Конкурс ""Адукацыя для свабоды




НазваКонкурс ""Адукацыя для свабоды
Дата канвертавання11.11.2012
Памер228.96 Kb.
ТыпКонкурс


Конкурс ““Адукацыя для свабоды.

Ноўтбук актыўнаму настаўніку-2012”


Намінацыя: сучасны ўрок


Тэма: Парадкавыя лічэбнікі (урок у 6 класе)


Паўлава Юлія Сяргееўна

ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава”


Хатні адрас:

Мінская вобласць, г. Барысаў, вул. Трусава, д.43, кв.69

E-mail: julietta78@mail.ru


Нумары тэлефонаў:

хатні: 8 0177 79 65 63

мабільны: 8 029 252 76 22 (МТС)

8 025 917 79 33 (Life)


Тэма ўрока: Парадкавыя лічэбнікі

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу

Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Мэта: спрыяць паглыбленню паняцця пра парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і правапіс.

Задачы:

стварыць умовы для

  • выпрацоўкі ўмення адрозніваць колькасныя і парадкавыя лічэбнікі, устанаўліваць значэнне парадкавых лічэбнікаў, вызначаць склон, сінтаксічную ролю ў сказе;

  • развіцця ўмення правільнага пісьма і ўжывання парадкавых лічэбнікаў у вусным і пісьмовым маўленні;

  • узбагачэння слоўнікавага запасу вучняў;

  • фарміравання арфаграфічнай пільнасці;

  • развіцця ўмення самастойнай работы з падручнікам;

садзейнічаць

  • сістэмнаму засваенню тэмы;

  • развіццю пазнавальных матываў;

  • выхаванню цікавасці да прадмета;

  • выхаванню любові да роднай мовы, да Беларусі праз дыдактычны матэрыял урока;

Задачы для вучняў:

  • паглыбляць веды пра парадкавыя лічэбнікі;

  • вучыцца правільна ўжываць парадкавыя лічэбнікі ў вусным і пісьмовым маўленні;

  • вучыцца прымяняць атрыманыя веды на практыцы.

Пералік базавых паняццяў:

парадкавыя лічэбнікі, разрад паводле структуры, сінтаксічная роля ў сказе.

Тэхналогія навучання:

інфармацыйна-камунікацыйная з элементамі праблемнага навучання і тэхналогіі крытычнага мыслення, а таксама з элементамі метаду актыўнай ацэнкі.

Метады навучання:

наглядны, славесны, практычны,праблемна-пошукавы.

Формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці:

калектыўная, франтальная, індывідуальная, парная.

Прагназуемы вынік:мяркуецца, што на выхадзе з урока вучні выканаюць тэст.


Абсталяванне:

  1. Камп’ютар, інтэрактыўная дошка (праграмнае забеспячэнне – комплекс “Notebook”), медыякалонка, відэазапіс, аўдыязапіс.

  2. Красней В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 304 с.

  3. Карткі з індывідуальнымі заданнямі для кожнага вучня.

  4. Сігнальныя (рэфлексійныя) карткі.

  5. Карткі з імёнамі вучняў (вучні для адказу рукі не падымаюць, настаўнік выклікае іх, выцягнуўшы картку з іменем вучня (метад АА).


Ход урока:



Арганізацыйны момант



Актуалізацыя апорных ведаў



Паведамленне тэмы, пастаноўка задач



Вывучэнне новага матэрыялу.



Фізкультхвілінка.



Замацаванне вывучанага



Падвядзенне вынікаў урока



Выхадны кантроль



Дамашняе заданне.



Рэфлексія. Заключнае слова настаўніка





І. Арганізацыйны момант. Прывітанне

Настаўнік:

  • Добры дзень! Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. Калі ў вас зараз добры настрой, падыміце зялёную картку. Бачу, што не ва ўсіх. Спадзяюся, што да канца ўрока ваш настрой палепшыцца. Я вам жадаю сёння на ўроку поспехаў.

ІІ. Актуалізацыя апорных ведаў, уменняў, навыкаў

Настаўнік:

  • Сядзьце зручна і ўважліва праслухайце верш Юрася Свіркі “Твая Беларусь.” Вам трэба будзе назваць колькасць краін, з якімі мяжуе Беларусь (слуханне верша суправаджаецца відэаролікам з пейзажамі Беларусі).

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой,

Твая зямля, твая Айчына –

Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла – БЕЛАРУСЬ.

Настаўнік:

-Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш? Раскажыце пра іх.

- Назавіце колькасць краін, з якімі мяжуе Беларусь. (5)

Настаўнік:

- Якую часціну мовы вы выкарысталі ў сваіх адказах? (Лічэбнік).

- Мы з вамі ўжо пазнаёміліся з колькаснымі лічэбнікамі. На якія пытанні яны адказваюць? Што абазначаюць?

- А як яны змяняюцца? (па склонах, адзін, два – па ліках, родах).

- На якія групы падзяляюцца колькасныя лічэбнікі паводле структуры?

- Якую сінтаксічную ролю яны выконваюць?

(Падчас вучнёўскіх адказаў запаўняецца кластар на інтэрактыўнай дошцы).

ІІІ. Паведамленне тэмы, пастаноўка задач, матывацыя вучэбнай дзейнасці

Настаўнік (на фоне музыкі “Стары Ольса”):

  • А зараз я вам раскажу гісторыю пра трох падарожнікаў:

Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Раптам чуюць – спявае нехта. Першы кажа:

- Відаць, жаўранак спявае.

- Не, - кажа другі, - гэта лес шуміць.

А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

- Ды гэта ж зямля спявае.

- Вось якая яна, наша беларуская зямля!

(Пасля паведамлення настаўніка яшчэ некалькі секунд гучыць музыка).

Настаўнік:

- Назавіце лічэбнікі, якія сустрэліся ў гэтай гісторыі.

- Вызначце іх разрад па значэнні.

- А чаму яны парадкавыя?

- Паспрабуйце вызначыць тэму нашага ўрока. (Парадкавыя лічэбнікі).

- Прааналізаваўшы схему на дошцы, акрэсліце задачы нашага ўрока.

Удакладненні настаўніка:

- Сёння мы з вамі паглыбім веды пра парадкавыя лічэбнікі, навучымся скланяць парадкавыя лічэбнікі, правільна іх пісаць, адрозніваць складаныя лічэбнікі ад складаных прыметнікаў, вызначаць сінтаксічную ролю ў сказе.

- Задачы паставілі, пачынаем іх вырашаць.

Запішыце ў сшыткі дату і тэму ўрока.

ІV. Вывучэнне новага матэрыялу

  • Увядзенне ў тэму

Настаўнік:

- Вы ўжо ведаеце, што 2012 год у Беларусі аб’яўлены Годам кнігі.

- Каго вы бачыце на экране?

- Чаму Ф.Скарына і кніга заўсёды побач? (Першадрукар).

Настаўнік:

- Як запавет гучаць для нас словы Ф.Скарыны: “Любіце кнігу, бо яна – крыніца ведаў і навукі, лекі для душы.”

Вучань чытае верш:

Вучаць кнігі Радзіму любіць

I сумленнымі, добрымі быць.

Вучаць кнігі старых шанаваць

I цудоўныя казкі казаць.

Вучаць мудрасці і чысціні –

I святлейшымі робяццадні.

Зоркі-літары свецяць ўначы

I ад ведаў нам дораць ключы.

Настаўнік:

- Як называецца месца, дзе захоўваюцца кнігі? А якая самая вялікая бібліятэка ў Беларусі?

  • Работа з тэкстам

Настаўнік:

  • Давайце пазнаёмімся з тэкстам “Нацыянальная бібліятэка Беларусі.” да сказа з зорачкай (тэкст на картках перад кожным вучнем; дэманстрацыя слайда на інтэрактыўнай дошцы).

Адзін вучань выразна чытае тэкст да сказа з зорачкай.

У дзве тысячы шостым годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Агульная плошча будынка – сто трынаццаць тысяч квадратных метраў.У бібліятэцы дзевятнаццаць чытальных залаў.Тут могуць размясціцца чатырыста адзінаццаць наведвальнікаў адначасова. Шэсцьдзясят месцаў у гэтай зале абсталяваны камп’ютарамі. У фондах бібліятэкі захоўваецца каля сямідзесяці тысяч асобнікаў каштоўнай, рэдкай літаратуры, найбольш раннія датуюцца чатырнаццатым стагоддзем. На дваццаць трэцім паверсе бібліятэкі знаходзіцца аглядавая пляцоўка.

*Сямідзесяцідвухметровы “дыямент” – візітная картка нашай рэспублікі.

Настаўнік:

  • Вы напэўна заўважылі, што ў тэксце шмат лічэбнікаў.Ваша задача – у сшытках размеркаваць іх па слупках. Злева – колькасныя, справа – парадкавыя.

Колькасныя

Парадкавыя

Сто трынаццаць тысяч

(у) дзве тысячы шостым

Дзевятнаццаць

Чатырнаццатым

Чатырыста адзінаццаць

(на) дваццаць трэцім

Шэсцьдзясят

?

(каля) сямідзесяці тысяч

?

Самаправерка (дэманстрацыя слайда).

Настаўнік:

- Давайце прааналізуем структуру парадкавых лічэбнікаў(аналіз прыкладаў з правага слупка табліцы).

- Якіх не хапае лічэбнікаў ў дадзеным слупку?

- Утварыце ад колькасных лічэбнікаў шэсцьдзясят і (каля) сямідзесяці тысяч парадкавыя лічэбнікі (запіс робіцца на дошцы і ў вучнёўскіх сшытках).

- Праверце напісанне складаных парадкавых лічэбнікаў па падручніку (правіла на старонцы 171-ай).

- З якім новым правілам вы пазнаёміліся? Перакажыце яго.

- А зараз праверце правільнасць напісання на дошцы і ў сваіх сшытках.

- А цяпер вызначце разрад утвораных парадкавых лічэбнікаў па структуры.

- Звярніце ўвагу, што парадкавыя, як і колькасныя лічэбнікі, па структуры могуць быць простымі, складанымі і састаўнымі.

  • Лінгвістычны аналіз (работа з апошнім сказам тэксту)

Настаўнік (стварэнне праблемнай сітуацыі):

- Прачытайце апошні сказ.

- У сказе сустракаецца слова сямідзесяцідвухметровы. У які слупок вы б запісалі гэтае слова? Меркаванне абгрунтуйце.

- Да гэтага пытання мы звернемся пазней. А цяпер уважліва паглядзіце на дошку. Перад вамі чатыры словы, давайце прааналізуем, як яны ўтварыліся (дэманстрацыя слайда): трохмільённы, дваццаціпяцітысячны?

(Адказы вучняў запісваюцца на дошцы).

- Давайце прааналізуем, як утварыліся дадзеныя складаныя словы: трохпакаёвы, дваццаціпяціметровы?

- Прааналізуйце, якія часціны мовы ўваходзяць у склад першых двух слоў?

Наступных двух слоў?

- Падумайце, якія з гэтых слоў усё ж такі нельга аднесці да лічэбнікаў? Чаму?

Тлумачэнне настаўніка:

- Калі ў склад складанага слова ўваходзяць не толькі лічэбнікі, але і назоўнікі такія, як грамы, кілаграмы, метры і г.д., то такія словы адносяцца да прыметнікаў. Звярніце ўвагу на злітнае напісанне такіх слоў.

- А цяпер вызначце, да якой часціны мовы адносіцца слова сямідзесяцідвухметровы? (Прыметнік). Чаму?

Настаўнік:

- Хто ў нас сёння адказны за фізкультхвілінку? (Фізкультхвілінку праводзіць вучань.)

V. Фізкультхвілінка (Выключыць манітор.)

Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць.

Раз – падняцца, усміхнуцца, два – сагнуцца, разагнуцца.

Тры – галоўку ўверх падняць, на чатыры – паківаць.

Пяць – рукамі памахаць. Шэсць – як я – хутчэй прысесці,

Сем – за парты ціха сесці. Восем – сшыткі падраўняць,

Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць, Дзесяць – будзем працаваць.

І цікава адпачылі, і лічэбнік паўтарылі.

VІ. Замацаванне вывучанага

  • Скланенне парадкавых лічэбнікаў

Настаўнік:

- Прачытайце сказы. (Сказы запісаны на школьнай дошцы).

1. Пятнаццатага сакавіка ў нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

2. Беларусь займае васьмідзясятае месца ў свеце па велічыні сваёй тэрыторыі.

3.Дваццаць першага лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

-Назавіце ў сказах парадкавыя лічэбнікі. Вызначце іх разрад паводле структуры.

- Лічэбнікі рассыпаліся. Дапамажыце ім знайсці патрэбную склонавую форму.

Праскланяйце лічэбнікі, папярэдне пазнаёміўшыся з правілам падручніка на старонцы 170-ай. (Заданне выконваецца вучнямі ў сшытках і на інтэрактыўнай дошцы па варыянтах.)

Н.

ПЯТНАЦЦАТЫ

ВАСЬМІДЗЯСЯТЫ

ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ

Р.

Пятнаццатага

васьмідзясятага

дваццаць першага

Д.

Пятнаццатаму

васьмідзясятаму

дваццаць першаму

В.

Пятнаццаты

васьмідзясяты

дваццаць першы

Т.

Пятнаццатым

васьмідзясятым

дваццаць першым

М.

(пры)пятнаццатым

(пры) васьмідзясятым

(пры) дваццаць першым

Настаўнік:

- На ўзор якой часціны мовы скланяюцца парадкавыя лічэбнікі? (Прыметнік).

- Якія вы заўважылі асаблівасці ў скланенні састаўнога парадкавага лічэбніка? (Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова, а ў складаных – толькі апошняя частка).

Настаўнік:

- А зараз паглядзіце ўважліва на дошку. Чые партрэты вы бачыце?

- А хто ведае, калі нарадзіліся гэтыя пісьменнікі?

- У якім месяцы нарадзіўся Купала? Палічыце, які гэты месяц па парадку? (Сёмы).

- А ў якім месяцы нарадзіўся Колас? Палічыце, які гэты месяц па парадку? (Адзінаццаты).

- 2012 год знамянальны для беларусаў. Падумайце чым? (130 гадоў з дня нараджэння Коласа і Купалы).

- У парах складзіце сказ, выкарыстоўваючы лічэбнікі 130, 2012.

У дзве тысячы дванаццатым годзе будзе адзначацца статрыццацігадовы юбілей з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы.

- У якой склонавай форме ўжыты лічэбнік 2012?

- Да якой часціны мовы адносіцца слова статрыццацігадовы? (Прыметнік).Чаму?

  • Прымяненне ведаў на практыцы

Настаўнік:

- У жыцці кожнага чалавека ёсць любімая лічба. У мяне – гэта 21. Гэта дата нараджэння майго сына.

- А ў вас? (Адказы вучняў.)

- А ў беларусаў лічба 7 заўсёды валодала магічнай сілай. Паслухайце пра яе невялікае паведамленне.

Выступленне вучня “Чароўнасць ліку 7”:

Самай ганаровай лічбай, паводле Піфагора і іншых грэчаскіх філосафаў, з’яўляецца “сямёрка”. У ёй людзі даўно бачылі адлюстраванне многіх з’яў свету. На сем дзён дзяліўся тыдзень. На небе былі вядомыя ў тыя часы сем планет, на зямлі – сем цудаў свету. 7 — чвэртка месяца, 7 зорак у сузор'і Вялікай Мядзведзіцы. Лічба 7 звязана з рознымі казачнымі героямі: сямігаловы змей, сямігаловая гідра, сямімільныя боты-скараходы. Сёння лічба 7 таксама нагадвае пра сябе: 7 колераў вясёлкі, 7 нотаў у музыцы.

Настаўнік:

- Вы, напэўна, ведаеце што акрамя сямі цудаў свету, ёсць яшчэ і сем цудаў Беларусі.

Перад вамі карткі з заданнем № 2.

Ваша задача – утварыць і запісаць сказы з парадкавымі лічэбнікамі (дэманстрацыя слайдаў):

Узор: Белавежская пушча – (1) першае цуда Беларусі.

Крыж-святыня Ефрасінні Полацкай–(2) другое цуда Беларусі.

“Біблія” Францыска Скарыны– (3) трэцяе цуда Беларусі.

Сынковіцкая царква-крэпасць– (4) чацвёртае цуда Беларусі.

Статут Вялікага Княства Літоўскага –(5) пятае цуда Беларусі.

Нясвіжскі замак-палац– (6) шостае цуда Беларусі.

Слуцкія паясы–(7) сёмае цуда Беларусі.

Настаўнік:

- Як бачыце, словы тут простыя з пункту погляду арфаграфіі, сказы аднатыпныя па сваёй будове. Чаму ва ўсіх гэтых сказах пастаўлены працяжнік? (Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам).

- Падкрэсліце ў трэцім сказе дзейнік і выказнік.

- А цяпер вызначце, якім членам сказа з’яўляецца лічэбнік трэці? (Азначэнне). Чаму?

- Звярніце ўвагу, што парадкавыя лічэбнікі ў сказах з’яўляюцца азначэннем.

- Лісткі з гэтым заданнем вы забераце з сабою. Пастарайцеся самі запомніць сем цудаў нашай Беларусі. Праэкзаменуйце дома сваіх бацькоў.

  • Арфаграфічная хвілінка

Настаўнік:

- Паколькі сёння мы гаворым пра лічэбнік, хачу звярнуць вашу ўвагу на моманты, звязаныя са зменамі ў беларускай арфаграфіі, якія датычацца правапісу лічэбнікаў.

- Давайце успомнім, як пішуцца колькасныя лічэбнікі 50, 60, 70, 80. (вучні самастойна робяць запіс лічэбнікаў).

- Паводле якога правіла пішуцца выдзеленыя літары? (Яканне).

- Давайце разам правільна вымавім гэтыя словы і запомнім іх напісанне.

- Устаўце прапушчаныя літары ў парадкавых лічэбніках:

Дзявяты

Дзясяты

Сямнаццаты

Васямнаццаты

- Паводле якога правіла пішуцца выдзеленыя літары? (Яканне).

- Давайце разам правільна вымавім гэтыя словы і запомнім іх напісанне.

VІІ. Падвядзенне вынікаў урока:

Настаўнік:

- Напрыканцы нашага ўрока давайце яшчэ раз звернемся да кластара, з якім мы працавалі ў пачатку(дэманстрацыя слайда, запаўненне кластара).

- Ці дасягнулі мы задач, пастаўленых на пачатку ўрока, дапаможа нам вызначыць выніковы тэст.

VIІI. Выхадны кантроль (выкананне тэставага задання).

  1. Выкананне тэставага задання (Дадатак 2)

  2. Самаправерка (дэманстрацыя слайда)

Настаўнік:

-Падыміце рукі тыя, хто беспамылкова справіўся з тэстам?(Вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду).

-Як вы лічыце, якую адзнаку вы атрымалі?

-А цяпер падыміце рукі тыя, хто правільна выканаў 7 заданняў? Менш?(Вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду).

-Як вы лічыце, якую адзнаку атрымалі вы?

ІХ.Заданне на дом (дэманстрацыя слайда):

Настаўнік:

- У залежнасці ад вынікаў тэста вы атрымаеце рознае дамашняе заданне (дыферэнцыраванае):

1. Хто беспамылкова справіўся з тэстам:

Напісаць сачыненне на лінгвістычную тэму, дзе галоўным героем будзе парадкавы лічэбнік.

2. У каго было некалькі памылак:

§48, практыкаванне № 337

Х. Рэфлексія:

Настаўнік:

- Якія вашы ўражанні ад сённяшняга ўрока? Абгрунтуйце.

- Ці заўважылі вы, якой тэме былі прысвечаны ўсе нашы практыкаванні?

- А зараз падыміце зялёныя карткі тыя, хто пойдзе з урока з добрым настроем.

- Бачу, што настрой у некаторых палепшыўся. Я гэтаму вельмі рада.

Заключнае слова настаўніка:

  • Тое, што я хацела вам даць на ўроку, падобна да цудоўнай яблыні, якая таемна шапаціць лісцем у спякоту.

Тое, што я пры гэтым ведаю, усяго толькі галінка ад яблыні.

Тое, што я паспела вам сказаць, усяго толькі яблык ад гэтай галінкі.

Тое, што засталося ў вас, усяго толькі зярняткі.

Але і з гэтых зярнятак вырасце цудоўная яблыня, якая будзе шапацець лісцем у спякоту.

Дзякуй за ўрок.


Тэхналагічная карта ўрока

  1. Арганізацыйны этап (1хв.)

Мэта этапу (плануемы вынік): псіхалагічная падрыхтоўка класа да ўспрымання матэрыялу, арганізацыя ўвагі вучняў, стварэнне добрага настрою.

Задачы этапу: стварэнне сітуацыі поспеху, стварэнне ўмоў для актыўнага ўзаемадзеяння.

Змест урока

Форма арганізацыі вучэбнага працэсу

Сродкі вучэбнага працэсу

Настаўнік

Вучні

Вітаецца.

Арганізуе работу ўкласе.

Знаёміць вучняў са старажытнагрэчаскім выслоўем.

Выхзначае настрой у пачатку ўрока.

Вітаюць настаўніка.

Слухаюць настаўніка.


Вызначаюць свой настрой.

Гутарка

Клас –настаўнік


Настаўнік – клас



Сігнальныя карткі

  1. Актуалізацыя апорных ведаў, уменняў, навыкаў (3 хв.)

Мэта этапу (плануемы вынік): актывізацыя суб’ектнага вопыту вучняў, пазнаваўчая цікавасць.

Задача этапу: ствараць умовы для актыўнага ўзаемадзеяння.

Змест урока

Форма арганізацыі

вучэбнага працэсу

Сродкі вучэбнага працэсу

Настаўнік

Вучні

1. Прапануе праслухаць верш Ю. Свіркі “Твая Беларусь”

А) Просіць вызначыць колькасць краін, з якімі мяжуе Беларусь.

Б) Просіць вызначыць часціну мовы, якая дапамагла пры адказе.

2. Прапануе запоўніць кластар.

Слухаюць верш


Вызначаюць колькасць краін, з якімі мяжуе Беларусь Вызначаюць часціну мовы


Запаўняюць кластар

Гутарка

Клас –настаўнік


Франтальнае апытванне

Слайд 1(відэаролік з пейзажамі Беларусі)

Слайд 2

  1. Мэтавызначэнне (3 хв.)

Мэта этапу (плануемы вынік): наяўнасць матывацыі, самавызначэнне на вынік урока.

Задачы этапу: вызначыць задачы ўрока, стварыць умовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынік.

Змест урока

Форма арганізацыі

вучэбнага працэсу

Сродкі вучэбнага працэсу

Настаўнік

Вучні

Прапануе праслухаць гісторыю пра трох падарожнікаў, знайсці там лічэбнікі і вызначыць іх разрад

Прапануе вызначыць тэму ўрока

Арганізуе дзейнасць вучняў па сумеснаму планаванню задач урока

Праецыруе слайд з задачамі ўрока на ІД

Слухаюць гісторыю, знаходзяць лічэбнікі, вызначаюць іх разрад

Вызначаюць тэму ўрока

Вызначаюць задачы ўрока

Настаўнік


Настаўнік – клас

Калектыўная работа па сумеснаму прыняццю рашэння

Аўдыязапіс


Слайд 2

Слайд 3


Слайд 4

  1. Вывучэнне новага матэрыялу (11 хв.)

Мэта этапу (плануемы вынік): азнаямленне з новымматэрыялам.

Задачы этапу: забяспечыць успрыняцце, асэнсаванне і першаснае запамінанне вывучаемага матэрыялу.

Змест урока

Форма арганізацыі

вучэбнага працэсу

Сродкі вучэбнага працэсу

Настаўнік

Вучні

Работа з тэкстам

Прапануе прачытаць тэкст “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і размеркаваць па слупках колькасныя і парадкавыя лічэбнікі.

Праецыруе слайд і прапануе выканаць самаправерку.

Прапануе ўтварыць ад колькасных парадкавыя лічэбнікі.

Прапануе пазнаёміцца з правілам падручніка

Лінгвістычны аналіз

Прапануе вызначыць, у які слупок можна запісаць слова “сямідзесяцідвухметровы”

Праецыруе слайд і прапануе прааналізаваць, як утварыліся словы “трохмільённы”, “дваццаціпяцітысячны”, “трохпакаёвы”, “дваццаціпяціметровы”

Прапануе зрабіць вывад, да якой часціны мовы аднясіцца слова сямідзесяцідвухметровы”


Чытаюць тэкст, размяркоўваюць лічэбнікі па слупках


Выконваюць самаправерку


Утвараюць ад колькасных парадкавыя лічэбнікі

Знаёмяцца з правілам


Адказваюць на пытанне


Аналізуюць, з дапамогай якіх часцін мовы ўтварыліся словы


Робяць вывад


Настаўнік – клас

Індывідуальная работа


Клас – настаўнік


Індывідуальная работа


Настаўнік – клас


Настаўнік – клас


Дадатак 1

Слайд 5-6


Слайд 7

Слайд 7


Слайд 8



  1. Фізкультхвілінка (1 хв.)

  2. Замацаванне вывучанага, пашырэнне ведаў (17 хв.)

Мэта этапу (плануемы вынік): замацаванне засвоеных ведаў і ўменняў, карэкцыя і ліквідацыя прабелаў у ведах.

Задача этапу: вызначыць правільнасць і асэнсаванасць вучнямі вывучанага матэрыялу.

Змест урока

Форма арганізацыі

вучэбнага працэсу

Сродкі вучэбнага працэсу

Настаўнік

Вучні

1. Прапануе прачытаць сказы,запісаныя на дошцы;

вызначыць структуру лічэбнікаў;

самастойна пазнаёміцца з правілам падручніка;

праскланяць лічэбнікі па варыянтах.

2. Праецыруе на экран фотаздымкі Я.Коласа і Я.Купалы:

А)Прапануе ўспомніць іх даты нараджэння

Б) Прапануе скласці сказы, выкарыстоўваючы лічэбнікі

3. Прапануе праслухаць паведамленне вучня “Чароўнасць ліку 7”

4. Раздае карткі з заданнем № 2 “Сем цудаў Беларусі”

А) Прапануе вучням утварыць ад колькасных парадкавыя лічэбнікі

Б) Звяртае ўвагу вучняў на структуру сказаў, просіць абгрунтаваць пастаноўку працяжніка

В) Прапануе падкрэсліць галоўныя члены сказа, а таксама вызначыць, якім членам сказа з’яўляецца парадкавы лічэбнік

4. Засяроджвае ўвагу на момантах, звязаных са зменамі ў беларускай арфаграфіі, якія датычацца правапісу лічэбнікаў (арфаграфічная хвілінка).

Чытаюць сказы


Вызначаюць структуру

Знаёмяцца з правілам, агучваюць яго

Скланяюць лічэбнікі

Называюць прозвішчы пісьменнікаў

Называюць год іх нараджэння


Вучні ў парах складаюць сказы, зачытваюць іх

Слухаюць паведамленне


Успамінаюць, якія цуды Беларусі ведаюць

Утвараюць ад колькасных парадкавыя лічэбнікі

Абгрунтоўваюць пастаноўку працяжніка


Падкрэсліваюць галоўныя і даданыя члены сказа

Робяць вывад

Запісваюць лічэбнікі, правапіс якіх змяніўся


Настаўнік – клас


Індывідуальная работа


Калектыўная работа


Вучань–клас


Вучань – вучань


Гутарка


Індывідуальная работа

Калектыўная работа


Індывідуальная работа

Калектыўная работа



Слайд 9


Слайд 10


Дадатак 1


Слайд 11-16


Слайд 17


Слайд 18

Слайд 19

VІІ. Падвядзенне вынікаў урока (1 хв.)

Мэта этапу (плануемы вынік): сістэматызацыя і абагульненне атрыманых ведаў.

Задача этапу: запоўніць кластар, сістэматызаваўшы атрыманыя веды.

Змест урока

Форма арганізацыі вучэбнага працэсу

Сродкі вучэбнага працэсу

Настаўнік

Вучні

Прапануе запоўніць кластар, з якім працавалі ў пачатку ўрока (“белыя плямы”)

Запаўняюць кластар

Франтальнае апытванне

Слайд 20

VІІІ.Выхадны кантроль (4 хв.)

Мэта этапу (плануемы вынік): высвятленне ўзроўню засваення тэмы ўрока.

Задачы этапу: стварыць умовы для самакантролю ведаў, выканаць тэставае заданне.

Змест урока

Форма арганізацыі вучэбнага працэсу

Сродкі вучэбнага працэсу

Настаўнік

Вучні

Прапануе выканаць тэставыя заданні

Прапануе праверыць сябе

Просіць падняць рукі тых, хто беспамылкова справіўся з тэстам, хто выканаў правільна 6-7 заданняў (колькасць запісваецца ў піраміду)

Выконваюць тэст

Выконваюць самаправерку

Падымаюць рукі, ацэньваюць сябе

Індывідуальная

работа

Дадатак 2

Слайд 21

Слайд 22


ІХ.Дамашняе заданне (1 хв.)

Мэта этапу (плануемы вынік): выбар дамашняга задання з улікам вынікаў тэставага задання

Задача этапу: забяспечыць самавызначэнне вучняў на дамашняе заданне

Змест урока

Форма арганізацыі вучэбнага працэсу

Сродкі вучэбнага працэсу

Настаўнік

Вучні

Дома вучням прапануецца:

1. Хто беспамылкова справіўся з тэстам:

*Напісаць сачыненне на лінгвістычную тэму, дзе галоўным героем будзе парадкавылічэбнік.

2. У каго было некалькі памылак:

§48, практыкаванне № 337

Вызначаюцца з выбарам дамашнягя задання

Настаўнік – клас

Клас – настаўнік




Слайд 23



Х. Рэфлексія (3 хв.)

Мэта этапу (плануемы вынік): уплыў на свядомасць і пачуцці вучняў, эмацыянальны ўсплёск.

Задача этапу: забяспечыць эмацыянальны фон фіналу ўрока, выхоўваць пачуццё любові да роднага краю.


Змест урока

Форма арганізацыі вучэбнага працэсу

Сродкі вучэбнага працэсу

Настаўнік

Вучні

Прапануе выказаць уражанні ад урока


Прапануе вызначыць настрой

Заключнае слова настаўніка (гісторыя пра яблыню)

Дзякуе за супрацоўніцтва, развітваецца

Аналізуюць вынікі ўласнай дзейнасці на ўроку, абмяркоўваюць, выказваюць свае думкі.

Вызначаюць свой настрой

Слухаюць настаўніка


Развітваюцца

Настаўнік – клас


Клас – настаўнік

Настаўнік – клас


Настаўнік – клас



Сігнальныя карткі

Слайд 24,


Аўдыязапіс




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс \"\"Адукацыя для свабоды iconКонкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку 2012»
Конкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012»

Конкурс \"\"Адукацыя для свабоды iconКонкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку 2012»
Конкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012»

Конкурс \"\"Адукацыя для свабоды iconКонкурс Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Конкурс \"\"Адукацыя для свабоды iconКонкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Онкурсу: стварэнне новых адукацыйных І дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, скіраваных на ўзгадаванне свабоднай І творчай...

Конкурс \"\"Адукацыя для свабоды iconШаноўныя ўдзельнікі конкурсу «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку -2012»!
Маем гонар запрасіць вас на цырымонію ўзнагароджання, якая адбудзецца 1 снежня ў Мінску!

Конкурс \"\"Адукацыя для свабоды iconУладзімер Арлоў: "у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў"
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Конкурс \"\"Адукацыя для свабоды icon«Study Tours to Poland» 2008
Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага І фонд “Адукацыя для дэмакратыі”...

Конкурс \"\"Адукацыя для свабоды iconУладзімера Арлова "Імёны "
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Конкурс \"\"Адукацыя для свабоды iconЛ. П. Сівурава // Мастацкая адукацыя І культура. ― 2009. ― № ― С. 52-56. (Дадатковая мастацкая адукацыя)
Сівурава Л. П. Адукацыйна-выхаваўчы рэсурс святочна-фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці / Л. П. Сівурава...

Конкурс \"\"Адукацыя для свабоды iconМазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
Вучэбная праграма складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка