Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год




НазваАналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год
Дата канвертавання12.11.2012
Памер158.49 Kb.
ТыпДокументы
Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год

У рабоце МА настаўнікаў філалагічнага профілю прымала ўдзел 11 настаўнікаў. Хочацца адзначыць, што гэта творчы, працаздольны калектыў, дзе кожны імкнецца праявіць свае магчымасці, сваё прафесійнае майстэрства, уменне.

Уся работа настаўнікаў была накіравана на фарміраванне педагагічнага майстэрства, на павышэнне ўзроўню школьнай адукацыі шляхам эфектыўнага функцыянавання вучэбных і факультатыўных заняткаў, на павышэнне ўзроўню школьнай адукацыі праз фарміраванне інфармацыйнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. План работы МА на 2009/10 навучальны год поўнасцю выкананы. Было праведзена пяць пасяджэнняў, накіраваных на стварэнне ўмоў для фарміравання здаровага ладу жыцця, на фарміраванне арфаграфічнай граматнасці ў школьнікаў, на фарміраванне ў настаўніка здольнасці ствараць на аснове дзейснага падыходу атмасферу для натуральнага самавыражэння вучня з улікам яго псіхафізіялагічных асаблівасцей і здольнасцей, на актывізацыю навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў і настаўнікаў, на фарміраванне моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў, культуры вуснага і пісьмовага маўлення, на выкарыстанне сучасных педтэхналогій навучання і выхавання пры выкладанні мовы і літаратуры. На пасяджэннях разглядаліся пытанні, звязаныя з увядзеннем новага правапісу беларускай мовы, падрыхтаваны неабходны матэрыял для абмеркавання і рэалізацыі новых правілаў правапісу, вызначаны шэраг мерапрыемстваў у адпаведнасці з гэтай тэмай. Вялікая ўвага ўдзялялася падрыхтоўцы школьнікаў да тэсціравання, да пісьмовых экзаменаў па мове, абмену меркаваннямі і метадычнымі навінкамі, азнаямленню з новай літаратурай, напрацоўкам па тэмах самаадукацыі. На метадычных аб'яднаннях настаўнікі заўседы выступаюць з паведамленнямі як практычнага плану, так і тэарэтычнага. Выступленні вызначаюцца змястоўнасцю, а таксама у іх назіраюцца і адметнасці ўласнага вопыту. На метадычных аб’яднаннях выступілі настаўнікі Ермашэвіч І.К. (тема «Работа над ошибками – неотъемлемая часть системы обучения языку. Виды работы над ошибками»), Кухар И.В. (тема «Учет психофизиологических особенностей учащихся при построении проекта урока», «Асаблівасці арганізацыі вучэбнага працэсу пры вывучэнні англійскай мовы. Азнаямленне з планам работы настаўнікаў англійскай мовы), Бурка С.Ч. (“Праблема матывацыі вучняў пры арганізацыі навукова-даследчай працы”), КісялевічА.В. (тема “Развитие индивидуальных способностей и качеств личности каждого ребенка»), Ангельская А.А. (тэма “Выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій пры арганізацыі навукова-даследчай работы”), Хаміцэвіч В. В. (тэма “Мониторинг обученности языкам»), Вайцяшонак В.П. (тэма “Арганізацыя навукова-даследчай працы. Афармленне навукова-даследчых прац”), Салагуб В.І. (тэма “Орфографическая грамотность – основной показатель общей грамотности и культуры человека») Аднак засталіся і нявырашаныя праблемы: недастаткова наладжана навукова-даследчая работа, не хапае актыўнасці і цікавасці як з боку настаўнікаў, так і вучняў, неабходна разнастаіць тэматыку такіх прац, а таксама трэба планавацьтакую працу і на ўроках. на працягу навучальнага года, каб выклікаць у школьнікаў інтарэс да даследавання той ці іншай тэмы. Да гэтых праблем неабходна будзе звярнуцца яшчэ раз і разгледзець іх больш дэталева і падрабязна ў наступным навучальным годзе. Неабходна звярнуць увагу і на формы правядзення метадычных аб’яднанняў, іх трэба разнастаіць, выбіраць такія формы, якія б далі магчымасць падзяліцца сваім уласным вопытам, практычным матэрыялам, практычнымі напрацоўкамі. Неаднаразова звярталіся і да вывучэння нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі, інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах РБ, удзяляючы ўвагу такім раздзелам, як “Агульныя палажэнні”, “Патрабаванні да правядзення навучальных і кантрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме”, “Прыкладная колькасць і прызначэнне вучнеўскіх сшыткаў”, “Парадак афармлення і вядзення сшыткаў, афармлення экзаменацыйных работ”, “Парадак праверкі навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ і работ над памылкамі”, “Патрабаванні да афармлення класнага журнала”, “Патрабаванні да вядзення і афармлення дзенніка”. У наступным навучальным годзе патрэбна будзе працягваць работу па вывучэнні нарматыўных дакументаў.

У гэтым навучальным годзе настаўнікі наведвалі інфармацыйны клас школы, удасканальвалі навыкі работы на камп’ютэры, працавалі з ПМК па рускай і беларускай мовах, англійскай мове, складалі разнастайныя тэксты, тэсты для арганізацыі ўрокаў па тэсціраванні. Настаўнікі праводзілі ў пэўных класах урокі з выкарыстаннем камп’ютэра. Пры правядзенні ўрокаў неабходна звяртаць увагу больш на схемы, алгарытмы, ілюстрацыі, табліцы, а не запіс тэксту, дубліраванне падручніка. Кожны з настаўнікаў зрабіў і ўвеў у камп’ютэр папку “Прэзентацыі па мове і літаратуры”.

Настаўнікі мовы і літаратуры прынялі ўдзел у шэрагу конкурсаў: конкурс вершаў аб шкодзе курэння “Трывожная краіна” (Салагуб В.І., Хаміцэвіч В.В.), конкурс сачыненняў “Напішы пісьмо свайму сябру аб тым, як абараніць сябе ад СНІДу” (Салагуб В.І., Хаміцэвіч В.В.), раенны конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. (Салагуб В.І.- 3-е месца, Мінкевіч Т.А.), конкурс віртуальных экскурсій па малавядомых аб’ектах, прысвечаных 65-годдзю Перамогі, раенны конкурс “Мой род, мая сям’я” - 2-е месца ( Бурка С.Ч.), конкурс сачыненняў, прысвечаных 70-годдзю са дня ўтварэння РАУС г. Смаргоні (Ангельская А.А. 1-е месца), прымалі ўдзел у конкурсе “Галасы гісторыі” (Ангельская А.А., Бурка С.Ч.), у творчым конкурсе да 170-годдзя з дня нараджэння Ф.Багушэвіча “Наша мова для нас святая” (Ангельская А.А., Мінкевіч Т.А.), прымалі ўдзел у конкурсе сачыненняў “Прырода роднай зямлі” (Ангельская А.А.), прымалі ўдзел у конкурсе творчых работ “Юный спасатель» (Мінкевіч Т.А.), удзельнічалі ў аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Спасатель глазами детей» (Ермашэвіч І.К.), удзельнічалі ў конкурсе вершаў пра лёс газеты “Чырвоная змена” (Мінкевіч Т.А.), раенны конкурс “Жывыя галасы гісторыі”, прысвечаны 65-годдзю Перамогі – 1-е месца (Мінкевіч Т.А.), прынялі ўдзел у раенным конкурсе “Здаровы лад жыцця” – стварэнне прэзентацыі (Кухар І.В.), удзельнічалі ў конкурсе «Буслік» па беларускай мове і ў конкурсе «Журавлик» па рускай мове, а таксама ў конкурсе «Лингвистёнок» па англійскай мове. Прымалі ўдзел у літаратурным конкурсе “Как достойные условия труда могут изменить жизнь в обществе». (Радзько В.М.). Прымалі ўдзел у фестывалі «Фэст» - 2-е месца (Бурка С.Ч.) У рамках школы з мэтай пашырэння цікавасці да твораў беларускіх і рускіх пісьменнікаў быў праведзены конкурс дэкламатараў твораў, прысвечаных тэме вайны.

Настаўнікі мовы і літаратуры займаліся даследчай працай. Гэта і Ермашэвіч І. К (тема исследования «Использование фразеалогизмов в романе М.А. Шолохова «Поднятая целина»), Ангельская А. А. і Бурка С.Ч. (тэма “Сэнсавыя адносіны ў складаных сказах рознага тыпу ў форме прыказак і прымавак”, 3-е месца), Мінкевіч Т.А (тэма “Фразеалагізмы ў празаічных творах часопіса “Полымя”за II паўгоддзе 2008 года” -3-е месца, дыплом 1-й ступені ў часопісе “Роднае слова”), Вайцяшонак В.П. (тэма “Абрад вяселля: традыцыі і мясцовыя асаблівасці на Смаргоншчыне” 3-е месца), Кухар І.В. (тэма «Британские и белорусские традиции и праздники: различие и сходство»), Дарашкевіч І.В. (тэма “Неалагізмы ў творах беларускіх пісьменнікаў, надрукаваных у часопісе “Маладосць” – дыплом часопіса “Роднае слова”). На школьнай канферэнцыі ў гэтым навучальным годзе па навукова- даследчай працы выступілі вучні з новымі работамі па новых тэмах: “Асаблівасці святкавання Грамніц на Смаргоншчыне” (Ангельская А.А.), “Мой род, мая сям’я” (Бурка С.Ч.), “Англоязычные заимствования в русском языке» (Кухар И.В.), «Афоризмы в комедии А. Грибоедова «Горе от ума» (Сологуб В.И). Работы адпраўлены на раенны конкурс. Аднак гэта работа патрабуе большай да сябе ўвагі, пашырэння тэматыкі і больш актыўнай дзейнасці з боку настаўнікаў і вучняў.

На працягу навучальнага года кожны настаўнік працаваў над тэмай па самаадукацыі “Выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій на ўроках мовы і літаратуры”. Была праведзена работа па стварэнні і зборы тэарэтычнага матэрыялу, а таксама і па стварэнні ўмоў па ўкараненні элементаў непасрэдна на ўроку. Праца па тэме самаадукацыі вялася ў адпаведнасці з састаўленым планам. Па-першае, была падабрана адпаведная літаратура, праведзена сістэматызацыя вывучаемага матэрыялу, па-другое, былі вызначаны мэты і задачы камп’ютэрных урокаў, колькасць урокаў, час, які неабходна адвесці на заняткі за камп’ютэрам, па-трэцяе, разгледжаны віды працы за камп’ютэрам на пэўных этапах урока: кантроль ведаў, тлумачэнне новага матэрыялу (мультымедыа –ўрок, прэзентацыя). Да ўрокаў па мовах і літаратуры былі створаны прэзентацыі ў розных класах, а таксама апорныя схемы, табліцы. Праверка ведаў школьнікаў праводзіцца па праграме “Школьный наставник” У праграму “Знак” заносілі тэсты па тэме “Правапіс апострафа і мяккага знака” (настаўнік Мінкевіч Т.А.) . На адным з метадычных школьных пасяджэнняў была зроблена справаздача ў форме прэзентацыі па гэтай тэме У яе састаўленні прымалі ўдзел настаўнікі Хаміцэвіч В.В., Ангельская А.А., Кухар І.В. У справздачы сістэматызаваны тэарэтычны матэрыял, а таксама звернута ўвага на практычнае выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій на ўроках, адзначаны недахопы ў працы па выкарыстанні ПМК. У гэтым навучальным годзе кожны настаўнік выбраў новую тэму па самаадукацыі.

Кожны год вучні нашай школы ўдзельнічаюць у раенных алімпіядах па мовах У гэтым годзе больш увагі ўдзялялася працы з адоранымі вучнямі праведзена школьная прадметная алімпіяда, арганізаваны заняткі з вучнямі, якія прымалі ўдзел у раеннай алімпіядзе, арганізаваны і праведзены конкурсы-алімпіяды па рускай мове і беларускай мове “Журавлик” і “Буслік”.І хоць есць нядрэнныя вынікі (перамога вучняў настаўнікаў Мінкевіч Т.А., 1-е месца, Хаміцэвіч В,В. - на раеннай алімпіядзе 1-е месца, удзел у абласной, Салагуб В.І. 3-е месца 7 клас, падзяка, Кухар І.В. – англійская мова - грамата ў вобласці аўдзіравання), але неабходна адзначыць і прычыны непаспяховасці нашых вучняў на прадметных раенных алімпіядах. Па-першае, гэта несістэмная праца, бо найчасцей падрыхтоўка да алімпіяды праводзіцца напярэдадні , таму адчуваецца недахоп часу ў падрыхтоўцы, па-другое, самі вучні не вельмі зацікаўлены прадметамі, што не выклікае інтарэсу да авалодання ведамі, па-трэцяе, патрабуецца яшчэ і мець вучням здольнасці, каб падрыхтавацца да такіх спецыфічных конкурсаў, як водгук і вуснае выказванне, дзе вучань павінен умець гаварыць, лагічна будаваць свае выказванне, ведаць тэорыю літаратуры, нават мець паэтычныя здольнасці. Шмат увагі патрабуецца аддаць і на выпрацоўку граматнасці. Таксама трэба і псіхалагічна рыхтаваць навучэнцаў да ўдзелу ў алімпіядах, бо многія губляюцца, не ўмеюць сабрацца, што прыводзіць да негатыўных вынікаў. Есць праблемы ў працы з адоранымі децьмі і ў настаўнікаў англійскай мовы., дзе таксама існуе свая спецыфіка ў падрыхтоўцы. Аднак неабходна ўлічыць усе складанасці, прааналізаваць недахопы і ў наступным навучальным годзе займацца з адоранымі вучнямі, арыентуючыся на поспех. Есць праблемы ў падрыхтоўцы вучняў 9-х класаў да алімпіяды па рускай і беларускай мовах Тут увагу трэба звярнуць на выпрацоўку граматнасці , напісання водгуку і подрыхтоўцы вуснага выказвання. Гэтым відам конкурсу неабходны сістэмны падыход і сумесная карпатлівая праца вучняў і настаўнікаў. Водгук даволі складаны конкурс .Тыповыя недахопы – недастаткова робяцца вучнямі назіранні над моўнымі асаблівасцямі тэксту, найчасцей моўныя назіранні перарастаюць у пералік сінонімаў, метафар, параўнанняў безадносна да той думкі, якую яны акцэнтуюць у тэксце, не хапае сцісласці, канкрэтнасці, дакладнасці. Ёсць праблемы і ў падрыхтоўцы вуснага выказвання, у якім тыповымі недахопамі з’яўляюцца: манатоннасць маўлення, працяглыя паўзы, неапраўданыя паўторы, нерасчляненасць тэксту (фразы ідуць адна за адной, без паўз, без выразнага інтанацыйнага афармлення сказаў), незавершанасць асобных фраз і выказвання ў цэлым, няўменне цікава падаць нават матэрыял, якім добра валодаюць. Неабходна на ўроках мовы і літаратуры рэгулярна ацэньваць вусныя адказы вучняў, выпрацоўваць у іх навыкі самскантролю за мовай, па магчымасці практыкаваць ацэньваць вучнямі адказ аднакласнікаў.

На кафедры, безумоўна, пастаянна ішоў абмен вопытам, арганізоўваліся кансультацыі па розных праблемных пытаннях выкладання мовы і літаратуры, ішло абмеркаванне новых педтэхналогій, азнаямленне з новай метадычнай літаратурай, новымі творамі пісьменнікаў. Кожны настаўнік наведваў адкрытыя ўрокі не толькі сваіх калег-філолагаў, а і настаўнікаў другіх спецыяльнасцей. У гэтым годзе давалі адкрытыя ўрокі да педсаветаў, раенных метадычных аб’яднанняў:: адкрыты ўрок для маладых спецыялістаў па тэме “Азначальныя займеннікі” ў 6-м класе (Бурка С.Ч.), адкрытыя факультатыўныя заняткі: 10 клас - тема «Артикль с географическими названиями» (Кухар И.В.), 6 клас – тэма “Лік назоўнікаў” (Бурка С,Ч.), 6 клас – тэма “Асаблівасці ўжывання ў тэкстах назоўнікаў агульнага роду” (Ангельская А.А.), 9 клас – тэма “Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе” (Мінкевіч Т.А.), 8 клас – тэма “Не з часцінамі мовы” (Хаміцэвіч В.В.), 8 клас – тэма «Культура речевого общения» (Радзько В.М.), Салагуб В.В. – тэма «Чередование гласных в корне слова». Кухар І.В. выступала з пытаннем “Сучасныя педагагічныя тэхналогіі, актыўныя формы работы як асноўны сродак інтэнсіфікацыі вучэбнага працэсу, росту пазнавальнай актыўнасці вучняў”, праводзіла адкрытыя ўрокі па англійскай мове з выкарыстаннем ІКТ ў лістападзе 2009г.

Усе настаўнікі кафедры вялі факультатывы, праграма па якіх поўнасцю выканана, індывідуальныя заняткі, дзе пашыралі веды вучняў, узмацнялі іх цікавасць да мовы. Такія настаўнікі, як Хаміцэвіч В.В., Мінкевіч Т.А., Салагуб В.І., Ангельская А.А., Ермашэвіч І. К., вялі і платныя паслугі па сваіх прадметах. У гэтым навучальным годзе было арганізавана і рэпетытарства з вучнямі выпускных класаў. ( настаўнікі Хаміцэвіч В.В., Ангельская А.А., Мінкевіч Т.А.) Вучні на дадзеных занятках маглі з дапамогай настаўніка ліквідаваць прабелы ў ведах, сістэматызаваць матэрыял, удасканаліць свае веды.

На базе школьнага музея праводзіліся музейныя ўрокі, а таксама настаўніца Бурка С.Ч. распрацавала экскурсію”Ганчарства на Смаргоншчыне” што дало магчымасць многім вучням яшчэ бліжэй пазнаць свой край.

На жаль, не ўсе настаўнікі маглі наведваць метадычныя раённыя аб’яднанні. Таму на кафедры былі арганізаваны гадзіны справаздачы, дзе настаўнік, які наведваў раённыя аб’яднанні, мог падзяліцца ўбачаным, новай інфармацыяй, нейкімі карыснымі навінкамі. На раенных метадычных аб’яднаннях настаўнікі нашай школы прымаюць актыўны ўдзел, выступаюць з паведамленнямі (Мінкевіч Т.А. “Спецыфіка вывучэння аглядных тэм па беларускай літаратуры”, “Методыка падрыхтоўкі да ЦТ (з вопыту работы)”, Бурка С.Ч. “Агляд навінак метадычнай літаратуры”, Хаміцэвіч В.В. “Арганізацыя праектнай дзейнасці навучэнцаў”). Шмат увагі калектыў кафедры мовы і лттаратуры аддае самаадукацыі. Кожны настаўнік выпісвае прадметныя часопісы, цікавіцца метадычнымі навінкамі, пастаянна сочаць настаўнікі і за новымі творамі пісьменнікаў. Таксама кожны настаўнік удзельнічае ў падрыхтоўцы кабінетаў мовы і літаратуры да навучальнага года, працуе па вызначанай тэме, праблеме ў сваёй педагагічнай дзейнасці . Кожны год настаўнікі рыхтуюць матэрыялы для правядзення школьных алімпіяд у 5-11 класах. Матэрыялы алімпіяд захоўваюцца ў кабінетах мовы і літаратуры. Для паспяховай здачы экзаменаў па беларускай і рускай мовах для вучняў 9-ых і 11-ых класаў былі распрацаваны памяткі аб падрыхтоўцы да напісання пераказу і дыктантаў (настаўнікі Хаміцэвіч В.В., Мінкевіч Т.А., Ангельская А.А., Салагуб В.І..).

На кафедры есць і маладыя спецыялісты, якія патрабуюць да сябе ўвагі з боку больш вопытных настаўнікаў. Працу з маладымі спецыялістамі на працягу года арганізоўвала настаўніца англійскай мовы Кухар І.В. Яна наведвала ўрокі маладых спецыялістаў Кісялевіч А.В. і Радзько В.М., Гурскай А.П. праводзіла разам з імі аналіз урокаў, звяртаючы ўвагу на недахопы, дапамагала ім у планаванні ўрокаў, складанні канспектаў. Са свайго боку маладыя спецыялісты наведвалі ўрокі настаўнікаў сваей школы і іншых з мэтай набыцця вопыту. Маладыя спецыялісты - настаўнікі творчыя, актыўна прымалі ўдзел у конкурсах, асабліва настаўнік англійскай мовы Радзько В.М. Аднак маладым спецыялістам неабходна больш увагі ўдзяляць методыцы правядзення ўрокаў, а таксама і дысцыпліне вучняў на ўроках.

Выкладанне англійскай мовы патрабуе да сябе большай адказнасці і падрыхтаванасці, бо гэтага вымагае спецыфіка выкладання гэтага прадмета. Многія праблемы, пытанні абмяркоўваюцца групай настаўнікаў англійскай мовы: кантроль гаварэння, пісьма, чытання і граматыкі. Гэтай групай былі абмеркаваны і асаблівасці выкладання англійскай мовы.

Аднак, на жаль, у працэсе работы засталіся нявырашаныя пытанні, задачы, праблемы, над якімі калектыў метадычнага аб’яднання філалагічнага профілю будзе працаваць у далейшым. Настаўнікам мовы і літаратуры неабходна больш увагі ўдзяляць павышэнню моўнай культуры вучняў, самастойнай дзейнасці вучняў на ўроку, такой праблеме, як эфектыўнасць урока, улічваць пастаянна індывідуальныя здольнасці школьнікаў і працаваць над іх развіццём.


План правядзення пасяджэнняў метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры

Пасяджэнне №1, жнівень

Форма работы: інструктыўна-метадычнае пасяджэнне

Тэма: Нарматыўнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне прадметаў “Беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура”, “Англійская мова”

Мэта: павышэнне тэарэтыка-метадычнага ўзроўню і кваліфікацыі настаўнікаў, вызначыць асноўныя накірункі работы на новы навучальны год.

1. Падвядзенне вынікаў работы МА за мінулы навучальны год.

Ангельская А. А.

2. Знаёмства і абмеркаванне метадычных рэкамендацый МА РБ на новы навучальны год.

Мінкевіч Т. А., Хаміцэвіч В.В.

3. Вызначэнне асноўных накірункаў работы на 2010/ 11 навучальны год.

АнгельскаяА.А.

4. Аналіз вынікаў маніторынгу вучэбнай дзейнасці за 2010/11 навучальны год.

Ангельская А.А.

5. Размеркаванне школьнага кампанента.

6. Арганізацыя работы з адоранымі вучнямі, камплектаванне груп дзяцей, якія ўдзельнічаюць у алімпіядах, навукова-даследчай працы.

7. Абмеркаванне накірункаў работы па рэалізацыі Плана мерапрыемстваў ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №6 г.Смаргонь”па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы на 2010-2011 нав. год


Літаратура

1. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні беларускай мовы і літаратуры ў 2010/2011 навучальным годзе”. Настаўніцкая газета, 2010г.

2. Инструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь «О преподавании учебных предметов «Русский язык» и «Русская литература» в 2010/2011 учебном году». Настаўніцкая газета, 2010г.

3. Закон Республики Беларусь от 13.07.1998 года № 187-3 «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О языках в Республике Беларусь».

4. Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам “Белорусский язык”, “Белорусская литература” Сборник нормативных документов, 2010г., “Русский язык”, “Русская литература”, Сборник нормативных документов, 2010.

5. Iнструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь. Зацверджана Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь от 1.09.2010г. №65 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Республікі Беларусь).

6. Праграма сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі на.вучання Беларуская мова. 2010

7. Праграма сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура, 2010

8. Праграма сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі на.вучання . Руская мова. 2009

9. Праграма сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання. Руская літаратура, 2009

10. М.Запрудскі, А.Дабрынеўская. Арганізацыя факультатыўных заняткаў ў 11- гадовай школе. 2008

11. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск, 2008. НЦПІ РБ.

12. Інтэрнэт – рэсурсы:

http://adu.by

www.lib.ru

www.ilibrary.ru

www.big-library.info

Нацыянальная бібліятэка Беларусі: http://hlb.by

Газета “Літаратура і мастацтва”: www.lim. by


Пасяджэнне № 2 , лістапад

Форма работы: педагагічны марафон

Тэма: Пераемнасць у навучанні пачатковай і сярэдняй школы

Мэта: вызначэнне псіхолага-педагагічных і прадметна-метадычных праблем па пераемнасці ў навучанні, абмеркаванне стану падрыхтаванасці школьнікаў да навучання ў сярэднім і старэйшым звяне, выпрацоўка мер па ліквідацыі цяжкасцей пераходу.

1. Пераходы ўзроставыя і адукацыйныя.

Ангельская А.А., Агароднік А.В.

2. Пераемнасць у змесце і методыцы навучання.

Салагуб В.І., Цярэшка І.І., Шчасная С.І.

3. Маніторынг як сродак упраўлення якасцю навучання.

Мінкевіч Т.А., Сярпейка А.Ю.

4. Асаблівасці выкладання прадметаў у пачатковай школе і сярэдняй школе.

Паўлейна Л.І., Хаміцэвіч В.В.


Літаратура

1. Базай Е. Ориентир – непрерывность и преемственность образования. Учитель, - 2003. - № 6. – С.16.

2. Преемственность и перспективность в обучении русскому языку. А.Н. Матвеева. – М. Просвещение, 1982

3. Цукерман Г.А. Переход из начальной школы в среднюю как психологическая проблема. Вопросы психологии. – 2001. - № 5. – С. 19.

4. Чеченкова М.В.. Преемственность в обучении. Завуч. – 2004. - № 3. – С. 120


Метадычнае аб’яднанне

Пасяджэнне № 3, студзень

Форма работы: творчая лабараторыя

Тэма: Інавацыйныя падыходы да выкладання беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры ў сучаснай школе.

Мэта: вызначыць накірункі па забеспячэнні якаснай арганізацыі выкладання вучэбных прадметаў на аснове інавацыйных падыходаў у адукацыйным працэсе

1. Выкарыстанне мнагамернай дыдактычнай тэхналогіі на ўроках мовы і літаратуры, факультатыўных занятках.

Дарашкевіч І.В.

2. Выкарыстанне мультымедыа на ўроках мовы і літаратуры. (Адукацыйны праект).

Хаміцэвіч В.В.

3. Інтэрактыўныя метады як сродак павышэння матывацыі ў навучанні.

Салагуб В.І.

4. Мадэліраванне і самааналіз сучаснага ўрока мовы і літаратуры.

Ангельская А.А.

Літаратура

1. Н.И. Запрудский, Современные образовательные технологии, Минск. 2010г.

2. Полат Е.С. Новые педагогические и информационные технологии в системе образования.


Пасяджэнне № 4, сакавік

Форма работы: семінар-практыкум

I. Тема: Мониторинг качества подготовки учащихся по предметам

Цель: определить уровень обученности учащихся по предметам и их оценка; проанализировать результаты мониторинговых исследований.


  1. Основные компоненты мониторинга

Ангельская Е.А.

  1. Уровни обученности учащихся по белорусскому языку, русскому языку, белорусской литературе, русской литературе и их оценка

Минкевич Т.А., Хамицевич В.В.

  1. Перспективы мониторинга учебной деятельности учащихся

Дорошкевич И.В.

4. Материалы для мониторинга результатов учебной деятельности учащихся

по предметам.

Сологуб В.И., Ермошевич И.К.

Литература

    1. Петрова В.Н. Педагогическое сотрудничество или Когда нравиться учиться и учить.

    2. Полат Е.С. Новые педагогические и информационные технологии в системе образования.

II. Особенности организации учебной деятельности учащихся при подготовке к предметным олимпиадам.

Дорошкевич И.В., Ангельская Е.А.


Пасяджэнне № 5, май

Форма работы: панарама вопыту

Тэма: Творчыя справаздачы, рашэнні, знаходкі

Мэта: зрабіць аналіз стану выкладання мовы і літаратуры, шляхоў і мер паляпшэння якасці навучання, выхавання і развіцця вучняў, вызначыць накірункі работы на новы навучальны год, падзяліцца вопытам у арганізацыі самастойнай адукацыі

1. Справаздача “Аб выкладанні мовы і літаратуры ў 2010/11 навучальным годзе”.


Ангельская А. А.

2. Накірункі работы на новы навучальны год.

3. Аналіз работы за навучальны год па тэмах самаадукацыі.

Літаратура:

1.Настаўніцкая газета, 13, 15 ліпеня 2010г.

2.Праграмы па мове і літаратуры, 2009 г.

3. М.В.Жуковіч. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры., 2007

4. С. І. Цыбоўская. Настольная кніга настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Мн, 2009

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла на 2012/2013 навучальны год Кіраўнік метадычнага аб’яднання
Стварэнне цэласнай сістэмы педагагічнай дзейнасці, накіраванай на самаактуалізацыю вучня І прафесійны рост настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага...

Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыкла на 2012 /2013 навучальны год Кіраўнік метадычнага аб’яднання
Тэма: Нарматыўнае прававое І вучэбна – метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў 2012/ 2013 навучальным годзе

Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы медыка-псіхалагічнага факультэта уа "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" на 2010/2011 навучальны год аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год
Аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год

Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў І выхавацеляў дашкольнай установы на 2011/2012 навучальны год Занятак №1
Тэма: Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2011/2012 навучальным годзе

Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год iconПлан работы прадметнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў-дэфектолагаў Кіраўнік ма— Маркевіч М. С. Дуа"ВаверскаяСШ" 2011 год Спіс настаўнікаў, якія ўваходзяць у ма настаўнікаў пачатковых класаў
Баглай Данута Феліксаўна, настаўнік пач класаў, выш адук., выш катэгорыя, стаж 35 гадоў

Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Грыцкевіцкая сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год
Дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцкевіцкая сярэдняя школа” на 2012/2013 навучальны год

Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год iconАналіз работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры за 2010/2011 навучальны год
Метадычная мэта: укараненне ў практыку работы настаўнікаў-філолагаў сучасных адукацыйных тэхналогій: тэхналогія крытычнага мыслення,...

Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год iconЗацверджана на пас я дж э нн І метадычнага савета ад 09. 2012г. Старшыня мс г.І. Козел План работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў
Навукова-метадычныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дашкольнай І пачатковай адукацыі ў 2012/2013 н г

Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Міхалішкаўскай сш на 2010-2011 нав год
Фарміраванне навукова-творчага патэнцыялу асобы вучня І настаўніка ў кантэксце павышэння якасці адукацыі І самаадукацыі

Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, сппс "гармонія" на 2010 2011 навучальны год Установа адукацыі
З мэтай арганізацыі работы па павышэнню тэарэтычнага І практычнага ўзроўню педкалектыва школы, забеспячэння выканання адзіных прынцыповых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка