У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы




НазваУ тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы
Дата канвертавання11.11.2012
Памер44.92 Kb.
ТыпДокументы
У ТЫЛЕ ВОРАГА


Патрыятычная гадзіна


1-ы вядучы: Добры дзень, паважаныя госцІ!


2-і вядучы: Дзень добры, паважаныя калегі і землякі.


1-ы вядучы: Пачынаем нашу вечарыну, прысвечаную 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Гучыць беларуская мелодыя, на яе фоне дзяўчына ў беларускім адзенні чытае верш.


Чытальнік: Меднастволы, як выліты, высіцца бор,

Зацвітае на ўзлессі блакітны чабор,

Заглядзелася сонца ў люстра азёр,-

Гэта ты, мая Беларусь !

СІні ранак. Дзяўчына збІраецца жаць

На плячы маладзік – серабрысты серп

А наўкол наліўныя сады, ляжаць

Бурштыновыя яблыкі ў расе –

Гэта ты, мая Беларусь !


2-і выдучы: Кожны год 3 ліпеня вулІцы нашых гарадоў і вёсак у святочным убранні: беларускі народ адзначае дзень вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета мы будзем адзначаць 65-ую гадавіну гэтай перамогі. На нашай вечарыне прысутнічаюць ветэраны Вялікай Айчыннай, удзельнікі вызвалення Беларусі. Дарагія сябры, давайце павІтаем нашых ветэранаў. (Апладысменты).


1-ы вядучы: Вітаем вас сёння шчырым сэрцам,

Прыносім вам ніжэйшы наш паклон.

Вы ўратавалі родны край ад смерці,

Каб Беларусь не трапіла ў палон.


Гучыць песня «Наша Родина сильна» сл.Т.Волгіна ,муз. А.Філіпена


2-і выдучы: Не паспелі ў шчасці як след пакупацца мы,

Бомбы свІснулІ, пырснула першая кроў.

Хата вочы закрыла дашчатымІ пальцамі,

Каб не бачыць гора гаспадароў.


1-ы вядучы: Заняўшы тэрыторыю нашай краіны, гітлераўцы ўстанаўлівалі свой парадак – рэжым крывавага тэрору, жудасных здзекаў.


2-і вядучы: Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю многа разоў станавілася ахвярай іншаземных захопнІкаў. Але такой жорсткай акупацыі, як у гады апошняй вайны, яшчэ не ведала.


1-ы вядучы: Ад Імя маладога пакалення выступІць Наталля Навіцкая. Выступленне

.

1-ы вядучы: Гарэла зямля пад нагамі гітлераўцаў, узрывалася на шляху танкаў і цягнікоў, паражала трапнай партызанскай куляй. I стары, і малады прымалі ўдзел у святой вайне супраць захопнікаў.


Чытальнік 1: Нічога я больш не жадаю, нічога -

Толькі прашу ўсемагутнага Бога:

Божа адвечны, Божа магутны,

Збаў ад няволі край наш пакутны.


Бо ж бачыш ты, Божа, сваімі вачамі,

Як сілы варожыя – на нас з мячамі,

Як пляжаць наш край, забіваюць людзей.

I сэрцы ў жывых вырываюць з грудзей.


Чытальнік 2. Ты, Валадару, над небам, зямлёю,

Уступіся за нас усемагутнай рукою,

За нас, слугаў верных - Табе і адданых,

У крыўдзе адвечнай узгадаваных.

Божа, нічога я больш не жадаю,

Толькі Ты волю даруй майму краю.


2-і вядучы: Жорсткасць нямецкіх акупантаў зведалі і жыхары нашага Бягомля. Былі расстраляны тысячы непавінных людзей. Бягомль быў разбураны і спалены. Сярод насельніцтва расла нянавісць да акупантаў. А ў глыбокім падполлІ збіралася сіла супраць катаў.


1-ы вядучы: У жніўні-верасні 1941 года на тэрыторыі Бягомльскага раёна ўжо дзейнічала некалькІ партызанскіх груп, а ў жніўні 1942 года яны аб'ядноўваюцца ў партызанскую брыгаду "Жалязняк". I наш пасёлак Бягомль становіцца сталІцай партызанскага руху.


Чытальнік 3: Кажуць людзі:

Не з багоў мы,

Мы з Бягомля!

А ў вайну фашысты з Бегамля пабеглі.

Бегамля ўмела біцца:

Партызанскі гром,

Партызанская сталіца і аэрадром.


Чытальнік 4: Ішлі з-за фронту ноччу самалёты,

Боепрыпасы прымаў аэрадром,

Каб нашы партызанскія балоты

У твар фашыстам хлынулі свінцом.


Крышылася варожая блакада,

Ад куль кіпела возера Палік...

Брыгады "Жалязняк" змагаліся атрады,

Прагналі нечысцяў з Бягомльскай зямлІ.


Гучыць песня”Подвиг солдата” муз.М.Токарэва,сл.В.Мірэсава).


1-ы вядучы: Бягомль мой родны, мой вечназялёны,

Сасновая пушча навокал шуміць.

Гады і стагоддзі прайдуць незлІчона,

А слава ў вяках будзе жыць.


2-і вядучы: Багатая наша зямля на імёны

Славутых герояў Айчыннай вайны.

Пра іх нам гаворыць і поплаў зялёны,

I шумныя нівы, і ціхія клёны, I немыя сведкі баёў – курганы!


1-ы вядучы: Забітым не ўстаць.

Толькі памяць жывая

Пра іх удавою ідзе па зямлі.

I сэрцы, бы куляй, усІм тым працІнае,

Што ў спаленым нашым Бягомлі былі.


2-і вядучы: Слова мае ўдзельнік брыгады "Жалязняк" Камінскі Анатоль Аляксандравіч.

Выступленне ветэрана.


2-і вядучы: Вас вітаюць удзельнікі малодшай групы мастацкай самадзейнасці Бягомльскага Дома культуры.

Танец.


Чытальнік 5: Адгулі, адгрымелі гарматы,

Хмары чорныя адплылі.

Прынясіце кветкі салдатам,

Што палеглі на нашай зямлІ.


Пакланіцеся нізка-нізка

Тым, хто зведаў агонь і дым,

Чорным помнікам і абеліскам,

Слаўным зорачкам баявым.

Ля салдацкІх магіл памаўчыце.

Кожны з мужных салдат збярог

Цішыню і сонца ў блакіце,

I сцяжынку на школьны парог.


Многа год пад сцягам крылатым

Крочыць мір па роднай зямлі.

Прынясіце кветкі салдатам,

Што свабоду для нас здабылі!


1-ы вядучы: Заканчваецца ўжо час, адведзены для нашай сустрэчы. У заключэнні для вас прагучыць песня на словы нашага земляка – паэта Юрася Свіркі "Шумяць бярозы ў парку Перамогі". Выкананне песні.


2-і вядучы: Да новых сустрэч!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы iconАрганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты "Звязда" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг
Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты “Звязда” у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944...

У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы iconКласная гадзіна па тэме : " Энергазахаванне " Мэты І задачы
Настаўнік: Рабяты, сёння ў нас не зусім звычайная класная гадзіна. Мы здзейснім невялікую вандроўку ў …кватэры. Так-так, я не памылілася!...

У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы iconГульня-конкурс, прысвечаная надыходу лета (Мерапрыемства праводзіцца на спартыўнай пляцоў-цы альбо ў школьным двары. Двое вядучых з чамаданамі ў руках сустракаюцца пасярод пляцоўкі.) 1-ы вядучы
Вядучы. Вось І я пра гэта хацеў даведацца. Баюся спазніцца, магчымасць паўдзельнічаць у марскім пада-рожжы прадастаўляецца адзін...

У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы iconПытанн І брэйн-рынга "Еўрааб’яднанні: учора, сёння, заўтра". Апісанне гульні
Каб зрабіць гульню цікавей, вядучы некалькі разоў прапануе камандам адгадаць, што схавана ў чорнай скрынцы. Вядучы сам вырашае ў...

У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы iconПіскуновіч Ганна Рыгораўна, настаўнік Дзуа "Сярэдняя школа №1 г. Глыбокае", метадыст аддзела адукацыі Глыбоцкага райвыканкама Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак Узаемасувязь з атрыманымі раней ведамі
Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” І абапіраецца на сістэму паняццяў: барока, класіцызм, асветніцтва, фальклор, фактары новай...

У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы icon1. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
Эвакуацыя насельніцтва І сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле

У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы iconПравядзення факультатыўнага занятку "Гадзіна здароўя І спорта" у дзяржаўнай установе адукацыі "Багданаўскі навучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад
Гадзіна здароўя І спорта” у дзяржаўнай установе адукацыі “Багданаўскі навучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”...

У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы iconКласная гадзіна
Фарміраваць матывацыю да захавання здароўя, у тым ліку бяспечных І адказных паводзін

У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы iconА б е д куратарская гадзіна
Для спецыяльнасці: манументальна-дэкаратыўнае мастацтва на 1 семестр 2012/2013 вучэбнага года

У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы iconКацька, ды ты што?
Вядучы: Ды не толькі, Кацярына Анатольеўна, у цябе такая мара. Мару быць настаўнікам І я

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка