Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006




НазваТд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006
старонка3/8
Дата канвертавання28.10.2012
Памер469.4 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8

Марфалогія


1. Прадмет і задачы гістарычнай марфалогіі як часткі навукі аб развіцці граматычнага ладу мовы.

2. Агульная характарыстыка марфалагічнага ладу старажытных ўсходнеславянскіх гаворак. Сродкі ўтварэння слоў і словаформаў, гістарычная сувязь словазмянення і словаўтварэння. Дыяхранічныя сувязі фанетыкі і граматыкі. Адносіны марфемнага члянення слоў да гукавога ладу. Марфалагізацыя старажытных фанетычных чаргаванняў (выкарыстанне іх у якасці марфалагічнага сродку словаўтварэння і словазмянення). Пераўтварэнне старажытных чаргаванняў у выніку змяненняў фанетычных нормаў, узнікнення новых чаргаванняў і выкарыстанне іх як марфалагічнага сродку; выпадкі адсутнасці чаргавання, абумоўленыя дзеяннем граматычнай аналогіі.

3. Часціны мовы як марфалагічныя падсістэмы, узаемазвязаныя і адносна аўтаномныя ў сваёй гісторыі. Размежаванне часцін мовы ў старажытныя часы. Супрацьпастаўленне імені і дзеяслова ў сістэме паўназначных часцін мовы. Ступень дыферэнцыяцыі розных часцін мовы ў межах імені.

4. Назоўнік. Універсальныя (род, лік, склон) і неўніверсальныя (зборнасць, асоба, адушаўлёнасць/неадушаўлёнасць) катэгорыі назоўнікаў.

Род як асноўная класіфікацыйная граматычная катэгорыя назоўнікаў. Прычыны хістанняў у граматычным родзе назоўнікаў. Адносіны граматычнага роду назоўнікаў да іх размеркавання па тыпах скланення.

Гісторыя катэгорыі ліку і зборнасці. Страта парнага ліку ў выніку развіцця граматычнай супрацьпастаўленасці адзіночнага і множнага лікаў. Рэшткі парнага ліку ў сучаснай беларускай мове.

Адметнасці ўжывання назоўнікаў са значэннем асобы ў агульнаўсходнеславянскіх помніках пісьменства. Гісторыя катэгорыі адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці назоўнікаў (формаў вінавальнага склону).

Мнагатыпнасць скланення назоўнікаў. Умоўнае абазначэнне тыпаў скланення ў залежнасці ад характару індаеўрапейскіх іменных асноў (на падставе гукаў, якімі калісьці заканчвалася аснова слова).

Змены ў скланенні назоўнікаў. Страта старых клічных формаў. Рэлікты старой клічнай формы ў беларускай мове. З’яўленне новай клічнай формы ў эмфатычным ужыванні (з асаблівым напружаннем у вымаўленні) ў некаторых усходне-славянскіх гаворках (мам! Вань!). Адлюстраванне ў пісьмовых помніках працэсу разбурэння старажытных (праславянскіх) тыпаў скланення, сфарміраваных на базе індаеўрапейскіх іменных асноў. Праблематычнасць рэгулярнасці скланенняў на зычныя і на ва ўсходнеславянскіх гаворках перыяду найбольш ранніх пісьмовых помнікаў.

Перагрупоўка тыпаў скланення назоўнікаў у адзіночным ліку. Значэнне катэгорыі роду ў працэсе гэтай перагрупоўкі. Аб’яднанне ў адным тыпе скланення (так званым мужчынскім) назоўнікаў мужчынскага роду, акрамя назоўнікаў з былымі асновамі на *ā/jā. Страта старажытнага скланення на як асобнага тыпу і захаванне некаторых яго склонавых формаў у скланенні назоўнікаў з былымі асновамі на *ŏ/jŏ. Уніфікацыя словазмянення назоўнікаў ніякага роду на базе скланення назоўнікаў з былымі асновамі на *ŏ/jŏ. Разбурэнне скланення на зычныя (пераход назоўнікаў з асновамі на зычныя ў іншыя тыпы скланення). Рэлікты старажытнага скланення на зычныя ў сучаснай беларускай мове. Разбурэнне скланення назоўнікаў жаночага роду на *ū з асновай ускосных склонаў на -в. Змены ў скланенні на (пераход назоўнікаў мужчынскага роду ў скланенне на *jŏ). Сучасная тыпалогія скланення назоўнікаў і яе адносіны да старажытных тыпаў іменнага скланення.

Узаемадзеянне цвёрдай і мяккай разнавіднасцей скланення. Гісторыя склонавых формаў назоўнікаў на заднеязычныя. Змены ў канчатках назоўнікаў у назоўным склоне множнага ліку. Гісторыя формаў роднага склону ў множным ліку. Уніфікацыя формаў давальнага, творнага і меснага склонаў множнага ліку назоўнікаў усіх трох родаў. Страта назоўнікамі адрознення па тыпах скланення ў множным ліку.

5. Займеннік. Сістэма займенных слоў старажытнага перыяду. Разрады займеннікаў і марфалагічныя асаблівасці некаторых разрадаў (адсутнасць катэгорый роду і ліку). Сінтаксічная і марфалагічная супрацьпастаўленасць асабовых (і зваротнага) і неасабовых займеннікаў. Словаўтварэнне займеннікаў. Скланенне асабовых і зваротнага займеннікаў. Асаблівасці ўжывання формаў 1-й асобы ў назоўным склоне адзіночнага ліку (азъ, "зъ, "). Суплетывізм асноў асабовых займеннікаў; традыцыйнакніжныя і ўласна ўсходнеславянскія адрозненні асобных склонавых формаў (мънh – мьнh, тебh – тобh, себhсобh). Энклітычныя формы, характэрныя для кніжнапісьмовай мовы, і адсутнасць іх рэфлексаў у сучасных усходнеславянскіх гаворках.

Гісторыя займенніка 3-й асобы. Абагульненне ў беларускай мове асновы назоўнага склону займенніка 3-й асобы з ускоснымі (jон, jано – як jаго, jаму, jаjе, jоj і г.д.). Граматычная адметнасць гэтага займенніка сярод іншых асабовых займеннікаў, абумоўленая яго паходжаннем з указальнага займенніка: захаванне катэгорыі роду і змяненне па так званым займенным скланенні, адсутнасць суадноснага прыналежнага займенніка (развіццё яго ў гаворках: ягоны, іхні і г.д.).

Скланенне неасабовых займеннікаў (займеннае скланенне) у старажытныя часы. Асаблівасці марфалагічнага выражэння родавых адрозненняў у гэтых займенніках.

Змены ў складзе неасабовых займеннікаў.

Гісторыя склонавых формаў неасабовых займеннікаў. Страта родавых адрозненняў у множным ліку і асаблівасці абагульнення канчаткаў назоўнага і вінавальнага склонаў неасабовых займеннікаў у беларускай мове. Узаемадзеянне цвёрдай і мяккай разнавіднасцей скланення. Развіццё формаў тыпу той у родным і творным склонах адзіночнага ліку жаночага роду (на месцы тоh, тою). Абагульненне формаў творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку ў беларускай мове як вынік больш паслядоўнага праяўлення агульнай тэндэнцыі да уніфікацыі склонавых формаў займеннікаў. Развіццё членных (поўных) формаў займеннікаў тыпу той, тая, тое, нашая, нашыя і г.д. Гісторыя скланення займеннікаў къто, чьто. Пытанне аб паходжанні [г] у займенніку гэты (гэтая і г.д.). Пытанне аб прычынах адсутнасці [н] у беларускіх формах тыпу аб ім (руск. о нем), пры ёй (руск. при ней) і г.д. Іншыя спецыфічныя з’явы ў фанетычным развіцці формаў займеннікаў у беларускай мове.

6. Прыметнік. Асноўныя катэгорыі прыметніка як адной з груп імёнаў і іх адрозненне ад адпаведных катэгорый назоўніка. Разрады прыметнікаў па значэнні. Сістэма формаў якасных прыметнікаў. Адносныя (суфіксальныя) прыметнікі. Папаўненне за іх кошт якасных прыметнікаў. Прыналежныя прыметнікі, іх словаўтваральная сінаніміка.

Іменныя (кароткія) і займенныя (поўныя) прыметнікі. Заканамернасці функцыянавання тых і другіх формаў прыметнікаў у старэйшых помніках усходнеславянскага пісьменства.

Скланенне іменных прыметнікаў. Ранняя страта іменных формаў адноснымі прыметнікамі. Ужыванне іменных формаў якасных прыметнікаў у прэдыкатыўнай функцыі і страта імі ўскосных склонаў. Працэс уніфікацыі родавых канчаткаў у множным ліку. Выпадкі ўжывання іменных формаў якасных прыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Пазнейшае пранікненне займенных формаў у скланенне прыналежных прыметнікаў. Ужыванне прыналежных прыметнікаў у беларускай мове ва ўскосных склонах у займенных формах.

Гісторыя займенных прыметнікаў. Адлюстраванне ў старэйшых помніках усходнеславянскага пісьменства працэсу пераўтварэння першапачатковых формаў займенных прыметнікаў; іх скланенне. Паступовае замацаванне займенных формаў у атрыбутыўнай функцыі і збліжэнне іх з формамі неасабовых займеннікаў (страта родавых адрозненняў у множным ліку, абагульненне асобных склонавых формаў і г.д.). Пашырэнне ў беларускай мове займенных формаў і ў прэдыкатыўнай функцыі і паступовае выцясненне імі з ужытку іменных формаў.

Сцягнутыя (злітныя) формы прыметнікаў і іх гісторыя.

Гісторыя формаў ступеней параўнання прыметнікаў. Іменныя і займенныя формы ступеней параўнання. Замацаванне іменных формаў вышэйшай ступені ў прэдыкатыўнай функцыі з двухбаковай сінтаксічнай сувяззю (параўн. ён дужэй за брата) і страта імі катэгорый склону, роду і ліку. Асаблівасці ўжывання такіх формаў у беларускай мове. Пашырэнне ў беларускай мове дапасаваных формаў вышэйшай ступені займенных прыметнікаў (тыпу вышэйшы дом, вышэйшага дома і г.д.). Гісторыя формаў найвышэйшай ступені. Развіццё апісальных (аналітычных) формаў ступеней параўнання прыметнікаў і асаблівасці іх ужывання ў беларускай мове.

7. Фарміраванне лічэбніка як часціны мовы. Лічыльныя словы ў найбольш ранніх помніках усходнеславянскага пісьменства. Сувязь гэтых слоў з рознымі класамі імёнаў – назоўнікамі, прыметнікамі, займеннікамі. Асаблівасці скланення асобных груп лічыльных слоў. Складаныя і састаўныя лікавыя назвы (11 і далей) і іх паходжанне.

Працэс семантьічнага пераўтварэння лічыльных слоў у назвы адцягненых лікаў ( колькасныя лічэбнікі) і звязаныя з ім граматычныя змены ў гэтых словах: нейтралізацыя граматычных катэгорый роду і ліку, уніфікацыя скланення ўнутры асобных груп (2 – 4, 5 – 10 і далей), абагульненне сінтаксічнай спалучальнасці з назоўнікамі і інш. Сувязь перабудовы скланення лічыльных слоў і фарміраванне катэгорыі лічэбніка як асобнай часціны мовы са стратай парнага ліку. Спецыфічныя з’явы ў развіцці некаторых колькасных лічэбнікаў у беларускай мове.

Гісторыя парадкавых, дробавых і зборных лічэбнікаў, іх суад-носнасць з іншымі часцінамі мовы і словаўтваральныя асаблівасці.

8. Дзеяслоў. Агульная характарыстыка спецыфічных катэгорый дзеяслова (лад, час, трыванне). Дапасавальныя катэгорыі ліку і асобы. Лексіка-граматычная катэгорыя стану. Спрагальныя і неспрагальныя формы дзеяслова.

Гісторыя спрагальных дзеяслоўных формаў.

Сістэма спрагальных формаў дзеяслова перад узнікненнем пісьменства ва ўсходніх славян. Асноўныя граматычныя катэгорыі старажытнага дзеяслова: трыванне, стан, час, лад, асоба. Сістэма формаў часу і трывання. Аўтаномнасць значэнняў трывання і часу ў перыяд найбольш ранніх усходнеславянскіх пісьмовых помнікаў. Пытанне аб ступені размежавання трыванняў у гэты перыяд. Структурныя сродкі такога размежавання. Простыя і складаныя (ана-літычныя) формы часу. Супрацьпастаўленасць рэальнага (абвеснага) ладу ірэальным, што не валодалі марфалагічным паказчыкам часавых значэнняў. Асаблівасці катэгорыі асобы і ліку спрагальных формаў. Адсутнасць граматычна выражанай дыферэнцыяцыі стану ў спрагальных формах.

Тыпы формаўтваральных дзеяслоўных асноў інфінітыва і цяпе-рашняга часу. Тэматычныя і нетэматычныя асновы цяперашняга часу.

Класы дзеясловаў у старажытны перыяд.

Гісторыя трывальна-часавай сістэмы дзеяслова.

Гісторыя формаў цяперашняга (будучага простага) часу. Нетэматычнае спражэнне ў гісторыі беларускай мовы. Гісторыя тэматычнага спражэння. Зліццё тэматычных галосных з асабовымі канчаткамі і формаўтваральнымі суфіксамі. Асаблівасці развіцця формаў тэматычнага спражэння (3-й асобы адзіночнага і множнага ліку і некаторых іншых) у беларускай мове.

Гісторыя формаў будучага часу. Дыферэнцыяцыя часавага значэння формаў цяперашняга часу незакончанага і закончанага трыванняў (марфалагічнае афармленне будучага простага часу). Развіццё фармальных сродкаў (афіксацыі) супрацьпастаўлення значэнняў цяперашняга і будучага простага часу. Дзве складаныя формы будучага часу старажытных усходнеславянскіх дзеясловаў: будучы першы (з інфінітывам) і будучы другі (ранейбудучы), іх значэнне і спосабы выражэння. Канкурэнцыя дапаможных дзеясловаў у спалучэнні з інфінітывам. Захаванне ў гаворках рэштак будучага першага часу з формамі дапаможнага дзеяслова иму. Разбурэнне будучага другога. Замацаванне дапаможнага дзеяслова буду пры інфінітыве і афармленме сучасных форм будучага складанага часу.

Гісторыя формаў прошлага часу. Сістэма формаў прошлага часу ў старэйшых помніках усходнеславянскага пісьменства: формы простыя (аорыст, імперфект) і складаныя (перфект, плюсквамперфект); іх утварэнне, спражэнне, часавае значэнне і адносіны да значэнняў трывання. Праблематычнасць імперфекта як часавай формы ва ўсходнеславянскіх дыялектах. Два рады формаў плюсквамперфекта. Распад старажытнай сістэмы прошлага часу ў сувязі з развіццём адрозненняў закончанага і незакончанага трыванняў. Розны лёс мнагачленнай сістэмы прошлага часу ў кніжнапісьмовай і ў вуснагутарковай мове. Ранняя страта гутарковай мовай простых формаў прошлага часу; сведчанне лінгвістычнай геаграфіі аб завяршэнні перабудовы старажытнай славянскай сістэмы формаў прошлага часу ва ўсходнеславянскіх гаворках да XVII ст. Пашырэнне функцый перфекта і пераўтварэнне форм на -л- ва універсальны выразнік агульнага значэння прошлага часу; сувязь гэтага працэсу са стратай дапаможнага дзеяслова есмь. Здольнасць формаў на -л-, утвораных ад асноў розных трыванняў, выражаць разнастайныя прыватныя значэнні прошлага часу. Гісторыя формаў плюсквамперфекта. Рэшткі яго ў сучасных гаворках і ў беларускай літаратурнай мове.

Гісторыя формаў ірэальных ладоў: загаднага і ўмоўнага.

Гісторыя іменных (неспрагальных) формаў дзеяслова.

Сістэма іменных формаў старажытнага дзеяслова: інфінітыў, супін, дзеепрыметнік; спецыфіка дзеяслоўных катэгорый у сістэме іменных формаў.

Гісторыя формаў інфінітыва і пашырэнне яго функцый.

Гісторыя супіна. Выцясненне яго інфінітывам у канструкцыях са значэннем мэты. Захаванне супіна ў некаторых гаворках.

Гісторыя формаў дзеепрыметніка. Утварэнне і скланенне іменных і займенных дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану цяперашняга і прошлага часу ў старажытных помніках пісьменства. Ужыванне іменных дзеепрыметнікаў незалежнага стану ў прэдыкатыўнай або паўпрэдыкатыўнай функцыі (другараднага выказніка), праблематычнасць атрыбутыўнай функцыі іменных дзеепрыметнікаў на -уч, -ач- ва ўсходнеславянскіх гаворках. Дзеепрыметнікі залежнага стану як асноўны сродак афармлення пасіўных канструкцый (залежнага стану). Захаванне іменных дзеепрыметнікаў залежнага стану ў ролі выказніка ў пасіўных канструкцыях і страта гэтымі дзеепрыметнікамі формаў ускосных склонаў. Пашырэнне займенных дзеепрыметнікаў залежнага стану ў прэдыкатыўнай функцыі ў беларускай мове. Замацаванне іменных дзеепрыметнікаў незалежнага стану ў функцыі другараднага выказніка і паслабленне іх залежнасці ад дзейніка, страта імі формаў словазмянення і пераўтварэнне ў дзеепрыслоўі. Формаўтваральныя і сінтаксічныя рысы дзеепрыслоўяў, абумоўленыя іх гістарычнай сувяззю з дзеепрыметнымі формамі ў паўпрэдыкатыўнай функцыі. Асаблівасці развіцця дзеепрыметных формаў у дзеепрыслоўі ў беларускай мове. Заняпад займенных дзеепрыметнікаў, акрамя форм прошлага часу залежнага стану і незалежнага стану на -л, і абмежаванне іх ва ўжытку. Ад’ектывацыя (пераход у прыметнікі) займенных дзеепрыметнікаў.

9. Прыслоўе. Асаблівасці фарміравання прыслоўя як часціны мовы. Падзел старажытных усходнеславянскіх прыслоўяў паводле ўтварэння і значэння. Ступені параўнання прыслоўяў. Змены ў сістэме прыслоўя на працягу развіцця беларускай мовы.

10. Службовыя словы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) у гісторыі беларускай мовы.

11. Выклічнікі і іх гісторыя.

1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconГісторыя беларускага мовазнаўства вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006
Прыгодзіч М. Р., загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы бду, доктар філалагічных навук, прафесар

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconГісторыя беларускага мовазнаўства вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006
Прыгодзіч М. Р., загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы бду, доктар філалагічных навук, прафесар

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconГісторыя беларусі вучэбная праграма дысцыплины абавязковага кампанента для спецыяльнасці
Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых...

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconВучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Беларускі фальклор: Вучэб праграма для студэнтаў выш навуч устаноў па спец. 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» / аўтар-склад. Р. М....

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconГісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconРускай мовы кантрольная работа па курсу гiстарычнай граматыкi беларускай мовы (для спецыяльнасці д 21. 05. 01 беларуская філалогія, завочная форма навучання) Мінск 2005
Д 21. 05. 01 – беларуская філалогія, завочная форма навучання / аўтар-склад. М.І. Свістунова. – Мн.: Рівш, 2005. – 20 с

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconЗнешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconТыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцІ
Кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconГісторыя Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск \"рівш\" 2006 iconБеларускі дзяржаўны універсітэт зацвярджаю
Славянская міфалогія”: вучэбная праграма для вну па спецыяльнасцях: 1-21 05 01 беларуская філалогія, 1-21 05 02 руская філалогія,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка