Што такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным




НазваШто такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным
Дата канвертавання12.11.2012
Памер95.15 Kb.
ТыпДокументы
АЎЦЮКОЎСКІ КАЛЕЙДАСКОП

Да Аўцюкоў, як цень,

Хадзіў я ў вечнай скрусе,

А там пацёрся дзень—

І цэлы год смяюся.

Вясёлы,як дзіця,

Яшчэ раз там пабуду—

І да канца жыцця

Смяяцца потым буду.

Мікола Мяляўка


Што такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным двары Вялікіх і Малых Аўцюкоў, а таксама ў сэрцы кожнага аўцюкоўца і госця фестываля—фестываля, абвешчанага як усебеларускі, але, па сутнасці, ужо міжнароднага, бо сярод яго ўдзельнікаў былі прадстаўнікі Расіі і Украіны. І яшчэ, VI фестываль гумару “Аўцюкі-2008”—гэта стракаты калейдаскоп падзей, уражанняў, эмоцый, пачуццяў. Можна гаварыць пра ўжо трывалыя традыцыі яго і інавацыі, галоўнай з якіх можна назваць перш за ўсё ўдзел дзяцей, бо менавіта ў 2008 годзе нарэшце выспеў і дзіцячы фестываль “Аўцючаняты—2008”. І нават галоўнае не тое, хто з’яўляецца пераможцам у шматлікіх конкурсах па розных намінацыях, а тое, што кожны з тых, хто пабываў у Калінкавічах і Аўцюках 8-га і 9-га жніўня, пакіне ў сваім сэрцы і падзеліцца з іншымі, каму пашчасціла меней за іх, сапраўды вялікі калейдаскоп падзей, уціснуць якія ў нейкія два дні немагчыма. А іменна: пабываць на ўсіх пляцоўках фестывалю, “пашвэндацца” па вуліцах Вялікіх або Малых Аўцюкоў і сабраць цудоўны букет непаўторных мясцовых анекдотаў, без якіх не абыходзіцца ніводнае свята гумару ва ўсім свеце. Хочацца спадзявацца, што з маленькіх фрагментаў вялікага калейдаскопу ў вас, шаноўныя чытачы, і складзецца агульная карціна свята гумару “Аўцюкі-2008”.

А пачыналася ўсё так сур’ёзна—з сапраўднай прэс-канферэнцыі, з членамі журы і аргкамітэту. Але і яна пачалася з жарту. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі, старшыня журы, адразу прыгадаў вядомы анекдот пра закаханага ў жанчыну маладога чалавека, які, прыехаўшы на курорт, у першы вечар змог крануцца яе рукі, у другі—локця, у трэці—пляча; а на чацвёрты дзень дзяўчына яму сказала:”Я сюды прыехала не на паўгода…” “І сапраўды,--заўважыў Уладзімір Сцяпанавіч,--у нас з вамі, як у тым анекдоце, усяго некалькі дзён, а неабходна паспець многае зрабіць…” І сапраўды, пазнаёміўшыся з праграмай фестывалю, разумееш, што наведаць усе яго мерапрыемствы проста фізічна немагчыма! У першы дзень свята праходзіць у Вялікіх і Малых Аўцюках (а старажылы ведаюць, прынамсі, што па тэрыторыі Малыя Аўцюкі значна большыя за Вялікія—такі вось парадокс!), а на другі дзень яно пераносіцца ў Калінкавічы. І вось тут многія чытачы, мабыць, здагадаюцца, чаму ўсіх дзяўчат і жанчын тут называюць “Калінкамі”. “А як называюць хлопчыкаў і мужчын?”—спытаеце вы. Аказваецца, “Каласкамі”. І ў гэтым годзе запланавана адкрыццё чарговага помніка Каласку і Калінцы (а таксама, дарэчы, хутка запланавана адкрыццё музею гумару). Чаму чарговага? Таму што выявы гэтых персанажаў вы можаце ўбачыць у Калінкавічах і Аўцюках паўсюль, і ў любым выглядзе: на плакатах, на вокладках, на значках. І—у скульптуры, пераважна драўлянай. Адна такая сустракае вас на ўскраіне Малых Аўцюкоў.

І ўжо на той прэс-канферэнцыі многія адчулі, які моцны гумарыстычны патэнцыял у беларусаў і гасцей фестывалю. Тут быў і “гарны закарпацкі хлопец” у гуцульскім уборы, які на украінскай мове расказваў пра сябе так, што многія трымаліся за жываты. А фальклорны калектыў з горада Славуціча? Ён выступіў з песняй, прыпеў якой не працытаваць нельга:

Гуморына—шыкідым, шыкідым!

Трэба буты молодым, молодым!

Яўген Буніслававіч Адаменка, старшыня Калінкавіцкага райвыканкама і адначасова сустаршыня аргкамітэта, пажартаваў: ён, маўляў, нарадзіўся за 12 кіламетраў ад украінскай мяжы і добра ведае мову і фальклор брацкай рэспублікі, а зараз дзяржавы, але ніколі не чуў такога “украінскага” слова “шыкідым”. Яно “пазычана”, напэўна, з рэпертуару вядомага турэцкага спевака Таркана.

Успомніце, калі ласка, на чым прылятае чараўнік з казкі Эдуарда Успенскага? Правільна думаеце. А з чаго павінен пачацца фестываль гумару? З чагосьці чароўнага або жартоўнага. У “Аўцюках-2008” адбылося і першае, і другое амаль адначасова. Не паспеў на полі перад удзельнікамі і гасцямі прызямліцца “аўцюкоўскі аэраплан”, з якога выйшлі бяссменны старшыня фестывалю Уладзімір Ліпскі і самыя мужныя члены журы, сярод якіх быў і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь парадыст Уладзімір Радзівілаў, як за спінамі публікі пачуўся аглушальны выбух са свістам—і некалькі вельмі прыгожых вогненных веераў “раскрыліся” на плошчы. Толькі зараз усе заўважылі, што да іх набліжаецца воз, на якіх сядзелі “чараўнікі з блакітнага верталёту”, якіх чакала новае выпрабаванне, ужо традыцыйна-аўцюкоўскае—адкрыць VI Усебеларускі фестываль народнага гумару. “Што можа быць прасцей!”—падумаеце вы. І памыліцеся. Адкрыццё аўцюкоўскага свята—гэта вам не фунт ізюму! На козлы кладзецца вялікае і тоўстае бервяно, і шэсць чалавек пілуюць яго “цешчынымі языкамі” на некалькі кавалкаў—без аніякага падману! Хто пілаваў бярвенне—той ведае, як гэта няпроста, ды яшчэ перад усімі!

А традыцыя—прымаць “у аўцюкоўцы” навічкоў? Адразу пасля “адкрыцця” і ўручэння прадстаўнікам кожнай вобласці Беларусі “аўцюкоўскіх кветак” навічкоў збіраюць у дружны харавод, дзе і адбываецца самае цікавае—пажарныя “акрапляюць” іх вадою—з пажаданнямі ўсяго-ўсяго найлепшага, але па-мясцоваму!..

А потым—“швэнданне” па хатах і маёнтках Вялікіх і Малых Аўцюкоў. Што такое швэнданне? Уявіце сябе сярод вялікай дэманстрацыі—натоўпу людзей, якія нетаропка ідуць па вуліцы і выглядаюць, ці не стаіць дзе наперадзе каля якойсьці хаты святочны стол з усялякімі прысмакамі. Такі сялянскі падворак лёгка пазнаць здалёк па рушніках і розных іншых прадметах ткацтва, якія развешаны на плоце не толькі як своеасаблівая рэклама-запрашэнне для гасцей, яле і яшчэ магчымасць паказаць суседзям заможнасць сваю. Аўцюкоўцы загадзя рыхтуюцца да гэтага конкурсу, і прычым вельмі сур’ёзна. У аднаго аўцюкоўца за плотам на агародзе мы заўважылі залачоны бюст Леніна, але чамусьці з прабітай галавою. А на другім падворку, амаль поўнасцю завешаным рушнікамі, быў схаваны сапраўдны скарб (мы па сакрэту даведаліся)—у падвале дома знаходзіўся будучы помнік Каласку і Калінцы—хаця пакуль што зроблены з пластыліну ( яшчэ адна таямніца: як будзе ён выглядаць—можна ўжо зараз убачыць на эмблеме фестываля ў выкананні таленавітага беларускага мастака, члена журы Алега Карповіча, выстава шаржаў якога праходзіла ў Калінкавіцкім краязнаўчым музеі. Дарэчы, там жа адбылася і прэзентацыя кнігі пародый вядомага паэта Міколы Шабовіча. Сааўтарам яе якраз стаў Алег Іванавіч, які зрабіў больш за 80 шаржаў на ўвесь беларускі паэтычны і музычны бамонд. Тут жа на прэзентацыі у выкананні паэта і кампазітара Дзмітрыя Пятровіча прагучалі і музычныя пародыі на вершы Міколы Віктаравіча).

…Ужо каля першай малааўцюкоўскай хаты сярод стала ўзвышаўся вялікі штоф з надпісам “Аўцюкоўскі шнапс”. А пахі былі такія прынадныя, а людзі былі такія галодныя!..Вы, думаю, разумееце мяне…А каля стала стаяў заслон з хлопцаў у саламяных капелюшах. Аказваецца, перш чым пусціць да стала “прычасціцца” простых смяротных, свой вердыкт павінны былі вынесці члены журы, палова з якіх адправілася на разведку ў вялікія Аўцюкі. Нарэшце пад’ехаў воз. У шаноўных гасцей таксама ад такіх пахаў закружылася галава. Адзін з іх—відаць, ад нецярпення—нават зваліўся з воза, але тут жа з жартам падняўся і далучыўся да астатніх. А Міхась Паўлавіч Дрынеўскі, вядомы дырыжор, таксама член журы, ужо стаяў ля стала. Адведаўшы аўцюкоўскіх “калдуноў” і бліноў са шкваркамі, ён ужо быў, здаецца, гатовы аддаць першае месца гэтаму гасціннаму гаспадару (забягаючы наперад, скажу, што гаспадар потым атрымаў адзін з прызоў—мяшок камбікорму і парася). Але наперадзе чакалі і іншыя аўцюкоўцы. І ў кожнага з іх была, як гавораць, свая “ізюмінка”. Каля адной з хат на плоце вісела меню. Вось некаторыя стравы з яго (прыводжу як ёсць):

--кампот-бармот;

--паронікі;

--ейца петушыныя;

--сала, што з кабана звісала;

--грыбочкі з аўцюкоўскай бочкі;

--хрэн (сабачы);

--суп Рататуй—хочаш еЖ, а хочаш плюй;

--несушкі копчаныя;

--курка-мурка;

--аўцюкоўскі каравай і іншыя.

Цікава, што суп Рататуй можна было еЖці або еЗці—чамусьці праз літару Ж было напісана слова “еш”. Увогуле, пра аўцюкоўскія “наватворы” пойдзе размова ніжэй. А пакуль, ідучы ў такой грамадзе, пазяхаць нельга: калі ты дзе-небудзь спыняешся, то цябе абыходзяць, і людская рака павольна, урачыста рухаецца наперад, з музыкаю, песнямі, танцамі. Ды і прысмакаў тады застанецца тады ўсё менш і менш, хаця, гавораць аўцюкоўцы і бывалыя госці, рэдкі “швэндалец”, “насмакаваўшыся”, дабіраецца да канца вёскі. Прычына, думаю, зразумелая. Але якія гасцінныя гаспадары аўцюкоўцы! Сустракаюць гасцей не толькі смачнымі стравамі, але і жартамі, частушкамі, простым, па-сялянску сціплым, добрым словам і, вядома ж, анекдотамі.

Вось адзін з іх:” Вырашыў аўцюковец банны дзень зрабіць. Сабраў усю сваю кагорту дзяцей, нагрэў вады. Потым зірнуў на сваіх нашчадкаў: а яны такія брудныя! Потым пачухаў патыліцу і разважыў: “Ці гэтых адмываць, або лепей новых нарабіць?” Або такі анекдот: “Што робіць бусел пасля таго, як дзіця прынясе? Адварочваецца да сцяны і спіць!”

Швэнданне “Каласкоў” і “Калінак” яшчэ не скончылася, як пачаліся “Перазвоны”—каля школьнага будынка загучалі галасы таленавітых спевакоў з розных абласцей Беларусі, прычым народна-папсовы каларыт не толькі не псаваў свята, але і аб’ядноўваў прыхільнікаў розных напрамкаў, а таксама людзей розных пакаленняў. Якія таленты жывуць на Беларусі! Якія галасы гучалі ў той вечар! Калі загучала “Хуторянка” міжволі захацела пераканацца ў тым, што спявае не Сафія Ратару, а наша беларуская дзяўчына з раённага Дома культуры. Думаю, што спадару Дрынеўскаму было б шмат работы ў той вечар, калі б ён захацеў у свой славуты харавы калектыў запрасіць некалькі новых удзельнікаў.

Але загарэліся першыя зоркі на небе, і госці, і самі аўцюкоўцы зразумелі, што ўсё-ўсё, нават самае добрае, павінна калі-небудзь скончыцца. Хаця б да наступнага дня… А дзень быў сапраўды магічны. Такі бывае толькі раз у сто гадоў—8. 08. 2008. І чым не магія?

І вось прыйшоў дзень наступны. З самага ранку ў Калінкавічах ужо распачаў сваю дзейнасць імправізаваны кірмаш гумару. Вось некалькі назваў з яго (А вы паспрабуйце здагадацца, што яны падразумяваюць, добра?): “Смех пад прэсам прэсы”, “Мясцовыя Да Вінчы”, “Купляй сваё”, “Аўцюкоўскую юшачку за мілую душачку”, “Аўціюкоўскі Заапарк”. Хаця некаторыя можна і растлумачыць. “Хвіліна поспеху, альбо кот у меху!”—латарэя сельскагаспадарчай жыўнасці. Альбо “Язык не павярнуўся, і вуха не слухала б!”—гэта палатка непрыстойных анекдотаў (Дарэчы, яна прастаяла пустою ўвесь фестываль—а вывады рабіце самі). А вось цікавы аўцюкоўскі наватвор—“бульбулятар”. Не ведаеце, што гэта? Тады назва ўсяго “атракцыёну”: “Эх, паршак—надурняк!”І зараз не здагадаліся? Добра, тады растлумачу. Гэта “дэгустацыя горкага, салодкага, горка-саложкага напою, бульбулятары з усіх схованак Калінкавіцкай зямлі)”,--так гаворыцца ў праграме фестываля. Хаця, па нашых назіраннях, бліжэйшы да нас “бульбулятар” у парку перастаў працаваць вельмі ўжо хутка—мабыць, “паліва” скончылася.Спіс такіх аўцюкоўскіх атракцыёнаў” можна доўжыць і доўжыць.

Але як тэатр пачынаецца з вешалкі, так і святочны кірмаш у парку пачынаецца з Аўцюкоўскай Мытні пад дэвізам: “Умееш смяяцца—праходзь, не ўмееш—плаці”.За чырвона-белым шлагбаумам з кувалдай на канцы стаяць “таможэннікі”, або, шчыра кажучы, “таможэнніцы”—фальклорны калектыў, які з песнямі-пляскамі сустракаюць кожнага, хто жадае трапіць на кірмаш гумару, і прапануюць яму або расказаць анекдот (абавязкова прыстойны!) або заплаціць. Той, хто пройдзе шлагбаум, абавязкова атрымоўвае “пропуск”—на руку, шчаку, плячо або іншае, па жаданню, месца ён атрымлівае штамп з надпісам “Аўцюкі”, а таксама пацалункі ў шчокі ад сімпатычных пявуній. Вось такі расцалавана-заштампаваны, наш герой ідзе далей, да новых прыгод. Каб паслухаць, як выступалі на малой сцэне дзеці, а пасля іх дарослыя, сабралася шмат народу. І дзіцячы фестываль “Аўцючаняты—2008”прайшоў на славу! Журы з цяжкасцю, так падалося ўсім прысутным, вызначыла пераможцаў. Імі сталі Азарыцкая раённая гімназія і дзве калінкавіцкія гімназіі—1-я і 4-я, прычым апошняй з іх, быў уручаны спецыяльны прыз ад спонсараў—50 кілаграмаў мёду! Прызёры дарослага конкурсу па розных намінацыях і пераможцы дзіцячага з Азарыч сустрэліся на гала-канцэрце ўвечары і зрабілі сапраўдны фурор для гледачоў у Доме культуры Калінкавічаў (Моцная навальніца, мабыць, хацела ўнесці свае карэктывы ў праграму фестываля, і таму вялікая сцэна на галоўнай плошчы горада так і засталася пустою, а перад дажджом на ёй толькі паспела выступіць каманда КВЗ, якая не спыніла свайго выступлення нават тады, калі вада залівала сцэну). Яшчэ на малой сцэне ў парку вызначыўся сваім выступленнем народны літаратурны тэатр “Жывое слова” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка Мінска. Усе каманды дэманстравалі сваё мастацтва ў “фальклорным” фармаце, а мінская выйшла пад рок-н-рол і паказала вельмі высокі ўзровень.

А на вячэрнім канцэрце кіпелі “страсці па-аўцюкоўску”: жарты сыпаліся як зерне з мяшка. Немагчыма пералічыць усяго…Вось толькі некаторыя з іх:

Пасеялі соль у Баянічах, а яна паўсходзіла пад Салігорскам”.

Усе мужыкі зараз як аднаразовы шпрыц”.

Саламанцёр—зверху сала, знізу—манцёр”

XXL—хахаль”

Пердыня—цуд аўцюкоўскай селекцыі:персік+дыня”

Негр—гэта аўцюковец, што счарнеў ад гарэлкі”

Дайце курвалолу!”

Што вам сказаць, Гарыла Пятровіч?”

Ён адбіў жонку ў таварыша, а той адбіў яму почкі, пячонку і тое, чым той адбіў у яго жонку…”

Я “за” абеімі рукамі, нагамі і рагамі!”

Я зараз як дам гарбузом па зэмбелах!”

Гляджу, а кашалька няма—“скамуніздзілі”!”

Лічыць не пералічыць талентаў на зямлі беларускай! Гэта і цудоўныя калектывы з вёскі Баянічы Любанскага раёна Мінскай вобласці(гурт “Смехаўё”), з вёскі Дубіна Валожынскага раёна, народны тэатр гульні “Завадатар” Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Асобна, напэўна, стаіць дзіцячы фальклорны калектыў “Вясковыя музыкі” Крывічскага сельскага Дома культуры Салігорскага раёна. Дзеці былі настолькі добра падрыхтаваныя, так сакавіта, прыгожа гучала з іх вуснаў беларуская мова, што ўсе прысутныя доўга не хацелі адпускаць іх са сцэны. Увогуле дыпламантаў было многа, і прызы былі каштоўныя—пыласосы, DVD, СВЧ-печы.

Але нездарма фестываль гумару ў Аўцюках праводзіцца толькі раз у два гады—столькі ўражанняў назапашана, якраз на два гады хопіць. А дэвізам аўцюкоўскага свята могуць стаць такія словы:

Смейся ты усім назло,

Каб ў жыцці табе вязло!


12.08.2008 г. Дзмітрый Рымша






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Што такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным iconКанцэрн Беллегпрам уа "Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова" Метадычная распрацоўка класнай гадзіны, прысвечанай Дню Маці
Мама” – гэта першае слова, якое з любоўю І ўсмешкай вымаўляе дзіця! Мама гэта тое слова, якое часцей за ўсё паўтарае чалавек у дзень...

Што такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным iconПалітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы
Гарадзеншчыны, І лясная дарога вяведзе вас да маленькага паселішча, на ўезьдзе ў якое нават няма шыльды з назовам, цалкам верагодна,...

Што такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным iconЗагадка чалавека
Чаму? Чаму ён бачыць тое ж самае, што І мы, але не так, як мы, а інакш? Сто разоў ты безуважліва праходзіў, сто разоў бачыў І чуў...

Што такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным iconНаш раён шырока адзначаў наступную гадавіну Вялікай Перамогі. На працягу 67 год гэта самае светлае,чыстае І сардэчнае свята. Дзень памяці, радасці І веры ў
Перамогі. На працягу 67 год гэта самае светлае,чыстае І сардэчнае свята. Дзень памяці, радасці І веры ў будучыню. Дзень, калі асабіста...

Што такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным iconПераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў
Блэк І ўільям. Сапраўды, яны не ведаюць ніводнага іншага шляху павышэння стандартаў, для якога можна было б знайсці столькі ж сур’ёзных...

Што такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным iconАд д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Практыка работы паказала, што тэма павышэння эфектыўнасці навучання ўяўляе сабой шырокае поле для вывучэння. Гэта пытанне заўжды...

Што такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным iconКамп’ютэр? Камп’ютар! А можа, кампутар?!
Маю на ўвазе традыцыю вымаўлення, якую фарміруем мы з вамі, носьбіты мовы. Што такое традыцыйнае вымаўленне? Гэта тое, што не паддаецца...

Што такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным iconДобры вечар, дарагія сябры! Вы чуеце, як звіняць звонкія, празрыстыя ручайкі?
Сакавік – гэта пачатак цяпла, прыгажосці, кахання. І таму не выпадкова першае свята вясны – Дзень жанчын. Таму што самае прыгожае,...

Што такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным iconЯкое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі?
Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі? Што гэта было? Вызваленне Беларусі ад “польскага ці панскага прыгнёту”...

Што такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным iconШаноўныя госці! Сёння мы запрасілі вас на свята "Багач". Гэта вялікае свята ў жыцці бела-рускай вёскі. Калісьці, калі жніво падыходзіла да канца, пакідалі
Гэта І быў Багач. Яго заносілі ў двор тым, каму жадалі багацця І шчасця. Багач, згодна з павер’ем, забяспечваў ніву жытам І прыносіў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка