Дзякуй, сябры!




НазваДзякуй, сябры!
Дата канвертавання10.11.2012
Памер107.38 Kb.
ТыпДокументы


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 259


( 20 верасьня 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот.

У працы над выпускам бралі ўдзел Вітаўт Руднік, Андрэй Мялешка.


Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Дзякуй, сябры! 2

Працягнуты тэрмін набору ў “Школу маладога журналіста” 2

Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-3 завяршае набор 3

Рэфэрэндуму ня будзе 3

Вызваленьне ці акупацыя? 3

Для тых, хто хоча працаваць лепш 3

Дыстанцыйнае навучаньне ў ЭГУ 4

Спабор крэатыўных ідэй для жыхароў Гарадзеншчыны 5

Канфэрэнцыя па правах чалавека ў Вільні 5

Сэмінар па on-line журналістыцы 5

Спабор адукацыйных праектаў 6

Навучаньне ў Нямеччыне 6

Прававая адукацыя ў ЗША 6

Распрацоўка дызайну для Гарадзенскай кніжнай сэрыі 7

Стажыроўкі для юрыстаў 7




Падзеі:

уверх

Дзякуй, сябры!


Дзесяты дзень народзінаў адзначылі на мінулым тыдні сябры грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сэктар”.

На маляўнічым беразе Аўгустоўскага канала, з песьнямі ды танцамі, віншаваньнямі і падарункамі, у вялікай (больш за 40 чалавек) кампаніі час праляцеў непрыкметна. Фотарэпартаж са сьвяткаваньня глядзіце на старонках інтэрнэт-газэты “Твой стыль” (www.t-styl.info).

Свае віншаваньні на адрас сябраў арганізацыі склалі прадстаўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў “ВІТ”, “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, “Таварыства Беларускай Школы”, гарадзенскага Клюба прадпрымальнікаў, міжнароднага асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня “АКТ”, сталічнай “Фокус-групы”, “Таварыства Беларускай Мовы” са Сьветлагорска, “Аб’яднанага шляху” з Менску, Інстытута нацыянальнага разьвіцьця з Вільні, многія вядомыя грамадзкія дзеячы і журналісты.

Дзякуй вам, сябры! Вашая падтрымка ўмацоўвае нас у веры, што праца на карысьць Радзімы абавязкова дасьць плён. Заставаймася разам і надалей!

Вітаўт Руднік


уверх

Працягнуты тэрмін набору ў “Школу маладога журналіста”


Да 28 верасьня працягваецца набор моладзі ў “Школу маладога журналіста-11” – праект Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сэктар”.

-Калі ТАБЕ ад 16 да 25 год

-ТЫ жывеш у Гародні

-ТАБЕ цікава пісаць артыкулы, браць інтэрв’ю, рыхтаваць рэпартажы для радыё, сустракацца з вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафэсыі, то праект “Школа Маладога Журналіста” ДЛЯ ЦЯБЕ!

У межах “Школы” цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі гарадзенскіх і эўрапэйскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі інтэрнэт-і радыё- журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ.

Пры наборы дастатковай колькасьці ахвотных з рэгіёнаў магчыма дыстанцыйнае навучаньне.

Заявы на ўдзел у “ШМЖ-11” можна запоўніць па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-11.

Заявы прымаюцца з 14:00 да 18:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 75-71-72; (+375 29) 7843221, 1068594.

уверх

Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-3 завяршае набор


24 верасьня сканчаецца тэрмін набору ўдзельнікаў праекту “Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-3”.

Мэтай праекту з’яўляецца павышэньне ўдзелу насельніцтва ў вырашэньні мясцовых праблем праз укараненьне ў практыку дзейнасьці беларускіх грамадзкіх арганізацый, дамоў культуры, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў дзейнасьці на карысьць разьвіцьця мясцовай супольнасьці.

У межах праекта, які рэалізуецца Грамадзкім аб’яднаньнем “Цэнтр “Трэці сэктар” з 2004 г., былі арганізаваныя трэнінгі, кансультацыі, сустрэчы, навучальныя візыты ў Літву і Польшчу, выдадзены дапаможнік для актывістаў мясцовых супольнасьцей “Сацыяльны аніматар” (2007).

Дадатковая інфармацыя пра праект, а таксама форма заяўкі – у дадатку да “Кронікі”.

В. Дрэма

уверх

Рэфэрэндуму ня будзе


Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў у правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму па пытаньнях рэканструкцыі гораду.

Адмова абгрунтоўваецца дапушчанымі «парушэньнямі Выбарчага кодэксу ды іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь». Кіраўнікі ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму вырашылі зьвярнуцца за тлумачэньнямі ва ўпраўленьне юстыцыі аблвыканкаму, дзе было зроблена юрыдычнае заключэньне адносна прадстаўленых дакумэнтаў.

уверх

Вызваленьне ці акупацыя?


17 верасьня 1939 года ў гісторыі Гародні і Беларусі: вызваленьне ці акупацыя” – тэма чарговага паседжаньня Гарадзенскага калегіюма, якое ладзіцца сёньня, 20 верасьня, у памяшканьні Таварыства Беларускай Школы.

Што прынесла насельніцтву Беларусі 17 верасьня 1939 года? Як усталёўвалася савецкая ўлада на Гарадзеншчыне?, - прапануем вашай увазе сьведчаньні гарадзенцаў, меркаваньні мясцовых краязнаўцаў, пазыцыі беларускіх і польскіх гісторыкаў.

Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Пачатак у 18.30.

Сустрэча ладзіцца па адрасе: вул. Будзёнага 48а-п.44.

Прэсавая служба Гарадзенскага Руху За Свабоду

уверх

Для тых, хто хоча працаваць лепш


На пачатку верасьня выйшаў у сьвет дапаможнік “Эфектыўнасьць дзейнасьці ў беларускіх няўрадавых арганізацыях”.

Беларускамоўнае выданьне, падрыхтаванае беларускімі і летувіскімі экспертамі, прысьвечанае такім аспэктам працы НГА, як стратэгічнае кіраваньне, маркетынг і сувязі з грамадзкасьцю, кіраваньне праектамі, арганізацыя штодзённай працы, кіраваньне людзкімі рэсурсамі.

У хуткім часе зьявіцца таксама CD з электроннай вэрсіяй дапаможніка (у тым ліку на расейскай мове).

Дапаможнік быў падрыхтаваны ў межах сумеснага праекту, які зьдзяйсьнялі грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” і Інстытут Нацыянальнага Разьвіцьця з Вільні.

В. Дрэма


уверх




Абвесткі:

Дыстанцыйнае навучаньне ў ЭГУ


У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце пачалася рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучаньня восеньскага семестра 2007-2008 навучальнага года. Падоўжаны прыём дакумэнтаў на завочныя бакалаўрскія праграмы.

Для вывучэньня ў дыстанцыйным фармаце ЭГУ прапануе 61 курс па ўсіх кірунках навучаньня ва ўнівэрсытэце: па дызайне, візуальных і культурных даследаваньнях, сучасным мастацтве, турызме і рэкрэацыі, журналістыцы, гісторыі, паліталёгіі, філязофіі і праве. Выпускнікі дыстанцыйных курсаў атрымаюць пасьведчаньні і сэртыфікаты ЭГУ, якія могуць быць улічаныя пры паступленьні на дзённыя або завочныя бакалаўрскія праграмы ЭГУ або выкарыстаныя для падачы ў іншыя замежныя ВНУ, а таксама ў якасьці пасьведчаньня павышэньня кваліфікацыі.

Дыстанцыйнае навучаньне ў ЭГУ - гэта ўнікальная магчымасьць атрымаць дадатковыя веды і навыкі, вывучыць новыя дысцыпліны, павысіць кваліфікацыю ў асобных галінах сацыяльных і гуманітарных ведаў. Для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Беларусі навучаньне на дыстанцыйных праграмах бясплатнае.

Апошні тэрмін падачы заяваў на навучаньне – 27 верасьня.

Унівэрсытэт прыняў рашэньне падоўжыць прыём дакумэнтаў на завочныя бакалаўрскія праграмы да 30 кастрычніка.

Падрабязная інфармацыя аб адукацыйных праграмах Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, правілах прыёму і ўмовах навучаньня знаходзіцца на вэб-пляцоўцы ЭГУ па адрасе: www.ehu.lt .

уверх

Спабор крэатыўных ідэй для жыхароў Гарадзеншчыны


Для жыхароў Гарадзеншчыны абвешчаны спабор крэатыўных ідэй: ”Хто ты і што ў табе эўрапейскага?”

Беларусы стаяць ля парога Эўрапейскага Дому. З аднаго боку, мы выдатна ўсьведамляем, што гістарычна мы частка гэтага Дому. І, у той жа час, мы ніяк не адважваемся пераступіць гэты парог.

Няхай спабор ідэй ”Хто ты і што ў табе эўрапейскага?” стане нашым супольным крокам насустрач Эўропе.

Умовы ўдзелу ў спаборы:

- ідэі мусяць пераадольваць нацыянальныя, культурныя і моўныя межы;

-быць зразумелымі для іншых;

-быць візуальна моцнымі;

-набліжаць лепшую будучыню для жыхароў Гарадзеншчыны, Беларусі і Эўропы.

Переможцы атрымаюць магчымасць рэалізацыі сваіх ідэй.

Тэрмін падачы ідэй – да 15 кастрычніка.

Ідэі дасылаць на эл. адрас: konkurs@euro-dom.org .

уверх

Канфэрэнцыя па правах чалавека ў Вільні


Рада моладзевых арганізацый Летувы (Lithuanian Youth Council (LiJOT) запрашае ўзяць удзел у канфэрэнцыі, прысьвечанай правам і свабодам чалавека.

Мерапрыемства адбудзецца 11-13 кастрычніка ў Вільні. Удзел у ім возьмуць 20 маладых людзей з Летувы і 20 – з Беларусі. Узрост удзельнікаў мусіць быць ад 18 да 29 гадоў.

Дадатковая інфармацыя пра канфэрэнцыю, а таксама форма заяўкі – у дадатку да “Кронікі”.

уверх

Сэмінар па on-line журналістыцы


З 8 па 9 кастрычніка Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Раў ад імя Пасольства ФРГ у Беларусі ладзіць сэмінар па on-line журналістыцы.

Падчас сэмінара будуць разгледжаныя тэарэтычныя і практычныя пытаньні камунікацый у сетцы Інтэрнэт:

-Сучасныя тэхналёгіі стварэньня web-пляцовак:

-Што такое web 2.0? Сістэмы кіраваньня

-Імпарт-кантэнту (навінавыя стужкі, блогі, RSS і інш.).

-Мультымедыя і web-графіка

-Дызайн вэб-пляцовак: асноўныя правілы

-Аналіз адрозненьняў паміж анлайнам-СМІ, друкаванымі выданьнямі, тэлебачаньнем і радыёжурналістыкай

-Майстар-клас па напісаньні журналісцкіх матэрыялаў для Інтэрнэту

-Асаблівасьці ўспрыманьня тэксту ў Інтэрнэт

Зьвяртаем Вашу ўвагу на тое, што колькасьць удзельнікаў абмежаваная і просім выслаць у якасьці пацьверджаньня Вашага ўдзелу рэгістрацыйны фармуляр.

Пачатак заняткаў 8 кастрычніка (13.00) у Мінскім МАЦ.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: (017) 207 49 72.


уверх

Спабор адукацыйных праектаў


Абвешчаны спабор адукацыйных праектаў, накіраваны на падтрымку адукацыйнай і грамадзкай дзейнасьці педагогаў і адукатараў.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэднеспецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы і грамадзкія арганізацыі, якія працуюць ў сфэры фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 кастрычніка.

Форма заяўкі – у дадатку да “Кронікі”.

Паводле рассылкі www.belngo.info

уверх

Навучаньне ў Нямеччыне


Фундацыя “Цайт” прапануе стыпендыі на навучаньне ў Нямеччыне для 2-х беларускіх студэнтаў на летні семестр з 1-га красавіка 2008 па 31-га жніўня 2008-га.

Калі хочашь палепшыць сваё валоданьне нямецкай мовай, удзельнічаеш у грамадзкім жыцьці Беларусі, цікавішся нямецкай культурай, хочашь атрымаць новыя веды – гэтае навучаньне для цябе!

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 кастрычніка.

Падрабязнасьці пра навучаньне па-нямецку – на вэб-пляцоўцы: www.gfps.org/stipendien

Падрыхтаваў Андрэй Мялешка

уверх





Не спазьніся!

Прававая адукацыя ў ЗША


Амэрыканскі ўнівэрсытэт, Вашынгтонскі каледж права запрашаюць на атрыманьне адукацыі з наданьнем ступені магістра права ў галіне міжнародных прававых дасьледваньняў са сьпецыялізацыяй на гендары і праве.

Праграма сканцэнтраваная на правах жанчынаў і гендарнай роўнасьці ў міжнародным кантэксьце.

Пачатак праграмы: восень 2008 году.

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 1 кастрычніка.

Больш падрабязную інфармацыю можна знасьці на вэб-пляцоўках:

http://www.wcl.american.edu/gender/ і http://www.wcl.american.edu .

Паводле інфармацыйнай рассылкі www belngo.info

уверх

Распрацоўка дызайну для Гарадзенскай кніжнай сэрыі


Гарадзенскі Рух “За Свабоду” абвяшчае адкрыты творчы спабор на распрацоўку дызайну кніжнай сэрыі “Гарадзенская бібліятэка “Горад Сьвятога Губерта”.

Прапаноўваецца таксама распрацоўка лягатыпу кніжнай сэрыі, які мусіць адлюстроўваць ідэю сэрыі – Гарадзенская бібліятэка “Горад Сьвятога Губерта”.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросьце ад 13 год.

Апошні тэрмін прыманьня прапановаў: да 1 кастрычніка.

Матэрыялы на спабор дасылаць на электронны адрас Гарадзенскага Руху “За Свабоду” zasvabodu.hrodna@gmail.com з пазнакай “Гарадзенская бібліятэка”.

уверх


Стажыроўкі для юрыстаў


Цэнтральна-эўрапейскі ўнівэрсітэт(CEU) і Open Society Institute (OSI) абвяшчаюць набор для ўдзелу ў праграме стажыровак Justice Initiative Fellows у 2008-2010 гг.

Праграма накіраваная на далейшае разьвіцьцё сеткі юрыстаў і актывістаў, якія працуюць над праблемамі правоў чалавека на міжнародным узроўні. Патэнцыйныя студэнты павінныя быць вылучаныя на ўдзел у праграме адной з НДА, якая непасрэдна займаецца пытаньнямі правоў чалавека.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2008.

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўках: http://www.justiceinitiative.org і http://www.ceu.hu/legal/osji_prog.html .

Паводле інфармацыйнай рассылкі www belngo.info

уверх



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзякуй, сябры! iconБеларусь – мая другая радзiма
Магiлёўшчына асаблiва мне блiзкая тым, што на яе зямлi Клiчаўскiм падпольным райкомам кпб я быў прыняты ў ленiнскую партыю. Дзякуй...

Дзякуй, сябры! iconАлена, прывітаньне! Гэтую праграму прапаную паставіць на бліжэйшы чацьвер. А таму, калі ласка, прачытай яе першай. Вялікі дзякуй! Я. Ма. Палітычная геаграфія гарнастаевічы
Гэтую праграму прапаную паставіць на бліжэйшы чацьвер. А таму, калі ласка, прачытай яе першай. Вялікі дзякуй! Я. Ма

Дзякуй, сябры! iconГутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй
Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: "Дзякуй табе за стабільнасьць...

Дзякуй, сябры! iconNb уладзю Каткоўскаму: фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на ftp/Uladziu/photo-GeaLiubaviczy/ К. л б не забудзь пра ІХ. Дзякуй!
Уладзю Каткоўскаму: фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на ftp/Uladziu/photo-GeaLiubaviczy/ К. л б не забудзь пра ІХ. Дзякуй!

Дзякуй, сябры! iconNb уладзю Каткоўскаму: фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на ftp/Uladziu/photo-GeaBuraz/ К. л б не забудзь пра ІХ. Дзякуй!
Уладзю Каткоўскаму: фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на ftp/Uladziu/photo-GeaBuraz/ К. л б не забудзь пра ІХ. Дзякуй!

Дзякуй, сябры! iconСябры, родныя І блізкія Яўгена Куліка прыйшлі сёньня падвечар на Кальварыйскія могілкі Менску, каб ушанаваць памяць знакамітага мастака І грамадзкага дзеяча. Кветкі нацыянальных колераў на ягоную магілу ўсклала І нашая карэспандэнтка Валянціна Аксак
Плыў. Ягоная майстэрня, якую сябры назвалі нефармальным клюбам “На паддашку”, бо яна месьцілася на гарышчы дома на галоўным сталічным...

Дзякуй, сябры! iconПадзяк І Дзякуй, доктар!
Шчыра дзякую за выдатнае лячэнне І чулыя адносіны да пажылога чалавека загадчыку траўматалагічнага аддзялення Шчучынскай црб зарубу...

Дзякуй, сябры! iconУвечары сябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі віншаваньні, частавалі
Увечары сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі...

Дзякуй, сябры! iconСябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы сваімі рукамі
Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы...

Дзякуй, сябры! iconЯнка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905
Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка