Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа "Гімназія №1 г. Барысава" Урок-гульня па тэме "Лічэбнік"




НазваН. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа "Гімназія №1 г. Барысава" Урок-гульня па тэме "Лічэбнік"
Дата канвертавання11.11.2012
Памер49.96 Kb.
ТыпУрок
Н.Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава”


Урок-гульня па тэме “Лічэбнік”

(6 клас, люты)


Тэма:Ад колькасці да парадку

Мэта: абагуліць і сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме, павысіць цікавасць да ўрокаў мовы, развіваць мову вучняў, выхоўваць любоў да роднага слова.


Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Этапы гульні


1)Уступнае слова

- Урок хочацца пачаць з загадкі. Адгадайце:

Аб сабе сказаць хачу:

Ўсе прадметы я лічу.

Няма часу адпачыць:

Кожны просіць палічыць –

Колькі іх, каторы ён?

Лічбы – працы маёй плён.

  • Мы з вамі закончылі вывучэнне адной з самых складаных тэм, але ж ведаць, як правільна ўжываць лічэбнікі, трэба кожнаму. Бо з імі сустракацца прыходзіцца штодня. Людзям розных прафесій – фізікам і археолагам, лекарам і будаўнікам, трактарыстам і настаўнікам – трэба ўмець іх правільна называць і запісваць, правільна ўжываць у вуснай і пісьмовай мове.

А каб сённяшні ўрок лепш запомніўся, правядзём яго ў форме гульні.

У ёй удзельнічаюць тры каманды.

Як і перад кожнай гульнёй, спачатку трэба зрабіць размінку.


  1. Размінка

Заданне1. Пазнай лічэбнік па прыкметах


  1. Я абазначаю невялікі лік. Вельмі люблю пераходзіць у назоўнік. Калі я пераходжу ў назоўнік, тады мяне ўсе ў класе баяцца, нават выдатнікі. Не, я не 2. Ну, адгадайце! Адзін, адзінка.

  2. Я абазначаю немалы лік. Складаюся з двух слоў. У творным склоне ў мяне ажно тры падваенні зычных літар. Назавіце мяне (25, 35, 55)

  3. Пры скланенні я маю толькі дзве формы: канчаткі ў мяне або літара о, або літара а. У назоўніка, які ўтвараецца ад мяне, ёсць падваенне зычных. Ну, пазнайце мяне! (сто, стагоддзе)

  4. Абазначаю я лік невялікі, у рускай мове на канцы ў маёй назве пішацца мяккі знак, а ў беларускай – не пішацца. Назавіце. ( 7 і 8 )



Заданне 2. Адгадайце загадку


На панадворках цуг валоў

Вёз у аўторак пук ствалоў…

Калі ля кожнага ствала

Паставіць аднаго вала –

Вол лішні…

Калі ж ля кожнага з ствалоў

Паставіць поплеч двух валоў –

Ствол лішні…

Дык колькі ўсіх было валоў

І колькі тых было ствалоў?

(Чатыры валы і тры ствалы)

  1. Конкурсы


Конкурс 1.


  1. Запішыце правільныя адказы (заданні раздаюцца вучням па камандах)

  1. Знайдзіце зборныя лічэбнікі – пяць кніг, адна трэцяя сада, двое акуляраў

  2. Укажыце колькасныя лічэбнікі – дваццатае стагоддзе, тры сталы, першага верасня

  3. Укажыце правільную форму лічэбніка сто сорак сёмы ў давальным склоне – ста сарака сямі, сто сорак сёмы, сто сорак сёмаму, сто сорак сёмым.

  4. Знайдзіце чацвёрты лішні – два, сто, сорак, дваццаць пяць

  5. Дапішыце . Колькасныя лічэбнікі абазначаюць…(колькасць)

  6. Знайдзіце памылку. У мяне чатыры дзяцей. Сямёра байцоў справіліся з заданнем.

  7. Укажыце правільную фанетычную траскрыпцыю[вас’м’удз’эс’ацц’у ]

[васьмудз’эс’ацц’у]

  1. Знайдзіце лічэбнік з наступнымі граматычнымі прыметамі (складаны, жаночы род, родны склон) – сотай, тысячная, дванаццаты, сто пятай

  2. Дапішыце канчатак назоўніка – трыццаць чатыры вучн.. (і)

  3. Запішыце лічэбнік дзве ў форме творнага склону (дзвюма)


Конкурс 2.Гульня “Хованкі”


Колькі лічэбнікаў у сказах?

  1. Астап з Васем абедзвюма рукамі трымаліся за борт трохтонкі. – 5

  2. Адвакат прыехаў без затрымкі ў чатыры гадзіны. – 4

  3. На стале ляжаў пачатырыбны пірог. – 2

  4. Сёння гэта ўжо дваццаты наведвальнік – сапраўднае нашэсце! – 3

  5. Петрык, цябе бацька кліча: ты рыбу з ім пойдзеш лавіць удвух. - 2


Фізкультхвілінка

Раз – усталі,

Два – прыселі,

Тры – у акно ўсе паглядзелі,

А чатыры – на сцяну…

Пяць – пачалі працаваць.


Конкурс 3.


Заданне запісана на дошцы. Вучні выходзяць па чарзе і запісваюць правільна лічэбнікі.


Н. 64 56 37

Р. 20 300 40

Д. 404 587 732

В. 7 4 8

Т. 326 628 435

М. 50 60 90


Конкурс 4.


Запішыце словы.Ці маюць гэтыя словы адносіны да лічэбніка? Растлумачце.


Маналог, манарх, дуэт, дыялог, трылогія, квадрат, квінтэт,актава.

Маналог – гаворка адной асобы.

Манарх – асоба, якая ўзначальвае манархію.

Дуэт – музычны твор для двух выканаўцаў.

Дыялог – размова дзвюх асоб.

Трылогія – тры літаратурныя або музычныя творы аднаго аўтара.

Квадрат – геаметрычная фігура, якая мае чатыры вуглы.

Квінтэт – музычны твор для пяці выканаўцаў.

Актава – васьмірадковая страфа, восьмая ступень гаммы.


Конкурс 5.


Многія словы, як мы ўжо сказалі, хаваюць у сабе лічэбнікі. У гэтых словах схаваны лічэбнік тры.


Т Р Ы_ _ _ _

_ Т Р Ы _ _ _

_ _ Т Р Ы _ _

_ _ _ Т Р Ы _

_ _ _ _ Т Р Ы


  1. Частка стадыёна (трыбуна)

  2. Неабходная істотная ўласцівасць прадмета ці з’явы (атрыбут)

  3. Чалавек, адданы Радзіме, свайму народу (патрыёт)

  4. Заходнееўрапейская дзяржава (Аўстрыя)

  5. Група людзей, якія дасканала валодаюць сваім майстэрствам (майстры)


Конкурс 6.


Ад колькасці да парадку

Адны вучні называюць колькасныя лічэбнікі, другія ўтвараюць ад іх парадкавыя.


Конкурс 7. Конкурс капітанаў


Скорагаворкі:


  1. Трыццаць тры дрывасекі дроў трыццаць тры дрывотні надрывасечылі.

  2. Дзяўчынка Чарнічка мае чатыры чатырнічкі: на кожным чатырнічку па пяць пяцярнічкаў.

  3. Сем семярэй, сем старых свіней, свінка, свінок, свінчык-браток і адно парасятка.


IV. Падвядзенне вынікаў


V. Рэфлексія


- Працягніце выказванне:


Калі б з нашага жыцця зніклі лічэбнікі, то…


  1. Дамашняе заданне: паўтарэнне тэмы “Лічэбнік”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа \"Гімназія №1 г. Барысава\" Урок-гульня па тэме \"Лічэбнік\" icon«Як у нашай хаце свята» Узроставая аўдыторыя : 13-15 гадоў Мэты
Н. М. Галушка, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа \"Гімназія №1 г. Барысава\" Урок-гульня па тэме \"Лічэбнік\" iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа \"Гімназія №1 г. Барысава\" Урок-гульня па тэме \"Лічэбнік\" iconУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў

Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа \"Гімназія №1 г. Барысава\" Урок-гульня па тэме \"Лічэбнік\" iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле "Фанетыка"
Настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Ляхавіцкі впк дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Іванаўскага раёна Брэсцкай...

Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа \"Гімназія №1 г. Барысава\" Урок-гульня па тэме \"Лічэбнік\" iconУрок даследаванне " лічэбнік як часціна мовы "
Сфарміраваць у вучняў паняцце пра лічэбнік як часціну мовы, разгледзець агульнае значэнне лічэбніка, яго марфалагічныя прыметы І...

Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа \"Гімназія №1 г. Барысава\" Урок-гульня па тэме \"Лічэбнік\" iconКонкурс Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа \"Гімназія №1 г. Барысава\" Урок-гульня па тэме \"Лічэбнік\" iconКонкурс ""Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа \"Гімназія №1 г. Барысава\" Урок-гульня па тэме \"Лічэбнік\" iconУрок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць
Увага! Не ўсякае слова, што выражае колькасць, адносіцца да лічэбніка. Лікавае значэнне могуць перадаваць іншыя часціны мовы: назоўнік...

Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа \"Гімназія №1 г. Барысава\" Урок-гульня па тэме \"Лічэбнік\" icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа \"Гімназія №1 г. Барысава\" Урок-гульня па тэме \"Лічэбнік\" iconНастаўніца беларускай мовы І літаратуры
Праблему эфектыўнага вывучэння літаратуры можна сфармуляваць наступным чынам: як за абмежаваны час, адведзены на вывучэнне мастацкіх...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка