Вучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава




НазваВучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава
Дата канвертавання12.11.2012
Памер85.22 Kb.
ТыпДокументы


Вусная народная творчасць у пачатковай школе

Глушнёва Тамара Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў

ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа №24 г.Барысава», Рэспубліка Беларусь, e-mail: upk24@mail.ru


Ёсць ў простай яго [селяніна] думцы,

ў шчырай наіўнай ноце яго песні,

у яе прыродных танах якаясь невядомая любасць,

чароўная сіла, якая прымушае шыбка біцца сэрца;

захапляе, уракае, нават самой прастатой цешыць.

Аляксандр Рыпінскі

Мова – найважнейшая грамадская з'ява, якая «суправаджае» чалавека заўсёды і ўсюды: у працы і адпачынку, у час роздуму і перажыванняў, радасці і горы.

Ведаць мову – значыць авалодаць яе лексікай і граматыкай, выразнымі магчымасцямі, стылёвай разнастайнасцю, умець не толькі выказваць сваю думку ў правільнай граматычнай форме, але і выбраць з багатага арсеналу моўных сродкаў самыя дакладныя, пераканальныя, яркія, гэта значыць, авалодаць культурай слова.

На сучасным этапе важнейшай задачай станаўлення нацыянальнай школы з'яўляецца далучэнне вучняў да этнакультуры. Працэс гэты забяспечваецца рознымі дыдактыка–метадычнымі сродкамі, у сістэме якіх належнае месца адводзіцца вывучэнню твораў вуснай народнай творчасці. У вуснай народнай творчасці адлюстраваны духоўны вопыт народа, яго маральна–этычныя ідэалы, культура. Усе жанры вуснай народнай творчасці – прыказкі, прымаўкі, загадкі, казкі, легенды, паданні, каляндарна–абрадавая і сямейна–абрадавая паэзія, песні, калыханкі, лічылкі, скорагаворкі – закладваюць падмурак этнічнай свядомасці, нацыянальнага патрыятызму і чалавечай годнасці.

У наш час перад настаўнікамі пачатковых класаў пастаўлена шэраг задач: усебаковае развіццё асобы, фарміраванне камунікатыўных і моўных уменняў і навыкаў, што забяспечваюць эфектыўнасць зносін у розных сферах дзейнасці.

Вывучэнне вуснай народнай творчасці дае вялікія магчымасці для фарміравання камунікатыўных і моўных уменняў і навыкаў, для ўзбагачэння слоўніка, садзейнічае ўменню правільнага, трапнага, выразнага выкарыстання вуснай народнай творчасці ў нашай мове, мае для дзяцей вялікае адукацыйнае і выхаваўчае значэнне. Простыя, зразумелыя творы вуснай народнай творчасці добра ўспрымаюцца дзецьмі, садзейнічаюць фарміраванню іх маральных уяўленняў і ўзбагачаюць дзіцячае ўспрыманне незабыўнымі яркімі вобразамі народнай фантазіі.

Дзiцячы фальклор як частка вуснай народнай творчасцi

Асноўным зместам першапачатковага знаёмства вучняў з беларускай мовай павінна быць вусная народная творчасць: калыханкі, забаўлянкі, скорагаворкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі, казкі, легенды і інш.

Прыказкі і прымаўкі—жанры вуснай народнай творчасці. Прыказка—гэта кароткае вобразнае (нярэдка рыфмаванае) народнае выслоўе (выказванне), якое мае павучальны характар, заключае ў сабе глыбокую думку. Да прыказкі прымыкае прымаўка—трапны народны выраз, які не мае такой закончанасці думкі або меркавання, як у прыказцы.

Арганізацыя працы з прыказкамі і прымаўкамі

Фальклорныя творы даступны дзецям па змесце, таму іх ужыванне мэтазгодна на ўроках па ўсіх прадметах. Выбар прыказак і прымавак вызначаецца тэмай канкрэтнага ўроку і яго мэтамі: навучальнымі, развіццёвымі і выхавальнымі. Прыказкі і прымаўкі выкарыстоўваюцца як дыдактыка–выхавальны матэрыял на розных этапах урока беларускай мовы і літаратурнага чытання: на этапе падрыхтоўкі да вывучэння новага матэрыялу, на этапе творчай працы вучняў. Вось як цікава можна падвесці вучняў да тэмы дыктоўкі, якую падкажа ім прыказка, якая запісана на плакаце.

Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка

3 прыказкі школьнікі здагадаюцца, што дыктоўка будзе пра той родны куточак, дзе яны нарадзіліся.

Выкарыстанне прыказак пры вывучэнні розных тэм на ўроках беларускай мовы

Прыказкавы матэрыял выкарыстоўваецца пры вывучэнні розных тэм. Напрыклад: змяненне назоўнікаў мужчынскога і ніякага роду.

Практыкаванне.

Прачытайце прыказкі. Спішыце. Падкрэсліце назоўнікі і вызначце іх лік, род і склон.

Золата здабываць з зямлі, а веды – з кнігі. Добраму слову кожны рад. Шыла ў мяшку не схаваеш. У чаўне без вясла не паплывеш.

Змяненне назоўнікаў у множным ліку.

Практыкаванне.

Прачытайце. Запішыце іх па памяці. Вызначце склон выдзеленых назоўнікаў.

Ласкавыя словы лепш за мяккія пірагі.

Слоўнікавая работа

Вучні пачатковай школы ў кожным класе павінны завучыць правапіс некалькіх дзесяткаў слоў, напісанне якіх не правяраецца ніякімі правіламі. Слоўнікавая работа праводзіцца на кожным уроку для ўдакладнення, узбагачэння і актывізацыі слоўніка вучняў, свядомага засваення нормаў літаратурнай мовы, а таксама для выпрацоўкі арфаграфічных уменняў і навыкаў. Вядома, што лепш запамінаюцца словы, якія даюцца не асобна, а ў тэксце, сказе.

Прыказкі пры вывучэнні слоўнікавых слоў.

Да чыстай крыніцы сцежка ўтоптана.

Не косіць Федзька, бо ў торбе рэдзька.

На тое шчупак ў моры, каб карасі не драмалі.

Некалькі прыказак на адно і тое ж слова


Дождж—не дубіна, і я не гліна.

Вялікі гром, а малы дождж.

Дождж вымачыць, а сонейка высушыць.

Праца з прыказкамі ідзе па розных напрамках. Усе віды практыкаванняў цесна звязаны з раскрыццём і ўсведамленнем дзецьмі зместу.

Беларуская казка як сродак развіцця мовы вучняў

Жывая цікавасць, якую выклікае беларуская народная казка ў маленькага чытача, не выпадковая: яна абумоўлена, несумненна, яе высокімі ідэйна - мастацкімі якасцямі і непаўторнай нацыянальнай своеасаблівасцю. Глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная чысціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання і, нарэшце, сапраўднае моўнае чарадзейства, - вось некаторыя з гэтых вартасцей, якія заўсёды прываблівалі і прывабліваюць да беларускай казкі ўдзячных чытачоў і слухачоў.

Чытанне і аналіз казак праводзіцца так, як і аналіз апавяданняў. Працуючы з казкай любога віду, трэба звярнуць увагу вучняў на характар персанажаў, на матывы іх паводзін і ўчынкаў, вучыць выдзяляць вобразныя словы і выразы: поле чыстае, мора сіняе, вада крынічная чыстая, празрыстая; заўважаць парушэнне парадку слоў у сказе (інверсію): расла дзяўчынка і вырасла, была ў яго дачка; таўталагічныя спалучэнні: жылі-былі, шляхі-дарогі, сцежкі-дарожкі; вучыць сказавай манеры перадачы.

Усе вiды заняткаў на ўроку чытання дапамагаюць вучням успрыняць канкрэтны змест, правiльна ўявiць сабе развiцце сюжэта, матывы паводзiн персанажаў, iх узаемаадносiны. Пры чытаннi і аналiзе казак пра жывёл выкарыстоўваюцца тыя ж вiды заняткаў, што і пры вывучэннi мастацкiх твораў :

  • уступная гутарка (пра жывел),

  • разгляданне малюнкаў жывел, пра якiх гаворыцца ў казцы,

  • выбарачнае чытанне,

  • вуснае і графiчнае маляванне,

  • складанне плана,

  • падбор загалоўкаў да частак,

  • расказванне казкi,

  • iнсцэнiраванне,

  • складанне аналагiчнай казкi і іншыя.

На уроках літаратурнага чытання выкарыстоўваюцца розныя формы работы: гульнёвыя, мастацка-маўленчыя, групавыя.

Мова і кампазіцыя загадак

Загадка—жанр вуснай народнай творчасці, замыславатае іншасказальнае апісанне прадмета або з’явы, якое неабходна разгадаць. Па сутнасці адгадванне загадак—выпрабаванне кемлівасці, знаходлівасці, розуму.

Загадкі выкарыстоўваюцца ў працэсе лексічных гульняў. Настаўнік дублируе слова-адгадку і малюнак-адгадку, паколькі малюнак з’яўляецца тлумачэннем сэнсу слова. Загадкі могуць таксама служыць матэрыялам для выпрацоўкі ў вучняў навыкаў беларускага літаратурнага вымаўлення.

Арганізацыя працы над скорагаворкай

Методыка працы

Прыклады

Вынiк

Прагаворванне скорагаворак

Прагаворваем скорагаворку. Вызначаецца, які гук ці гукі паўтараюцца часцей за іншыя. Гэты гук дзеці спачатку вучацца вымаўляць ізалявана. Затым слухаюць скорагаворку яшчэ раз, пасля чаго паўтараюць яе хорам у павольным тэмпе. Калі скорагаворка запомнілася, вучні спаборнічаюць у хуткім і правільным яе прагаворванні.


Тры сяброўкі, тры вавёркі,

Утраіх вілі вяроўкі.

Трыма пальцамі абедзвюх рук дзеці імітуюць ссукванне вяроўкі.

Грак грабе за рэчкай грэчку.

Грачаняты рвуць парэчкі. Растапыранымі пальцамі абедзвюх рук грабуць па парце да сябе ў кулачкі-пракосы, ірвуць ягады.

Прагаворванне скорагаворак у спалучэнні з разнастайнымі рухамі пальцаў садзейнічае развіццю маўленчых зон мозга, дапамагае замацоўваць правільнае вымаўленне асобных гукаў.

Актуальнасць дадзенай праблемы: калі ўсё добрае, назапашанае народам закласці ў маладым узросце, гэта застанецца з чалавекам на ўсё жыццё. Менавіта з вуснай народнай творчасці беларускія дзеці могуць у значнай ступені чэрпаць звесткі пра з’явы прыроды і грамадства, пазнаваць узаемаадносіны паміж людзьмі, праз яе творы ў іх фарміруюцца высокамаральныя якасці: павага да працы, шанаванне бацькоў, любоў да роднага краю.

Калі на ўроках рэгулярна, не надаедліва, разумна выкарыстоўваюць прыказкі, прымаўкі, лічылкі, загадкі, сюжэты казак, то значна ўзрастае эфектыўнасць урока. Навучанне становіцца больш цікавым, радасным, жаданым.

1. Вусная народная творчасць служыць не толькі сродкам забавы, але і сродкам развіцця ў дзяцей мыслення, кемлівасці, дапытлівасці.

2. На ўроках мовы і чытання, у пазакласнай працы неабходна шырока выкарыстоўваць фальклор. Урокі, на якіх ён ўжываецца, адрозніваюцца ад іншых займальнасцю, жывасцю, эмацыянальным уздымам.

3. Вывучэнне прыказак і прымавак спрыяе абуджэнню ў вучняў цікавасці да твораў вуснай народнай творчасці, выклікае патрэбу самастойна іх завучваць і выкарыстоўваць у сваёй мове.

4. Захапіць вучняў беларускай паэзіяй можна толькі ў тым выпадку, калі на ўроках будуць гучаць творы арыгінальныя, дасканалыя і зразумелыя.

5. Працу з вуснай народнай творчасцю неабходна разнастайваць з улікам шматлікіх практыкаванняў, складанне спецыяльных сшыткаў або тэматычных альбомаў, выкарыстанне ў пісьмовых працах і прыктыкаваннях, у адказах вучняў на ўроках, складанне прыказак і завучванне на памяць.

Народна-паэтычная творчасць і сёння адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці людзей, у фарміраванні іх эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Педмайстэрня па вершы Уладзіміра Дубоўкі "о беларусь, мая шыпшына"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Вучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава iconВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна...

Вучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава iconЗарэгістраваны Зацверджаны
Школа ўтворана рашэннем Лідскага райвыканама 30. 07. 1948г., рэарганізавана ў сярэднюю школу-дзіцячы сад ад 27. 06. 2006г., а ў адпаведнасці...

Вучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава iconКоранскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа Лагойскага раёна
Дуа «Коранскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна»

Вучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава iconТыдневая нагрузка на вучня падуа " Зачысцкі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барсваўскага раена" на 2012/2013 навучальны год дк
Тыдневая нагрузка на вучня падуа “ Зачысцкі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барсваўскага раена”

Вучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава iconСтатут дзяржаўнай установы адукацыі "Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад сярэдняя школа"
Дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад сярэдняя школа”

Вучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава iconТэматыка інфармацыйных гадзін у дуа"Грынкаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа"на I чвэрць 2011-2012 н года
Дуа грынкаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”на I чвэрць 2011-2012 н года

Вучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава iconДуа "Вучэбна-педагагічны комплекс Бялкоўшчынскі дзіцячы сад базавая агульнаадукацыйная школа"
Дуа “Вучэбна-педагагічны комплекс Бялкоўшчынскі дзіцячы сад – базавая агульнаадукацыйная школа”

Вучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава icon-
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Вучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава iconПлан выхаваўчай работы з вучнямі дуа"Вучэбна – педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа " у шосты школьны дзень на І паўгоддзе 2012 – 2013 навучальны год
Дуа”Вучэбна – педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа ” у шосты школьны дзень на І паўгоддзе 2012 – 2013 навучальны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка