Выпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"




НазваВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Дата канвертавання12.11.2012
Памер164.46 Kb.
ТыпВыпускная работа

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ




Выпускная работа па

Асновах інфармацыйных тэхналогій”


Магістрантка кафедры гісторыі беларускай мовы Кацюра Юлія Міхайлаўна

Кіраўнікі:

дацэнт Запрудскі Сяргей Мікалаевіч

старэйшы выкладчык Грамко Мікалай Іванавіч


Мінск 2008

Змест


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ 1

Змест 2

Спіс пазнак да ўсёй работы 3

Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага і руска-беларускага змешанага маўлення” 4

Уводзіны 4

Раздзел I. Агляд літаратуры 6

Раздзел II. Методыка даследавання 8

Раздзел III. Асноўныя вынікі 9

Раздзел IV. Абмеркаванне вынікаў 14

Заключэнне 15

Спіс літаратуры да рэферата 16

Прадметны ўказальнік да рэферата 17

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці (лінгвістыка) 18

Граф навуковых зацікаўленасцяў 19

Дзеючы персанальны сайт 21

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі 22

Спіс літаратуры 23

Дадатак 25


Спіс пазнак да ўсёй работы


БД – база дадзеных

ІКТ – інфармацыйна-камп’ютарные тэхналогіі

IT – інфармацыйнные тэхналогіі

ЛІТ – лінгвістычныя інфармацыйныя тэхналогіі

ЭБД – электронная база дадзеных

Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага і руска-беларускага змешанага маўлення”

Уводзіны


Інфармацыйныя тэхналогіі ў наш час актыўна выкарыстоўваюцца ў розных сферах грамадскай вытворчасці, навукі і адукацыі. Пад інфармацыйнай тэхналогіяй ў філалогіі разумецца сукупнасць законаў, метадаў і сродкаў у атрыманні і перадачы, распаўсюджванні і перапрацоўцы інфарамацыі пра мову і законаў яе функцыянавання з дапамогай кампутара. Перш за ўсё прымяненне ІТ актуальна для такога напрамка, як прыкладная лінгвістыка – выкарыстанне мовы ў практычнай дзейнасці, якую складаюць: складанне і апісанне мовы, перакладчыцкія праграмы. Задачамі прыкладной лінгвістыкі з’яўляюцца: пераклад; рэфераванне і анатаванне (для спрашчэння пошуку інфармацыі); вывучэнне мовы; стварэнне аўтаматычных слоўнікаў (напрыклад lingua, promt); праграмы пошуку і захоўвання інфармацыі.

Не выключаецца выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій і ў такім “адгалінаванні” лінгвістыкі як гендэрная лінгвістыка, якая лічыцца адносна новым напрамкам мовазнаўства. Яе фармаванне датуецца звычайна пачаткам 90-гадоў XX ст., аднак развіццё гендэрнай лінгвістыкі працякае бурна, і ўжо сёння можна канстатаваць яе пераход да новай стадыі. Гендэрная лінгвістыка, ці лінгвістычная гендэралогія, вывучае адлюстраванне стэрэатыпных ўяўленняў пра “мужчынскасць” і “жаночасць” у адзінках мовы, а таксама спецыфічныя асаблівасці мужчынскай і жаночай камунікацыі. Гендэрная лінгвістыка цесна звязана з такімі дысцыплінамі як сацыялінгвістыка, псіхалінгвістыка, кагнітыўная лінгвістыка, этналінгвістыка. Гендэрнае вымярэнне маюць і розныя формы змешанага беларуска-рускага і руска-беларускага маўлення (трасянкі). І менавіта ў аспекце дадзенай праблематыкі мы папытаемся прааналізаваць магчымасці прымянення ІТ ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях.

Раздзел I. Агляд літаратуры


Актуальнасць выкарыстання сучасных ІТ ў гуманітарных сферах абумоўлена ўзрастаючай неабходнасцю комплекснага інфармацыйнага забяспечання працэсаў правядзення навуковых даследаванняў.

У кнізе “Информационные технологии в лингвистике” (Зубов А. В.) аўтарамі прыводзяцца наступныя прыклады прымянення інфармацыйных тэхналогій у лінгвістыцы:

  1. Аўтаматычнае стварэнне слоўніка слоў якога-небудзь аўтара (навукоўца, пісьменніка, навукоўца).

  2. Аўтаматычнае вызначэнне аўтара нейкага невядомага тэкста.

  3. Аўтаматычнае вызначэнне шматзначнасці слоў.

  4. Разпрацоўка аўтаматычнага сінтаксічныга аналіза сказа.

  5. Вызначэнне асноўнага зместа якого-небудзь тэкста (складанне яго рэферата)

  6. Пераклад тэкста з адной мовы на іншую.

  7. Разуменне тэкста, вымаўленага ўслых.

  8. Аўтаматычнае пабудаванне новага тэкста (кіраўніцтва карыстальніка тэлевізарам, верша, апавядання)

У матэрыяле кнігі Патапавай Р.К. “Новые информационные технологии в лингвистике” прадстаўлены некаторыя вобласці ўзаемадзеяння лінгвістыкі, а таксама натуральнай мовы на розных узроўнях яе функцыянавання (фанетыка-фаналагічным, лексічным, сінтактыка-семантычным, прагматычным) з новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі.

У сучаснай лінгвістыцы ў апошняе дзесяцігоддзе выразна выкрэсліваецца перспектыўны напрамак – кампутарная лексікаграфія, якая становіцца важнай часткай прыкладной лінгвістыкі. Лінгвістамі і праграмістамі сёння актыўна абмяркоўваюцца такія пытанні, як структура і аб’ём электронных слоўнікаў, прынцыпы сістэмнай арганізацыі лексікі, метады лінгвістычнага праграмнага забеспячэння, параметры сістэматызацыі інфармацыйнага матэрыяла (А. В. Зубаў, І .І. Зубава). Адзін з важных аспектаў у навуковых дыскусіях – магчымасці прымянення кампутарных тэхналогій (КТ) пры стварэнні і прымяненні слоўнікаў. Спецыяльныя праграмы (базы дадзеных, праграмы апрацоўкі тэкстаў) дазваляюць фармаваць слоўнікавыя артыкулы, захоўваць інфармацыю і апрацоўваць яе ў аўтаматычным рэжыме.

Як вядома, традыцыйны від збора дадзеных для слоўніка – гэта каталожная картка, у якой указаныя наступныя параметры: апісваемае слова, прыклад ужывання, крыніца прыклада, аўтар, сфера функцыянавання. Гэтая цяжкая праца можа быць спрошчана пры дапамозе КТ, якія дазваляюць максімальна аблегчыць збор і захоўванне інфармацыі, выкарыстоўваючы для гэтага пашыраную базу дадзеных (БД –гэта вызначаным чынам упарадкаваных звестак пра некаторыя аб’екты). На дадзены момант у кампутарнай лінгвістыцы не існуе спецыялізаваных лексікаграфічных баз дадзеных, аднак такія базы дадзеных, ACCESS , FOX - Base , PARADOX , D - Base вядзення слоўнікавых картак, а таксама для іх рэдактавання.

Раздзел II. Методыка даследавання


У правядзенні гендэрных лінгвістычных даследаванняў выкарыстоўваюцца як колькасныя (кантэнт-аналіз, статыстычнае мадэляванне, выбарковы метад), так і якасныя метады (біяграфічны метад, фокус-група, інтэрв’ю, наратыўны аналіз, дыскурс-аналіз і інш.) у кантэксце іх узаемазеяння і гістарычнага развіцця з антрапалогіяй, вуснай гісторыяй, сацыялогіяй, семіётыкай.

Раздзел III. Асноўныя вынікі


Каб разглядаць магчымасці прымянення ІТ у гендэрных лінгвістычных даследаваннях, патрэбна таксама ўлічваць спецыфіку дадзенага тыпу даследаванняў. Разгляд мовы і маўлення ў аспекце гендэрнай лінгвістыкідазваляе атрымаць інфармацыю аб тым, якую ролю выконвае гендэр (сацыякультурны пол) у той ці іншай культуры; якія нормы паводзін, характэрныя для мужчын і жанчын, фіксуюцца ў тэкстах рознага тыпа; якія асаблівасці стыля могуць быць аднесены да пераважна мужчынскіх і пераважна жаночых; як гендэрная прыналежнасць уплывае на засвойванне мовы. Лінгвагендэрны падыход дазваляе таксама выявіць, пры дапамозе якіх лінгвістычных механізмаў становіцца магчымай маніпуляцыя гендэрнымі стэрэатыпамі. Таксама пры лінгвагендэрнам аналізе тэкстаў важна звяртаць увагу на тыя абставіны, што перад намі не бясполыя “літаратурныя персанажы”, а персанажы-мужчыны і персанажы-жанчыны. У беларускім мовазнаўстве праблематыка гендэрных даследаванняў пры моўных перавагах і ў маўленчым ужыванні амаль не даследавалась. Распрацоўка аўтарам дадзенай тэмы знаходіцца на пачатковым этапе, які характарызуецца ў першую чаргу будаваннем тэарэтычнай базы даследвання. Але ў перспектыве плануецца работа з корпусам запісаў вуснага маўлення Інстытута славістыкі Альдэндургскага універсітэта. Як ужо адзначалася, аўтар мае справу з такім феноменам беларускай лінгвістычнай рэальнасці як “трасянка”. Трасянка ўваходзіць у кантынуум беларуска-рускіх ідыялектаў, у якіх элементы абедзвюх моў прысутнічаюць у розных прапорцыях, якія зменьваюцца не толькі на працягу жыцця чалавека, але і на працягу аднаго дня – у залежнасці ад сітуацыі і тэмы зносін. У заходнееўрапейскай лінгвістыцы такія феномены як беларуская трасянка і ўкраінскі суржык вызываюць жывую цікавасць, і не толькі ў славістаў. Феномены змешвання моў актыўна абмяркоўваюцца ў рамках тэарытычнай “кантактна-лінгвістычнай” дыскусіі пра змешванне моў. Чаго, аднак, недастае, дык гэта даследаванняў, заснаваных на рэпрэзентатыўных эмпірычных дадзеных. Хаця ўжо былі праведзены спробы такія дадзеныя атрымаць. У выніку праведзеных Альдэнбургскім універсітэтам даследванняў беларуска-рускага і руска-беларускага змешанага маўлення ў г. Баранавічы атрымалася стварыць невялікі корпус семейных размоў. Пакуль ёсць 29 затранскрыбіраваных дыялогаў. Дыялогі ўключаюць ў сябе 3000 выказванняў, якія ў сярэднім складаюцца з 5 словаформ. Гэта значыць, што корпус засноўваецца на амаль 16 000 словаформ. Цэнтральным на пачатковым этапе даследавання з’яўляецца марфалагічны аналіз матэрыялаў. Для кожнай з трох асноўных функцый марфалагічных кампанентаў у лінгвістычных інфармацыйных тэхналогіях (ЛІТ) – аналіза, сінтэза і тыпізацыі, - можа быць прадугледзены вызначаны набор магчымасцяў аптымізацыі зыходных дадзеных пры дапамозе звяртання да тэкставага матэрыяла, г. зн. да корпуса. Усе матэрыялы знаходзяцца ў электроннай базе дадзеных (ЭБД). Кожная словаформа была раздзелена на састаўныя часкі, г. зн. на марфемы. Кожная словаформа аналізавалася па вызначаных граматычных прыкметах: склон, род, лік у назоўнікаў і г. д. Другім кампанентам праведзенага аналіза – акрамя марфалагічнай характарыстыкі ўсіх словаформ – з’яўляўся аналіз паходжання марфем і словаформ. Тут маецца на ўвазе не гістарычная этымалогія, а сінхроннае паходжанне. Праца з дадзеным корпусам толькі нядаўна пачалася, таму перад лінгвістамі стаяць наступныя задачы: калі трасянка складаецца з беларускіх і рускіх элементаў і структур, патрэбна высветліць, наколькі трасянка з’яўляецца беларускай і рускай; патрэбна таксама высветліць, ці можна назваць адну з кантактных моў асноўнай мовай трасянкі, па структуры, з аднаго боку, і па колькасным дадзеным, з другога. Такі аналіз магчымы толькі на аснове апрацаванага корпуса. Для кожнай славаформы патрэбна высветліць, ці можна назваць яе беларускай ці рускай. Але калі, мы маем справу з мовамі, блізкімі па паходжанні і сруктуры, далёка не заўсёды магчыма адназначна адказаць на гэтае пытанне. Часта прыходзіцца называць элементы ці структуры змешанай мовы агульнымі.

У дадзеным даследаванні назіранні абмяжоўваліся толькі марфалогіяй. Канешне, на будучых этапах будуць улічвацца і фанетыка, і фаналогія, і сінтаксіс, і лексікалогія. Больш таго, аналізы будуць улічваць такія фактары як тэмы размоў, склад суразмоўцаў і г. д. Але ўжо можна зрабіць наступны вынік: трасянка не з’яўляецца аднароднай з’явай. У маўленні на трасянцы назіраюцца розныя заканамернасці запазычання, заканамернасці ўнутрамоўнага развіцця, заканамернасці паступовага перахода з адной мовы на іншую, заканамернасці, тыповыя для вывучэння замежнай мовы. І каб іх выкрываць, карысным будзе выкарыстанне тэкставых рэдактараў, такіх як Microsoft Word, у якім магчыма стварэнне графікаў і дыяграм, а таксама Мicrosoft Exsel, які дазваляе будаваць электронныя табліцы і рабіць розныя вылічэнні. А такая праграма, як Мicrosoft Access, дае магчымасць ствараць БД.

Асноўным напрамкам у лінгвістыцы, які апелюе такімі паняццямі як “лінгвістычныя ці моўныя корпусы”, “электронныя бібліятэкі”, “калекцыя тэкстаў”, з’яўляецца корпусная лінгвістыка, базавыя прынцыпы якой было б рэлевантным разгледзець больш падрабязней. Корпусная лінгвістыка, якая займаецца стварэннем корпусаў тэкстаў і іх выкарыстаннем, паклікана вырашаць задачы, звязаныя з пошукам прыкладаў, якія ілюструюць тую ці іншую моўную з’яву, а таксама з удакладненнем ужывання асобных лексем. У такім выпадку мы можам звярнуць увагу на асноўныя прынцыпы такога лінгвістычнага напрамку як корпусная лінгвістыка, у якую актыўна ўкараняюцца дасягненні ў сферы ІТ:

  • асноўная ўвага – вывучэнне маўлення;

  • мэта – апісанне мовы ў тым выглядзе, як яна сябе праявіла ў маўленні, якое прадстаўлена ў выглядзе спецыяльнага падабранага корпуса тэкстаў;

  • у сваіх даследаваннях абапіраецца на дадзеныя корпуса тэкстаў;

  • базуецца на эмпірычных метадах.

  • праводзіца праца з лінгвістычнымі дадзенымі (словаўжываннямі) у тым выглядзе, у якім яны сустракаюцца ў кантэксце.

Каштоўнасць корпуса ў наступным:

•  аднойчы створаны корпус можа шматразова выкарыстоўвацца;

• корпус характарызаецца прадстаўнічасцю, ці сбалансаваным складам тэкстаў, што дазвяляе выкарыстоўваць яго для тэсціравання пошукавых машын, машынных марфалогій, сістэм пераклада, а таксама выкарыстоўваць яго ў розных лінгвістычных даследаваннях;  

Праца з карпусамі, ці з масівамі тэкстаў, прадстаўленымі ў электронным выглядзе, даўно ўжо стала адным з асноўных метадаў лінгвістычных даследаванняў. Так, яшчэ ў 1960-е гады ствараўся Браунаўскі корпус (ЗША), які ўключае 1 млн. слоў; у 1970-я : LOB корпус (Велікабрытанія, Нарвегія), які таксама ўключа 1 млн. слоў. У 1980-е гады пачали стварацца такія корпусы, як: Машынный Фонд рускай мовы, The Bank of English , Birmingham , 20 млн. слоў.

У выпадку лінгвагендэрных даследаванняў змешанага вуснага маўлення каштоўнасць корпусаў і ЭБД, а таксама перспектывы іх прымянення для атрымання эмпірычных дадзеных, бачыцца ў наступным:

  • у магчымасці стварэння БД лексічных, сінтаксічных, фанетычных і марфалагічных асаблівасцяў “мужчынска” і “жаночага” змешанага маўлення і іх параўнальная характарыстыка;

  • у магчымасці стварэння сваеасаблівых мужчынскіх і жаночых “слоўнікаў” змешанага маўлення і іх параўнальная характарыстыка;

  • у магчымасці стварэння корпусаў тэкстаў і выяўленні ў іх з дапамогай кампутарных праграм ступені гендэрнай маркіраванасці і ступені “фемініннасці” і “маскуліннасці”.

Раздзел IV. Абмеркаванне вынікаў


Існаванне карпусоў тэкстаў дае магчымасць значна пашырыць і аўтаматызаваць аналіз моўнага матэрыяла, які з’яўляецца важнейшай базай любога лінгвістычнага даследавання. Чым больш матэрыялаў аналізаецца, тым вышэй значнасць вынікаў і ўзровень іх пэўнасці. Сучасныя камп’ютарныя праграмы дазваляюць знаходзіць патрэбныя прыклады з карпусоў тэкстаў, якія захоўваюцца ў электронным выглядзе на кампутары. Гэта значна эканоміць колькасць часу ў параўнанні з традыцыйнаў тэхналогіяй збора прыкладаў ўручную. Безумоўна, корпусная лінгвістыка ярка і дакладна рэпрэзентуе сябе ў адным з перспектыўных накірункаў – кампутарнай лексікаграфіі. Электронныя слоўнікі і энцыклапедыі разпрацоўваюцца сёння як аўтаномныя і сецевыя праграмныя прадукты. Не вызывае сумневу той факт, што электронныя слоўнікі прадстаўляюць карыстальніку мноства дадатковых магчымасцяў у параўнанні з друкаванымі аналагамі:

  • Дазваляюць захоўваць вялікі аб’ём інфармацыі з дапамогай выкарыстання гіперспасылак.

  • Электронны слоўнік мае эфектыўную сістэму пошуку (паўнатэкставы пошук, адначасовы пошук у некалькіх слоўніках, хуткасць пошуку)

  • У электронных слоўніках могуць прымяняцца сродкі мультымедыя: агучванне загалоўкавых слоў, уводзіны ілюстрацыйнага матэрыяла з фотаздымкамі, анімацыйя, відэофрагментамі;

  • Магчымаць ужывання слоўнікаў у лакальным і глабальным сеціве;

  • Значная эканомія часу і матэрыяльных рэсурсаў пры ўтварэнні кампутарных слоўнікаў.

Значны вопыт даследванняў у кампутарнай лексікаграфіі дазваляе пашырыць магчымасці вывучэння сэнсавай структуры слова.

Заключэнне


Не так даўно ў ВНУ, якія здзяйсняюць падрыхтоўку спецыялістаў –лінгвістаў, з’явіліся дысцыпліны, звязаныя з камп’ютэрнай апрацоўкай лінгвістычных дадзеных. І гэта не выпадкова, бо на сучасным этапе развіцця інфарматызацыі ўсіх сфер дзеяння чалавека практычна ад кожнага прафесіянала патрабуецца ўменне прадстаўлення і апрацоўкі інфармацыі.

Тэндэнцыі ў развіцці сучаснай лінгвістыкі ўсё больш і больш пераконваюць нас ў тым, што межы паміж на першы погляд зусім рознымі дысцыплінамі – такімі як інфарматыка і лінгвістыка – звужаюцца.

Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі прадстаўляюць вялікі арсенал сродкаў аналітычнай апрацоўкі дадзеных. Даследчыкі розных навуковых дысцыплін знойдуць у інфармацыйных тэхналогіях якасны сучасны інструмент для рашэння самых складаных даследчых задач.

Спіс літаратуры да рэферата


  1. Баранов, А.Н. Введение в прикладную лингвистику: Учебное пособие. Изд. 2-е, исправленное. / А. Н. Баранов – М.: Едиториал УРСС, 2003. – 360 с.

  2. Зубов, А.В. Информационные технологии в лингвистике: Учеб. пособие для студ. лингв. фак-тов высш. учеб. заведений / А.В.Зубов, И.И.Зубова – М.: Издательский центр “Академия”, 2004. – 208 с.

  3. Потапова, Р.К. Новые информационные технологии и лингвистика. Изд.4 / Р. К. Потапова – М.: 2005. – 368 с.

Прадметны ўказальнік да рэферата


Microsoft Word 11

гендэр 9

гендэрная лінгвістыка 4, 9

ідыялект 9

кампутарная лексікаграфія 6

лексема 11

Мicrosoft Access, 11

Мicrosoft Exsel, 11

словаформа 10

суржык 9

трасянка 9, 10, 11

этымалогія 10


Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці (лінгвістыка)


www.geocities.com

Рэсурс не мае асабістай назвы, але тут сабраны спасылкі на рэсурсы ў інтэрнэце, якія маюць непасрэднае дачыненне да лінгвістыкі і некаторых сумежных спецыяльнасцяў (семіётыкі і псіхалінгвістыкы). Тут можна знайсці тэксты на розных мовах, бібліяграфіі, артыкулы і нават кнігі, электронныя слоўнікі. Асобна знаходзяцца старонкі лінкаў, адкуль можна працягнуць пошук самастойна.

www.homepages.tversu.ru

Сайт І. П. Сусава

Адзін з найбольш багатых рускамоўных рэсурсаў па агульнай лінгвістыцы. Тут таксама знаходзяцца спасылкі і на іншыя лінгвістычныя сайты.
www.gumer.info


Бібліятэка – “Гумер”

Лінгвістыка. Філалогія. Мовазнаўства.

На сайце прадстаўлены багаты выбар артыкулаў вядомых лінгвістаў, якія працавалі ў розных напрамках лінгвістыкі. Гэта такія значныя працы, як “Навука і мовазнаўства” Б. Уорфа, “Статус лінгвістыкі” Э. Сэпіра, “Філалогія” С. Аверынцава .

http://www.mling.ru

Лінгвістыка, семіётыка, культура

На сайце можна знайсці крыніцы і літаратуру па арэяльнай і кагнітыўнай лінгвістыцы, этналігвістыцы, матэрыялы па тэорыі лінгвістыкі, манаграфіі, навуковыя зборнікі, слоўнікі, даведнікі.

www.sprach-insel.ru На сайце размешчана багатая бібліятэка важнейшых прац па лінгвістыцы, прысвечаных тэорыі і філасофіі мовы, тэорыі і практыцы пераклада і г. д. Тут можна знайсці працы Якабсона, Сепіра, Уорфа, Гумбальта, Вітгенштэйна, Лотмана, Шчэрбы, Канта.

Граф навуковых зацікаўленасцяў


Магістранткі Кацюры Ю. М.

Філалагічнага факультэта

Спецыяльнасць – беларуская мова

Сумежныя спецыяльнасці

10.02.20 - параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства

Структурная тыпалогія моў




10. 02.20 – Руская мова

  1. Функцыянаванне рускай мовы ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя

  2. Вывучэнне кантактаў рускай мовы з неславянскімі мовамі.

  3. Культура рускага маўлення



10.02.19 – тэорыя мовы

  1. Білінгвізм.

  2. Моўны кантакт, яго формы і вынікі ў структурным, сацыялінгвістычным і псіхалагічным аспектах.

  3. Функцыянаванне моў ў грамадстве, змены іх сацыяльнага статуса, сфер выкарыстання, сацыяльных функцый (дыялектны, нацыянальны, міжнародны статус; канфесіянальныя, юрыдычныя, літаратурна-паэтычныя і іншыя сферы выкарыстання моў і г.д.), лінгвагеаграфічнае чляненне і гістарычная эвалюцыя моў, соцыялінгвістычны аспект білінгвізма.

  4. Узаемадзеянне моў паміж сабою (моўны кантакт), яго формы і вынікі ў структурным, соцыялінгвістычным і псіхалінгвістычным аспектах. Існуючыя моўныя сітуацыі ў свеце, а таксама мэты, кірункі і метады моўнай палітыкі.



Асноўная спецыяльнасць



10.02.01 – беларуская мова

  1. Сучасны стан, дыяхранічныя і тыпалагічныя праблемы станаўлення, развіцця і функцыянавання беларускай мовы.

  2. Праблемы развіцця беларускай літаратурнай мовы.

  3. Асаблівасці мовы радыё, тэлебачання і іншых сродкаў масавай інфармацыі.

  4. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя.

  5. Праблемы культуры мовы.




Спадарожныя спецыяльнасці

22.00.06 – сацыялогія культуры духоўнага жыцця

Фактары і механізмы сацыякультурнай, этнанацыянальнай ідэнтыфікацыі ў грамадстве




10.02.21 – прыкладная і матэматычная лінгвістыка

Мадэляванне з дапамогай матэматычных метадаў і камп’ютэрных працэсаў перадачы, захоўвання, успрыняцця і перапрацоўкі інфармацыі на натуральных мовах.



Дзеючы персанальны сайт


Магістранткі філалагічнага факультэта

Кацюры Ю. М.

www.julanchik.narod.ru

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі


www.julanchik.narod.ru/presentation.ppt

(гл. файлы ў ДАДАДКУ)

Спіс літаратуры


  1. Вейлерт, А.А. О зависимости количественных показателей единиц языка от пола говорящего лица / А. А. Вейлерт // Вопросы языкознания. – 1976. – № 5. – С.138-143

  2. Гендер: язык, культура, коммуникация. Тезисы докладов Второй Международной Конференции 22-23 ноября 2001. – М.: Изд-во Моск. гос. лингв. ун-та, 2001. – 118 с.

  3. Гендер: язык, культура, коммуникация: Доклады Второй междунар. конференции / Редкол.: И.И. Халеева, С.Ф. Гончаренко, А.В. Кирилина и др. – М.: Изд-во Моск. гос. лингв. ун-та, 2002. - 334 с.

  4. Горошко, Е.И. Гендерная проблематика в языкознании / Е. И. Горошко // Введение в гендерные исследования: В 2 ч.: Учеб. пособие / Под. ред. И.Жеребкиной. – Харьков: ХЦГИ; СПб.: Алетейя, 2001. – Ч.1.

  5. Горошко, Е.И. Анализ смысловой структуры текста и половой диморфизм в речи / Е. И. Горошко // Социолингвистические проблемы в разных регионах мира: Матер. междунар. конф. -М.: Ин-т языкознания РАН, 1996.

  6. Горошко, Е.И. К вопросу о соотношении количественных и качественных методов анализа данных в лингвистической гендерологии / Е. И. Горошко // Гендер: язык, культура, коммуникация. Материалы Третьей международной конференции 27-28 ноября 2003. – М.: МГЛУ, 2003. – С.35.

  7. Запрудскі, С. М. Суб’ектыўная этнамоўная жыццёвасць і этнічная ідэнтыфікацыя / С. М. Запрудскі, Г. М. Лаўжаль // Беларуская мова ў другой палове ХХ стагоддзя: Матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 22 – 24 кастр. 1997 г.) / Рэдкал.: М. Р. Прыгодзіч (адк. рэд) і інш. – Мн.: Белдзяржуніверсітэт, 1998. – СС. 56 – 60.

  8. Коваль С. М. Язык и текст в гендерных исследованиях / С. М. Коваль – Мн.: 2007

  9. Траханкина, Т. А. Языковая ситуация в современном белорусском городе (Новополоцк): опыт регионального социолингвистического исследования: Монография / Т. А. Траханкина. – Мн.: БГАТУ, 2004. – 244 с.

  10. Hentschel, G. Trasjanka: Eine Fallstudie zur Sprachmischung in Weißrussland / G. Hentschel, S. Tesch // D. Stern, C. Voss (eds.). Marginal Linguistic Identities. Studies in Slavic Contact and Borderland Varieties. – Wiesbaden: Harrassowitz, 2006. – S. 213 – 243.

Дадатак






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат па тэме: “Тэксталагічны І гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы)

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэнны тэарэтычных асноў даследавання анамастычнай метафары 11

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні гісторыі грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій пры даследаванні безэквівалентнай лексікі 10

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка