Радкі, якія кранаюць сэрца




НазваРадкі, якія кранаюць сэрца
Дата канвертавання12.11.2012
Памер38.61 Kb.
ТыпДокументы
РАДКІ, ЯКІЯ КРАНАЮЦЬ СЭРЦА

70 год з дня нараджэння Святланы Клімковіч (1935—2001)


Не, хлопчык Лалі-Лаль

Не чарадзей, на жаль,

Ён проста добра чуе,

Ён проста добра бачыць,

Ён чуе, калі клічуць,

Ён бачыць, калі плачуць.


Гэта радкі з чарадзейнай казкі "Лалі-Лаль", якую напісала Святлана Міхайлаўна КЛІМКОВІЧ, журналістка, пісьменніца, драматург. Выключна сумленны, інтэлігентны і спагадлівы чалавек, яна, як і герой казкі, заўсёды чула, калі клічуць, бачыла, калі плачуць.


Святлана Клімковіч нарадзілася 26 жніўня 1935 г. ў сям'і пісьменніка. Яе бацька — Міхась Клімковіч — адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Дзяўчынка расла ў атмасферы шчырай любві і вялікай павагі да беларускай культуры, роднай мовы. I гэта пачуццё духоўнай прыналежнасці да Бацькаўшчыны, неаддзельнасці ад яе лёсу пранесла праз усё жыццё.


Скончыўшы школу з залатым медалём, Святлана паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе таксама вучылася на выдатна. Наогул, усё, што рабіла Клімковіч, можна ацаніць словам "выдатна".


У першую чаргу гэта датычыла яе працы ў газетах Толас Радзімы" і "Літаратура і мастацтва", у часопісе "Народная асвета", у рэдакцыі праграм для моладзі на Беларускім тэлебачанні, у бюлетэні Беларускага тэатральнага аб'яднання Саюза тэатральных дзеячаў. У апошнія гады свайго жыцця Святлана Міхайлаўна працавала ў нашым часопісе "Пачатковая школа".


Усе, хто сустракаўся з гэтай рознабакова адоранай жанчынай, захапляліся яе цудоўным літаратурным густам, энцыклапедычнымі ведамі ў галіне мастацтва і культуры, выдатным веданнем гісторыі Беларусі. Гэта знайшло ўвасабленне ў творчасці Святланы Клімковіч — артыкулах, нарысах, вершах, апавяданнях, казках, п'есах. Яе п'есы для дзяцей "Дар ляснога цара", "Балада пра белую вішню", "Казка пра цара Юрыка і каваля Рымшу", "Вясновая песня" пастаўлены ў розных лялечных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні.


3 вялікім натхненнем Святлана Клімковіч працавала над лібрэта оперы "Дзікае паляванне караля Стаха". Твор Уладзіміра Караткевіча з'явіўся надзвычай удзячным матэрыялам для лібрэтыста: у гэтай аповесці ўсё гучыць — пяшчотны

вальс і агністы "Ветрык", рог дзікага палявання караля Стаха і тужлівая народная

песня, якую слухае Беларэцкі.


Опера "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Солтана, пастаўленая ў 1989 г. ў Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, мела фенаменальны поспех. Опера, якую даўно чакала беларуская грамадскасць, да гэтага часу не сыходзіць са сцэны. I няма сумнення, што радкі з арыі Яноўскай, напісаныя С. Клімковіч, яшчэ доўгія гады будуць кранаць сэрцы слухачоў:


Як велічна, як хораша стаяць

Яліны ў зіхаценні срэбных рыз!

Апалай хвоі, кветак і травы

Салодкі водар кружыць галаву.

У росныя карункі

Убралася шыпшына.

Якою незвычайнаю красою

Іскрыцца сад!

I дрэвы-веліканы,

I кожная былінка,

I сонца, і маленькая раслінка,

Як любы вы маёй душы!


Лірычныя вершы Святланы Клімковіч не выдаваліся асобным зборнікам. Яны друкаваліся ў розных выданнях, у тым ліку і ў "Пачатковай школе". Але і па тых нешматлікіх радках, якія ўдалося адшукаць, можна меркаваць аб яркім паэтычным таленце Святланы Міхайлаўны. У якасці прыкладу можна прывесці верш "Ноччу":


Шумяць лясы трывожна і журботна,

Сіпяць дажджамі ўздыбленыя хмары,

На міг прагляне месячык маркотны,

Асвеціць бледна чорныя абшары.

А вецер нема вые ў голым полі,

Нібы тугу і жах прарочыць свету.

I ўсё здаецца, што ужо ніколі

Да нас не вернуцца вясна і лета.

Асаблівае месца ў творчасці Святланы Клімковіч займаюць казкі. Першая з іх

"Лалі-Лаль", напісаная ў 1974 г., выйшла ў выдавецтве "Мастацкая літаратура"

асобнай кніжкай. На старонках "Пачатковай школы" ў 1998-2000 гг. былі

надрукаваны чарадзейныя казкі "Палявая русалачка", "Змяіны кароль", "Зялёныя

пацеркі", "Заручальны пярсцёнак", "Стары млынар", "Ваўчыхі". Перачытваючы

сёння гэтыя творы, здзіўляешся багатай фантазіі аўтара, а яшчэ больш таму, што

казачныя героі, іх захапляльныя прыгоды арганічна знітаваны з беларускім

фальклорам, з народнымі паданнямі і вераваннямі. У 2007 г. маленькія чытачы атрымалі цудоўны падарунак -- усе казкі С. Клімковіч выйшлі пад адной вокладкай

у выдавецтве "Пачатковая школа".


Тамара РЭУТОВІЧ

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Радкі, якія кранаюць сэрца iconПаспрабуйце рыфмаваць радкі
Вы адчуеце ў сабе здольнасць захапляцца навакольлем, апяваць прыгажосць гарманічнага сусвету І чалавека ў ім. Вершы дакранаюцца сэрца...

Радкі, якія кранаюць сэрца iconСэрца ў Валі маленькае сэрца. Таму ў ім не знойдзеш ні вялікіх таямніц, ні крыўд балючых, ні жыццёвага суму. Усё гэта ўласціва людзям, якія працярэбілі сцежкі
Сэрца ў Валі маленькае сэрца. Таму ў ім не знойдзеш ні вялікіх таямніц, ні крыўд балючых, ні жыццёвага суму. Усё гэта ўласціва людзям,...

Радкі, якія кранаюць сэрца iconБеларуская мова ўсё часьцей гучыць ў рэклямных роліках, абвестках у мэтро, на вакзалах, у крамах. У грамадзкім транспарце "бягучыя радкі" напісаныя
У грамадзкім транспарце “бягучыя радкі” напісаныя па-беларуску. Зь іншага боку, усё меней можна пачуць родную мову ў дзяржаўных мэдыях....

Радкі, якія кранаюць сэрца iconСёстры са шклянымі сэрцамі
Бываюць людзі, у якіх сэрцы – шкляныя. Калі да такога чалавека асцярожна дакрануцца, яго сэрца зазвініць, нібы срэбны гадзіннік....

Радкі, якія кранаюць сэрца iconНародны ансамбль песні "Ад шчырага сэрца"
Народны ансамбль песні “Ад шчырага сэрца” пачаў сваю дзейнасць у 1992 годзе. У снежні 1997 года ансамбль атрымаў ганаровае званне...

Радкі, якія кранаюць сэрца iconНа сядзібе бнф выстава "Памяць грукоча ў сэрца"
Менску на сядзібе бнф адбылося адкрыцьцё мастацкай выставы “Памяць грукоча ў сэрца” І прэзэнтацыя шэрагу выданьняў. Гэтая імпрэза...

Радкі, якія кранаюць сэрца iconБеражы сэрца замалада Прафілактыка сардэчна-сасудзістых захворванняў у дзяцей І падлеткаў
Не існуе агульных для ўсіх дзяцей прыёмаў І інтэнсіўных нагрузак, якія 6 забяспечвалі ІХ аптымальнае развіццё, неабходна ўлічваць...

Радкі, якія кранаюць сэрца iconДвор І яго сувязі з наваколлем: аб дзейнасці Марыі Карповіч з Чамброва пад Навагрудкам
Караліна з Булгакаў – сардэчна прынялі выбранніцу сэрца адзінага сына. Баба Гануля, беларуска, нянька Юльяна І караля, крытычна настроеная...

Радкі, якія кранаюць сэрца iconКрыжовая дарога для дзяцей
Хачу падзякаваць Табе за дар збаўлення І прасіць у інтэнцыі ўсіх дзяцей свету. За тых, якія Цябе ўжо пазналі І тых, хто Цябе яшчэ...

Радкі, якія кранаюць сэрца iconПранізліва-чысцюткая бель паўстала вакол, напаўняючы прастору нейкім дзіўным спакоем, праз які сэрца можа пазбавіцца тугі І вечных жыццёвых турбот, якія
А чалавеку здаецца, што, хоць раз памыліўшыся ў гэтым выбары, ён застаецца безабаронным перад лёсам, што ягонае жыццё будзе зусім...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка