Ў 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі




НазваЎ 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі
Дата канвертавання11.11.2012
Памер48.44 Kb.
ТыпУрок
“Знание только тогда знание, когда оно

приобретено усилиями своей мысли, а

не памятью” Л.Н.Толстой.


Урок фізікі

ў 7 класе


Вычыкава

Алена Мікалаеўна

настаўнік фізікі

1 кваліфікацыйнай катэгорыі


Мураваная Ашмянка

2010

Тэма ўрока:

Абагульненне і сістэматызацыя

ведаў па тэме “Ўзаемадзеянне цел. Сіла”

Мэты ўрока:


1.Забяспечыць сістэматызацыю

і абагульненне ведаў па тэме :

“ Узаемадзеянне цел. Сіла “, навучыць

рашаць графічныя, якасныя і разліковыя

задачы.

2.Стварыць умовы для развіцця

камунікатыўных якасцей і лагічнага

мыслення.

3.Развіваць цікаўнасць вучняў да фізікі

праз сістэму камунікатыўных адносін і

уласных адносін да работы, выхаванне

акуратнасці і ўважлівасці.


Ход урока абагульняючага паўтарэння і сістэматызацыі ведаў па тэме “Узаемадзеянне цел. Сіла”

  1. Што такое сіла ?

(Франтальнае апытванне вучняў)

Адказ : Сіла – прычына змянення скорасці руху цела і яго дэфармацыі . Сіла мае : модуль, напрамак і пункт прыкладання .

(пры неабходнасці некаторыя вучні могуць запісаць у сшыткі )

  1. Якія сілы вы ведаеце ?

(Франтальнае апытванне, запіс у сшытках сіл і іх абазначэнняў )

  1. Сіла цяжару.

( Азначэнне, формула, пункт прыкладання, напрамак, графічны паказ)

Рашэнне задачы :1. Вызначыць сілу цяжару, якая дзейнічае на аўтамабіль

масай 2,5 т . Адказ: 25000 Н= 25 кН

  1. Вага.

(Азначэнне, формула,пункты прыкладання,напрамак, графічны паказ.)

Адказы : 1. Вага цела - гэта сіла , з якой цела ў выніку прыцяжэння да Зямлі

дзейнічае на апору або падвес. Прыкладзена да апоры або падвесу.


2. Вага цела можа быць лікава роўна сіле цяжару, можа быць большай

або меншай за яе, а таксама быць роўнай 0 .


3. Калі цела і апора нерухомыя або рухаюцца раўнамерна і

прамалінейна, то вага цела будзе лікава роўна сіле цяжару.


Рашэнне задач: 2. Вызначыць вагу хлопчыка , які стаіць на вагах

(m= 45 кг ) на Зямлі.

Адказ : Р=450 Н


3. Вызначыць вагу касманаўта масай 66 кг на Месяцы .

Адказ : Р= 110

Фізкультхвілінка

5 Сіла пругкасці ( Азначэнне , абазначэнне, пункт прыкладання, напрамак , модуль,графічны паказ )

Адказы: 1Сіла пругкасці (сіла рэакцыі ) узнікае ў адказ на дзеянне

дэфармуючай сілы.

2. Сіла пругкасці - гэта сіла , якая дзейнічае на цела з

боку дэфармаванай апоры або падвесу.

3. Сіла пругкасці процілеглая дэфармуючай сіле, але

роўная ёй па модулі.

Рашэнне задач : а). ( Вусна , па мал. на экране.)

Дэфармуючая сіла роўна 25 Н. Чаму роўна сіла пругкасці ?

Адказ : 25 Н

б).Самастойнае рашэнне задач ( 2, 4 ) з практ. 4 на графічны паказ усіх сіл, прыкладзеных да цел : ( кубка, які стаіць на стале - мал. 55 ) і шара, падвешанага на нітцы АВ, які абапіраецца на вертыкальную сцяну – мал.57

(Работа з падручнікам , па варыянтах ( 1-2 ) з узаемаправеркай у парах.)

  1. Сіла трэння.

( Калі ўзнікае, куды накіравана, прычыны ўзнікнення сіл трэння, ад

чаго залежыць сіла трэння, як вызначыць модуль сілы трэння )



  1. Калі да цела прыкладзена некалькі сіл...

( Раўнадзейная сіла , куды будзе рухацца цела, што будзе рабіць цела

калі раўнадзейная роўна 0 )

Рашыце задачы: ( Работа ў групах .)

1. Пры раўнамерным перамяшчэнні бруска масай 3 кг дынамометр паказваў

сілу 6 Н. Якая будзе сіла трэння, калі на брусок пакласці груз масай 4 кг?

Рашэнне: 3 кг ---- 6 Н

7 кг ---- х Н


3х = 42


х = 42 : 3 = 14 Н


Адказ : 14 Н


2. Сані зрушацца з месца, калі да іх прыкласці гарызантальную

сілу 90 Н . Якая маса саней, калі сіла трэння складае 0,045 іх вагі ?

Рашэнне : F цягі = 90 Н.

Fтр=Fцягі= 90 Н

Fтр = 0,045 Р Fтр = 0,045mg ( так як Р =mg )

m= Fтр / 0,045g m= 90 Н / 0,045 g = 200 кг Адказ : m = 200 кг

  1. Д/З , рэфлексія.




  1. Выстаўленне адзнак.

Дадатак :

1. Прэзентацыя

па тэме “ Узаемадзеянне цел . Сіла “

2. Рэфлексія настаўніка пасля ўрока.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ў 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі iconУрок у 9 класе
Настаўнік беларуская мовы І літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі Краўчанка Ірына Ататольеўна

Ў 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Ў 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі iconНастаўнік фізікі вышэйшай катэгорыі
Без гэтай сувязі немагчымы ні якасны маніторынг вучэбных дасягненняў вучня, ні своечасовая карэкцыя навучальнай дзейнасці настаўніка....

Ў 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі iconКароза Алена Станіславаўна
Алена Станіславаўна Кароза першай узышла на алімп рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства І стала лаўрэатам рэспубліканскага...

Ў 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі iconАповесць "Жураўліны крык", Васіль Быкаў Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна Мэта І задачы ўрока
Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна

Ў 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі iconБараноўскі Міхаіл Парфіравіч
Казловіцкай васьмігадовай школе ў якасці настаўніка фізікі. З 1972 па 1978 гады працаваў завучам па вучэбнай І выхаваўчай рабоце...

Ў 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі iconЗакончыла Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы
З 1970 года працуе ў Навагрудскім дзяржаўным гандлёва-эканамічным каледжы. Педагагічны стаж – 41 год. Выкладчык вышэйшай кваліфікацыйнай...

Ў 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі iconЭлектронны сродак агульнаадукацыйнага напрамку Васіленка Алена Дзяцел Юлія Грунтовіч Павел Вучні 8 класа Грунтовіч Ірына Сяргееўна Настаўнік матэматыкі І інфарматыкі
Школьны прадмет “Мая Радзіма – Беларусь” які вывучаецца ў 4 класе агульнаадукацыйнай школы арыянтаваны на стварэнне неабходнага фундамента...

Ў 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі iconТумар Алена Мікалаеўна
Мэта: стварыць умовы для фарміравання грамадзянскай пазіцыі ў вучняў, выхавання пачуцця любові да сваёй Радзімы

Ў 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі iconМультымедыйная гульня "Краязнаўчая азбука" Арганізатары
Сяргеева Святлана Валянцінаўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства вышэйшай катэгорыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка