словаўтваральныя сродкі. Агульнасць і адметнасць працэсаў папаўнення лексікі на базе наяўнага матэрыялу ў беларускай мове параўнальна з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.

Лексічныя кантакты беларускай мовы з іншымі мовамі, асабліва з польскай (ХVІ – ХVІII стст.), і значэнне гэтых кантактаў для развіцця слоўніка беларускай мовы. Узмацненне рускага лексічнага ўплыву на беларускую мову пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст.

Асаблівасці фанетычнай і марфалагічнай адаптацыі лексічных запазычанняў народнай гаворкай.

7. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці слоўніка беларускай мовы ў ХІХ – ХХ стст. “Аблітаратурванне” дыялектнай і прастамоўнай лексікі ў сувязі з развіццём беларускай літаратурнай мовы на народна-гутарковай аснове. Нівеліруючае ўздзеянне літаратурнай лексікі на дыялектную і паступовая архаізацыя пэўных яе сродкаў. Развіццё слоўнікавага складу беларускай мовы на ўласнай базе і ў выніку міжмоўных кантактаў. Змены ў складзе традыцыйных для беларускай мовы лексічных пластоў і папаўненне яе новымі словамі і зваротамі. Станоўчыя і адмоўныя вынікі ўздзеяння рускай мовы на лексічную сістэму і словаўтваральныя магчымасці беларускай мовы. Тэндэнцыя далейшага развіцця і ўзбагачэння беларускай лексікі.

Літаратура



Абабурка М.В. – Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў. – Мн.: Вышэйшая школа, 1992. – 224 с.

Анічэнка У.В. Гістарычная лексікалогія ўсходнеславянскіх моў. – Гомель, 1978. – 94 с.

Анічэнка У.В. Мовы ўсходніх славян. – Мн.: Універсітэцкае, 1989. – 319 с.

Борковский В.И., Кузнецов П.С. Историческая грамматика русского языка. 2-е изд. – М.: Наука,1965. – 555 с.

Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – 328 с.

Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1970. – 339 с.

Горшкова К.В., Хабургаев Г.А. Историческая грамматика русского языка. – М.: Высшая школа, 1981. – 359 с.

Карский Е.Ф. Белорусы: Язык белорусского народа. – М.: Изд-во АН СССР, 1955. – Вып. 1. – 475 с.; 1956. – Вып. 2-3. – 518 с.

Мечковская Н.Б., Плотников Б.А., Супрун А.Е. Общее языкознание: Сущность и история языка.- 2-е изд. – Мн.: Вышэйшая школа, 1993. – 287с.

Мова беларускай пісьменнасці ХІV–ХVІІІ стст. – Мн.: Навука і тэхніка, 1988. – 319 с.

Стеценко А.Н. Исторический синтаксис русского языка. – М.: Высшая школа, 1972. – 360 с.

Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 3-е выд. – Мн.: Вышэйшая школа, 1989. – 301 с.

Янович Е.М. Историческая грамматика русского языка. – Мн.: Университетское, 1986. – 319 с.
1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconГісторыя беларускага мовазнаўства вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006
Прыгодзіч М. Р., загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы бду, доктар філалагічных навук, прафесар

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconГісторыя беларускага мовазнаўства вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006
Прыгодзіч М. Р., загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы бду, доктар філалагічных навук, прафесар

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconГісторыя беларусі вучэбная праграма дысцыплины абавязковага кампанента для спецыяльнасці
Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых...

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconВучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Беларускі фальклор: Вучэб праграма для студэнтаў выш навуч устаноў па спец. 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» / аўтар-склад. Р. М....

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconГісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconРускай мовы кантрольная работа па курсу гiстарычнай граматыкi беларускай мовы (для спецыяльнасці д 21. 05. 01 беларуская філалогія, завочная форма навучання) Мінск 2005
Д 21. 05. 01 – беларуская філалогія, завочная форма навучання / аўтар-склад. М.І. Свістунова. – Мн.: Рівш, 2005. – 20 с

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconЗнешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconТыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцІ
Кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconГісторыя Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconБеларускі дзяржаўны універсітэт зацвярджаю
Славянская міфалогія”: вучэбная праграма для вну па спецыяльнасцях: 1-21 05 01 беларуская філалогія, 1-21 05 02 руская філалогія,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка