Гутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй




НазваГутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй
Дата канвертавання11.11.2012
Памер24.79 Kb.
ТыпДокументы
Начная аблога 30 жніўня


На форумах парталу TUT.by гутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні:


“Дзякуй табе за стабільнасьць і росквіт, за тое, што запусьціў заводы і сельскую гаспадарку, за тое, што, нягледзячы на няспынныя кепствы ворагаў, нікому не аддаеш “хрустальнага сасуда”.


“Знайшлі чым ганарыцца. На працоўным месцы дзень нараджэньня. Ні сяброў, ні сям’і”.


“Ага, сядзіць цяпер Аляксандар Рыгоравіч за працоўным сталом, чытае ахмадзінэжадаўскія, чавэскія віншавальныя тэлеграмы і ў замілаваньні сьцірае сьлязу”.


“А што яму зычыць, ён сам сабе ўжо назычыў. І вось што я знайшоў у “Вікіпэдыі” – ягоныя ўзнагароды і званьні. Ордэн “За заслугі перад Айчынай” ІІ ступені (Расея, 2001), ордэн Хасэ Марці (Куба, 2000), ордэн Рэвалюцыі (Лібія, 2000)... Згадваецца дзядуля Брэжнеў. А сям’і няма, і гэта кепска”.


Аляксандар Брэчак у сваім блогу на сайце www.telegraf.by зьвяртаецца да тэмы магчымага ўвядзеньня ў Беларусь ядзернай зброі:


“У бабруйскіх газэтах, напрыклад, нядаўна пісалі: “Ужо больш за тры гады таму пачаліся працы для аднаўленьня ўзьлётна-пасадкавай паласы: на 3-кілямэтровай паласе ўкладзена болей за тысячу плітаў вагой 6,5 тонаў кожная, адмысловай мастыкай заштукаваны швы паміж імі. Пракладзены новыя лініі сувязі, тэрыторыя абнесеная агароджай... На сёньня бабруйскі аэрадром здольны прымаць самалёты любога тыпу”...


Як усім вядома, да 1994 году ў Бабруйску базаваліся самалёты далёкай авіяцыі, здольныя несьці на сваім борце ядзерную зброю. Трынаццаць год мінула з таго часу, як беларусы апошні раз пачулі роў расейскіх атамных бамбавікоў, якія ўздымаліся ў паветра, але, як выявілася, адлятаючы назаўсёды, яны абяцалі вярнуцца... Ёсьць вялікія падазрэньні – яны вяртаюцца, і не на адзін толькі бабруйскі аэрадром”.


У суполцы “Жывога журналу” minsk_by зьявіўся фатаздымак нечага падобнага да роварнай стаянкі ва ўнівэрсытэцкім гарадку БДУ. На думку ўдзельнікаў суполкі, выглядае стаянка “несалідна й не блішчыць”.


А на форумах сайту Litara.net беларускія літаратары-мужчыны абураюцца тым, што пішуць у сваіх сеткавых дзёньніках літаратаркі-жанчыны.


Ананімны камэнтатар піша: “Зайшоў па адрасах. Божа мой, якая несупынная плынь сьвядомасьці, якая непрыхаваная графаманія й словаблудзтва ў запісах нашых жанчын-літаратараў! Годзе, калі гэтым блазнаваньнем займаюцца Кустава й Бязьлепкіна. Дык і сталы крытык Кісьліцына туды ж. Усё, што ўлезе ў хваравітую фантазію, любое жаночае трызьненьне – усё сьцярпіць любімы і бязьмежны ЖЖ. Вось дзе геніяльная прыдумка сучаснасьці (ЖЖ) –гасіць хаатычную графаманію й аблягчаць працу рэдактараў тоўстых часопісаў (у сэнсе думаць, як такое адшыць, не пакрыўдзіўшы якую паненку). З мужыкоў цікавыя запісы прачытаў толькі ў філёзафа Дубаўца. Жах!


Вось вам пэрліна ад Куставай:


“Калі вылашчыш першы радок,

узмужнее радок сагрэты.

Як ля ўлоньня – паблізу мэты,

і па сьпіне бяжыць халадок”.


Янка Купала у магіле ад такіх “пасьлядоўнікаў” перавернецца”.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Юлія Шарова, Мекск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй iconПра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя на ўсясьветным рынку вытворчасьці. Камэнтары: Не патрабаваць, а па-просту не
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

Гутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй iconАбмяркоўваюць навіну: кіраўнік краіны жорстка папярэдзіў супрацоўнікаў кдб пра недапушчальнасьць зрошчваньня з бізнэсам. А што тычыцца асобных камэрцыйных
Кдб пра недапушчальнасьць зрошчваньня з бізнэсам. "А што тычыцца асобных камэрцыйных памкненьняў, дык ведайце, рукі паадрубаем да...

Гутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй iconАбмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае
Купалы прасякнутае імкненьнем бачыць Бацькаўшчыну незалежнай, мірнай І магутнай дзяржавай. Сёньняшняя сувэрэнная Беларусь з высокім...

Гутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй iconНачная аблога 29 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

Гутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй iconУ беларусі пачынаецца маратон суботнікаў. За савецкім часам "ленінскі суботнік" быў прымеркаваны да дня нараджэньня правадары пралетарыяту Ўладзімера Леніна І
Аляксандар Лукашэнка: з масьцярком у руках ён спускаецца ў недабудаваную шахту мэтро, альбо з насілкамі перасоўваецца на стратэгічных...

Гутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй iconУ беларусі пачынаюцца суботнікі. За савецкім часам суботнік быў прымеркаваны да дня нараджэньня Ўладзімера Леніна І называўся "ленінскім". У сучаснай Беларусі
Аляксандар Лукашэнка: з масьцярком у руках ён спускаецца ў недабудаваную шахту мэтро, альбо з насілкамі перасоўваецца на стратэгічных...

Гутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй iconСлухачы працягваюць абмяркоўваць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя на прэсавай канфэрэнцыі 12 красавіка. Сярод іншага заяву пра тое, што кіраўнік
Гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё...

Гутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй iconУ беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць "абсалютна чыстымі"
Сёньня Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Менску з прэзыдэнтам Алімпійскага камітэту Кітая Лю Пэнам. Менавіта ў Пэкіне ў жніўні 2008-га...

Гутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй iconІзраіль адклікаў амбасадара зь Беларусі. Мзс гэтай краіны палічыў, выказваньні Аляксандар Лукашэнкі антысэміцкімі. У часе прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар
Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Свінушнік быў!...

Гутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, Аляксандар Лукашэнка
Першым зьезьдзе навукоўцаў Беларусі, – давялося вырашаць шмат праблем, а дапамогі ад навукі было няшмат. Дагэтуль бы закупляем за...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка