Каб слова жыло




НазваКаб слова жыло
Дата канвертавання12.11.2012
Памер15.18 Kb.
ТыпДокументы
Каб слова жыло...

Напрыканцы  студзеня  ў  дзіцячай  бібліятэцы  №14  г. Мінска  адбылося  адкрыццё  літаратурнай  студыі “Агмень”. Удзельнікамі  гэтай  імпрэзы  были  як  вядомыя  паэты  і  празаікі, так  і  старшакласнікі  гімназій  і  агульнаадукацыйных  школ  Заводскага  раёна  сталіцы. Моладзь  прадэманстравала  свае  творы, а  кіраўнік  студыі, вядомы  беларускі  паэт  Міхась  Башлакоў, не  толькі  даў  ацэнку  творчым  здольнасцям  пачынаючых  літаратараў, але  і  прадэманстраваў  сапраўдны  майстар-клас. У  яго  выкананні  прагучалі  як  уласныя  вершы, так  і  ўрыўкі  з  твораў  рускіх  класікаў. Своеасаблівая  манера  чытання, меладызм—усё  гэта  дапамагло  стварыць  слыннаму  паэту  непаўторныя  мастацкія  вобразы. Асабліва  ўсхваляваў  усіх  урывак  з  паэмы “Лілея  на  цёмнай  вадзе”.


          Таксама  вельмі  цёпла  былі  сустрэты  вершы  і  пародыі  ў  выкананні  цудоўнага  лірычнага  паэта  Міколы  Шабовіча. 

Светлая  пачуццёвасць  і  тонкі  гумар  вылучаюць  творы  гэтага  вядомага  майстра  пяра. Нездарма  шматлікія  вершы  М.Шабовіча  пакладзены  на  музыку, што  і  прадэманстраваў  прысутным  малады  паэт  і  кампазітар  Дзмітрый  Пятровіч, які  пасля  чытання  сваіх  вершаў  выканаў  лірычную  песню “Ненаглядка” на  словы  М.Шабовіча, якая  ўсім  прыйшлася  даспадобы.


           Яшчэ  адзін  госць, празаік  Іван  Конанаў, расказаў  пра  сваю  творчасць  і  пажадаў  моладзі  не  шукаць  лёгкіх  сцяжынак  у  жыцці, а  шчыра  працаваць  на  карысць  роднай  Бацькаўшчыны. Даведаўшыся, што  сярод  вучняў  ёсць  выхаванцы  школы-інтэрната  для  дзяцей-сірот, усе  свае  кніжкі, якія  захапіў  з  сабою, ён  параздаваў  ім  са  сваімі  аўтографамі

.

           Адкрыццём  імпрэзы  стала  выступленне  Ганны  Віскушэнкі, студэнткі  факультэта  журналістыкі  БДУ, якая  выканала  шэраг  сваіх  песень.

Ганна--удзельніца  розных  конкурсаў, працуе  на  радыё (канал “Культура”).

           Цудоўную, амаль  дамашнюю  атмасферу  вечара  дапамаглі  стварыць  супрацоўнікі  бібліятэкі  на  чале  з  загадчыцай  Людмілай  Канстанцінаўнай  Гідлеўскай.                     

31.01.2008г.                Дзмітрый  Рымша

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Каб слова жыло iconЗоф’я Шмід : "Каб нашае наднёманскае памежжа насамрэч жыло"
Адносіцца гэта, у прыватнасьці, да рэгіёнаў з выбітным гістарычнай ці палітычнай мінуўшчынай, з рознай культурнай спадчынай, а таксама...

Каб слова жыло iconСцэнарый вечара
Транспарант: “Роднае слова! Як жыло ты з намі – будзеш вечна жыці, грамадой мільёнаў з светам гаманіці” (Янка Купала). Заслону найлепш...

Каб слова жыло iconТэма: "Слова – радасць, слова – чары"
Абсталяванне: тлумачальныя слоўнікі беларускай мовы; выстава кніг беларускіх пісьменнікаў; грамзапіс песні “Каб любіць Беларусь нашу...

Каб слова жыло icon-
Пане, мы сабраліся тут, каб разважаць Тваю муку, каб ісці за Табою дарогай крыжа. Колькі дарог праходзім штодзённа, каб дайсці да...

Каб слова жыло icon1 варыянт 1
...

Каб слова жыло iconЛ. К. Цітова "Слова радасць, слова чары…"
Факультатыўны курс “Слова – радасць, слова – чары…” мае завершаны характар, разам з тым ён пабудаваны ў цеснай пераемнасці з факультатывам...

Каб слова жыло iconФакультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма
Цяпер хачу прапанаваць вам наступны дыялог:,,Што трэба ўмець, каб добра засвоіць тэму ўрока?’’

Каб слова жыло iconПрывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка
Прывітаньне” Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка

Каб слова жыло iconКіраўнік гуртка "НіКа" – Івашчанка Наталля Альбертаўна – святкуе юбілей Віншуем!
А ў Дзень нараджэння – падзякаваць Вам за Вашу павагу І веру ў нас, пажадаць, каб вакол Вас былі такія ж добрыя людзі, як Вы сама,...

Каб слова жыло icon1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца
Вызначце, у якіх сказах часціца ні ўжываецца з той мэтай, каб надаць сцвярджэнню станоўчы змест

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка