Хто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў?




НазваХто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў?
Дата канвертавання11.11.2012
Памер42.32 Kb.
ТыпВопрос
Хто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў?


Паводле Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя, тысячы людзей заўчасна паміраюць ад сардэчных хваробаў, выкліканых узьдзеяньнем падвышанага ўзроўню шуму. Як кажуць дасьледчыкі, летась толькі Вялікай Брытаніі ад каранарных захворваньняў сэрца памерлі болей за 100 тысяч чалавек, зь іх 3 тысячы сталі ахвярамі пастаяннага шумавога ўзьдзеяньня. У Беларусі магчымасьць лятальнага зыходу ад “шумавой траўмы” пакуль ня вывучана, аднак з кожным годам жыхары гарадоў адчуваюць усё большы дыскамфорт ад новай навалы, што прыносіць з сабой тэхнічны прагрэс. Ігар Карней.


Як паведамілі ў аддзеле камунальнай гігіены Менскага гарадзкога цэнтра гігіены і эпідэміялёгіі, праблема шумавога ўзьдзеяньня настолькі сур’ёзная, што маніторынг шумнасьці цяпер вядзецца амаль на сотні пунктах у праблемных месцах сталіцы – гэта ўдвая болей, чым у 2005-м. Высновы спэцыялістаў: асноўныя крыніцы шуму ў горадзе -- аўтамабільны і рэйкавы транспарт, аэрапорт, прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы, камунікацыі.


Шумавы лідэр – вуліца Маскоўская


У Менску найбольш нездавальняючая сытуацыя паводле ўзроўню шумавой забруджанасьці ў межах вуліцы Маскоўскай: эквівалентны ўзровень перавышаны на 18 дэцыбэлаў (дБ) і складае 78 дБ, што болей, чым дзённая доза шумавога выкіду блізу аэрапорта “Менск-1”. Гэтаксама ў чорным сьпісе ня лепшых для пражываньня месцаў праспэкты Незалежнасьці і Машэрава (па 17 дБ), Партызанскі праспэкт (14 дБ) і вуліца Аранская (14 дБ.


Ільвіную долю ў шумавую загрузку гарадоў даюць аўтамабілі. Як кажа кіраўнік Асацыяцыі кіроўцаў і ўладальнікаў аўтатранспарту Алег Маркевіч, Беларусь у ліку лідэраў паводле тэмпаў аўтамабілезацыі ў Эўропе. Аднак вялізная колькасьць патрыманых машын шкодзіць як экалёгіі, так і шумавому фону. Да таго ж, як лічыць спадар Маркевіч, спробы перасадзіць беларусаў на іранскія легкавікі, выпуск якіх ужо пачаты, і кітайскія, якія пачнуць рабіць неўзабаве, не дадасьць праблеме пазытыўнага зруху – гэтыя машыны ад пачатку маральна састарэлыя:


“Справа ў тым, што нават па таксычнасьці выкідаў, па ўзроўню шумнасьці яны павінны адпавядаць хоць бы “Эўра-3”, “Эўра-4”. Таму што Менск ўжо задыхаецца ад газаў і глохне ад шуму. Менск – гэта сталіца ў цэнтры Эўропы. І мы павінны арыентавацца на самае лепшае і “прасунутае”. А мы чамусьці адрынулі прапановы таго ж “Фольксвагену” зьбіраць тут машыны, якія вельмі блізкія нашаму народу, бадай, гэта самая папулярная машына. Тую ж “Шкоду”, якая ўваходзіць у канцэрн “Фольксваген”. Вось такія трэба машыны зьбіраць – простыя, эканамічныя”.


Менчукі наракаюць не на самалёты, а на цеплатрасы


Між тым, як кажа загадчык аддзяленьня камунальнай гігіены Менскага гарадзкога цэнтра гігіены і эпідэміялёгіі Іван Вайтовіч, жыхары сталіцы наракаюць нават не на аўтамабілі, а на пастаяннае “гудзеньне” сваіх дамоў:


“Калі прааналізаваць звароты грамадзянаў, зьвязаныя з дрэннымі ўмовамі пражываньня з-за шуму, то дзесьці 60% скаргаў – на ўбудаваныя аб’екты ў дамах. А менавіта – на цеплавузлы. На транспарт – нашмат меней. Найбольш скаргаў на прыстасаваньні рэгуляваньня ў ацяпляльных сыстэмах. То бок, гэта трубы плюс абсталяваньне: насосы, аўтаматы, якія рэгулююць напор. Пытаньні ў асноўным здымаюцца шляхам шумаізаляцыі на такім цеплавузьле ці настройкай абсталяваньня. Атрымліваючы скаргі і адзначаючы падчас вымярэньняў перавышэньне, санслужба накіроўвае прадпісаньне арганізацыі, якая эксплюатуе дом, і яна абавязаная выканаць шумаізаляцыйныя працы”.


Колісь асноўны ўнёсак у шумавы стан горада аказваў аэрапорт “Менск-1”: пралёт самалёта над жылымі кварталамі перавышаў дапушчальныя значэньні ў эквівалентным узроўні на 24 дБ. Аднак абмежаваньні на прыём у Эўразьвязе самалётаў, не адпаведных паказьнікам экалёгіі і шумнасьці, заўважна выправілі сытуацыю. Як кажа спадарыня Ірына, якая жыве побач з аэрапортам на вуліцы Чкалава, ёсьць месцы, у параўнаньні зь якімі менскі аэрапорт падасца “ціхім”:


“Найперш, яны цяпер адсюль пераважна лётаюць па ўнутраных лініях, на невялікіх самалётах, якія на моцна шумяць. А вось вялікія, натуральна, шумяць істотна. Дык цалкам натуральна, што ім у Эўропе забаранілі лётаць... Але цяперашнія самалёты моцна не дапякаюць. Дарэчы, я ведаю, што, прыкладам, у Адлеры аэрапорт гэтаксама разьмешчаны ў самым цэнтры горада. Там у мяне сяброўкі каля аэрапорту жывуць, дык там немагчыма нават размаўляць калі ўзьлятаюць ці сядаюць самалёты. А тут ужо нічога...”.


Ня выключана, што ў хуткім часе самалёты менчукоў дапякаць увогуле перастануць: на рашэньне ўраду і аэрапорт, і структуры авіярамонтнага заводу будуць перанесеныя за рысы Менска.


Як дасягнуць шумаабароннага эфэкту


Адна з найгоршых акустычных сытуацый -- у жылых дамах старой забудовы абапал трамвайных пуцей. Усё часьцейшыя скаргі жыхароў на немагчымасьць суседзтва з трамвайнымі артэрыямі вымусілі транспартнікаў удасканаліць канструкцыі трамвайнага палатна. Па новай тэхналёгіі ўжо праведзеная рэканструкцыя часткі трамвайных пуцей па вуліцах Пляханава і Далгабродзкай.


Ці можна змагацца з праблемай звышшумнасьці? Як кажуць спэцыялісты, часткова яна ўжо вырашаецца праз зьніжэньне патоку грузавога транспарту па гарадзкіх магістралях і праз пераразьмеркаваньне патоку на кальцавую дарогу. Летась нязначна, але зьнізілася шумавая нагрузка на праспэкце Незалежнасьці (ад перавышэньня ў эквівалентным узроўні на 15 дБ у 2004 годзе да 7 дБ -- у 2006-м). Станоўчая дынаміка на зьмяншэньне шумнасьці гэтаксама на вуліцах Няміга, Жукоўскага, Кахоўская, Несьцерава.


Падчас выкананьня капітальнага рамонту жылых дамоў і пры новым будаўніцтве праектныя арганізацыі мусяць улічваць акустычную сытуацыю. Перадусім, усталёўваць аконныя блёкі з “шумаабаронным эфэктам”.

Вядучаму. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя вывучае наступствы ўзьдзеяньня шумавога забруджаньня на здароўе людзей ад 2003 года. Паводле экспэртаў, ў 2% жыхароў Эўропы шум выклікае парушэньні сну. У 3% выпадкаў шумавое ўзьдзеяньне прыводзіць да захворваньня, пры якім назіраецца пастаяннае адчуваньне шуму ў вушах. Іншыя нэгатыўныя эфэкты маюць яшчэ 15% дасьледаваных.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Хто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў? iconДажынкі" І трансфармацыя беларускіх гарадоў"
Лятучы ўніверсітэт І міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” І трансфармацыя беларускіх гарадоў”,...

Хто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў? iconХто шуміць у беларускіх гарадах?
У беларусі магчымасьць летальнага зыходу ад “шумавой траўмы” пакуль ня вывучаная, аднак з кожным годам жыхары гарадоў адчуваюць усё...

Хто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў? iconХто шуміць у беларускіх гарадах?
У беларусі магчымасьць лятальнага зыходу ад “шумавой траўмы” пакуль ня вывучана, аднак з кожным годам жыхары гарадоў адчуваюць усё...

Хто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў? iconЗабруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя
Паводле Цэнтру маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Беларусі, асноўнай крыніцай шкодных выкідаў у беларускіх гарадох зьяўляецца аўтатранспарт...

Хто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў? iconАд савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках?
Хто харчуецца у сталоўках? Якое там мэню? Ці зьмяніліся сталоўкі з савецкіх часоў. Наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі наведаў сталоўку...

Хто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў? iconТэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока
Мэты ўрока: 1 сфарміраваць агульнае ўяўленне аб сярэдневяковым горадзе, пазнаёміць са знешнім выглядам гарадоў, шляхамі ўзнікнення,...

Хто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў? iconЯгора Новікава "Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя"
Ягора Новікава “Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя”. Дасьледаваньне аналізуе розныя бакі вайны І можа быць...

Хто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў? iconГэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у
Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у маляўнічым кутку Беларусі, у вярхоўі Немана,...

Хто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў? iconВыкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных
Запрашаюцца прыняць удзел у апытанні не толькі тыя, хто стала карыстаецца беларускай мовай з ранняга дзяцінства, але таксама І тыя,...

Хто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў? iconВыкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных
Запрашаюцца прыняць удзел у апытанні не толькі тыя, хто стала карыстаецца беларускай мовай з ранняга дзяцінства, але таксама І тыя,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка