Існуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў




НазваІснуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў
Дата канвертавання10.11.2012
Памер21.45 Kb.
ТыпДокументы
Stud1129maciuki


Існуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў беларусаў, маўляў, самымі грубымі былі выразы, зьвязаныя, выбачайце, з азадкам (праўда, гучала гэта крыху больш непрыстойна). Адкуль пайшла лаянка, ці ўласьцівая яна беларусам, ці ёсьць у беларускай мове штосьці сваё, адмысловае? Гэтыя пытаньні нашая карэспандэнтка высьвятляла ў вядомых беларускіх філёлягаў.


Мовазнаўца Зьміцер Саўка ўдакладніў:


(Саўка: ) “Гледзячы пра што гутарка. Калі пра канкрэтныя словы, якімі лаяцца сёньня, асабліва высокай частотнасьці, бальшыня зь іх сапраўды не беларускага паходжаньня. Аднак наконт беларускасьці іншых сумневу можа і ня быць”.


Вядомы беларускі мовазнаўца і паліглёт Пётра Садоўскі дасьледваў нецэнзурныя выразы розных народаў, да прыкладу, кубінскую лаянку. Ён стварыў “Слоўнік лаянкі салдата Вэрмахту часоў Першай ўсясьветнай вайны”, у яго ёсьць дасьледваньне “Русский жгучий глагол”. Ён перакананы, што і беларуская лаянка ідзе з глыбіні стагодзьдзяў.


(Садоўскі: ) “Гэта яшчэ нешта племянное, я думаю, яшчэ ад ўсялякага “паярэмліваньня” нашымі суседзямі нас. Гэта яшчэ, можа, з часоў матрыярхату. Калі вы возьмеце нашу “Цярэшку” (я ж тых краёў), дык там ўсялякіх фалічных сымбаляў поўна было! Натуральна, слова не называлася, але ўжо калі браць сэмантыку, дык там надта ж усё было вольна і разгульна. І гаварыць пра нейкую цнатлівасьць беларускую ніяк не падыходзіць”.


Прафэсар Генадзь Цыхун, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сьцвярджае:


(Цыхун: ) “Лаянкі былі ва ўсіх народаў, і заўсёды былі. Магчыма, ёсьць дыфузія такія, што з адной краіны бруднае слова распаўсюджваецца на іншую, заўсёды замежнае здаецца больш эмацыйным. Я ведаю некалькі славянскіх моваў, і ва ўсіх іх даволі старажытныя лаянкі”.


(Карэспанэнтка: ) “І ў Беларусі свая адмысловая ёсьць лаянка?”


(Цыхун: ) “Ну канечне. Я б не казаў, што ў нас не было нічога, што мы такія чысьценькія, а ўсе астатнія больш брудныя ў моўным пляне”.


Такой жа думкі прытрымліваецца і Пётра Садоўскі:


(Садоўскі: ) “Кажуць, што знаходзіліся такія словы нават на нашых берасьцяных граматах Полацкіх. У пскоўскіх, наўгародзкіх, напрыклад, ёсьць слова “беляць” (тая самая б…) Таму крута так сьцвярджаць, што ў нас не было такога, гэта крышачку такі тупаваты нацыяналізм. Ёсьць міты гістарычныя, а гэта міт культуралягічны”.


Лаянка беларусаў досыць вобразная, сьцьвярджае лінгвіст Зьміцер Саўка.


(Саўка: ) “Яна складалася з праклёнаў, другое – гэта абзывальніцтвы ўсялякія, і трэцяе – гэта крыўдныя параўнаньні. Самае цікавае – якія вобразы, якія параўнаньні прыкладаюцца. Я маю глыбокае перакананьне, што асноўныя крыніцы для вобразнасьці, для мэтафорыкі былі хваробы: “А каб на цябе трасца”, “А якой халеры…”. Другое – гэта параўнаньні з рознымі жывёламі: “Такая прыгожая, як рапуха”, “Ах ты, жаба”. Што да клейнічаў, яны вельмі разнастайныя, нават жудасныя: “Каб тваімі косткамі дзеці гуляліся!” Гэта ня менш балюча за апошнія расейскія лаянкавыя словы”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Існуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў iconРускія альбо Руські?
Часткай Расейскай імпэрыі. Так паселішча ахрысьцілі людзі з усходу, якія праводзілі тут калектывізацыю. На карысьць першай гіпотэзы...

Існуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў iconРускія альбо Руські?
Часткай Расейскай імпэрыі. Так паселішча ахрысьцілі людзі з усходу, якія праводзілі тут калектывізацыю. На карысьць першай гіпотэзы...

Існуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў iconСлухачы Свабоды камэнтуюць канфлікт паміж Расеяй І Грузіяй. Нагадаю, што праваахоўчыя ворганы арыштавалі некалькі афіцэраў расейскай выведкі І заявілі, што
Грузіяй. Нагадаю, што праваахоўчыя ворганы арыштавалі некалькі афіцэраў расейскай выведкі І заявілі, што змаглі прадухіліць спробу...

Існуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў iconКонкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?" 7
Учора ў 18. 30 каардынатарка Школы маладога журналіста -15 Юлія Каляда вітала маладых людзей, што прыйшлі на свой першы занятак па...

Існуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў iconЭдвард Саід арыенталізм пераклад V. K. паводле © Edward W. Said, Orientalism, Ню-Ёрк, Vintage Books, 1994 уводзіны
Шатабрыяна й Нэрваля, што менавіта ён зараз цярпеў І пакутаваў. Выява эўрапейцамі Ўсходу, яго цяперашняга лёсу — вось што цікавіла...

Існуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў iconПаведаміў: у выніку намаганьняў групы прыхільнікаў савецкага правапісу беларускай мовы (наркамаўкі), сёньня была зьнішчаная беларуская Вікіпэдыя. Лёс болей
Вікіпэдыя. Лёс болей чым шасьці тысячаў артыкулаў, што былі зьмешчаныя ў ёй, пакуль не вядомы. Але існуе верагоднасьць, што яны будуць...

Існуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў iconБеларусь наведаў прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ён дамовіўся пра тое, што Беларусь будзе здабываць нафту ў Вэнэсуэле, што ў гэтую
Лукашэнка заявіў, што погляды Беларусі І вэнэсуэлы на сьветабудову, міжнародныя праблемы (цытую) "абсалютна ідэнтычныя". Нагадаю,...

Існуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў iconЧалавекачасткі І чалавекарэчы
Яго так можна І назваць – чалавек Па-за, каб ведаць, што ён не пакрыўдзіцца, каб ня ведаць, што такіх Па-за даволі шмат, бо пасьля...

Існуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў iconЧалавекачасткі І чалавекарэчы
Яго так можна І назваць – чалавек Па-за, каб ведаць, што ён не пакрыўдзіцца, каб ня ведаць, што такіх Па-за даволі шмат, бо пасьля...

Існуе даволі ўстойлівае меркаваньне, што нецэнзурная лаянка не ўласьцівая беларускаму народу. Што мацюкі прыйшлі ў Беларусь з Усходу, з расейскай мовы. А ў iconРускія альбо Руські?
Асейскай імпэрыі. Так паселішча ахрысьцілі людзі з усходу, якія праводзілі тут калектывізацыю. На карысьць першай гіпотэзы гаворыць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка